Аб Праграме развiцця галiны культуры Аршанскага раёна на 2006 - 2010 гады

Решение Оршанского районного Совета депутатов от 13 декабря 2006 г. № 181

РАШЭННЕ АРШАНСКАГА РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ

13 снежня 2006 г. № 181

Аб Праграме развiцця галiны культуры Аршанскага раёна на 2006–2010 гады

Аршанскi раённы Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзiць прыкладаемую раённую Праграму развiцця галiны культуры Аршанскага раёна на 2006–2010 гады.

2. Фiнансаванне Праграмы развiцця галiны культуры Аршанскага раёна на 2006–2010 гады ажыццяўляць за кошт сродкаў, вылучаемых на гэтыя мэты, а таксама пазабюджэтных сродкаў.

3. Кантроль за выкананнем Праграмы развiцця галiны культуры Аршанскага раёна на 2006–2010 гады ўскласцi на аддзел культуры Аршанскага раённага выканаўчага камiтэта (Чобат С.А.).

Старшыня

Г.А.Сiняўскi

УЗГОДНЕНА

Начальнiк упраўлення культуры
Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта

М.П.Пашынскi

14.12.2006

ЗАЦВЕРДЖАНА Рашэнне
Аршанскага раённага
Савета дэпутатаў 13.12.2006 № 181

ПРАГРАМА
развiцця галiны культуры Аршанскага раёна на 2006–2010 гады

1. Праграма развiцця галiны культуры Аршанскага раёна на 2006–2010 гады (далей – Праграма) распрацавана ў адпаведнасцi с Законам Рэспублiкi Беларусь ад 20 лютага 1991 года «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 10 студзеня 2000 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 11(13), ст. 122; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., № 8, 2/137) i па даручэннi ўпраўлення культуры Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта.

2. Мэтай Праграмы з’яўляецца фармiраванне рэгiянальнай культурнай палiтыкi як фактара сацыяльна-эканамiчнага развiцця раёна.

3. Асноўнымi задачамi Праграмы з’яўляюцца:

фармiраванне адзiнай культурнай прасторы, якая стварае рэальны рынак культурных паслуг для забеспячэння патрэб насельнiцтва;

iнфарматызацыя галiны культуры;

далейшае развiццё аматарскай мастацкай творчасцi;

далейшая рэструктурызацыя музейнай сеткi.

4. Вызначаныя задачы будуць вырашацца шляхам мерапрыемстваў па рэалiзацыi Праграмы (далей – мерапрыемствы) згодна з дадаткамi 1, 2.

5. Мерапрыемствы сфармiраваны па наступных асноўных напрамках:

гiсторыка-культурная спадчына;

музеi Аршанскага раёна;

бiблiятэкi;

народная творчасць;

адраджэнне i развiццё культуры вёскi;

тэатральнае i музычнае мастацтва;

выяўленчае i дэкаратыўна-прыкладное мастацтва;

кiна-, вiдэамастацтва;

мiжнароднае супрацоўнiцтва;

кадры культуры;

навукова-даследчая дзейнасць;

фiнансавае забеспячэнне Праграмы i ўмацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў культуры Аршанскага раёна на 2006–2010 гады.

6. Рэалiзацыя Праграмы дазволiць:

рэарганiзаваць сетку ўстаноў культуры;

актывiзаваць творчую iнiцыятыву насельнiцтва праз раённыя, рэгiянальныя, абласныя фестывалi, конкурсы i iншыя акцыi;

зберагчы цiкавасць да аўтэнтычнай культуры;

падтрымаць аматарскую народную творчасць ва ўсiх вiдах i накiрунках яе дзейнасцi;

павысiць прафесiйнае майстэрства работнiкаў культуры, прэстыж iх прафесii;

забяспечыць колькасць спецыялiстаў, працуючых у галiне культуры, ў памеры не менш за 80 працэнтаў ад усёй колькасцi працуючых;

забяспечыць iнфарматызацыю галiны культуры;

удасканалiць змест арганiзацыi вольнага часу, павысiць яго значнасць, якасць i эфектыўнасць;

стварыць сiстэму прапаганды беларускага мастацтва.

