Соглашение Правительства Республики Беларусь от 28 августа 2006 г.
Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Паўднёва-Афрыканскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне мастацтваў i культуры


Пагадненне

памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Паўднёва-Афрыканскай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве ў галiне мастацтваў i культуры

Уступiла ў сiлу 28 жнiўня 2006 года



Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Паўднёва-Афрыканскай Рэспублiкi, якiя далей называюцца Бакамi,

жадаючы аб'ядноўваць, пашыраць i ўмацоўваць дружалюбныя сувязi i ўзаемаразуменне памiж Бакамi,

усведамляючы пажаданасць садзейнiчання ў найбольш магчымай ступенi вывучэнню i зразуменню культуры кожнай з краiн, iнтэлектуальных i творчых дасягненняў, а таксама гiсторыi i ладу жыцця праз дружалюбнае супрацоўнiцтва памiж сваiмi краiнамi,

жадаючы ўзнiмаць i паляпшаць якасць жыцця сваiх народаў,

пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:

Артыкул 1
Кампетэнтныя органы

1. Кампетэнтнымi органамi, адказнымi за выкананне гэтага Пагаднення, будуць:

а) у Рэспублiцы Беларусь – Мiнiстэрства культуры;

б) у Паўднёва-Афрыканскай Рэспублiцы – Дэпартамент мастацтваў i культуры.

Артыкул 2
Межы супрацоўнiцтва

Бакi будуць iмкнуцца да стварэння спрыяльных умоў для двухбаковага супрацоўнiцтва ў галiне мастацтваў i культуры.

Артыкул 3
Канцэртныя арганiзацыi i творчыя саюзы

1. Бакi будуць садзейнiчаць устанаўленню i развiццю кантактаў у галiне музычнага мастацтва памiж канцэртнымi арганiзацыямi i творчымi саюзамi, абмену выканаўцамi i творчымi калектывамi, а таксама спрыяць узаемнаму ўдзелу ў мiжнародных конкурсах i фестывалях, якiя арганiзуюцца ў сваiх краiнах.

2. Бакi будуць садзейнiчаць ахове i захаванню правоў аўтараў i выканаўцаў на iнтэлектуальную ўласнасць у межах сваёй кампетэнцыi.

Артыкул 4
Тэатральныя саюзы, драматычныя i лялечныя тэатры

Бакi будуць падтрымлiваць прамыя кантакты памiж тэатральнымi саюзамi, драматычнымi, лялечнымi i iншымi тэатрамi абодвух Бакоў праз арганiзацыю гастролей i выступленняў тэатральных калектываў i асобных выканаўцаў, а таксама ўдзел у тэатральных фестывалях на ўзаемнай аснове.

Артыкул 5
Музеi i галерэi

1. Бакi будуць падтрымлiваць прамое супрацоўнiцтва памiж музеямi i галерэямi сваiх краiн з мэтай абмену спецыялiстамi ў галiне музейнай справы i даведачнымi матэрыяламi, а таксама iнфармацыяй аб навуковых канферэнцыях i семiнарах у гэтай галiне.

2. Бакi на ўзаемнай аснове будуць садзейнiчаць арганiзацыi музейных выставак i выставак сучаснага мастацтва. Умовы, час i месца правядзення выставак будуць вызначацца i ўзгадняцца Бакамi.

Артыкул 6
Бiблiятэкi

1. Бакi будуць устанаўлiваць прамыя сувязi памiж бiблiятэкамi дзвюх краiн, уключаючы абмен кнiгамi, друкаванай прадукцыяй i спецыялiстамi ў галiне бiблiятэчнай справы.

2. Бакi будуць садзейнiчаць удзелу спецыялiстаў у семiнарах i навукова-практычных канферэнцыях, абмену кнiжнымi выстаўкамi, метадычнымi i бiблiяграфiчнымi матэрыяламi i артыкуламi для перыядычных выданняў абедзвюх краiн.

Артыкул 7
Арганiзацыi кiнематаграфii

1. Бакi будуць падтрымлiваць прамое супрацоўнiцтва ў галiне кiнавiдэамастацтва, уключаючы ўдзел у мiжнародных кiнафестывалях, абмен iнфармацыяй, рэкламнымi матэрыяламi, часопiсамi i iншай друкаванай прадукцыяй у гэтай галiне.

2. Бакi будуць заахвочваць стварэнне спрыяльных умоў для супрацоўнiцтва памiж арганiзацыямi кiнематаграфii сваiх краiн.

Артыкул 8
Адукацыя ў сферы мастацтва i культуры

1. Бакi будуць супрацоўнiчаць у галiне адукацыi ў сферы мастацтва i культуры i садзейнiчаць устанаўленню прамых сувязей памiж установамi адукацыi ў гэтай галiне.

2. Бакi будуць садзейнiчаць удзелу студэнтаў i навучэнцаў устаноў адукацыi сферы мастацтва i культуры ў мiжнародных конкурсах i фестывалях, якiя праводзяцца для маладых выканаўцаў i стажораў у галiне культуры ў абедзвюх краiнах.

Артыкул 9
Гiсторыка-культурная спадчына

1. Бакi будуць падтрымлiваць супрацоўнiцтва ў галiне аховы гiсторыка-культурнай спадчыны i садзейнiчаць абмену спецыялiстамi з мэтай азнаямлення з вопытам работы ў гэтай галiне.

2. Бакi будуць садзейнiчаць ахове спадчыны дзяржаў Бакоў ад нелегальнага перамяшчэння ў рамках нацыянальнага заканадаўства i мiжнародных актаў.

Артыкул 10
Фальклор i народная творчасць

Бакi будуць супрацоўнiчаць у галiне фальклору i народнай творчасцi. Бакi будуць абменьвацца iнфармацыяй аб мiжнародных фестывалях фальклору i святах аматарскай творчасцi, якiя праводзяцца ў абедзвюх краiнах, а таксама садзейнiчаць удзелу ў гэтых мерапрыемствах сваiх прадстаўнiкоў.

Артыкул 11
Фiнансавыя ўмовы

Бакi дамовiлiся, што культурны абмен будзе ажыццяўляцца згодна з адпаведнымi палажэннямi заканадаўства дзяржаў Бакоў i наступнымi прынцыпамi:

а) пры абмене дэлегацыямi, калектывамi i асобнымi прадстаўнiкамi:

накiроўваючы Бок аплачвае выдаткi на мiжнародны праезд дэлегацый, калектываў i асобных прадстаўнiкоў i транспарцiроўкi багажу ў абодва канцы, а таксама выдаткi на медыцынскiя паслугi;

прымаючы Бок аплачвае выдаткi на пражыванне i харчаванне, а таксама транспартныя выдаткi на тэрыторыi краiны прымаючага Боку ў адпаведнасцi з праграмай знаходжання;

б) пры арганiзацыi музейных выставак, а таксама выставак сучаснага мастацтва характар i месца правядзення выстаўкi будуць агаворвацца арганiзатарамi ў кожным асобным выпадку.

Артыкул 12
Урэгуляванне спрэчак

Любыя спрэчкi памiж Бакамi, узнiкаючыя пры тлумачэннi або выкананнi гэтага Пагаднення, будуць урэгуляваны на дружалюбнай аснове праз правядзенне кансультацый альбо перагавораў памiж Бакамi.

Артыкул 13
Унясенне змяненняў

У гэта Пагадненне ў любы час могуць быць унесены змяненнi па ўзаемнай згодзе Бакоў праз абмен нотамi памiж Бакамi па дыпламатычных каналах.

Артыкул 14
Уступленне ў сiлу, працягласць i спыненне дзеяння

1. Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з дня падпiсання i дзейнiчае на працягу нявызначанага перыяду часу, пакуль адзiн з Бакоў не заявiць па дыпламатычных каналах аб сваiм намеры спынiць яго дзеянне. У гэтым выпадку Пагадненне спыняе дзеянне праз шэсць месяцаў з даты атрымання такога паведамлення.

2. Спыненне дзеяння гэтага Пагаднення не ўплывае на якiя-небудзь праграмы, выкананне якiх пачалося да заканчэння дзеяння гэтага Пагаднення, у выпадку, калi Бакамi не будзе ўзгоднена iнакш.

У сведчанне чаго нiжэйпадпiсаныя, адпаведным чынам на тое ўпаўнаважаныя, падпiсалi i змацавалi пячаткай дадзенае Пагадненне ў двух экземплярах, кожны на беларускай i англiйскай мовах, прычым абодва тэксты з'яўляюцца роўна аўтэнтычнымi.



Здзейснена ў горадзе Прэторыi 28 жнiўня 2006 года.