31.08.2015
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 24 декабря 2003 г. № 1679
ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ 24 снежня 2003 г. № 1679 АБ УНЯСЕННI ДАПАЎНЕННЯЎ I ЗМЯНЕННЯЎ У ПАЛАЖЭННЕ АБ РАЗМЕРКАВАННI ВЫПУСКНIКОЎ, ЯКIЯ ВУЧАЦЦА ЗА КОШТ СРОДКАЎ РЭСПУБЛIКАНСКАГА I (АБО) МЯСЦОВЫХ БЮДЖЭТАЎ ВА ЎСТАНОВАХ АДУКАЦЫI, ШТО ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ АТРЫМАННЕ ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНАЙ, СЯРЭДНЯЙ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ I ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI Ў РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 чэрвеня 2003 года "Аб прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi" Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Унесцi ў Палажэнне аб размеркаваннi выпускнiкоў, якiя вучацца за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў ва ўстановах адукацыi, што забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь, зацверджанае пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14 кастрычнiка 2002 г. № 1423 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 119, 5/11320), наступныя дапаўненнi i змяненнi: 1.1. пункт 1 дапоўнiць словамi ", Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., № 76, 2/965)."; 1.2. пункт 4 пасля слова "спецыялiстах" дапоўнiць словамi ", рабочых (служачых)"; 1.3. у частцы трэцяй пункта 7: пасля слоў "дзяржаўнага кiравання," дапоўнiць словамi "мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, грамадскiх арганiзацый (аб'яднанняў), у тым лiку"; слова "(рабочых)" замянiць словамi "рабочых (служачых)"; 1.4. у пункце 8 словы ", якiя заключаны ўстановамi адукацыi з арганiзацыямi" выключыць; 1.5. у пункце 8, частцы першай пункта 9 слова "(рабочых)" замянiць словамi", рабочых (служачых)"; 1.6. у пункце 9: частку першую пасля слоў "дзяржаўнага кiравання," дапоўнiць словамi "мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў,"; пасля часткi першай дапоўнiць часткай другой наступнага зместу: "Арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць цi забяспечваюць вытворчае навучанне навучэнцаў устаноў, што забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, маюць пераважнае права на забеспячэнне iх патрэбнасцi ў рабочых (служачых). Рашэнне аб першачарговым забеспячэннi патрэбнасцi ў рабочых (служачых) названых арганiзацый прымаецца органамi самакiравання (саветам, папячыцельскiм саветам) установы, што забяспечвае атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, з улiкам заключаных дагавораў аб падрыхтоўцы рабочых (служачых)."; частку другую лiчыць часткай трэцяй; 1.7. у пункце 22: частку чацвёртую выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Выпускнiкам дзяржаўных устаноў, што забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, дзённай формы навучання, накiраваным на працу ў адпаведнасцi з размеркаваннем, па заканчэннi навучання даецца адпачынак працягласцю ў адзiн каляндарны месяц з выплатай грашовай дапамогi за кошт сродкаў арганiзацыi, прымаючай выпускнiка на працу, з разлiку тарыфнай стаўкi па прысвоенай выпускнiку квалiфiкацыi (разраду, класу, катэгорыi) або адпаведнага акладу."; частку пятую выключыць; часткi шостую-восьмую лiчыць адпаведна часткамi пятай-сёмай; 1.8. у пункце 28: пасля часткi другой дапоўнiць часткай наступнага зместу: "Парадак разлiку расходаў i вяртання сродкаў за навучанне ва ўстановах адукацыi, што належаць звароту ў бюджэт, з якога ажыццяўлялася фiнансаванне навучання, вызначаецца Мiнiстэрствам адукацыi па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў."; часткi трэцюю-пятую лiчыць адпаведна часткамi чацвёртай-шостай; частку пятую выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "3 маладымi спецыялiстамi (выпускнiкамi ўстаноў, што забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай i прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi), якiя паступiлi ва ўстановы адукацыi на дзённую форму навучання для атрымання адукацыi больш высокага ўзроўню, а таксама з маладымi спецыялiстамi, якiя закончылi ўстановы, што забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi (выпускнiкамi вышэйшых медыцынскiх устаноў - пасля заканчэння стажыроўкi), i паступiлi на дзённую форму навучання ў аспiрантуру (ардынатуру), працоўны дагавор можа быць скасаваны па жаданню работнiка ў парадку i на падставах, вызначаных у частцы чацвёртай артыкула 40 Працоўнага кодэкса Рэспублiкi Беларусь пры прадстаўленнi адпаведных дакументаў аб паступленнi.". 2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з дня яе афiцыйнага апублiкавання. Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi