Решение Верхнедвинского районного Совета депутатов от 15 декабря 2006 г. № 145

РАШЭННЕ ВЕРХНЯДЗВIНСКАГА РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ

15 снежня 2006 г. № 145

Аб зацвярджэннi Праграмы развiцця галiны культуры Верхнядзвiнскага раёна Вiцебскай вобласцi на 2006–2010 гады

У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 20 лютага 1991 года «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 10 студзеня 2000 года Верхнядзвiнскi раённы Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзiць прыкладзенную Праграму развiцця галiны культуры Верхнядзвiнскага раёна Вiцебскай вобласцi на 2006–2010 гады.

2. Кантроль за выкананнем Праграмы развiцця галiны культуры Верхнядзвiнскага раёна Вiцебскай вобласцi на 2006–2010 гады ўскласцi на намеснiка старшынi Верхнядзвiнскага раённага выканаўчага камiтэта Якаўлева У.Я.

Старшыня

Л.А.Красоўская

УЗГОДНЕНА

Начальнiк упраўлення
культуры Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта

М.П.Пашынскi

11.12.2006

ЗАЦВЕРДЖАНА Рашэнне
Верхнядзвiнскага раённага
Савета дэпутатаў 15.12.2006 № 145

ПРАГРАМА
развiцця галiны культуры Верхнядзвiнскага раёна Вiцебскай вобласцi на 2006–2010 гады

1. Праграма развiцця галiны культуры Верхнядзвiнскага раёна Вiцебскай вобласцi на 2006–2010 гады (далей – Праграма) распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 20 лютага 1991 года «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 10 студзеня 2000 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 11(13), ст. 122; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., № 8, 2/137).

2. Мэтай дадзенай Праграмы з’яўляецца фармiраванне рэгiянальнай культурнай палiтыкi як фактара сацыяльна-эканамiчнага развiцця Верхнядзвiнскага раёна (далей – раён).

3. Асноўнымi задачамi Праграмы з’яўляюцца:

фармiраванне адзiнай культурнай прасторы, якая стварае рэальны рынак культурных паслуг для забеспячэння патрэб насельнiцтва;

iнфарматызацыя галiны культуры;

далейшае развiццё аматарскай мастацкай творчасцi.

4. Вызначаныя задачы будуць вырашацца шляхам мерапрыемстваў па рэалiзацыi Праграмы (далей – мерапрыемствы) згодна з дадаткам 1 i мерапрыемстваў па фiнансавай падтрымцы Праграмы i ўмацаваннi матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў культуры Верхнядзвiнскага раёна на 2006–2010 гады згодна з дадаткам 2.

5. Мерапрыемствы Праграмы згрупаваны па наступных асноўных напрамках:

гiсторыка-культурная спадчына;

музеi;

бiблiятэкi;

народная творчасць;

адраджэнне i развiццё культуры вёскi;

тэатральнае мастацтва;

музычнае i выяўленчае мастацтва;

кадры культуры;

мiжнароднае культурнае супрацоўнiцтва.

6. Рэалiзацыя Праграмы дазволiць:

паступова аптымiзаваць сетку ўстаноў культуры;

актывiзаваць творчую iнiцыятыву насельнiцтва праз раённыя, рэгiянальныя, абласныя фестывалi, конкурсы i iншыя акцыi;

зберагчы цiкавасць да аўтэнтычнай культуры;

падтрымаць аматарскую народную творчасць ва ўсiх вiдах i накiрунках яе дзейнасцi;

павысiць прафесiйнае майстэрства работнiкаў культуры, прэстыж iх прафесii;

забяспечыць iнфарматызацыю галiны культуры;

удасканалiць змест арганiзацыi вольнага часу, павысiць яго значнасць, якасць i эфектыўнасць;

забяспечыць выкананне мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы адраджэння i развiцця вёскi на 2005–2010 гады, зацверджанай Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 25 сакавiка 2005 г. № 150 «О Государственной программе возрождения и развития села на 2005–2010 годы» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., № 52, 1/6339);

стварыць сiстэму прапаганды беларускага музычнага мастацтва.


Дадатак 1 да Праграмы
развiцця галiны культуры
Верхнядзвiнскага раёна
Вiцебскай вобласцi
на 2006–2010 гады

Мерапрыемствы па рэалiзацыi Праграмы развiцця галiны культуры Верхнядзвiнскага раёна Вiцебскай вобласцi на 2006–2010 гады


п/п

Назва мерапрыемства

Выканаўцы

Тэрмiн выканання, гады

Фiнансаванне (мiльёнаў рублёў)

Чакаемы вынiк

усяго

у тым лiку

рэспублiканскi бюджэт

мясцовы бюджэт

Гiсторыка-культурная спадчына

1

Рамонт i добраўпарадкаванне помнiкаў i месцаў воiнскiх пахаванняў

Аддзел культуры Верхнядзвiнскага раённага выканаўчага камiтэта (далей – аддзел культуры), Верхнядзвiнскае дзяржаўнае раённае унiтарнае вытворчае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркi, сельскiя выканаўчыя камiтэты, арганiзацыi, прадпрыемствы

2006–2010

40

40

Паляпшэнне стану помнiкаў

2

Правядзенне грунтоўнага даследавання, прадстаўленне матэрыялаў для прыняцця на ўлiк асобных грамадзянскiх могiлак

Аддзел культуры, сельскiя выканаўчыя камiтэты

2006–2009

17

17

Выкананне патрабаванняў закона

3

Правядзенне работы па добраўпарадкаваннi паркаў, унесеных у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь, зацверджаны пастановай Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 10 красавiка 2003 г. № 11 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., № 82, 8/9523):

парк у в. Сар’я
парк у г.п. Асвея

Аддзел культуры, Сар’янскi сельскi выканаўчы камiтэт, камунальнае унiтарнае вытворчае сельскагаспадарчае прадпрыемства Верхнядзвiнскага раёна «Дрысенскi», Асвейскi сельскi выканаўчы камiтэт, камунальнае унiтарнае вытворчае сельскагаспадарчае прадпрыемства Верхнядзвiнскага раёна «Асвейскi»

2006–2010

Па меры фiнансавання

Паляпшэнне стану помнiкаў, уключэнне ў турыстычны маршрут

4

Прыняцце мер па кансервацыi помнiка «Сядзiбна-паркавы комплекс» у в. Вопытная

Бiгосаўскi выканаўчы камiтэт, уладальнiк помнiка – адкрытае акцыянернае таварыства «Верус»

2008

Па меры фiнансавання

Зберажэнне помнiка

5

Кансервацыя помнiка архiтэктуры «Былы манастырскi шпiталь» у г.п. Асвея

Рэлiгiйная суполка «Приход святой Марии Магдалены в г.п. Освея Витебской епархии Римско-католической церкви в Республике Беларусь», Асвейскi сельскi выканаўчы камiтэт

2009

Па меры фiнансавання

Зберажэнне помнiка, уключэнне ў турыстычны маршрут

6

Афармленне ўлiковых картак на помнiкi гiсторыка-культурнай спадчыны

Аддзел культуры

2006–2007

0,05

0,05

Сiстэматызаваны ўлiк помнiкаў

7

Арганiзацыя рэйдавых праверак па вывучэннi стану помнiкаў культуры

Аддзел культуры, аддзел iдэалагiчнай работы Верхнядзвiнскага раённага выканаўчага камiтэта

2 разы ў год, 2006–2007

2,5

2,5

Зберажэнне помнiкаў

Музеi

8

Развiццё тыпалогii музейнай сеткi, адкрыццё новых дзяржаўных устаноў:

Аддзел культуры

Зберажэнне i прапаганда гiсторыка-культурнай спадчыны

адкрыццё Верхнядзвiнскага раённага гiсторыка- краязнаўчага музея

2007–2010

500,0

500,0

адкрыццё лiтаратурнага музея ў цэнтральнай раённай бiблiятэцы

2008

10,0

10,0

9

Камп’ютэрызацыя музейнай сферы:

набыццё тэхнiчных сродкаў праграмнага забеспячэння для ўкаранення аўтаматызаваных музейных сiстэм

Аддзел культуры

2007–2010

10,0

10,0

Тэхнiчнае забеспячэнне

падключэнне Верхнядзвiнскага раённага гiсторыка-краязнаўчага музея да сеткi Iнтэрнэт

Верхнядзвiнскi раённы гiсторыка-краязнаўчы музей

2007–2010

Пазабюджэтныя сродкi

Доступ да iнфармацыйнай прасторы

10

Стварэнне новых экспазiцый i выстаў у Верхнядзвiнскiм раённым гiсторыка-краязнаўчым музеi, Валынецкiм краязнаўчым музеi iмя I.Д.Чэрскага

Аддзел культуры

2007–2010

10,0

10,0

Удасканаленне музейнага абслугоўвання

Бiблiятэкi

11

Адкрыццё бiблiятэкi-музея па этнаграфii ў в. Дзёрнавiчы

Аддзел культуры, Верхнядзвiнская цэнтралiзаваная бiблiятэчная сiстэма

2007

1,5

1,5

Зберажэнне i прапаганда беларускай народнай спадчыны

12

Забеспячэнне15-працэнтнага нарматыву камплектавання бiблiятэчнага фонду (набыццё кнiг i падпiска на перыядычныя выданнi)

Аддзел культуры

2006–2010

У межах выдзеленых асiгнаванняў

Якаснае выкананне чытацкiх запытаў

13

Набыццё сацыяльна значнай лiтаратуры без гандлёвай надбаўкi

Аддзел культуры

2006–2010

У межах выдзеленых асiгнаванняў

Якаснае выкананне чытацкiх запытаў

14

Укараненне аўтаматызаванай iнфармацыйнай сiстэмы для цэнтральнай раённай бiблiятэкi ў поўным аб’ёме: набыццё 2 камп’ютэраў i праграмы «Абслугоўванне чытачоў»

Аддзел культуры, цэнтральная раённая бiблiятэка

2006–2007

7,5

7,5

Удасканаленне бiблiятэчнага абслугоўвання насельнiцтва

15

Аснашчэнне камп’ютэрамi i падключэнне да сеткi Iнтэрнэт сельскiх бiблiятэк у аграгарадках

Аддзел культуры, Верхнядзвiнская цэнтралiзаваная бiблiятэчная сiстэма

2006–2010

25,0

25,0

Доступ да iнфармацыйнай прасторы

16

Удзел у абласным конкурсе «Iнавацыi ў рабоце сельскай бiблiятэкi»

Верхнядзвiнская цэнтралiзаваная бiблiятэчная сiстэма, аддзел культуры

2006–2010

У межах выдзеленых асiгнаванняў

Укараненне новых формаў работы

17

Умацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы бiблiятэк:

Аддзел культуры, Верхнядзвiнская цэнтралiзаваная бiблiятэчная сiстэма

Паляпшэнне абслугоўвання насельнiцтва

набыццё бiблiобуса i стварэнне перасоўных бiблiятэк

2006

27,0

27,0

набыццё капiравальна-множыльнай тэхнiкi i вiдэатэхнiкi

2006–2010

25,0

25,0

стварэнне электроннага каталогу ў Верхнядзвiнскай цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэме

2006–2010

2,0

2,0

Народная творчасць

18

Захаванне жывой аўтэнтычнай фальклорнай традыцыi ў Сенькаўскiм сельскiм клубе: стварэнне Дома фальклору

Аддзел культуры

2009

У межах фiнансавання

Вызначэнне праяў аўтэнтычнай фальклорнай традыцыi як гiсторыка-культурных каштоўнасцей рэгiёна

19

Адкрыццё фiлiялаў Верхнядзвiнскага раённага Дома рамёстваў:

Аддзел культуры, Верхнядзвiнскi раённы Дом рамёстваў

Прапаганда народных рамёстваў сярод насельнiцтва

на базе Шайцераўскага сельскага Дома культуры

2007

2,6

2,6

на базе Бiгосаўскага сельскага Дома культуры

2008

3,0

3,0

20

Развiццё аматарскiх калектываў народнай творчасцi i калектываў мастацкай самадзейнасцi праз падрыхтоўку да прысваення ганаровага звання «народны калектыў» наступным калектывам:

аматарскаму аб’яднанню «Гаспадынька» Бiгосаўскага сельскага Дома культуры

фальклорнаму калектыву «Крынiца» Дзёрнавiцкага сельскага Дома культуры

Аддзел культуры

2007–2008

17,5

17,5

Далучэнне насельнiцтва да народнай творчасцi

21

Развiццё фестывальнага руху ў самадзейнай мастацкай творчасцi:

Узмацненне мiжнароднага культурнага супрацоўнiцтва, шырокае далучэнне дзяцей да нацыянальных традыцый, культуры розных народаў, пошук i раскрыццё талентаў сярод маладых выканаўцаў
Выяўленне юных талентаў

правядзенне рэгiянальнага свята «Двина–Дзвiна–Daugava»

Аддзел культуры

Штогод

15,0

15,0

правядзенне раённага дзiцячага фестывалю «Зорны шлях»

Аддзел культуры, Верхнядзвiнскi раённы Дом культуры

Штогод

3,0

3,0

правядзенне рэгiянальнага свята на Кургане Дружбы (месца сустрэчы ветэранаў Вялiкай Айчыннай вайны, знаходзiцца на скрыжаваннi дзяржаўных меж Расii, Латвii i Беларусi за 5 кiламетраў ад вёскi Прошкi Верхнядзвiнскага раёна Вiцебскай вобласцi)

Аддзел культуры

1 раз у 2 гады

20,0

20,0

Выхаванне патрыятызму, любовi да сваёй Радзiмы, павагi да яе традыцый i гiсторыi

правядзенне раённага конкурсу «Музычны фальклор Верхнядзвiншчыны»

Аддзел культуры

1 раз у 2 гады

2,0

2,0

Выяўленне i захаванне культурнай спадчыны

удзел у абласных фестывалях, рэспублiканскiх святах аматарскiх калектываў раёна

Аддзел культуры

Штогод

25,0

25,0

Павышэнне прафесiйнага ўзроўню самадзейных калектываў, асобных выканаўцаў

Адраджэнне i развiццё культуры вёскi

22

Правядзенне анкетавання па вывучэннi культурных запатрабаванняў насельнiцтва аграгарадкоў па тэме «Клуб у вашым жыццi»

Аддзел культуры

2008

1,0

1,0

Укараненне новых формаў культурнага абслугоўвання сельскага насельнiцтва

23

Стварэнне аўтаклуба

Аддзел культуры

2008

35,0

35,0

Паляпшэнне абслугоўвання насельнiцтва аддаленых вёсак

24

Удзел у абласным аглядзе-конкурсе аўтаклубаў на лепшае абслугоўванне аддаленых i маланаселеных вёсак

Аддзел культуры, Верхнядзвiнскi раённы Дом культуры

2009

1,5

1,5

Паляпшэнне абслугоўвання насельнiцтва аддаленых вёсак

25

Удзел у абласным аглядзе-конкурсе на лепшую арганiзацыю работы ўстаноў культуры з сельскiмi жыхарамi

Аддзел культуры

2008

1,5

1,5

Актывiзацыя работы спецыялiстаў устаноў культуры па ўдасканаленнi арганiзацыi вольнага часу сельскага насельнiцтва

Тэатральнае мастацтва

26

Арганiзацыя правядзення фестывалю дзiцячых тэатраў мод «Сияние» ў рамках рэгiянальнага свята «Двина–Дзвiна–Daugava»

Аддзел культуры, Верхнядзвiнская дзiцячая школа мастацтваў

1 раз у 2 гады

5,0

5,0

Развiццё аматарскай мастацкай творчасцi моладзi i падлеткаў

27

Стварэнне тэатральных калектываў у аграгарадках в. Валынцы, г. п. Асвея

Аддзел культуры, тэатр-студыя «АРТ» Верхнядзвiнскага раённага Дома культуры

2007

2008

5,0

5,0

Прапаганда тэатральнага мастацтва i абслугоўванне сельскага гледача

Музычнае i выяўленчае мастацтва

28

Распрацоўка i выкарыстанне новых формаў арганiзацыi канцэртнай дзейнасцi (для дзяцей i юнацтва, для працаўнiкоў сельскай гаспадаркi i iнш.)

Дзiцячыя музычныя школы, Верхнядзвiнская дзiцячая школа мастацтваў, установы культуры Верхнядзвiнскага раёна

2006–2010

У межах фiнансавання

Папулярызацыя класiчнай музычнай спадчыны

29

Правядзенне раённага конкурсу юных пiянiстаў

Дзiцячыя музычныя школы, Верхнядзвiнская дзiцячая школа мастацтваў

1 раз у 2 гады

2,0

2,0

Выяўленне i падтрымка юных музыкантаў

30

Правядзенне раённага конкурсу юных баянiстаў

Дзiцячыя музычныя школы, Верхнядзвiнская дзiцячая школа мастацтваў

1 раз у 2 гады

2,0

2,0

Выяўленне i падтрымка юных музыкантаў

31

Стварэнне дзiцячых музычных студый пры дзiцячых музычных школах

Аддзел культуры, дзiцячыя музычныя школы

2007

3,0

3,0

Выяўленне i падтрымка юных музыкантаў

32

Стварэнне адкрытых фiларманiчных пляцовак у аграгарадках

Аддзел культуры

2006–2010

18,0

18,0

Прапаганда музычнага мастацтва

33

Арганiзацыя выставачнай дзейнасцi i ўдзел у абласных выставах выяўленчага мастацтва

