Пратакол аб палiтычных кансультацыях памiж Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам замежных спраў Тунiскай Рэспублiкi

Протокол Министерства иностранных дел Республики Беларусь от 22 июля 1997 г.

     ПРАТАКОЛ      АБ ПАЛIТЫЧНЫХ КАНСУЛЬТАЦЫЯХ ПАМIЖ  МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ  I МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ ТУНIСКАЙ РЭСПУБЛIКI *)      _____________________________       *) Уступiў у сiлу 22 лiпеня 1997 г.          Мiнiстэрства  замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства  замежных спраў Тунiскай Рэспублiкi, якiя далей называюцца "Бакi",       прымаючы  да ўвагi прыхiльнасць сваiх краiн да iдэалаў свабоды,  роўнасцi  i справядлiвасцi памiж народамi, незалежнасцi i цэласнасцi  дзяржаў, павагi ў адпаведнасцi з прынцыпамi мiжнароднага права, якiя  ўтрымлiваюцца ў Статуце Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый,       жадаючы ўмацоўваць вузы дружбы памiж Беларуссю i Тунiсам,       поўныя рашучасцi    развiваць    плённае    i    ўзаемавыгаднае  супрацоўнiцтва,       падкрэслiваючы важнасць  устанаўлення  перыядычных кансультацый  па двухбаковых,  рэгiянальных i мiжнародных пытаннях,  што  ўяўляюць  узаемны iнтарэс,       дамовiлiся аб наступным:                                  Артыкул 1          Абодва Бакi рэгулярна  праводзяць  палiтычныя  кансультацыi  на  ўзроўнi  Мiнiстэрстваў  замежных  спраў  з  мэтай вывучэння развiцця  двухбаковых адносiн i ажыццяўлення абмену думкамi па рэгiянальных  i  мiжнародных пытаннях, што ўяўляюць узаемны iнтарэс.                                  Артыкул 2          Бакi вызначаюць  па  ўзаемнай згодзе i па дыпламатычных каналах  узровень, павестку дня, дату, а таксама месца такiх кансультацый.                                  Артыкул 3          Кансультацыi праводзяцца пачаргова ў сталiцах  дзвюх  краiн,  а  таксама падчас чарговых сесiй Генеральнай Асамблеi Аб'яднаных Нацый.                                  Артыкул 4          Абодва Бакi  ў  духу  ўзгодненасцi  заахвочваюць сустрэчы памiж  сваiмi дэлегацыямi  i  дыпламатычнымi  прадстаўнiцтвамi  пры  ААН  i  мiжнародных арганiзацыях.                                  Артыкул 5          Гэты Пратакол  уступiць  у  сiлу  з даты яго падпiсання i будзе  заставацца  ў  сiле,  пакуль  адзiн  з  Бакоў  не  дэнансуе  яго  па  дыпламатычных каналах.  Гэта дэнансацыя павiнна быць ратыфiкавана за  шэсць месяцаў.          Здзейснена  ў г.Тунiсе 22  лiпеня 1997 года ў двух экзэмплярах,  кожны на беларускай, французскай i арабскай мовах, прычым усе тэксты  маюць аднолькавую сiлу.     Мiнiстр замежных спраў                        Мiнiстр замежных спраў  Рэспублiкi Беларусь                           Тунiскай Рэспублiкi  IВАН АНТАНОВIЧ                                АБДАРАХIМ ЗУАРЫ