Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку праектавання, стварэння (будаўнiцтва), рэканструкцыi i прыёмкi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 6 сентября 2000 г. № 1393

                ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ                        6 верасня 2000 г. № 1393      АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ПАРАДКУ ПРАЕКТАВАННЯ,   СТВАРЭННЯ (БУДАЎНIЦТВА), РЭКАНСТРУКЦЫI I ПРЫЁМКI ТВОРАЎ   МАНУМЕНТАЛЬНАГА  I МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАГА МАСТАЦТВА   НА ТЭРЫТОРЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ                [Изменения и дополнения:              Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 15           августа 2003 г.  N 1075 (Национальный реестр правовых актов           Республики Беларусь, 2003 г., N 94, 5/12924)]             Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:          1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб парадку  праектавання,  стварэння    (будаўнiцтва),    рэканструкцыi    i   прыёмкi   твораў  манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва на тэрыторыi  Рэспублiкi Беларусь.          2. Мiнiстэрствам,  iншым  рэспублiканскiм  органам  дзяржаўнага  кiравання да 1 студзеня 2001 г.  прывесцi свае нарматыўныя  прававыя  акты ў адпаведнасць з дадзенай пастановай.      Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       У.ЯРМОШЫН                                               ЗАЦВЕРДЖАНА                                            Пастанова Савета Мiнiстраў                                            Рэспублiкi Беларусь                                            06.09.2000 № 1393                                  ПАЛАЖЭННЕ    аб парадку праектавання, стварэння (будаўнiцтва), рэканструкцыi     i прыёмкi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага               мастацтва на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь                              Агульныя палажэннi          1. Дадзенае   Палажэнне   ўстанаўлiвае  склад,  змест,  парадак  распрацоўкi,  узгаднення i зацвярджэння  праектаў  i  каштарысаў  на  стварэнне    (будаўнiцтва),    рэканструкцыю    i   прыёмку   твораў  манументальнага i  манументальна-дэкаратыўнага  мастацтва  з  улiкам  архiтэктурнага  i  прыроднага асяроддзя населеных пунктаў Рэспублiкi  Беларусь.       Да    твораў   манументальнага  i   манументальна-дэкаратыўнага  мастацтва адносяцца:       помнiкi,    манументы  -  творы  манументальнай  скульптуры   i  архiтэктуры,  якiя  ўвекавечваюць гiстарычныя падзеi, памяць вядомых  грамадскiх,  дзяржаўных  дзеячаў  краiны, дзеячаў навукi, культуры i  мастацтва;       мемарыяльныя  ансамблi  -  творы  манументальнай  скульптуры  i  архiтэктуры,  якiя  маюць  самастойнае  значэнне  ў горадабудаўнiчым  ансамблi  або прыродным асяроддзi i прысвечаны важнейшым гiстарычным  i грамадскiм падзеям;       памятныя  знакi  -  невялiкiя творы манументальнай скульптуры i  архiтэктуры,  прысвечаныя  знамянальным  падзеям айчыннай гiсторыi i  культуры,  якiя  ўвекавечваюць iх праз устаноўку мемарыяльных дошак,  абелiскаў, рэльефных кампазiцый, мемарыяльных плiт i г.д.;       творы    манументальна-дэкаратыўнага   жывапiсу  -   жывапiсныя  кампазiцыi,  фрэскi  i роспiсы на фасадах i ў iнтэр'ерах будынкаў, а  таксама творы ў тэхнiцы мазаiкi, вiтража, зграфiта i г.д.;       творы      дэкаратыўнага    мастацтва    -    розныя       вiды  мастацка-дэкаратыўных  работ,  створаных у архiтэктурным i прыродным  асяроддзi,  у тым лiку разьба па розных прыродных матэрыялах, лiццё,  чаканка, керамiка, коўка, iнтарсiя, габелены i г.д.;       малыя  архiтэктурна-мастацкiя  формы  - невялiкiя архiтэктурныя  збудаваннi, якiя выконваюць задачу мастацкага афармлення асяроддзя i  дапаўнення  горадабудаўнiчых  комплексаў:  павiльёны  на   прыпынках  транспарту,  гандлёвыя  кiёскi,  рэкламныя  i  iнфармацыйныя пункты,  паркавыя  i  пляжныя  збудаваннi,  элементы пастаяннага i святочнага  ўпрыгожвання населеных пунктаў i iншае.          2. Мемарыяльныя  ансамблi,  помнiкi,  манументы  праектуюцца  i  выконваюцца  з  улiкам  генеральных  планаў населеных пунктаў, iншай  горадабудаўнiчай дакументацыi, як правiла, на конкурснай аснове.             Парадак стварэння i арганiзацыя праектавання твораў        манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва          3. Праграма      стварэння    твораў    манументальнага       i  манументальна-дэкаратыўнага    мастацтва  фармiруецца  на   падставе  прапаноў    аблвыканкомаў,  Мiнскага  гарвыканкома  i   Мiнiстэрства  культуры,  узгадняецца  ва  ўстаноўленым  парадку i прадстаўляецца ў  Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь для разгляду i зацвярджэння.          4. Мемарыяльныя       ансамблi,    манументы    i       помнiкi  агульна-рэспублiканскага    значэння,    помнiкi,  помнiкi-бюсты   i  надмагiльныя  помнiкi  знакамiтым  асобам  ствараюцца  на   падставе  рашэння Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.          5. Памятныя знакi аб выдатных гiстарычных, навуковых, тэхнiчных  i  культурных  падзеях  на  Беларусi,  мемарыяльныя  дошкi  ў  гонар  знакамiтых  асоб  ствараюцца  на  падставе  рашэнняў аблвыканкомаў i  Мiнскага гарвыканкома.          6. Мемарыяльныя    дошкi    ў    памяць  аб  выдатных   дзеячах  устанаўлiваюцца  пераважна  на  дамах,  дзе  яны  жылi,  а ў асобных  выпадках  -  дзе  працавалi або на першым доме вулiцы, названай у iх  гонар.          7. Распрацоўка  праектнай  дакументацыi  на  стварэнне   твораў  манументальнага   i  манументальна-дэкаратыўнага  мастацтва,   малых  архiтэктурных  форм  ажыццяўляецца  спецыялiзаванымi   арганiзацыямi  грамадскiх  аб'яднанняў  "Беларускi саюз мастакоў" i "Беларускi саюз  архiтэктараў".          8. Стварэнне        твораў        манументальнага             i  манументальна-дэкаратыўнага    мастацтва  ажыццяўляецца  на   аснове  дагавораў, заключаных памiж заказчыкам i выканаўцам.          9. Заказчыкамi    на    стварэнне   твораў  манументальнага   i  манументальна-дэкаратыўнага  мастацтва  могуць  з'яўляцца   мясцовыя  выканаўчыя i распарадчыя органы, iншыя юрыдычныя асобы.          10. Заказчык  нясе  адказнасць  за  дакладнасць  i  своечасовае  прадстаўленне    выканаўцам   зыходных  даных,  якiя   забяспечваюць  выкананне работ   ва   ўстаноўленыя  дагаворамi  тэрмiны.  Выканаўцы  адказваюць за дакладнае выкананне дагаворных абавязацельстваў.          11. Распрацоўка  праектаў на стварэнне твораў манументальнага i  манументальна-дэкаратыўнага  мастацтва  ажыццяўляецца выканаўцамi на  аснове прадстаўленага заказчыкам:       рашэння  рэспублiканскага  органа  дзяржаўнага  кiравання   або  мясцовага выканаўчага i распарадчага органа;       заказу-задання,   узгодненага  з  Мiнiстэрствам  культуры   або  мясцовымi  органамi кiравання культурай i мясцовым органам кiравання  архiтэктурнай i горадабудаўнiчай дзейнасцю;       архiтэктурна-планiровачнага    задання    органаў   дзяржаўнага  кiравання архiтэктурнай i горадабудаўнiчай дзейнасцю.          12. У  заказе-заданнi  ўказваюцца  падстава  для  праектавання,  тэматычны  змест, агульны характар i аб'ёмы работ, месца размяшчэння  (раён,  участак)  i  памер  (вышыня,  плошча),  тэрмiны   гатоўнасцi  праектных      работ,    а    таксама    даецца       характарыстыка  архiтэктурна-будаўнiчага    аб'екта,    акрэслiваюцца      мастацкiя  патрабаваннi да твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага  мастацтва,  пералiчваюцца  магчымыя матэрыялы, канструкцыi i тэрмiны  выканання.       Разам        з        заказам-заданнем     заказчык       выдае  архiтэктурна-планiровачнае    заданне    i  iншыя  зыходныя   даныя,  неабходныя для праектавання.       Склад   заказу-задання  можа  ўдакладняцца  ў  адпаведнасцi   з  асаблiвасцямi    i   ўмовамi  стварэння  твораў  манументальнага   i  манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.          13. Найбольш   значныя   праекты   твораў   манументальнага   i  манументальна-дэкаратыўнага мастацтва  разглядаюцца  Рэспублiканскiм  мастацка-экспертным    саветам    па    манументальнаму   мастацтву.  Неабходнасць  такога  разгляду  вызначаецца  на  стадыi   ўзгаднення  Мiнiстэрствам культуры заказу-задання.                         Вiды, этапы праектных работ, склад i змест праектаў          14. Для  твораў  манументальнага,   манументальна-дэкаратыўнага  мастацтва  ўстанаўлiваюцца  такiя  стадыi  праектавання,  як эскiзны  праект, архiтэктурны праект.       Стадыi праектавання прызначаюцца:       да  эскiзнага  праекта  -  для  вызначэння  мастацкай задумы па  зададзенай  тэме, архiтэктурнай кампазiцыi, канструкцыйнага рашэння,  вызначэння    прыкладнага    кошту,  а  таксама  для  ўзгаднення   i  зацвярджэння праекта;       да  архiтэктурнага  праекта  -  для  дэталiзацыi  i распрацоўкi  архiтэктурна-канструкцыйных    рашэнняў,  распрацоўкi   скульптурнай  часткi на стадыi рабочай мадэлi i прыкладных каштарысаў.          15. Для  найбольш значных i складаных па тэматыцы, кампазiцыi i  архiтэктуры манументаў, помнiкаў, а таксама пры аб'яўленнi конкурсаў  ажыццяўляецца распрацоўка эскiзнага праекта.          16. Эскiзны    праект    магчыма    распрацоўваць    у   якасцi  зацвярджальнай    часткi    аднастадыйнага  архiтэктурнага   праекта  невялiкiх    i    нескладаных   твораў   манументальна-дэкаратыўнага  мастацтва.          17. У  склад эскiзнага праекта твораў манументальнага мастацтва  ўваходзяць:       сiтуацыйны  план  (выкапiроўка  з генеральнага плана) у маштабе  1:500;       эскiз  кампазiцыйнага  рашэння  ў  мяккiм  матэрыяле (маштаб не  менш за 1:10);       перспектыва або спрошчаны макет;       тлумачальная запiска з разлiкам прыкладнага кошту.          18. Архiтэктурны  (аднастадыйны)  праект  манумента,   помнiка,  памятнага    знака,    помнiка-бюста,    надмагiльнага       помнiка  распрацоўваецца ў наступным складзе:       генеральны план у маштабе 1:500;       план збудавання ў маштабе 1:200-1:20;       разбiвачныя  чарцяжы  з  прывязкай  асей  да iснуючай сiтуацыi,  чарцяжы  вертыкальнай  планiроўкi  i  добраўпарадкавання  тэрыторыi,  канструкцыйныя  разрэзы  i  сячэннi,  архiтэктурныя i канструкцыйныя  чарцяжы (апошнiя ў маштабе 1:500, 1:200, 1:20);       агульны план;       для  збудаванняў,  якiя  выконваюцца  з  бетону,  -   апалубныя  чарцяжы;       для  збудаванняў,  у  якiх  скульптура выконваецца ў гранiце, -  разрэзка  на  блокi,  парадкавыя планы i спецыфiкацыя блок-загатоўкi  для выканання скульптуры i iншых гранiтных вырабаў;       дэталёвы  пералiк  неабходных для збудавання плiт i камянёў, iх  памеры  i  фактурная  апрацоўка  асобных  частак паверхнi, шаблоны i  дэталi    профiльных  камянёў  у  маштабе  1:1,  шаблоны   надпiсаў,  арнаментаў i iншае ў маштабе 1:1;       малюнкi  ў  натуральны памер для выканання мадэлей скульптурных  дэкаратыўных элементаў (картушы, фрызы, устаўкi i г.д.);       аснаваннi i фундаменты (планы, сячэннi);       апорныя  канструкцыi  з распрацоўкай вузлоў i дэталей мацавання  канструкцыйных элементаў;       неабходнае  iнжынернае  абсталяванне  (у  маштабе 1:500, 1:200,  1:100) - чарцяжы слабатокавых сетак i прыбораў;       чарцяжы  па  адвядзенню  кандэнсату, для засцярогi ад маланкi i  iншых спецыяльных прыстасаванняў;       указаннi па выкананню будаўнiчых i мантажных работ;       агульная  тлумачальная  запiска з кароткiм апiсаннем рашэнняў з  прывядзеннем асноўных разлiковых даных па канструкцыях i iнжынернаму  абсталяванню;       пераходная рабочая мадэль скульптуры;       каштарысная  дакументацыя  на збудаванне манумента, помнiка або  памятнага знак.          19. Пры  вышынi  скульптуры  больш  за  3,5  метра ў натуры або  складанай  кампазiцыi  магчымы выраб прамежкавай рабочай мадэлi, пры  складаным  кампазiцыйным рашэннi помнiка магчымы выраб удакладненага  макета  пастамента.  Надмагiльныя  помнiкi,  як  правiла, не павiнны  перавышаць  1,3 метра  адносна  блiжняга  тратуара  (сцежкi), вышыня  скульптурных  партрэтаў  (бюстаў)  павiнна быць да 1,7 метра адносна  блiжэйшага    тратуара  (сцежкi),  а  памеры  -  не  болей   паўтары  натуральнай велiчынi.          20. У    склад  эскiзнага  праекта  твораў  манументальнага   i  манументальна-дэкаратыўнага жывапiсу ўваходзяць:       сiтуацыйны  план  (выкапiроўка  з генеральнага плана) у маштабе  1:500;       планы памяшканняў (участкаў) у маштабе 1:200-1:20;       фасады (разгорткi сцен) у маштабе 1:200-1:20;       столi памяшканняў у маштабе 1:200-1:20;       перспектыва або спрошчаны макет;       тлумачальная запiска з разлiкам прыкладнага кошту.          21. Указаныя    чарцяжы  прыводзяцца  ў  залежнасцi  ад   месца  размяшчэння  жывапiсу  па  эскiзу кампазiцыйнага рашэння ў колеры (у  маштабе не менш за 1:10).          22. Склад    праекта    генеральнага    мастацкага    вырашэння  горадабудаўнiчага  комплексу,  асобнага  аб'екта, плошчы, магiстралi  вызначаецца горадабудаўнiчымi нарматывамi.          23. Кошт  усiх  работ,  звязаных  з  праектаваннем i выкананнем  твораў  манументальнага  i  манументальна-дэкаратыўнага  мастацтва ў  матэрыяле (натуры), уключаючы iх устаноўку, а таксама прадугледжаных  праектам будаўнiчых работ вызначаецца каштарысамi.          24. У склад каштарыснай дакументацыi ўваходзяць:       каштарысы на распрацоўку эскiзнага праекта i выкананне работ на  наступных стадыях праектавання твораў;       каштарысы    на   выкананне  ў  матэрыяле  (натуры)  твораў   i  ажыццяўленне будаўнiча-мантажных работ, прадугледжаных праектам.          