Аб камандзiраваннi службовых асоб у г.Маскву (Расiйская Федэрацыя) i г.Баку (Азербайджанская Рэспублiка)

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 26 января 2007 г. № 88

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

26 студзеня 2007 г. № 88

Аб камандзiраваннi службовых асоб у г. Маскву (Расiйская Федэрацыя) i г. Баку (Азербайджанская Рэспублiка)

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Лiчыць камандзiраванымi:

з 13 па 14 студзеня 2007 г. у г. Маскву (Расiйская Федэрацыя) Першага намеснiка Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь Семашку Уладзiмiра Iльiча i намеснiка старшынi Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце i хiмii Асiпенку Мiхаiла Iгаравiча для ўзгаднення пытанняў пастаўкi нафты ў Рэспублiку Беларусь;

з 11 па 12 студзеня 2007 г. у г. Маскву (Расiйская Федэрацыя) намеснiка старшынi Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце i хiмii Волкава Уладзiмiра Канстанцiнавiча для абмеркавання з кiраўнiцтвам кампанii «Вiтол С.А.» пытанняў пастаўкi нафты ў Рэспублiку Беларусь i з 13 па 14 студзеня 2007 г. у г. Баку (Азербайджанская Рэспублiка) для ўдзелу ў сустрэчы з кiраўнiцтвам Дзяржаўнай нафтавай кампанii Азербайджанскай Рэспублiкi.

Фiнансаванне расходаў па найму жылога памяшкання для У.I.Семашкi ажыццявiць па фактычных затратах.

2. Лiчыць страцiўшай сiлу пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 12 студзеня 2007 г. № 27 «Аб камандзiраваннi У.К.Волкава ў г. Маскву (Расiйская Федэрацыя)» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 16, 5/24547).

Прэм’ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь

С.Сiдорскi