Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 8 октября 2007 г. № 1268
Аб назначэннi i вызваленнi некаторых службовых асоб
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
8 кастрычнiка 2007 г. № 1268
Аб назначэннi i вызваленнi некаторых службовых асоб
Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Назначыць у парадку пераводу:
Гальперына Аляксандра Леанiдавiча дырэктарам Дэпартамента па каштоўных паперах Мiнiстэрства фiнансаў Рэспублiкi Беларусь;
Лабковiч Ларысу Пятроўну намеснiкам Мiнiстра сувязi i iнфарматызацыi Рэспублiкi Беларусь;
Рынга Уладзiмiра Iосiфавiча намеснiкам Начальнiка Беларускай чыгункi.
2. Назначыць Iльiна Андрэя Анатольевiча дырэктарам Дэпартамента iнфарматызацыi Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi Рэспублiкi Беларусь.
3. Вызвалiць па пагадненню бакоў (артыкул 37 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь):
Абрамава Вячаслава Фёдаравiча ад пасады намеснiка Начальнiка Беларускай чыгункi;
Казлова Аляксандра Цiханавiча ад пасады дырэктара Дэпартамента iнфарматызацыi Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi Рэспублiкi Беларусь;
Цеслюка Уладзiмiра Мiкалаевiча ад пасады намеснiка Мiнiстра сувязi i iнфарматызацыi Рэспублiкi Беларусь.
4. Вызвалiць Мартынецкага Канстанцiна Аляксеевiча ад пасады кiраўнiка сакратарыята Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь у сувязi з пераводам да другога наймальнiка (пункт 4 часткi другой артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь).
|
Першы намеснiк Прэм’ер-мiнiстра |
У.Семашка |