Решение Минского городского исполнительного комитета от 23 августа 2007 г. № 1911
Аб тарыфах на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання

РАШЭННЕ МIНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА

23 жнiўня 2007 г. № 1911

Аб тарыфах на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання

На падставе Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 мая 1999 г. № 285 «О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в Республике Беларусь» Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзiць тарыфы на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мiнску:

1.1. у аўтобусе, трамваi, тралейбусе, метро – у памеры 600 рублёў, а для пасажыраў, маючых права на iльготны праезд, – 300 рублёў за адну паездку;

1.2. у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з дазволенай максiмальнай масай больш за 5000 кг – гранiчныя максiмальныя ў памеры 900 рублёў, а для пасажыраў, маючых права на iльготны праезд, – 450 рублёў за адну паездку.

2. Права iльготнага праезду на ўсiх вiдах гарадскога транспарта агульнага карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям пасажыраў у адпаведнасцi з заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь.

3. Пры распаўсюджваннi бiлетаў на адну паездку па поўнаму i льготнаму тарыфу вадзiцелямi ў гарадскiм камунальным транспарце агульнага карыстання кошт бiлета павялiчваецца на 50 рублёў да зацверджанага тарыфу.

4. Зацвердзiць кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання згодна з дадаткам.

5. Устанавiць, што бiлеты на адну паездку папярэдняга намiнальнага кошту сапраўдныя на працягу дзесяцi дзён са дня змянення тарыфаў.

6. Тарыфы на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання i гранiчныя максiмальныя тарыфы на перавозку пасажыраў у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з дазволенай максiмальнай масай больш за 5000 кг, зацверджаныя дадзеным рашэннем, прымяняюцца юрыдычнымi асобамi ўсiх формаў уласнасцi i iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi ў горадзе Мiнску.

7. Юрыдычныя асобы i iндывiдуальныя прадпрымальнiкi самастойна зацвярджаюць:

7.1. пэўны ўзровень тарыфаў на перавозку пасажыраў у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з дазволенай максiмальнай масай больш за 5000 кг, якiя не перавышаюць гранiчныя максiмальныя тарыфы, зацверджаныя дадзеным рашэннем;

7.2. кошт праязных бiлетаў шматразовага карыстання на перавозку пасажыраў у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з дазволенай максiмальнай масай больш за 5000 кг адпаведна нарматыўным прававым дакументам.

8. Транспартнаму камунальнаму унiтарнаму прадпрыемству «Мiнсктранс» (Папянок Л.Т.):

8.1. забяспечыць залiчэнне намiнальнага кошту бiлетаў на адну паездку папярэдняга ўзору пры набыццi бiлетаў па новых тарыфах на працягу ўсяго тэрмiну iх дзеяння;

8.2. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамi ў гарадскiм транспарце агульнага карыстання;

8.3. iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання праз сродкi масавай iнфармацыi i на транспарце;

8.4. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнага распаўсюджвання бiлетнай прадукцыi на праезд пасажыраў у гарадскiм транспарце агульнага карыстання праз кiёскi мiнскага гарадскога аптова-рознiчнага прадпрыемства «Белсаюздрук», рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства паштовай сувязi «Белпошта», сетку ўласных кiёскаў па распаўсюджваннi бiлетнай прадукцыi, гандлёвую сетку, спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi i кандуктарамi ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах.

9. Гандлёвыя арганiзацыi незалежна ад формы ўласнасцi распаўсюджваюць бiлетную прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскiм транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з транспартным камунальным унiтарным прадпрыемствам «Мiнсктранс» дагавораў.

10. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на праезд у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў, права на праезд у аўтобусах звычайных маршрутаў.

11. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на чатыры вiды транспарту (аўтобус–тралейбус–трамвай–метро), права на праезд у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў.

12. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на праезд у аўтобусах звычайных маршрутаў, права на праезд у аўтобусах гарадскiх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з даплатай у памеры дзеючага тарыфу.

13. Сумяшчальны з метро праязны бiлет на папяровым носьбiце сапраўдны толькi пры наяўнасцi пластыкавай карты з магнiтнай паласой для праезду ў метро на адпаведны перыяд.

14. Прызнаць страцiўшым сiлу рашэнне Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ад 20 лiпеня 2006 г. № 1455 «Аб тарыфах на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 115, 9/5290).

15. Кантроль за выкананнем сапраўднага рашэння ўскласцi на намеснiка старшынi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта Вырко Г.Я.

16. Дадзенае рашэнне ўступае ў сiлу пасля яго афiцыяльнага апублiкавання.



Першы намеснiк старшынi

А.Я.Кунцэвiч



Кiраўнiк спраў

М.Ф.Савановiч



УЗГОДНЕНА

Мiнiстр эканомiкi
Рэспублiкi Беларусь

М.П.Зайчанка

23.08.2007







Дадатак да рашэння
Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта 23.08.2007 № 1911

Кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на перавозку пасажыраў гарадскiм транспартам агульнага карыстання


п/п

Вiды бiлетаў

Месячныя

Дэкадныя

100 %

50 %

100 %

50 %

1

На адзiн вiд транспарту (аўтобус, тралейбус, трамвай, метро)

23 670

11 840

8 300

4 150

2

Аўтобус-экспрэс

31 570

15 780

11 080

5 530

3

На два вiды транспарту (аўтобус–тралейбус, аўтобус–трамвай, трамвай–тралейбус)

31 570

15 780

11 080

5 530

4

На два вiды транспарту, сумешчаныя з метро (аўтобус–метро, тралейбус–метро, трамвай–метро)

31 570

11 080

5

На тры вiды транспарту (аўтобус–тралейбус–трамвай)

37 660

18 830

13 210

6 600

6

На тры вiды транспарту, сумешчаныя з метро (аўтобус–тралейбус–метро, аўтобус–трамвай–метро, трамвай–тралейбус–метро)

37 660

13 210

7

На чатыры вiды транспарту (аўтобус–тралейбус–трамвай–метро)

42 610

14 950