Мемарандум аб узаемапаразуменнi i супрацоўнiцтве памiж Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам замежных спраў Iсламскай Рэспублiкi Iран

Меморандум Министерства иностранных дел Республики Беларусь от 30 октября 1997 г.

     МЕМАРАНДУМ     АБ УЗАЕМАПАРАЗУМЕННI I СУПРАЦОЎНIЦТВЕ  ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛIКI  БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ IСЛАМСКАЙ  РЭСПУБЛIКI IРАН *)      _____________________________       *) Уступiў у сiлу 30 кастрычнiка 1997 г.          Мiнiстэрства  замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства  замежных  спраў  Iсламскай  Рэспублiкi  Iран,  якiя далей называюцца  Бакамi,       iмкнучыся  развiваць сяброўскiя адносiны i супрацоўнiцтва памiж  Рэспублiкай  Беларусь  i  Iсламскай  Рэспублiкай  Iран  на  падставе  прынцыпаў i палажэнняў Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый,       зыходзячы  з карыснасцi кансультацый i абмену думкамi на розных  узроўнях па пытаннях двухбаковых адносiн i мiжнародных пытаннях, што  ўяўляюць узаемны iнтарэс,       жадаючы    ўстанавiць  i  далей  садзейнiчаць   узаемавыгаднаму  супрацоўнiцтву,       дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:                                  Артыкул 1          Бакi  будуць  рэгулярна праводзiць перагаворы i кансультацыi па  пытаннях  двухбаковага  супрацоўнiцтва,  рэгiянальных  i мiжнародных  пытаннях,  што ўяўляюць узаемны iнтарэс. Сустрэчы могуць праводзiцца  памiж  Мiнiстрамi  замежных  спраў,  намеснiкамi  Мiнiстраў замежных  спраў  або  кiраўнiкамi  дэпартаментаў  i экспертамi двух адпаведных  Мiнiстэрств  замежных  спраў.  Могуць  стварацца  таксама   камiсii,  рабочыя  групы  i  групы  экспертаў. Бакi на падставе ўзаемнай згоды  будуць  вызначаць  павестку,  дату  i  месца, узровень перагавораў i  кансультацый,  якiя  могуць  праводзiцца  на  розных  узроўнях Бакоў  пачаргова ў Мiнску i Тэгеране.                                  Артыкул 2          Бакi будуць    супрацоўнiчаць    i   праводзiць   кансультацыi,  накiраваныя на  каардынацыю  iх  пазiцый  па  розных  пытаннях,  што  ўяўляюць  узаемны iнтарэс,  да той ступенi,  якая акажацца магчымай,  дзе гэта неабходна,  у рамках мiжнародных i рэгiянальных арганiзацый  i форумаў.                                  Артыкул 3          Бакi  будуць заахвочваць супрацоўнiцтва i прамыя кантакты памiж  прадстаўнiкамi    дыпламатычных   служб.  Яны  будуць   садзейнiчаць  арганiзацыi i адпаведнаму ажыццяўленню сумеснай дзейнасцi i праграм,  якiя могуць быць узаемна ўзгоднены па дыпламатычных каналах.                                  Артыкул 4          Бакi  будуць  садзейнiчаць  супрацоўнiцтву  i  кансультацыям на  ўзроўнi    дыпламатычных   прадстаўнiцтваў  i  консульскiх   устаноў  Рэспублiкi Беларусь i Iсламскай  Рэспублiкi Iран у трэцiх краiнах.          Здзейснена  ў  Тэгеране 30 кастрычнiка 1997 года на беларускай,  пярсiдскай   i  англiйскай  мовах,  прычым  усе  тэксты   аднолькава  аўтэнтычны.  У выпадку рознагалоссяў у тлумачэннi перавагу мае тэкст  на англiйскай мове.     За Мiнiстэрства                            За Мiнiстэрства  замежных спраў                             замежных спраў  Рэспублiкi Беларусь                        Iсламскай Рэспублiкi Iран  Подпiс                                     Подпiс