Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi

Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 28 августа 2007 г. № 135

ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

28 жнiўня 2007 г. № 135

Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-прафтэх «Справаздача аб дзейнасцi ўстановы, якая забяспечвае атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi» i ўказанняў па яе запаўненнi

На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка 2005 г. № 441, Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць па прадстаўленнi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь прыкладзеныя:

1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-прафтэх «Справаздача аб дзейнасцi ўстановы, якая забяспечвае атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi»* перыядычнасцю прадстаўлення адзiн раз у год i ўвесцi яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы па стане на 20 верасня 2007 г.;

1.2. Указаннi па запаўненнi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-прафтэх «Справаздача аб дзейнасцi ўстановы, якая забяспечвае атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi»* i ўвесцi iх у дзеянне пачынаючы са справаздачы па стане на 20 верасня 2007 г.

______________________________

*Не прыводзiцца.

2. Распаўсюдзiць указаную ў пункце 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, i iх фiлiялы, другiя ўстановы, якiя рэалiзуюць адукацыйныя праграмы прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi.

3. Прызнаць страцiўшай сiлупастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 13 чэрвеня 2005 г. № 50 «Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-прафтэх «Справаздача аб дзейнасцi ўстановы, якая забяспечвае атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi», указанняў па яе запаўненню i таблiцы 2-прафтэх «Зводная справаздача аб дзейнасцi ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi».

Першы намеснiк Мiнiстра

Г.I.Гасюк