Аб унясеннi змяненняў у пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 18 сентября 2007 г. № 1185

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

18 верасня 2007 г. № 1185

Аб унясеннi змяненняў у пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 г. № 762

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесцi ў пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 г. № 762 «Аб некаторых пытаннях аховы гiсторыка-культурнай спадчыны» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 103, 5/22474) наступныя змяненнi:

1.1. у Палажэннi аб парадку выдачы дазволу на выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, зацверджаным гэтай пастановай:

пункт 8 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«8. Для атрымання дазволу заказчык, якi з’яўляецца юрыдычнай асобай або iндывiдуальным прадпрымальнiкам, звяртаецца ў Мiнiстэрства культуры з заявай, складзенай па форме, якая ўстанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры, да якой прыкладае наступныя дакументы:

копiю спецыяльнага дазволу (лiцэнзii) на права ажыццяўлення дзейнасцi «Праектаванне i ўзвядзенне будынкаў i збудаванняў I i II узроўню адказнасцi i правядзенне iнжынерных пошукаў для гэтых мэт»;

справаздачу аб выкананых на працягу папярэдняга года работах на гiсторыка-культурнай каштоўнасцi (пры атрыманнi дазволу на працяг работ).»;

пункт 9 выключыць;

у пункце 12 слова «20-дзённы» замянiць словам «15-дзённы»;

1.2. у Палажэннi аб парадку выдачы пасведчанняў на права выканання навукова-даследчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях i кiраўнiцтва распрацоўкай навукова-праектнай дакументацыi на выкананне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, зацверджаным гэтай пастановай:

пункт 5 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«5. Пасведчаннi выдаюцца на падставе пiсьмовага звароту ў Мiнiстэрства культуры навукова-даследчых, праектных, навуковых арганiзацый, устаноў адукацыi, складзенага па форме, якая ўстанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры.

Да звароту прыкладаюцца:

копiя дыплома кандыдата на атрыманне пасведчання;

фотаздымак кандыдата памерам 3 х 4 см.»;

у частцы першай пункта 8 словы «10 дзён» замянiць словамi «5 дзён».

2. Мiнiстэрству культуры прыняць меры па прывядзенню сваiх нарматыўных прававых актаў у адпаведнасць з гэтай пастановай.

3. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу праз месяц пасля яе афiцыйнага апублiкавання, за выключэннем пункта 2 i дадзенага пункта, якiя ўступаюць у сiлу з дня афiцыйнага апублiкавання.

Прэм’ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь

С.Сiдорскi