Аб зацвярджэннi нарматыўных дакументаў, якiя рэгламентуюць дзейнасць

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 6 июня 1994 г. № 160

             ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ                          6 чэрвеня 1994 г. № 160      АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI НАРМАТЫЎНЫХ ДАКУМЕНТАЎ, ЯКIЯ РЭГЛАМЕНТУЮЦЬ   ДЗЕЙНАСЦЬ СЯРЭДНIХ СПЕЦЫЯЛЬНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ             [Изменения и дополнения:              Приказ  Министерства  образования  от  24 марта  2003 г.            № 112;              Приказ  Министерства  образования  от  2 декабря 2003 г.            № 480].          У сувязi са стварэннем  новай  нарматыўнай  базы  па  дзейнасцi  сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў загадваю:       Зацвердзiць Палажэнне аб абласным  Савеце  дырэктароў  сярэднiх  спецыяльных  навучальных  устаноў  (дадатак 1);  Палажэнне аб формах  кантролю вучэбнай работы навучэнцаў дзённых i  вячэрнiх  аддзяленняў  сярэднiх  спецыяльных навучальных устаноў (дадатак 2).                 Мiнiстр                                                 В.А.ГАЙСЁНАК                                                    Дадатак  1                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА                                                 Загад                                                 Мiнiстэрства адукацыi                                                 Рэспублiкi Беларусь                                                 06.06.1994 № 160                                  ПАЛАЖЭННЕ                 Аб абласным савеце дырэктароў сярэднiх                    спецыяльных навучальных устаноў                          Рэспублiкi Беларусь                            1. Агульныя палажэннi          1.1. Савет дырэктароў сярэднiх спецыяльных навучальных  устаноў  (далей -   савет)     вобласцi    з'яўляецца    састаўной    часткай  дзяржаўна-грамадскай сiстэмы кiравання адукацыяй.       Савет ствараецца   з   мэтай   каардынацыi  дзейнасцi  сярэднiх  спецыяльных  навучальных  устаноў  вобласцi  па  пытаннях   развiцця  адукацыi,  абагульнення  i распаўсюджвання перадавога вопыту работы,  рацыянальнага  размеркавання  падрыхтоўкi  спецыялiстаў  па   розных  спецыяльнасцях.       1.2. У  склад  савета  ўваходзяць   дырэктары   ўсiх   сярэднiх  спецыяльных навучальных устаноў вобласцi незалежна ад iх ведамаснага  падпарадкавання.       Для больш   поўнага  i  ўсебаковага  абмеркавання  пытанняў  па  дзейнасцi ССНУ на паседжаннi савета могуць  запрашацца  прадстаўнiкi  органаў кiравання адукацыяй,  прадпрыемстваў, устаноў i арганiзацый,  iншыя асобы,  дзейнасць якiх звязана з падрыхтоўкай  спецыялiстаў  з  сярэдняй спецыяльнай адукацыяй.       1.3. Непасрэднае   кiраўнiцтва   работай   савета    ажыццяўляе  старшыня, а пры яго адсутнасцi - намеснiк старшынi.       Старшыня савета i яго намеснiк выбiраецца тэрмiнам  на  3  гады  простай большасцю галасоў,  калi ў галасаваннi прымалi ўдзел не менш  2/3 ад спiсачнага складу савета дырэктароў.       1.4. Старшыня   пасля  сканчэння  тэрмiну  паўнамоцтваў  робiць  справаздачу на  паседжаннi  савета.  Па  вынiках  справаздачы  савет  вырашае пытанне аб падоўжаннi паўнамоцтваў старшынi.       1.5. Савет для выканання сваiх функцый можа ствараць метадычныя  аб'яднаннi  выкладчыкаў,  творчыя  i  эксперыментальныя лабараторыi,  школы перадавога вопыту.       1.6. Рашэннi  савета  прымаюцца  адкрытым  галасаваннем простай  большасцю галасоў.  Рашэннi,  прынятыя  ў  межах  яго  паўнамоцтваў,  носяць рэкамендацыйны характар.       1.7. Агульнае   кiраўнiцтва   дзейнасцю   саветаў    ажыццяўляе  Мiнiстэрства адукацыi праз упраўленне сярэдняй спецыяльнай адукацыi.       1.8. Для  забеспячэння  бягучай  арганiзацыйнай  i   метадычнай  дзейнасцi  савета  ў  штаты  тэхнiкумаў,  дырэктары  якiх з'яўляюцца  старшынямi саветаў, можа ўводзiцца дадатковая пасада метадыста.       1.9. Для аператыўнага вырашэння пытанняў,  звязаных з дзейнасцю  савета, можа быць створаны прэзiдыўм савета.       1.10. Дзяржаўная  iнспекцыя  навучальных  устаноў  Мiнiстэрства  адукацыi Рэспублiкi Беларусь  iнфармуе  савет  аб  вынiках  праверкi  сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў вобласцi.       1.11. Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi  Беларусь  ў  вызначаным  парадку  накiроўвае  ўсе нарматыўныя акты па дзейнасцi ССНУ ў саветы  дырэктароў.                              2. Функцыi савета          2.1. Ажыццяўленне  мерапрыемстваў   па   рэалiзацыi   сярэднiмi  спецыяльнымi  навучальнымi  ўстановамi законаў Рэспублiкi Беларусь у  галiне  адукацыi,  а  таксама  загадаў  i  iнструктыўных   указанняў  Мiнiстэрства адукацыi Беларусi.       2.2. Распрацоўка  i  рэалiзацыя  мерапрыемстваў   па   развiццю  сярэдняй  спецыяльнай  адукацыi  ў  рэгiёнах  з  улiкам асаблiвасцей  эканомiкi,  наяўнасцi  патрэбы  ў  спецыялiстах  па  тых  цi   iншых  спецыяльнасцях.       2.3. Стварэнне  разам  з   калектывамi   сярэднiх   спецыяльных  навучальных    устаноў    неабходных    умоў    для    задавальнення  запатрабаванняў i iнтарэсаў навучэнцаў i грамадзян па развiццю мовы,  культуры  i  традыцый  беларускага  народа,  патрыятычнага выхавання  моладзi.       2.4. Садзейнiчанне ўстанаўленню i развiццю  прамых  мiжнародных  сувязей сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў.       2.5. Стварэнне  на  галiновай  i  мiжгалiновай,  рэгiянальнай i  мiжрэгiянальнай  аснове  без  павелiчэння  бюджэтнага   фiнансавання  вучэбна-навукова-вытворчых,     вучэбна-вытворчых    прадпрыемстваў,  асацыяцый i другiх рацыянальных формаў сумеснай  дзейнасцi  ў  мэтах  удасканальвання  формаў  i  метадаў  кiраўнiцтва  вучэбна-выхаваўчым  працэсам i кааперацыi вытворчай дзейнасцi.       2.6. Арганiзацыя    i   правядзенне   канферэнцый,   семiнараў,  педагагiчных   чытанняў,   школ   перадавога   вопыту    i    другiх  вучэбна-метадычных    мерапрыемстваў,   накiраваных   на   павышэнне  квалiфiкацыi выкладчыкаў i другiх  работнакаў  сярэднiх  спецыяльных  навучальных устаноў дадзенага рэгiёну.       2.7. Стварэнне агульных фондаў са сродкаў навучальных  устаноў,  прадпрыемстваў, арганiзацый для фiнансавання мерапрыемстваў i аплаты  работ, якiя праводзяцца саветам.       2.8. Абагульненне   вопыта   работы   па   пытаннях  прыёма  на  навучанне,  арганiзацыi i правядзення мерапрыемстваў па  прафесiйнай  арыентацыi моладзi.       2.9. Распрацоўка  i  прадстаўленне  ў  органы  па   кiраўнiцтву  прапаноў  па атэстацыi навучальных устаноў,  адкрыццю альбо закрыццю  падрыхтоўкi спецыялiстаў па тых цi iншых спецыяльнасцях.       2.10. Хадайнiцтва ў адпаведных органах аб прысваеннi работнiкам  сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў ганаровых званняў i  другiх  заахвочванняў, вызначаных для работнiкаў народнай адукацыi.