Коммюнике Правительства Республики Беларусь от 15 марта 2006 г.

Сумеснае камюнiке

аб устанаўленнi дыпламатычных адносiн памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Батсвана

Уступiла ў сiлу 15 сакавiка 2006 года.

Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Батсвана,

пацвярджаючы ўзаемнае прызнанне прынцыпаў незалежнасцi, суверэнiтэту, тэрытарыяльнай цэласнасцi i неўмяшання ва ўнутраныя справы кожнага з Бакоў,

жадаючы развiваць двухбаковае палiтычнае, эканамiчнае i культурнае супрацоўнiцтва,

пацвярджаючы прыхiльнасць прынцыпам Статута Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый i мiжнароднага права,

дзейнiчаючы ў адпаведнасцi з палажэннямi Венскай канвенцыi аб дыпламатычных зносiнах ад 18 красавiка 1961 года i Венскай канвенцыi аб консульскiх зносiнах ад 24 красавiка 1963 года,

дамовiлiся ўстанавiць дыпламатычныя адносiны на ўзроўнi паслоў памiж дзвюма Дзяржавамi з даты падпiсання гэтага Сумеснага камюнiке.

Здзейснена ў Нью-Йорку 15 сакавiка 2006 года у двух экземплярах, кожны на беларускай i англiйскай мовах, прычым абодва тэксты з’яўляюцца роўна аўтэнтычнымi.

За Урад Рэспублiкi Беларусь
Яго Правасхадзiцельства
Андрэй Дапкюнас
Пастаянны прадстаўнiк
Рэспублiкi Беларусь
пры Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый

За Урад Рэспублiкi Батсвана
Яго Правасхадзiцельства
Самуэль Аўтлюлi
Пастаянны прадстаўнiк
Рэспублiкi Батсвана
пры Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый

Add a Comment

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *