Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 16 января 2007 г. № 5
ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
16 студзеня 2007 г. № 5
Аб зацвярджэннi Палажэння аб вучэбна-вопытных участках (гаспадарках) агульнаадукацыйнай установы
У адпаведнасцi з пунктам 4 артыкула 49 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 5 лiпеня 2006 года «Об общем среднем образовании», пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 17 кастрычнiка 2006 г. № 1366 «О порядке утверждения положений об учебно-опытных участках (хозяйствах), производственных (учебно-производственных) мастерских и комбинатах, других учебно-производственных объектах, обеспечивающих реализацию задач общеобразовательного учреждения» Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць Палажэнне аб вучэбна-вопытных участках (гаспадарках) агульнаадукацыйнай установы (дадаецца).
Мiнiстр |
А.М.Радзькоў |
УЗГОДНЕНА Мiнiстр прыродных рэсурсаў Л.I.Харужык 14.08.2007 |
УЗГОДНЕНА Мiнiстр фiнансаў М.П.Корбут 14.08.2007 |
УЗГОДНЕНА Мiнiстр працы У.М.Патупчык 14.08.2007 |
УЗГОДНЕНА Старшыня К.А.Сумар 12.01.2007 |
УЗГОДНЕНА Старшыня У.П.Андрэйчанка 10.01.2007 |
УЗГОДНЕНА Старшыня А.С.Якабсон 10.01.2007 |
УЗГОДНЕНА Старшыня У.Я.Саўчанка 10.01.2007 |
УЗГОДНЕНА Старшыня Б.В.Батура 12.01.2007 |
УЗГОДНЕНА Старшыня М.Ф.Дамашкевiч 10.01.2007 |
УЗГОДНЕНА Старшыня М.Я.Паўлаў 12.01.2007 |
ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь 16.01.2007 № 5 |
ПАЛАЖЭННЕ
аб вучэбна-вопытных участках (гаспадарках) агульнаадукацыйнай установы
1. Палажэнне аб вучэбна-вопытных участках (гаспадарках) агульнаадукацыйнай установы распрацавана ў адпаведнасцi з пунктам 4 артыкула 49 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 5 лiпеня 2006 года «Об общем среднем образовании» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 108, 2/1238).
2. Вучэбна-вопытныя ўчасткi (гаспадаркi) агульнаадукацыйных устаноў (далей – гаспадаркi) ствараюцца ў сiстэме агульнай сярэдняй адукацыi па рашэннях мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў i ажыццяўляюць сваю дзейнасць у якасцi структурных падраздзяленняў дадзеных устаноў на падставе палажэнняў, зацверджаных загадамi iх кiраўнiкоў i ўзгодненых з упаўнаважанымi дзяржаўнымi органамi.
3. Дзейнасць гаспадарак ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб зямлi, Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 1991 года «Об образовании» у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 19 сакавiка 2002 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1991 г., № 33, арт. 598; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 37, 2/844), Законам Рэспублiкi Беларусь «Об общем среднем образовании», дадзеным Палажэннем, а таксама iншымi нарматыўнымi прававымi актамi, якiя рэгулююць iх дзейнасць.
4. Гаспадаркi ажыццяўляюць ускладзеныя на iх функцыi i задачы, вызначаныя гэтым Палажэннем, у мэтах:
4.1. правядзення ўрокаў па вучэбных прадметах «Працоўнае навучанне», «Чалавек i свет» i працоўнай практыкi вучняў;
4.2. арганiзацыi грамадскакарыснай, прадукцыйнай працы i пазаўрочнай творчай дзейнасцi вучняў;
4.3. прафарыентацыйнай работы.
5. Для забеспячэння дзейнасцi гаспадарак у адпаведнасцi з зямельным заканадаўствам агульнаадукацыйным установам з зямель любых катэгорый, у тым лiку сельскагаспадарчага прызначэння, могуць быць прадстаўлены зямельныя ўчасткi для даследчых i вучэбных мэтаў i для вядзення сельскай гаспадаркi.
6. Гаспадаркi:
6.1. выкарыстоўваюць зямельныя ўчасткi ў адпаведнасцi з iх прызначэннем i ўмовамi, на якiх яны дадзены, пасля атрымання дакументаў, якiя засведчваюць права на iх карыстанне;
6.2. забяспечваюць высокую культуру землекарыстання i жывёлагадоўлi, рацыянальнае выкарыстанне замацаванага за iмi зямельнага ўчастка, маёмасцi i прыродных рэсурсаў;
6.3. ствараюць неабходныя ўмовы для рэалiзацыi вучэбнага працэсу, вытворчай практыкi вучняў;
6.4. забяспечваюць выкананне санiтарна-гiгiенiчных нормаў i правiлаў, супрацьпажарных патрабаванняў, мерапрыемстваў па ахове працы i стварэннi бяспечных умоў;
6.5. выконваюць правiлы i нормы па ахове раслiн, а пры ўзнiкненнi неабходнасцi ўдзельнiчаюць у мерапрыемствах па iх ахове, ажыццяўляемых упаўнаважанымi дзяржаўнымi органамi i iх службовымi асобамi;
6.6. выконваюць заагiгiенiчныя нормы, ветэрынарныя правiлы i мерапрыемствы, накiраваныя на папярэджанне захворванняў i падзяжу жывёл пры ажыццяўленнi дзейнасцi па iх утрыманнi, а таксама пры эксплуатацыi аб’ектаў, звязаных з утрыманнем жывёл;
6.7. прытрымлiваюцца прадпiсанняў ветэрынарных спецыялiстаў пры правядзеннi адпаведных каранцiнных, абмежавальных або ветэрынарных мерапрыемстваў;
6.8. ажыццяўляюць iншыя правы i абавязкi, ускладзеныя на iх статутам агульнаадукацыйнай установы;
6.9. вядуць справаводства па вучэбна-вытворчых пытаннях.
7. Па рашэннi кiраўнiцтва агульнаадукацыйнай установы або ў парадку, вызначаным яе статутам, гаспадаркi маюць права арганiзоўваць практычную дзейнасць сумесна з навукова-даследчымi i сельскагаспадарчымi арганiзацыямi, а таксама арганiзацыямi iншых галiн эканомiкi i абслугоўвання (далей – арганiзацыi) на падставе гаспадарчых дагавораў аб аказаннi паслуг у правядзеннi практычных заняткаў з вучнямi гэтымi арганiзацыямi i iх спецыялiстамi ў адпаведных галiнах прамысловасцi i абслугоўвання, ажыццяўляць прадпрымальнiцкую дзейнасць, якая не супярэчыць заканадаўству i служыць дасягненню статутных мэтаў.
8. Кантроль за дзейнасцю гаспадарак ажыццяўляюць кiраўнiкi агульнаадукацыйных устаноў.
9. Агульнаадукацыйныя ўстановы зыходзячы з мэтазгоднасцi iх дзейнасцi i з улiкам яго месцазнаходжання, агульнай плошчы зямельных участкаў i колькасцi вучняў, якiя прыцягваюцца да тэарэтычных i практычных заняткаў, маюць права самастойна вызначаць структуру гаспадаркi.
10. У структуры гаспадарак могуць стварацца наступныя аддзелы:
10.1. ахаванага грунту – для вырошчвання агароднiны, кветкава-дэкаратыўных i пакаёвых раслiн, расады, размнажэння пладова-ягадных i дэкаратыўных раслiн у цяплiцах, парнiках, на ўцепленым грунце;
10.2. вытворчае падраздзяленне па вырошчваннi сельскагаспадарчых культур – для вырошчвання па сiстэме севазвароту гароднiны, бульбы, садавiны, пладова-ягадных культур i iншых сельскагаспадарчых культур i раслiн, расады кветкава-дэкаратыўных раслiн;
10.3. гадавальнiк пладова-ягадных i дэкаратыўных культур – для вырошчвання саджанцаў пладовых i дэкаратыўных дрэў, ягадных i дэкаратыўных кустарнiкаў;
10.4. дэндралагiчны аддзел – для стварэння калекцый дрэвавых i куставых раслiн;
10.5. заалагiчны аддзел – для стварэння кутка жывой прыроды, якi таксама можа ўключаць трусятнiк, птушнiк, пчальнiкi i iншыя аб’екты жывёлагадоўлi;
10.6. калекцыйны аддзел – для вырошчвання i стварэння калекцый раслiн сартоў сельскагаспадарчых, кветкава-дэкаратыўных i сiстэматычных груп раслiн, распаўсюджаных лекавых раслiн;
10.7. аддзел кветкава-дэкаратыўных раслiн – для вырошчвання аднагадовых, двухгадовых, шматгадовых кветкава-дэкаратыўных раслiн, планiроўкi азелянення прышкольнай тэрыторыi i вывучэння асноў ландшафтнага дызайну;
10.8. экалагiчны аддзел – для стварэння экалагiчнай сцежкi, вадаёмаў, садоў водару i ценю.
11. Расклад заняткаў з вучнямi ў гаспадарках устанаўлiваецца ў адпаведнасцi з тыпавымi вучэбнымi планамi на бягучы навучальны год для ўсiх тыпаў агульнаадукацыйных устаноў, вучэбнымi праграмамi па асобных вучэбных прадметах («Працоўнае навучанне», «Чалавек i свет» i iнш.), зацвярджаемымi Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку, планамi работы ў гаспадарках, якiя з’яўляюцца часткай планаў вучэбна-выхаваўчай работы агульнаадукацыйных устаноў, зацвярджаемых штогод iх кiраўнiкамi.
