Протокол Министерства культуры Республики Беларусь от 24 января 2006 г.

Пратакол

аб супрацоўнiцтве памiж Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь i Федэральным агенцтвам па культуры i кiнематаграфii Расiйскай Федэрацыi на 2006 год

Уступiў у сiлу 24 студзеня 2006 года

Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i Федэральнае агенцтва па культуры i кiнематаграфii, якiя далей называюцца Бакамi,

грунтуючыся на Пагадненнi памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Расiйскай Федэрацыi аб супрацоўнiцтве ў галiне культуры, адукацыi i навукi ад 21 лютага 1995 года,

жадаючы развiваць працэс далейшага ўзаемаўзбагачэння культур Беларусi i Расii,

дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:

Артыкул 1

Бакi акажуць садзейнiчанне ў арганiзацыi i правядзеннi акцыi памяцi, прысвечанай 20-годдзю Чарнобыльскай катастрофы (красавiк).

Артыкул 2

Бакi пагадзiлiся правесцi XV Мiжнародны фестываль мастацтваў «Славянскi базар у Вiцебску» (лiпень).

Артыкул 3

Бакi будуць садзейнiчаць правядзенню абменных гастроляў творчай моладзi Беларусi i Расii ў рамках фiларманiчных абанементаў.

Артыкул 4

Бакi будуць садзейнiчаць арганiзацыi i правядзенню гастроляў драматычных i музычных тэатраў, мастацкiх калектываў i асобных выканаўцаў.

Бакi акажуць садзейнiчанне ў арганiзацыi гастроляў Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра iмя Янкi Купалы ў Расiйскай Федэрацыi. Тэрмiны, умовы i месца правядзення гастроляў будуць вызначацца Бакамi дадаткова ў рабочым парадку.

Бакi будуць садзейнiчаць удзелу тэатраў Беларусi i Расii ў тэатральных фестывалях, якiя будуць праводзiцца на тэрыторыi сваiх краiн.

Бакi прымуць удзел у правядзеннi Мiжнароднага тэлевiзiйна-тэатральнага фестывалю «Фестываль фестываляў» (г. Мiнск, кастрычнiк).

Артыкул 5

Бакi будуць развiваць супрацоўнiцтва ў галiне народнай творчасцi i садзейнiчаць усталяванню прамых сувязяў памiж дамамi народнай творчасцi i самадзейнымi калектывамi абедзвюх краiн.

Беларускi Бок iнфармуе Расiйскi Бок аб правядзеннi на тэрыторыi Беларусi Мiжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў (г. Мiнск, люты), фестывалю духавой музыкi «Беларускiя фанфары-2006» (г. Баранавiчы, май), Мiжнароднага фестывалю харэаграфiчнага мастацтва «Сожскi карагод» (г. Гомель, верасень).

Артыкул 6

Бакi будуць супрацоўнiчаць у галiне бiблiятэчнай i музейнай справы, а таксама выставачнай дзейнасцi.

Бакi акажуць садзейнiчанне ў арганiзацыi выстаўкi сучасных мастакоў Беларусi ў Цэнтры сучаснага мастацтва (г. Масква). Умовы, тэрмiны i характар экспанавання будуць агаворвацца дадаткова непасрэднымi арганiзатарамi выстаўкi ў рабочым парадку.

Артыкул 7

Бакi будуць спрыяць усталяванню прамых сувязяў памiж вышэйшымi i сярэднiмi спецыяльнымi навучальнымi ўстановамi культуры i мастацтва абедзвюх краiн, садзейнiчаць абмену студэнтамi вышэйшых i навучэнцамi сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў па творчых, навучальных i навуковых напрамках.

Бакi будуць ствараць умовы для павышэння квалiфiкацыi i творчых стажыровак выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў i навуковых устаноў культуры i мастацтва абедзвюх краiн, садзейнiчаць правядзенню майстар-класаў для моладзi дзвюх краiн па асноўных музычных спецыяльнасцях i мастацкай творчасцi.

Артыкул 8

Бакi будуць падтрымлiваць супрацоўнiцтва ў галiне кiнавiдэамастацтва.

Бакi акажуць садзейнiчанне ў арганiзацыi i правядзеннi Мiнскага мiжнароднага кiнафестывалю «Лiстапад-2006» (г. Мiнск, лiстапад), у рэалiзацыi сумесных кiнапраектаў.

Артыкул 9

Бакi будуць падтрымлiваць супрацоўнiцтва ў галiне аховы i рэстаўрацыi гiсторыка-культурнай спадчыны, садзейнiчаць абмену спецыялiстамi з мэтай азнаямлення з вопытам работы ў гэтай галiне.

Артыкул 10

Бакi будуць працягваць супрацоўнiцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, садзейнiчаць правядзенню сумесных мерапрыемстваў, што фiнансуюцца з бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2006 год.

Артыкул 11

Бакi дамовiлiся, што культурны абмен памiж iмi будзе ажыццяўляцца на наступных умовах:

накiроўваючы Бок аплачвае выдаткi па мiжнародным праездзе сваiх калектываў, дэлегацый i асобных выканаўцаў, па правозе рэквiзiту ў абодва Бакi;

прымаючы Бок аплачвае выдаткi па пражываннi i харчаваннi ў адпаведнасцi з зацверджанымi ў сваёй краiне нормамi, транспартныя выдаткi на тэрыторыi сваёй краiны згодна з праграмай знаходжання, прадастаўляе канцэртныя пляцоўкi i выставачныя залы з неабходным тэхнiчным абслугоўваннем, паслугi тэхнiчнага i дапаможнага персаналу, забяспечвае ўсе вiды рэкламы.

Пры абмене выстаўкамi з музейных фондаў i выстаўкамi сучаснага мастацтва ўмовы iх правядзення будуць агаворвацца дадаткова iх непасрэднымi арганiзатарамi.

Артыкул 12

Па ўзаемнай згодзе Бакоў у гэты Пратакол могуць быць унесены змяненнi i дапаўненнi, аформленыя пiсьмова, якiя будуць з’яўляцца яго неад’емнай часткай.

Артыкул 13

Гэты Пратакол не выключае магчымасцi арганiзацыi i правядзення iншых мерапрыемстваў па ўзаемнай дамоўленасцi Бакоў.

Артыкул 14

Гэты Пратакол уступае ў сiлу з моманту яго падпiсання.

Пратакол падпiсаны ў горадзе Маскве 24 студзеня 2006 года ў двух экземплярах, кожны на беларускай i рускай мовах, прычым абодва тэксты з’яўляюцца аўтэнтычнымi i маюць аднолькавую сiлу.

Add a Comment

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *