Аб Спiсе работ, на якiх забараняецца прымяненне працы асоб маладзей

Постановление Министерства труда Республики Беларусь от 2 февраля 1995 г. № 13

Стр. 1

1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | Последняя стр. |

             ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА ПРАЦЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ                         2 лютага 1995 г. № 13      АБ СПIСЕ РАБОТ, НА ЯКIХ ЗАБАРАНЯЕЦЦА ПРЫМЯНЕННЕ   ПРАЦЫ АСОБ МАЛАДЗЕЙ ВАСЕМНАЦЦАЦI ГАДОЎ          У адпаведнасцi   з  артыкулам  175  Кодэкса  Законаў  аб  працы  Рэспублiкi Беларусь  i  ў  мэтах  выканання  распараджэння  Кабiнета  Мiнiстраў   Рэспублiкi   Беларусь  ад  9  студзеня  1995  г.  №  16р  Мiнiстэрства працы пастанаўляе:       1. Зацвердзiць па ўзгадненню  з  Мiнiстэрствам  аховы  здароўя,  Мiнiстэрствам    юстыцыi,    Мiнiстэрствам    адукацыi   i   навукi,  Мiнiстэрствам  прамысловасцi  i  iншымi  зацiкаўленымi   з   удзелам  аб'яднанняў  прафесiянальных  саюзаў  Беларусi  Спiс работ,  на якiх  забараняецца  прымяненне  працы  асоб  маладзей  васемнаццацi  гадоў  (прыкладаецца).       2. Устанавiць, што:       прымяненне працы  асоб маладзей васемнаццацi  гадоў на работах,  якiя прадугледжаны ў Спiсе, забараняецца ўсiм наймальнiкам незалежна  ад форм уласнасцi i вiдаў дзейнасцi;       мiнiстэрствам, дзяржаўным камiтэтам i iншым цэнтральным органам  кiравання, якiя маюць вучэбныя  ўстановы, спынiць набор навучэнцаў з  1996-1997  навучальнага  года па вiдах  работ, пералiчаных  у Спiсу,  калi iм на момент заканчэння вучобы не споўнiцца васемнаццаць гадоў;       пры праходжаннi вытворчай практыкi (вытворчага навучання) асобы  маладзей васемнаццацi гадоў,  якiя навучаюцца у  агульнаадукацыйных,  прафесiйна-тэхнiчных  i сярэднiх  спецыяльных навучальных установах,  могуць  знаходзiцца на  работах, якiя  ўключаны ў  Спiс, не  больш 4  гадзiн у дзень;       выпускнiкi   прафесiйна-тэхнiчных    i   сярэднiх   спецыяльных  навучальных  устаноў,  якiя   закончылi  прафесiйную  падрыхтоўку  з  тэрмiнам  навучання не  менш 3  гадоў па  прафесiях, якiя ўключаны ў  Спiс, i  не дасягнулi васемнаццацi  гадоў, дапускаюцца да  работы па  гэтых прафесiях пад кiраўнiцтвам вопытных работнiкаў;       мiнiстэрствы,  дзяржаўныя камiтэты  i iншыя  цэнтральныя органы  кiравання,  наймальнiкi   ў  выпадках  лiквiдавання   шкоднасцей  на  работах, якiя ўключаны ў Спiс,  могуць па ўзгадненню з Мiнiстэрствам  працы  Рэспублiкi  Беларусь,  з   улiкам  заключэння  органаў  аховы  здароўя, прымаць на гэтыя работы асоб маладзей васемнаццацi гадоў.       3.   Даручыць   Упраўленню   аховы   працы   па   ўзгадненню  з  Мiнiстэрствам  аховы здароўя  даваць пры  неабходнасцi тлумачэннi аб  парадку прымянення Спiса.       4. Увесцi ў дзеянне Спiс работ, на якiх забараняецца прымяненне  працы асоб маладзей васемнаццацi гадоў з 1 студзеня 1996 г.      Мiнiстр                                                    А.САСНОЎ                                                Дадатак                                             да пастановы Мiнiстэрства                                             працы Рэспублiкi Беларусь                                             02.02.1995 № 13                                     СПIС                 работ, на якiх забараняецца прымяненне                 працы асоб маладзей васемнаццацi гадоў      --------------------------------------T-------------------T--------                                         ¦                   ¦Код                                         ¦                   ¦прафесii              Вiды работ                 ¦  Назва прафесiй   ¦па                                         ¦                   ¦АК i КС   --------------------------------------+-------------------+--------                       1                 ¦       2           ¦   3   --------------------------------------+-------------------+--------                 I. Горныя работы, будаўнцтва метрапалiтэнаў,               тунэляў i другiх падзямельных збудаванняў          1. Адкрытыя горныя работы:      бурэнне шпураў ручнымi i калонкавымi   Бурыльшчык   перфаратарамi, электрасвердламi,       шпураў              11295   пойнтамi, ручнымi бурамi;      напаўненне i адкочванне ваганетак.     Ваганетчык   Прычэпка i адчэпка гружаных i          паветрана-   парожнiх ваганетак з падкочваннем      канатнай дарогi     11307   iх да паветрана-канатнай дарогi;      выкананне  узрыўных работ пры          Падрыўнiк           11429   вядзеннi адкрытых i геафiзiчных   работ;      уборка штучных сценавых камянёў за     Выбаршчык           1151З   каменярэзнай машынай;      прыём гружаных аўтасамасвалаў,         Выгрузчык на   чыгуначных саставаў на адвалах,        адвалах             11543   рэгуляванне iх руху. Выгрузка   пароды, шлаку i iншых адходаў   вытворчасцi з транспартных сродкаў;      кiраванне гiдраманiторам i патокам     Горнарабочы па   пульпы пры тушэннi пажару;             папярэджваннi i                                          тушэннi пажараў     11719      пагрузка ў вагоны, ваганеткi           Дастаўшчык   i другiя транспартныя сродкi           крапёжных   крапёжных, будаўнiчых, змазачных       матэрыялаў   матэрыялаў, дастаўка iх да ствалоў     у шахту             11891   шахт, вусця штольнi або да iншых   аб'ектаў; пагрузка i выгрузка   матэрыялаў уручную, з дапамогай   блокаў, лябёдак;      умацаванне i рамонт горных             Крапiльшчык         13193   вырабатак усiмi вiдамi мацавання;      выраб, армiраванне, устаўлянне         Каваль-   тэрмаапрацоўка (гартаванне) бураў;     буразапраўшчык      13221      пагрузка з люкаў горнай масы           Люкавы              13432   ў ваганеткi, на транспарцёрную   стужку i аўтамашыны на пагрузачным   пункце. Падкатка i адкатка гружаных   i парожнiх ваганетак;      кiраванне лябёдкай паветрана-канатнай  Машынiст   дарогi пры транспартаваннi гружаных    паветрана-   i парожнiх ваганетак;                  канатнай дарогi     13633      абслугоўванне землясосных станцый,     Машынiст   установак (агрэгатаў) пры прымяненнi   землясоснай   iх у гiдрамеханiзацыi на адкрытых      устаноўкi           13737   горных работах;      кiраванне пагрузачнай машынай;         Машынiст                                          пагрузачнай                                          машыны              14002      кiраванне канвеерамi, элеватарамi,     Машынiст   шнэкамi, перагрузачнымi цялежкамi,     канвеера            13777   прывадной станцыяй канвеера;      кiраванне адвалаўтваральнiкам;         Машынiст                                          адвала-                                          ўтваральнiка        13941      вядзенне працэсу экскавацыi горнай     Машынiст   масы на адвальным мосце. Кiраванне     адвальнага моста    13943   механiзмамi адвальнага моста;      кiраванне механiзмамi прычапнога       Машынiст   адвальнага плуга (струга, скрэпера);   адвальнага                                          плуга               13944      кiраванне  пад'ёмнымi машынамi         Машынiст   з электрычным або пнеўматычным         пад'ёмнай   прывадам;                              машыны              14021      кiраванне  механiзмамi                 Машынiст   пуцеперамяшчальнiка пры перамяшчэннi   пуцеперамяшчальнiка 14089   i перасоўваннi чыгуначнага шляху;      кiраванне скрэпернымi лябёдкамi;       Машынiст скрэпернай                                          лябёдкi             14187      кiраванне буравой устаноўкай;          Машынiст устаноўкi                                          па бурэнню ствалоў                                          шахт поўным                                          сячэннем            14295      ручная падкатка i адкатка ваганетак;   Перакульвальшчык    16249      праходка горных выпрацовак з           Праходчык           17491   прымяненнем адбойных малаткоў,   пнеўмаломаў; узрыўным i гiдраўлiчным   спосабамi i ўручную;      выкананне праходчых работ пры          Праходчык на   будаўнiцтве адкрытым спосабам тунэляў  паверхневых   станцый метрапалiтэнаў i будынкаў      работах             17495   спецыяльнага назначэння;      атрыманне выбуховых матэрыялаў i       Раздатчык выбуховых   сродкаў падрывання, пагрузка iх i      матэрыялаў          17608   суправаджэнне да месца назначэння.          2. Абагачэнне, агламерацыя,          брыкетаванне:      падрыхтоўка брыкетнай сумесi;          Апаратчык па                                          падрыхтаванню                                          сумесяў i раствораў 10373      кiраванне працэсам асвятлення,         Апаратчык   згушчэння i прамыўкi пульпы, шламу     згушчальнiкаў       10931   ў згушчальнiках, гiдрацыклонах;      ачыстка цыклонаў, жолабаў, труб,       Выгрузчык пылу      11545   пылевых камер, рукаўных фiльтраў   ад пылу;      мокрае i сухое грохачэнне (рассеў)     Грохатаўшчык        11765   матэрыялу на грохатах (сiтах);      грохачэнне на грохатах. Завалка        Грохатчык-   руды  на  грохаты рудаабпальных пячэй  шуроўшчык           11766   уручную;      кiраванне дазiровачнымi ўстройствамi;  Даводчык            11847      абслугоўванне сiлкавальнiкаў           Дазiроўшчык   рэагентаправадоў;                      рэагентаў           11876  

1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | Последняя стр. |