25. У  каштарысах  прадугледжваюцца затраты на тэхнiчныя работы  (макет,    фатаграфii),    камандзiроўкi    аўтараў,   кансультацыi,  экспертызы,  аўтарскi нагляд, арэнду памяшканняў, навукова-даследчыя  i  эксперыментальныя  работы,  а  таксама рэзерв на непрадугледжаныя  работы    i  затраты.  Пры  неабходнасцi  ажыццяўлення   дзяржаўнага  будаўнiчага  нагляду  праводзiцца  яго фiнансаванне ў адпаведнасцi з  дзеючымi нарматыўнымi актамi.          26. Каштарысная    дакументацыя    на    стварэнне       твораў  манументальнага  i  манументальна-дэкаратыўнага мастацтва складаецца  арганiзацыямi-выканаўцамi па распрацаваных праектах.                  Парадак узгаднення i зацвярджэння праектаў          27. Праекты        твораў        манументальнага              i  манументальна-дэкаратыўнага  мастацтва  зацвярджаюцца  iх заказчыкам  пасля выканання патрабаванняў пунктаў 27-29 i 31 дадзенага Палажэння  ў частцы iх мастацкага ўзроўню:       манументальныя ансамблi,  манументы i  помнiкi,  значныя  творы  манументальна-дэкаратыўнага  мастацтва  ўзгадняюцца  з Мiнiстэрствам  культуры  на  падставе  заключэнняў  (пратаколаў)   Рэспублiканскага  мастацка-экспертнага   савета   па   манументальнаму   мастацтву   i  Рэспублiканскага горадабудаўнiчага савета Мiнiстэрства архiтэктуры i  будаўнiцтва;       помнiкi-бюсты, надмагiльныя  помнiкi  i   мемарыяльныя   дошкi,  памятныя  знакi  i  творы  манументальна-дэкаратыўнага  мастацтва  -  мясцовымi  выканаўчымi  i  распарадчымi  органамi   па   заключэннях  мясцовых  экспертных саветаў,  а пры iх адсутнасцi - Рэспублiканскiм  мастацка-экспертным саветам па манументальнаму мастацтву.                      28. Праекты твораў манументальнага мастацтва да iх зацвярджэння  павiнны   ўзгадняцца  адпаведнымi  мясцовымi  органамi   дзяржаўнага  кiравання  архiтэктурнай  i  горадабудаўнiчай  дзейнасцю  i органамi  кiравання   культурай,  а  таксама  ўстановамi,  ад  якiх   атрыманы  тэхнiчныя  ўмовы на праектаванне. Архiтэктурна-будаўнiчыя праекты да  iх  зацвярджэння  прадстаўляюцца  на  разгляд  у  органы  дзяржаўнай  пазаведамаснай экспертызы.          29. Эскiзныя праекты найбольш значных i складаных па тэматыцы i  архiтэктуры  кампазiцый  манументаў  i  помнiкаў павiнны разглядацца  Рэспублiканскiм  мастацка-экспертным  саветам   па   манументальнаму  мастацтву.                      30. Дазвол  на  выкананне  будаўнiчых  i  мантажных работ, калi  такiя  прадугледжаны  праектам,  афармляецца  адпаведнымi  мясцовымi  органамi  кiравання  архiтэктурнай  i  горадабудаўнiчай дзейнасцю ва  ўстаноўленым будаўнiчымi нормамi парадку.          31. Эскiзныя  праекты  рэканструкцыi помнiкаў, помнiкаў-бюстаў,  памятных  знакаў  i  мемарыяльных  дошак  узгадняюцца  з   мясцовымi  органамi  кiравання  архiтэктурнай  i  горадабудаўнiчай   дзейнасцю,  органамi  кiравання  культурай, а найбольш значных - з Мiнiстэрствам  культуры.          32. Унясенне  змяненняў  у  каштарысную  дакументацыю  пасля яе  зацвярджэння  не  дазваляецца.  У  выключных  выпадках  змены могуць  рабiцца    са    згоды   органа,  якi  зацвердзiў  дакументацыю,   з  перазацвярджэннем яе ва ўстаноўленым парадку.               Фiнансаванне праектных работ, работ па стварэнню    (будаўнiцтву) манументальных i манументальна-дэкаратыўных твораў          33. Фiнансаванне ўсiх этапаў стварэння твораў манументальнага i  манументальна-дэкаратыўнага  мастацтва,  пачынаючы  з  праектавання,  вядзецца на падставе дагавораў.       