Дадатак 1 да Праграмы развiцця
галiны культуры
Аршанскага раёна
на 2006–2010 гады

Мерапрыемствы па рэалiзацыi Праграмы развiцця галiны культуры Аршанскага раёна на 2006–2010 гады


п/п

Назва мерапрыемства

Выканаўцы

Тэрмiн выканання

Фiнансаванне (млн. руб.)

Чакаемы вынiк

усяго

мясцовы бюджэт

iншыя крынiцы

1

2

3

4

5

6

7

8

Гiсторыка-культурная спадчына

1

Правядзенне раённага конкурсу на лепшае ўтрыманне гiсторыка-культурных каштоўнасцей

Аддзел культуры Аршанскага раённага выканаўчага камiтэта (далей – аддзел культуры райвыканкома)

2008 год

Пазабюджэтныя
сродкi

Паляпшэнне стану помнiкаў культуры

2

Рэстаўрацыя i музеефiкацыя сядзiбна-паркавага комплексу ў в. Межава (сядзiбны дом Любiнскiх i парк)

Аддзел культуры райвыканкома, Межаўскi сельскi выканаўчы камiтэт

2008–2010 гады

У межах выдзеленых сродкаў

Уключэнне ў турыстычны маршрут

3

Рамонт i добраўпарадкаванне мемарыяльных помнiкаў

Аршанскi раённы выканаўчы камiтэт (далей – райвыканком), аддзел культуры райвыканкома, сельскiя i пасялковы выканаўчыя камiтэты

Штогод

У межах выдзеленых сродкаў

Зберажэнне помнiкаў

4

Выраб i ўстаноўка ахоўных дошак на матэрыяльныя аб’екты гiсторыка-культурнай спадчыны

Райвыканком, аддзел культуры райвыканкома

2006–2008 гады

У межах выдзеленых сродкаў

Зберажэнне помнiкаў

5

Добраўпарадкаванне гiстарычнага парку ў в. Высокае

Аддзел культуры райвыканкома, Высокаўскi сельскi выканаўчы камiтэт

2009 год

Умежах выдзеленых сродкаў

Зберажэнне помнiкаў

Музеi Аршанскага раёна

6

Адкрыццё краязнаўчага музея гiсторыi i культуры ў в. Бабiнiчы

Аддзел культуры райвыканкома

2008–2009 гады

У межах выдзеленых сродкаў

Удасканаленне музейнага абслугоўвання

7

Адкрыццё музея цэнiннага мастацтва ў п. Копысь

Аддзел культуры райвыканкома

2009–2010 гады

У межах выдзеленых сродкаў

Зберажэнне гiстарычнай спадчыны краю

8

Адкрыццё музея культуры i быту ў в. Вусце

Аддзел культуры райвыканкома

2010 год

Пазабюджэтныя
сродкi

Зберажэнне гiстарычнай спадчыны краю

Бiблiятэкi

9

Стварэнне шасцi профiльных бiблiятэк

Аддзел культуры райвыканкома, раённая цэнтралiзаваная бiблiятэчная сiстэма (далей – РЦБС)

2007 год

У межах выдзеленых сродкаў

Удасканаленне бiблiятэчнага абслугоўвання насельнiцтва

10

Забеспячэнне 15-працэнтнага нарматыву камплектавання бiблiятэчнага фонду (набыццё кнiг i падпiска на перыядычныя выданнi)

Аддзел культуры райвыканкома

2006–2010 гады

У межах выдзеленых сродкаў

Якаснае выкананне чытацкiх запытаў

11

Набыццё сацыяльна значнай лiтаратуры без гандлёвай надбаўкi

Аддзел культуры райвыканкома

2006–2010 гады

У межах выдзеленых сродкаў

Якаснае выкананне чытацкiх запытаў

12

Укараненне аўтаматызаванай iнфармацыйнай бiблiятэчнай сiстэмы ў поўным аб’ёме

Аддзел культуры райвыканкома, РЦБС

Штогод

У межах выдзеленых сродкаў

Удасканаленне бiблiятэчнага абслугоўвання насельнiцтва

13

Стварэнне сайта бiблiятэк

Аддзел культуры райвыканкома, РЦБС

2007 год

У межах выдзеленых сродкаў

Удасканаленне бiблiятэчнага абслугоўвання насельнiцтва

14

Удзел у штогадовым абласным конкурсе «Iнавацыi ў рабоце сельскай бiблiятэкi»

РЦБС

Штогод

Пазабюджэтныя
сродкi

Удасканаленне бiблiятэчнага абслугоўвання насельнiцтва

15

Паэтапная камп’ютэрызацыя буйных сельскiх бiблiятэк аграгарадкоў з падключэннем да сеткi Iнтэрнэт i выкарыстаннем электроннай пошты

Аддзел культуры райвыканкома

Штогод

У межах выдзеленых сродкаў

Удасканаленне бiблiятэчнага абслугоўвання насельнiцтва

Народная творчасць

16

Стварэнне Бабiнiцкага цэнтра аўтэнтычнай культуры

Раённы вучэбны метадычны цэнтр аддзела культуры райвыканкома (далей – РВМЦ), Бабiнiцкi сельскi Дом культуры

2008–2009 гады

У межах выдзеленых сродкаў

Вызначэнне праяў аўтэнтычнай фальклорнай традыцыi як гiсторыка-культурных каштоўнасцяў рэгiёна

17

Стварэнне Казловiцкага цэнтра аўтэнтычнай культуры

РВМЦ, Казловiцкi сельскi Дом культуры

2008–2009 гады

У межах выдзеленых сродкаў

Вызначэнне праяў аўтэнтычнай фальклорнай традыцыi як гiсторыка-культурных каштоўнасцяў рэгiёна

18

Стварэнне этнаграфiчных аддзяленняў пры Бабiнiцкай i Межаўскай дзiцячых музычных школах

Аддзел культуры райвыканкома

2006–2007 гады

У межах выдзеленых сродкаў

Ажыццяўленне пераемнасцi аўтэнтычнай традыцыi ў навучальным працэсе ўстаноў сiстэмы культуры

19

Правядзенне раённага конкурсу фальклорнага мастацтва «Спявай, душа народная»

РВМЦ

Штогод

Пазабюджэтныя
сродкi

Ажыццяўленне пераемнасцi аўтэнтычнай традыцыi ў навучальным працэсе ўстаноў сiстэмы культуры

20

Удзел у абласным конкурсе фальклорнага мастацтва дзяцей i моладзi «Ад прашчураў – да зор» у рамках рэспублiканскага фестывалю фальклорнага мастацтва «Берагiня»

РВМЦ

Штогод

Пазабюджэтныя
сродкi

Зберажэнне этнафальклорных традыцый раёна

21

Падрыхтоўка вакальнага ансамбля «Сударушка» Старскага сельскага клуба i вакальнага ансамбля «Дзяўчаты» Задняпроўскага сельскага клуба да прысваення ганаровага звання «Народны»

РВМЦ

2008 год

У межах выдзеленых сродкаў

Павышэнне ўзроўню выканальнiцкага майстэрства, сцэнiчнай культуры

22

Падрыхтоўка да прысваення звання «Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь» народнага ансамбля «Родныя напевы» Межаўскага сельскага Дома культуры

РВМЦ

2009 год

У межах выдзеленых сродкаў

Павышэнне ўзроўню майстэрства, сцэнiчнай культуры

23

Стварэнне тэатра гульнi ў Андрэеўшчынскiм сельскiм клубе

РВМЦ, Андрэеўшчынскi сельскi клуб

2007 год

Пазабюджэтныя
сродкi

Павышэнне ўзроўню майстэрства, сцэнiчнай культуры

24

Стварэнне школы культарганiзатараў

РВМЦ

2008 год

Пазабюджэтныя
сродкi

З’яўленне новых формаў працы з насельнiцтвам

25

Стварэнне лялечнага тэатра ў Крапiвенскiм сельскiм клубе

РВМЦ

2008 год

Пазабюджэтныя
сродкi

Павышэнне майстэрства, сцэнiчнай культуры

26

Удзел у абласным аглядзе-конкурсе лялечных тэатраў

РВМЦ

2009 год

Пазабюджэтныя
сродкi

Павышэнне ўзроўню майстэрства, сцэнiчнай культуры

27

Правядзенне раённага конкурсу сямейнай творчасцi «А ў нашым раёне майстры жывуць»

РВМЦ

2008 год

Пазабюджэтныя
сродкi

Удасканаленне арганiзацыi вольнага часу сям’i i развiццё народнай творчасцi

28

Правядзенне раённага конкурсу беларускай маладзёжнай песнi «Песнi роднага краю»

РВМЦ

Штогод

Пазабюджэтныя
сродкi

Патрыятычнае i эстэтычнае выхаванне

29

Правядзенне раённага конкурсу нацыянальнай кухнi «Аршанскiя прысмакi»

РВМЦ

2007 год

Пазабюджэтныя
сродкi

Аднаўленне традыцый беларускай нацыянальнай кухнi

30

Правядзенне раённага конкурсу аматарскiх аб’яднанняў

РВМЦ

2007 год

Пазабюджэтныя
сродкi

Удасканаленне формаў работы аматарскiх аб’яднанняў

31

Правядзенне раённага конкурсу патрыятычнай песнi «Песнi юнацтва нашых бацькоў»

РВМЦ

Штогод

Пазабюджэтныя
сродкi

Патрыятычнае i эстэтычнае выхаванне i падрыхтоўка таленавiтай моладзi

32

Правядзенне раённага конкурсу «Грай, гармонiк»

РВМЦ

Штогод

Пазабюджэтныя
сродкi

Развiццё i прапаганда беларускага танца

33

Правядзенне раённага конкурсу харэаграфiчных калектываў

РВМЦ

Штогод

Пазабюджэтныя
сродкi

Развiццё i прапаганда беларускага танца

34

Правядзенне раённага конкурсу творчасцi iнвалiдаў «Мы такiя ж, як i ўсе»

РВМЦ

Штогод

Пазабюджэтныя
сродкi

Выяўленне таленавiтых выканаўцаў сярод iнвалiдаў

Адраджэнне i развiццё культуры вёскi

35

Анкетаванне па вывучэннi культурных запытаў насельнiцтва аграгарадкоў на тэму «Клуб у маiм жыццi»

РВМЦ

2007 год

Пазабюджэтныя
сродкi

Укараненне новых формаў культурнага абслугоўвання сельскага насельнiцтва

36

Правядзенне раённага конкурсу маладзёжных аматарскiх тэатраў сельскiх устаноў культуры

РВМЦ

Штогод

Пазабюджэтныя
сродкi

Укараненне новых формаў культурнага абслугоўвання сельскага насельнiцтва

37

Правядзенне раённага агляду-конкурсу на лепшую арганiзацыю работы ўстаноў культуры з сельскiмi жыхарамi

РВМЦ

Штогод

Пазабюджэтныя
сродкi

Актывiзацыя работы спецыялiстаў культуры па ўдасканаленнi арганiзацыi вольнага часу сельскага насельнiцтва

Тэатральнае i музычнае мастацтва

38

Правядзенне раённага агляду-конкурсу драматычных калектываў

РВМЦ

Штогод

У межах выдзеленых сродкаў

Развiццё тэатральнага жанру

39

Адкрыццё тэатральнага аддзялення ў Вусценскай дзiцячай школе мастацтваў

Аддзел культуры райвыканкома, Вусценская дзiцячая школа мастацтваў

2009 год

3,5

3,5

Разнастайнае развiццё дзяцей i падлеткаў раёна

40

Падрыхтоўка тэатральнага калектыву Бабiнскага сельскага Дома культуры да прысваення ганаровага звання «Народны»

Бабiнскi сельскi Дом культуры

2009 год

У межах выдзеленых сродкаў

Павышэнне ўзроўню тэатральнага мастацтва

41

Падрыхтоўка тэатра мiнiяцюр Вусценскага сельскага Дома культуры да прысваення ганаровага звання «Народны»

Вусценскi сельскi Дом культуры

2010 год

У межах выдзеленых сродкаў

Павышэнне ўзроўню тэатральнага мастацтва

Выяўленчае i дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

42

Адкрыццё гуртка апрацоўкi глiны «Ганчарства»

Раённы Дом рамёстваў

2009–2010 гады

Пазабюджэтныя
сродкi

Адраджэнне ганчарства на Аршаншчыне

43

Набыццё ткацкага станка

Аддзел культуры райвыканкома

2007–2008 гады

Пазабюджэтныя
сродкi

Адраджэнне традыцыйнага ткацтва

44

Адкрыццё гуртка габяленапляцення

Аддзел культуры райвыканкома, раённы Дом рамёстваў

2007–2008 гады

У межах выдзеленых сродкаў

Адраджэнне старадаўнiх традыцый у Аршанскiм раёне

45

Пацвярджэнне ганаровага звання «народны» аматарскiм аб’яднаннем «Натхненне»

Раённы Дом рамёстваў

2007 год

У межах выдзеленых сродкаў

Адраджэнне i далейшы працяг традыцый народных рамёстваў

46

Адкрыццё фiлiялаў раённага Дома рамёстваў у аграгарадках Зубава, Бабiнiчы, Арэхаўск, а таксама ў г.п. Копысь

Раённы Дом рамёстваў

2007–2008 гады

У межах выдзеленых сродкаў

Пашырэнне магчымасцей Дома рамёстваў на раёне, адукацыя моладзi на сяле

47

Удзел у абласных i рэспублiканскiх фестывалях

Раённы Дом рамёстваў

2006–2010 гады

Пазабюджэтныя
сродкi

Абагачэнне вопытам творчага майстэрства

Кiна-, вiдэамастацтва

48

Набыццё цыфравой вiдэакамеры для РВМЦ

Аддзел культуры райвыканкома

2008 год

2,1

2,1

Адкрыццё клуба аматараў вiдэаздымкаў

49

Набыццё аудыё-, вiдэатэхнiкi для сельскiх устаноў культуры

Аддзел культуры райвыканкома

2006–2010

У межах выдзеленых сродкаў

Паляпшэнне абслугоўвання сельскага насельнiцтва

50

Набыццё перасовачнага вiдэапраекцыйнага комплексу

Аддзел культуры райвыканкома

2009 год

25

25

Паляпшэнне абслугоўвання сельскага насельнiцтва

Мiжнароднае супрацоўнiцтва

51

Удзел у мiжнародных канферэнцыях, конкурсах, фестывалях i святах

РВМЦ

2006–2010 гады

У межах выдзеленых сродкаў

Прапаганда беларускай культуры

Кадры культуры

52

Накiраванне работнiкаў галiны культуры на вучобу (завочная форма навучання)

Аддзел культуры райвыканкома

Штогод

У межах выдзеленых сродкаў

Паляпшэнне вынiкаў працы ва ўстановах культуры

53

Накiраванне абiтурыентаў у навучальныя ўстановы галiны культуры (у тым лiку на кантрактнай аснове)

Аддзел культуры райвыканкома

Штогод

У межах выдзеленых сродкаў

Падрыхтоўка спецыялiстаў галiны культуры з мясцовых жыхароў

54

Атэстацыя кiраўнiкоў i спецыялiстаў, педагагiчных работнiкаў музыкальных школ i школ мастацтваў

Аддзел культуры райвыканкома

Штогод

У межах выдзеленых сродкаў

Павышэнне прафесiйнага ўзроўню

55

Ажыццяўленне раённай праграмы «Кадры 2006–2010 гадоў», зацверджанай рашэннем Аршанскага раённага выканаўчага камiтэта ад 28 кастрычнiка 2005 г. № 800

Аддзел культуры райвыканкома

Штогод

У межах выдзеленых сродкаў

Паляпшэнне якасцi работы, павышэнне колькасцi спецыялiстаў

56

Накiраванне супрацоўнiкаў устаноў культуры на курсы, якiя праводзяцца на базе ўстановы адукацыi «Беларускi дзяржаўны iнстытут праблем культуры»

Аддзел культуры райвыканкома

Штогод

У межах выдзеленых сродкаў

Павышэнне прафесiйнага ўзроўню работнiкаў

57

Павышэнне квалiфiкацыi работнiкаў устаноў культуры раёна на базе дзяржаўнай установы адукацыi «Вiцебскiя абласныя курсы павышэння квалiфiкацыi работнiкаў культуры»

Аддзел культуры райвыканкома

Штогод

У межах выдзеленых сродкаў

Павышэнне прафесiйнага ўзроўню работнiкаў

Навукова-даследчая дзейнасць

58

Падрыхтоўка матэрыялаў да навукова-практычнай канферэнцыi «Працэсы мадэрнiзацыi народнай культуры i вопыт устаноў культуры па захаваннi традыцый»

РВМЦ

2007 год

Пазабюджэтныя
сродкi

Замацаванне напрацаванага вопыту навуковай дзейнасцi

59

Удзел у абласной канферэнцыi «Працэсы мадэрнiзацыi народнай культуры i вопыт устаноў культуры Вiцебшчыны па захаваннi традыцый»

РВМЦ

2010 год

Пазабюджэтныя
сродкi

Замацаванне напрацаванага вопыту навуковай дзейнасцi

60

Удзел у абласных навукова-практычных канферэнцыях

РВМЦ

2007–2010 гады

Пазабюджэтныя
сродкi

Замацаванне напрацаванага вопыту навуковай дзейнасцi

61

Выданне iнфармацыйна-метадычнай лiтаратуры:

метадычны дапаможнiк «Клуб i сям’я»

РВМЦ

2008 год

У межах выдзеленых сродкаў

Павышэнне ўзроўню сямейных клубаў

зборнiк сцэнарыяў лепшых аматарскiх аб’яднанняў i клубаў па iнтарэсах

РВМЦ

2009 год

Пазабюджэтныя
сродкi

Прапаганда перадавога вопыту работы

iнфармацыйна-метадычны зборнiк з абагульненнем вопыту работы лепшых сельскiх устаноў культуры «Люблю зямлю, на якой жыву»

РВМЦ

2007 год

Пазабюджэтныя
сродкi

Прапаганда перадавога вопыту работы ўстаноў культуры аграгарадкоў Зубава, Арэхаўск i Вусце

iнфармацыйна-метадычны зборнiк аб узаемадзеяннi клубных устаноў з праваслаўнай царквой «Дарога да храма»

РВМЦ

2009 год

У межах выдзеленых сродкаў

Укараненне новых формаў работы па духоўным выхаваннi падрастаючага пакалення

Дадатак 2 да Праграмы развiцця
галiны культуры
Аршанскага раёна на 2006–2010 гады

Мерапрыемствы па фiнансавым забеспячэннi Праграмы i ўмацаваннi матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў культуры Аршанскага раёна
на 2006–2010 гады


п/п

Назва мерапрыемства

Выканаўцы

Тэрмiн выканання

Неабходнае фiнансаванне

Чакаемы вынiк

1

2

3

4

5

6

1

Забеспячэнне выканання ўстаноўленага заканадаўствам сацыяльнага стандарту

Аддзел культуры райвыканкома

2006–2010 гады

У адпаведнасцi з бюджэтнымi прызначэннямi i за кошт платных паслуг

Выкананне нарматыву бюджэтнай забяспечанасцi выдаткаў з разлiку на аднаго чалавека (не менш за 1,5 базавай велiчынi, у тым лiку 1,3 – за кошт бюджэтных асiгнаванняў, 0,2 – за кошт платных паслуг)

2

Мерапрыемствы па прывядзеннi ўстаноў культуры ў процiпажарны стан

Аддзел культуры райвыканкома

2006–2010 гады

У межах выдзеленых фiнансавых сродкаў

Стварэнне бяспечных умоў працы

3

Капiтальны i бягучы рамонт сельскiх устаноў культуры

Аддзел культуры райвыканкома

2006–2010 гады

У межах выдзеленых фiнансавых сродкаў

Паляпшэнне ўмоў працы