Решение Щучинского районного исполнительного комитета от 7 августа 2007 г. № 564
Аб зацвярджэннi паказчыка кошту будаўнiцтва 1 квадратнага метра агульнай плошчы жылога памяшкання тыпавых спажывецкiх якасцяў на жнiвень 2007 года


РАШЭННЕ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА

7 жнiўня 2007 г. № 564

Аб зацвярджэннi паказчыка кошту будаўнiцтва 1 квадратнага метра агульнай плошчы жылога памяшкання тыпавых спажывецкiх якасцяў на жнiвень 2007 года

У адпаведнасцi з пастановай Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Рэспублiкi Беларусь ад 27 чэрвеня 2005 г. № 28 «О предельных нормативах стоимости жилья, строящегося с государственной поддержкой» Шчучынскi раённы выканаўчы камiтэт РАШЫЎ:

1. Зацвердзiць паказчык кошту 1 квадратнага метра агульнай плошчы жылога памяшкання тыпавых спажывецкiх якасцяў з улiкам затрат па засваеннi i iнжынернай падрыхтоўцы тэрыторыi, iнжынерным абсталяваннi тэрыторыi, добраўпарадкаваннi i азеляненнi на жнiвень 2007 года:

1.1. пяцiпавярховыя жылыя дамы са сценамi з цэглы, газаселiкатных блокаў i iншых матэрыялаў:

у базiсных цэнах 1991 года – 656,724 рубля;

у бягучых цэнах – 1 037 154 рублi;

1.2. iндывiдуальныя жылыя дамы:

у базiсных цэнах 1991 года – 638,0 рубля;

у бягучых цэнах – 1 007 584 рублi.

2. Вызначыць, што прадугледжаныя пунктам 1 дадзенага рашэння паказчыкi прымяняюцца для вызначэння памеру iльготнага крэдыту i (або) аднаразовай бязвыплатнай субсiдыi пры будаўнiцтве (рэканструкцыi) або набыццi жылых памяшканняў.



Старшыня

С.I.Ушкевiч



Кiраўнiк спраў

Г.С.Хвядзюк