12. Планы работы гаспадарак уключаюць наступныя раздзелы:
12.1. аналiз працы за папярэднi год;
12.2. схема плана ўчастка (маштаб адвольны);
12.3. тэматыка вопытаў па заданнi вучоных, спецыялiстаў сельскай гаспадаркi;
12.4. матэрыяльнае забеспячэнне работ, якiя былi праведзены (патрэбнасць у пасяўным i пасадачным матэрыяле, iнвентары, угнаеннях);
12.5. грамадска карысная, прадукцыйная праца;
12.6. графiк летнiх заняткаў навучэнцаў на ўчастку;
12.7. нарыхтоўка прыроднага раздавальнага матэрыялу для ўрокаў;
12.8. запланаваны ўраджай сельскагаспадарчых культур i аб’ём сельскагаспадарчай прадукцыi заалагiчнага аддзела, шляхi iх рэалiзацыi.
13. Асноўнымi накiрункамi дзейнасцi вучняў на вучэбна-вопытных участках з’яўляюцца:
13.1. вырошчванне раслiн i гадаванне жывёл, назiранне за iх ростам i развiццём;
13.2. правядзенне навуковых i сельскагаспадарчых вопытаў у адпаведнасцi з праграмамi вучэбных прадметаў «Працоўнае навучанне», праграмай курса «Чалавек i свет»;
13.3. правядзенне прыродазнаўчых i iншых заняткаў.
14. Да выканання кожнага новага вiду работ вучнi дапускаюцца толькi пасля правядзення iнструктажу па ахове працы.
15. Для арганiзацыi заняткаў з вучнямi ў гаспадарках выкарыстоўваюцца гадзiны, якiя вызначаны вучэбным планам на вучэбныя прадметы «Працоўнае навучанне», «Чалавек i свет», а таксама за кошт гадзiн кампанента агульнаадукацыйнай установы, прадугледжаных на грамадска карысную працу.
16. Тэрмiны, парадак арганiзацыi практыкi зыходзячы з мясцовых умоў вызначае педагагiчны савет агульнаадукацыйнай установы.
17. У гаспадарках могуць стварацца гурткi. Для арганiзацыi iх дзейнасцi выкарыстоўваюцца гадзiны кампанента агульнаадукацыйных устаноў.
На базе гаспадарак можа быць арганiзавана пазакласная работа з вучнямi з выкарыстаннем гадзiн, прызначаных на арганiзацыйна-выхаваўчую працу.
18. Да заняткаў у гаспадарках вучнi дапускаюцца на падставе даведкi аб стане здароўя, якая выдадзена па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь.
19. Штогод у пачатку вучэбнага года падводзяцца вынiкi работы ў гаспадарках, арганiзуюцца выставы, праводзiцца свята ўраджаю.
20. Агульнае кiраўнiцтва гаспадаркамi ўскладаецца на кiраўнiкоў агульнаадукацыйных устаноў, структурнымi падраздзяленнямi якiх з’яўляюцца вучэбна-вопытныя ўчасткi.
21. Кiраўнiкi агульнаадукацыйных устаноў нясуць адказнасць за вынiкi работы гаспадарак у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
22. Непасрэднае кiраўнiцтва працай у гаспадарках ажыццяўляюць кiраўнiкi вучэбна-вопытных участкаў, якiя прызначаюцца кiраўнiкамi агульнаадукацыйных устаноў, як правiла, з лiку настаўнiкаў, якiя маюць адпаведную падрыхтоўку.
23. Гаспадаркi забяспечваюцца неабходнымi памяшканнямi i абсталяваннем, якiя адпавядаюць санiтарна-гiгiенiчным, супрацьпажарным патрабаванням, а таксама патрабаванням тэхнiкi бяспекi.
24. Пры арганiзацыi работы з дзецьмi з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця памяшканнi абсталёўваюцца безбар’ерным асяроддзем i iнструментамi са спецыяльнымi прыстасаваннямi, якiя папярэджваюць траўматызм i дазваляюць пераадолець парушэннi навучэнцаў.
25. Сельскагаспадарчая прадукцыя, якая вырашчана ў гаспадарках, выкарыстоўваецца для мэтаў:
арганiзацыi харчавання вучняў, у першую чаргу тых, хто пражывае ў iнтэрнатах пры агульнаадукацыйных установах;
нарыхтоўкi кармоў для жывёлагадоўчага комплексу, закладкi насеннага фонду.