Пратакол аб супрацоўнiцтве памiж Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам замежных спраў Йеменскай Рэспублiкi

Протокол Министерства иностранных дел Республики Беларусь от 1 июня 1999 г.

     ПРАТАКОЛ      АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ  ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ  ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ ЙЕМЕНСКАЙ РЭСПУБЛIКI *)      _____________________________       *) Уступiў у сiлу 1 чэрвеня 1999 г.          Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i  Мiнiстэрства  замежных спраў Йеменскай Рэспублiкi, якiя далей называюцца Бакамi,       iмкнучыся  развiваць сяброўскiя адносiны i супрацоўнiцтва памiж  Рэспублiкай Беларусь i Йеменскай Рэспублiкай на падставе прынцыпаў i  палажэнняў Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый,       зыходзячы  з карыснасцi кансультацый i абмену думкамi на розных  узроўнях па пытаннях двухбаковых адносiн i мiжнародных пытаннях, што  ўяўляюць узаемны iнтарэс,       жадаючы    ўстанавiць  i  далей  садзейнiчаць   узаемавыгаднаму  супрацоўнiцтву,       дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:                                  Артыкул 1          Бакi  будуць  рэгулярна праводзiць перагаворы i кансультацыi па  пытаннях  двухбаковага  супрацоўнiцтва,  рэгiянальных  i мiжнародных  пытаннях,  што ўяўляюць узаемны iнтарэс. Сустрэчы могуць праводзiцца  памiж Мiнiстрамi замежных спраў, намеснiкамi Мiнiстра замежных спраў  або    кiраўнiкамi   дэпартаментаў  i  экспертамi  двух   адпаведных  Мiнiстэрстваў  замежных  спраў.  Могуць  стварацца  таксама камiсii,  рабочыя  групы  i  групы  экспертаў. Бакi на падставе ўзаемнай згоды  будуць  вызначаць  павестку,  дату  i  месца, узровень перагавораў i  кансультацый,  якiя  могуць  праводзiцца  на  розных  узроўнях Бакоў  пачаргова ў Мiнску i Сане.                                  Артыкул 2          Бакi    будуць    супрацоўнiчаць  i  праводзiць   кансультацыi,  накiраваныя  на  каардынацыю  iх  пазiцый  па  розных  пытаннях, што  ўяўляюць  узаемны  iнтарэс,  да той ступенi, якая акажацца магчымай,  дзе  гэта неабходна, у рамках мiжнародных i рэгiянальных арганiзацый  i форумаў.                                  Артыкул 3          Бакi  будуць заахвочваць супрацоўнiцтва i прамыя кантакты памiж  прадстаўнiкамi    дыпламатычных   служб.  Яны  будуць   садзейнiчаць  арганiзацыi i адпаведнаму ажыццяўленню сумеснай дзейнасцi i праграм,  якiя могуць быць узаемна ўзгоднены па дыпламатычных каналах.                                  Артыкул 4          Бакi  будуць  садзейнiчаць  супрацоўнiцтву  i  кансультацыям на  ўзроўнi    дыпламатычных   прадстаўнiцтваў  i  консульскiх   устаноў  Рэспублiкi Беларусь i Йеменскай Рэспублiкi ў трэцiх краiнах.                                  Артыкул 5          Гэты Пратакол  уступае  ў  сiлу  з  даты  падпiсання  i   будзе  дзейнiчаць   на  працягу  пяцi  гадоў.  Пратакол  будзе  аўтаматычна  падаўжацца на наступныя пяцiгадовыя перыяды,  пакуль адзiн  з  Бакоў  пiсьмова  не  паведамiць другому Боку не пазней чым за шэсць месяцаў  да сканчэння тэрмiну аб сваiм намеры спынiць яго дзеянне.       Гэты  Пратакол  можа быць дапоўнены па ўзаемнай згодзе Бакоў па  просьбе аднаго з Бакоў.          Здзейснена ў Сане 1 чэрвеня 1999 года на беларускай, арабскай i  англiйскай мовах, прычым усе тэксты аднолькава аўтэнтычны. У выпадку  ўзнiкнення рознагалоссяў пры тлумачэннi палажэнняў гэтага  Пратакола  перавага аддаецца тэксту на англiйскай мове.     За Мiнiстэрства                                 За Мiнiстэрства  замежных спраў                                  замежных спраў  Рэспублiкi Беларусь                             Йеменскай Рэспублiкi  Подпiс                                          Подпiс