Памер аўтарскага  ганарару  за  выкананне   праектаў,   мадэлей  скульптур,  помнiкаў,  твораў  манументальна-дэкаратыўнага мастацтва  вызначаецца  ў  адпаведнасцi  з  дзеючым  заканадаўствам  Рэспублiкi  Беларусь.  Тэхнiчная  частка  вырабу  эскiзных  праектаў  у аб'ёмным  вырашэннi (макеце) або перспектыўных фрагментах у колеры аплачваецца  дадаткова па рашэнню Рэспублiканскага мастацка-экспертнага савета па  манументальнаму мастацтву або мясцовых экспертных саветаў.                      34. Разлiкi  за  праектаванне  i выкананне ў матэрыяле (натуры)  твораў   манументальнага,   манументальна-дэкаратыўнага    мастацтва  ажыццяўляюцца заказчыкам з улiкам фактычна выкананых аб'ёмаў у межах  зацверджанага каштарысу на правядзенне азначаных работ,  заключэнняў  (пратаколаў)   Рэспублiканскага   мастацка-экспертнага   савета   па  манументальнаму мастацтву цi мясцовых  экспертных  саветаў  i  актаў  камiсiй па прыёмцы твораў.                            Вытворчасць работ па стварэнню (будаўнiцтву),    рэканструкцыi манументальных i манументальна-дэкаратыўных твораў          35. На    падставе  рашэння  журы  i  яго  рэкамендацый,   калi  вызначэнне    аўтарскага    калектыву    адносна  стварэння   твораў  манументальнага  i  манументальна-дэкаратыўнага  мастацтва  iшло  на  конкурснай  аснове,  заказчык  заключае  дагавор  з  выканаўцамi  на  правядзенне работ.          36. Выкананне  будаўнiчых  i  мантажных  работ,  прадугледжаных  праектам        стварэння        твораў      манументальнага       i  манументальна-дэкаратыўнага    мастацтва,  ажыццяўляецца  згодна   з  нормамi  i  правiламi,  зацверджанымi  Мiнiстэрствам  архiтэктуры  i  будаўнiцтва.          37. Дзяржаўны  будаўнiчы  i тэхнiчны нагляд за станам выканання  будаўнiчых  i  мантажных  работ,  прадугледжаных  праектам стварэння  твораў  манументальнага  i  манументальна-дэкаратыўнага   мастацтва,  ажыццяўляецца ва ўстаноўленым парадку.            Прыёмка створаных (збудаваных) твораў манументальнага,                 манументальна-дэкаратыўнага мастацтва          38. Прыёмка  створаных  (збудаваных)  мемарыяльных   ансамбляў,  манументаў      агульнарэспублiканскага    значэння,       помнiкаў,  помнiкаў-бюстаў    i    надмагiльных   помнiкаў  знакамiтым   асобам  ажыццяўляецца   дзяржаўнымi  камiсiямi,  склад  якiх   зацвярджаецца  пастановай   Савета  Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь,  загадамi   па  Мiнiстэрству культуры або Мiнiстэрству архiтэктуры i будаўнiцтва.          39. Прыёмка    створаных    (збудаваных)    памятных    знакаў,  мемарыяльных  дошак  у  памяць  аб  знакамiтых  дзеячах,  а  таксама  асаблiва   адметных  твораў  манументальна-дэкаратыўнага   мастацтва  ажыццяўляецца    прыёмачнымi    камiсiямi,    якiя      прызначаюцца  аблвыканкомамi  i  Мiнскiм  гарвыканкомам  з  удзелам  прадстаўнiкоў  грамадскiх  аб'яднанняў  "Беларускi  саюз мастакоў", "Беларускi саюз  архiтэктараў", арганiзацый-выканаўцаў i аўтарскiх калектываў.          40. У склад дзяржаўнай камiсii па прыёмцы манументаў, помнiкаў,  мемарыяльных    ансамбляў    уключаюцца  прадстаўнiкi   Мiнiстэрства  культуры,    Мiнiстэрства  архiтэктуры  i  будаўнiцтва,   грамадскiх  аб'яднанняў    "Беларускi    саюз    мастакоў",    "Беларускi   саюз  архiтэктараў",    мясцовых    выканаўчых   i  распарадчых   органаў,  арганiзацый-выканаўцаў.          41. Прыёмка збудаваных памятных знакаў,  мемарыяльных  дошак  у  памяць   аб  выдатных  дзеячах,  твораў  манументальна-дэкаратыўнага  мастацтва ажыццяўляецца Рэспублiканскiм мастацка-экспертным  саветам  па  манументальнаму  мастацтву  або мясцовымi экспертнымi саветамi з  удзелам прадстаўнiкоў мясцовых  выканаўчых  i  распарадчых  органаў,  арганiзацый-выканаўцаў i аўтарскiх калектываў.                      42. Прыёмка  створаных  (збудаваных)  твораў  манументальнага i  манументальна-дэкаратыўнага мастацтва афармляецца актам, якi павiнен  змяшчаць:       падставу для стварэння твора;       кароткае  апiсанне  прымаемага  твора  ў  цэлым  i  ў  асноўных  элементах;       акт    прыёмкi    агульнабудаўнiчых  i  мантажных  работ   (пры  неабходнасцi);       склад аўтарскага калектыву;       пералiк арганiзацый-выканаўцаў праектаў i збудаванняў;       звесткi  аб  выкананых  работах  у  адпаведнасцi з зацверджаным  каштарысным коштам;       пералiк   выяўленых  недахопаў  з  устанаўленнем  тэрмiнаў   iх  выпраўлення (лiквiдацыi);       ацэнку мастацкiх вартасцей твора i якасцi работы;       вывады i прапановы.          43. Заказчык    прадстаўляе   дзяржаўнай  камiсii  па   прыёмцы  створаных        (збудаваных)      твораў    манументальнага       i  манументальна-дэкаратыўнага мастацтва:       каштарыс i рабочыя чарцяжы;       акт на земляныя работы;       акт гатоўнасцi скульптуры;       акт устаноўкi скульптуры на пастаменце;       акт добраўпарадкавання тэрыторыi (пляцоўкi);       фатаграфii збудаванага (створанага) твора (24х18 см);       акт прыёмкi твора рабочай камiсiяй.          44. Рабочая   камiсiя  прызначаецца  заказчыкам.  У  яе   склад  уваходзяць прадстаўнiкi заказчыка, падрадчыка i аўтарская група.          45. У  выпадку,  калi твор не мае належнай мастацкай якасцi, не  адпавядае патрабаванням будаўнiчых норм i правiл, дзяржаўная камiсiя  ў  спецыяльным заключэннi абгрунтоўвае сваю адмову ад прыёмкi работы  i  iнфармуе  аб  гэтым  орган,  якi  прызначыў  камiсiю для прыняцця  адпаведнага рашэння.          46. Акт прыёмкi створаных (збудаваных) твораў прадстаўляецца  ў  10-дзённы тэрмiн у орган, якi прызначыў камiсiю.          47. Акт  прыёмкi  дзяржаўнай  камiсiяй  мемарыяльных ансамбляў,  помнiкаў    i    манументаў    перадаецца   Мiнiстэрству   культуры,  арганiзацыi-выканаўцу i заказчыку.          48. Арганiзацыi,    на    баланс    якiх    перадаюцца    творы  манументальнага  i  манументальна-дэкаратыўнага  мастацтва,   нясуць  поўную адказнасць за iх захаванасць.          49. Помнiкi,    манументы,    памятныя  знакi  i  iншыя   творы  манументальнага  i  манументальна-дэкаратыўнага  мастацтва   вялiкай  мастацкай  значнасцi паступаюць пад дзяржаўную ахову ва ўстаноўленым  парадку.          50. Пры  замене  (дэмантажы)  помнiкаў,  мемарыяльных  знакаў i  iншых збудаванняў,  якiя страцiлi актуальнасць  або  не  адпавядаюць  прад'яўленым    архiтэктурна-мастацкiм    патрабаванням,   неабходна  абавязковае рашэнне Рэспублiканскага мастацка-экспертнага савета  па  манументальнаму мастацтву.                      51. За  парушэнне  дадзенага  Палажэння,  самавольную ўстаноўку  (збудаванне)  аб'ектаў  без  належнага  ўзгаднення  вiнаватыя нясуць  адказнасць  у  адпаведнасцi  з  дзеючым  заканадаўствам   Рэспублiкi  Беларусь, а самавольна ўстаноўленыя аб'екты падлягаюць дэмантажу.