Аб узнагароджаннi Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 13 сентября 2007 г. № 1161

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

13 верасня 2007 г. № 1161

Аб узнагароджаннi Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь:

Бялугiна Уладзiмiра Мiкалаевiча, начальнiка службы кандыцыянiравання, вентыляцыi, цепла- i водазабеспячэння, каналiзацыi i пылавыдалення дзяржаўнай установы «Палац Рэспублiкi» Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, i Навiцкую Таццяну Вiтальеўну, намеснiка начальнiка службы гаспадарчага забеспячэння названай дзяржаўнай установы, за шматгадовую плённую працу, высокi прафесiяналiзм, значны асабiсты ўклад у забеспячэнне дзейнасцi Палаца Рэспублiкi;

Дарашкевiча Валерыя Аляксандравiча, намеснiка дырэктара Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасцi пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, за шматгадовую плённую працу, значны асабiсты ўклад у развiццё грамадзянскага, банкаўскага, падаткавага, бюджэтнага i прыродаахоўнага заканадаўства Рэспублiкi Беларусь;

Драздова Пятра Вiктаравiча, старшыню Вiцебскага гарадскога выканаўчага камiтэта, за шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кiравання, значны асабiсты ўклад у сацыяльна-эканамiчнае развiццё горада Вiцебска i Вiцебскай вобласцi;

Зелянеўскую Наталлю Пятроўну, загадчыка аддзела бiблiяграфiчнай апрацоўкi дакументаў дзяржаўнай установы «Нацыянальная бiблiятэка Беларусi», за шматгадовую плённую працу, значны асабiсты ўклад у развiццё бiблiятэчна-бiблiяграфiчнай справы;

Каспяровiча Станiслава Бранiслававiча, намеснiка дырэктара па гаспадарчай дзейнасцi i эксплуатацыi будынка дзяржаўнай установы «Нацыянальная бiблiятэка Беларусi», за шматгадовую плённую працу, значны асабiсты ўклад у забеспячэнне дзейнасцi Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi;

Кастраму Юрыя Фёдаравiча, начальнiка аддзела аховы працы рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Рэчыцкi метызны завод», за шматгадовую плённую працу, значны асабiсты ўклад у распрацоўку бяспечных метадаў работы i паляпшэнне ўмоў працы на прадпрыемстве;

Кляблеева Вiталiя Антонавiча, начальнiка Гомельскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны, за шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кiравання, значны асабiсты ўклад у развiццё дзяржаўнага сацыяльнага страхавання Гомельскай вобласцi;

Марэйку Аляксандра Васiльевiча, старшыню Талачынскага раённага выканаўчага камiтэта, за шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кiравання, значны асабiсты ўклад у сацыяльна-эканамiчнае развiццё Талачынскага раёна;

Сарока Святлану Рыгораўну, дырэктара дзяржаўнай установы «Палац культуры г. Маладзечна», за значны асабiсты ўклад у развiццё сiстэмы культурнага абслугоўвання насельнiцтва, укараненне новых форм i метадаў работы;

Сокарава Вiктара Iванавiча, старшыню камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гомельскага абласнога выканаўчага камiтэта, за шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кiравання, значны асабiсты ўклад ва ўдасканальванне сiстэмы сацыяльнай абароны насельнiцтва вобласцi.

Прэм’ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь

С.Сiдорскi