Соглашение Правительства Республики Беларусь от 6 февраля 1998 г.

     ПАГАДНЕННЕ     ПАМIЖ УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I КАБIНЕТАМ МIНIСТРАЎ  УКРАIНЫ АБ УЗАЕМНЫМ ПРЫЗНАННI I ЭКВIВАЛЕНТНАСЦI ДАКУМЕНТАЎ  АБ АДУКАЦЫI I ВУЧОНЫХ ЗВАННЯХ*     _____________________________       *Уступiла ў сiлу 6 лютага 1998 г.          Урад Рэспублiкi  Беларусь  i  Кабiнет  Мiнiстраў Украiны,  якiя  далей называюцца Бакамi,       кiруючыся Пагадненнем аб супрацоўнiцтве  ў  галiне  падрыхтоўкi  навуковых i  навукова-педагагiчных кадраў i настрыфiкацыi дакументаў  аб iх квалiфiкацыi ў рамках  СНД  (Масква,  13  сакавiка  1992  г.),  Пагадненнем аб    супрацоўнiцтве    ў    галiне    адукацыi    памiж  краiнамi-удзельнiкамi СНД (Ташкент, 15 мая 1992 г.),       жадаючы садзейнiчаць   далейшаму   развiццю    i    паглыбленню  двухбаковага супрацоўнiцтва ў галiне адукацыi, навукi i культуры,       з мэтай  устанаўлення  норм  узаемнага  прызнання дакументаў аб  адукацыi i вучоных званнях,       пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:                                  Артыкул 1          Дадзенае Пагадненне распаўсюджваецца на  дакументы  дзяржаўнага  ўзору аб  адукацыi  i  вучоных  званнях,  якiя выдаюцца ў Рэспублiцы  Беларусь i ва Украiне.                                  Артыкул 2          Дакументы дзяржаўнага   ўзору   аб    агульнай    адукацыi    i  прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi,  выдадзеныя ў Рэспублiцы Беларусь  i ва  Украiне,  узаемна  прызнаюцца  i  эквiвалентныя  пры   працягу  адукацыi на    наступным    узроўнi   ў   адпаведнасцi   з   дзеючым  заканадаўствам кожнага Боку.                                  Артыкул 3          Дыпломы i  атэстаты  аб   заканчэннi   прафесiянальна-тэхнiчных  навучальных устаноў  у  Рэспублiцы  Беларусь i дыпломы i атэстаты аб  заканчэннi прафесiянальных навучальных устаноў  ва  Украiне  ўзаемна  прызнаюцца i эквiвалентныя,  калi перыяды навучання i змест адукацыi  ў iх па спецыяльнасцi i прафесii супастаўляльныя, пры паступленнi на  работу ў   адпаведнасцi   з   прысвоенай  спецыяльнасцю,  прафесiяй,  квалiфiкацыяй.                                  Артыкул 4          Дыпломы аб   заканчэннi   спецыяльных   навучальных    устаноў,  выдадзеныя ў  Рэспублiцы Беларусь,  i дыпломы малодшых спецыялiстаў,  выдадзеныя вышэйшымi навучальнымi  ўстановамi  ва  Украiне,  узаемна  прызнаюцца i  эквiвалентныя,  калi  працягласць  навучання  i  змест  адукацыi ў iх па спецыяльнасцi супастаўляльныя,  пры паступленнi  на  работу ў адпаведнасцi з прысвоенай квалiфiкацыяй,  а таксама з мэтай  працягу адукацыi.                                  Артыкул 5          Дыпломы вышэйшых навучальных устаноў аб прысваеннi квалiфiкацыi  спецыялiста, выдадзеныя   ў   Рэспублiцы   Беларусь  i  ва  Украiне,  прызнаюцца эквiвалентнымi.                                  Артыкул 6          Атэстат аб прысваеннi  вучонага  звання  дацэнта,  выдадзены  ў  Рэспублiцы Беларусь,   i   атэстат  аб  прысваеннi  вучонага  звання  дацэнта, выдадзены ва Украiне, узаемна прызнаюцца i эквiвалентныя.                                  Артыкул 7          Атэстат аб прысваеннi вучонага звання  прафесара,  выдадзены  ў  Рэспублiцы Беларусь,   i   атэстат  аб  прысваеннi  вучонага  звання  прафесара, выдадзены ва Украiне, узаемна прызнаюцца i эквiвалентныя.                                  Артыкул 8          Для рэалiзацыi дадзенага Пагаднення Бакi  прадастаўляюць  адзiн  аднаму ўзоры дзяржаўных дакументаў аб адукацыi i вучоных званнях,  а  таксама нацыянальныя нарматыўныя  акты,  якiя  рэгулююць  правiлы  i  працэдуры iх афармлення i выдачы.                                  Артыкул 9          Бакi будуць  кансультавацца  па пытаннях ажыццяўлення дадзенага  Пагаднення i iнфармаваць аб зменах у iх сiстэмах адукацыi,  у назвах  i крытэрыях  выдачы  дакументаў  аб  адукацыi  i вучоных званнях,  а  таксама накiроўваць адзiн аднаму ў  неабходных  выпадках  адпаведныя  афiцыйныя тлумачэннi.                                  Артыкул 10          Дадзенае Пагадненне ўступае ў сiлу з дня яго падпiсання.       У гэтае Пагадненне могуць быць унесены змяненнi i дапаўненнi па  ўзаемнай згодзе Бакоў.       Кожны з Бакоў можа спынiць  дзеянне  гэтага  Пагаднення  шляхам  накiравання другому Боку пiсьмовага паведамлення. Дзеянне Пагаднення  спыняецца па  сканчэннi  6   месяцаў   з   даты   атрымання   такога  паведамлення другiм Бокам.       У выпадку спынення  дзеяння  гэтага  Пагаднення  яго  палажэннi  будуць працягваць  прымяняцца  да  названых  у  папярэднiх артыкулах  дакументаў, выдадзеных  да  спынення  дзеяння   Пагаднення,   i   да  навучэнцаў, якiя  прыбылi  ў  Рэспублiку  Беларусь  цi ва Украiну да  спынення дзеяння  Пагаднення.  Атрыманыя  iмi  дакументы аб адукацыi  будуць прызнавацца  эквiвалентнымi  ў  адпаведнасцi  з   палажэннямi  гэтага Пагаднення.          Здзейснена ў г.Мiнску 6 лютага 1998 года  ў  двух  экземплярах,  кожны на  беларускай i ўкраiнскай мовах,  прычым абодва тэксты маюць  аднолькавую сiлу.         За Урад Рэспублiкi Беларусь                 ______________ подпiс   За Кабiнет Мiнiстраў Украiны                ______________ подпiс