Аддзел культуры, Верхнядзвiнская дзiцячая школа мастацтваў

Штогод

5,0

5,0

Выяўленне, захаванне i развiццё рэгiянальных традыцый

Кадры культуры

34

Ажыццяўленне падрыхтоўкi спецыялiстаў у навучальных установах культуры i мастацтва вобласцi па дзённай i завочнай формах навучання

Аддзел культуры

Штогод

У межах фiнансавання

Падрыхтоўка 7 спецыялiстаў устаноў культуры

35

Забеспячэнне накiравання моладзi па мэтавай форме прыёму ў навучальныя ўстановы культуры i мастацтва Вiцебскай вобласцi i рэспублiкi

Аддзел культуры

Штогод

У межах фiнансавання

Паляпшэнне якасцi работы, павышэнне колькасцi спецыялiстаў устаноў культуры

36

Павышэнне квалiфiкацыi спецыялiстаў ўстаноў культуры на базе:

установы адукацыi «Беларускi дзяржаўны iнстытут праблем культуры»

Аддзел культуры

2006–2010

10,0

10,0

Павышэнне квалiфiкацыi 45 спецыялiстаў

дзяржаўнай установы адукацыi «Вiцебскiя абласныя курсы павышэння квалiфiкацыi работнiкаў культуры»

Аддзел культуры

2006–2010

8,0

8,0

Павышэнне квалiфiкацыi 34 спецыялiстаў

раённых семiнараў работнiкаў культуры

Аддзел культуры, метадычны кабiнет Верхнядзвiнскага раённага Дома культуры

1 раз у квартал

5,0

5,0

Павышэнне квалiфiкацыi кадраў

Мiжнароднае культурнае супрацоўнiцтва

37

Арганiзацыя культурнага супрацоўнiцтва з адмiнiстрацыяй Мунiцыпальнай адукацыi «г. Дзеснагорск» Смаленскай вобласцi Расiйскай Федэрацыi

Верхнядзвiнскi раённы выканаўчы камiтэт, аддзел культуры

Штогод

10,0

10,0

Прапаганда беларускага мастацтва i народнай творчасцi

38

Запрашэнне творчых мастацкiх калектываў Латвii, Эстонii, Лiтвы, Расii для ўдзелу ў рэгiянальным свяце «Двина–Дзвiна–Daugava»

Верхнядзвiнскi раённы выканаўчы камiтэт, аддзел культуры

Штогод

15,0

5,0

Развiццё культурных сувязей з краiнамi-суседзямi

Дадатак 2 да Праграмы
развiцця галiны культуры
Верхнядзвiнскага раёна
Вiцебскай вобласцi
на 2006–2010 гады

Мерапрыемствы па фiнансавай падтрымцы Праграмы i ўмацаваннi матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў культуры Верхнядзвiнскага раёна Вiцебскай вобласцi


п/п

Назва мерапрыемства

Выканаўца

Тэрмiн выканання, гады

Неабходнае фiнансаванне
(мiльёнаў рублёў)

Чакаемы вынiк

1

Забеспячэнне штогадовага тэмпу росту аб’ёму платных паслуг культуры ў супастаўных цэнах у 109–110 %

Аддзел культуры

2006–2010

Выдаткi па галiне культуры за кошт дадатковых крынiц складуць не менш за 13–14 % агульнага фiнансавання

2

Забеспячэнне выканання ўстаноўленага заканадаўствам сацыяльнага стандарту па нарматыву бюджэтнай забяспечанасцi выдаткаў на культуру

Аддзел культуры

2006–2010

У адпаведнасцi з бюджэтнымi прызначэннямi

Выдаткi на культуру на аднаго жыхара штогод будуць складаць не менш за 1,5 базавай велiчынi, у тым лiку за кошт бюджэтных сродкаў – 1,3 базавай велiчынi, за кошт платных паслуг – 0,2 базавай велiчынi

3

Капiтальны рамонт Верхнядзвiнскага раённага Дома культуры

Аддзел культуры

2008

2000,0

Паляпшэнне ўмоў працы работнiкаў установы культуры

4

Капiтальны рамонт i набыццё абсталявання для Верхнядзвiнскага раённага гiсторыка-краязнаўчага музея

Аддзел культуры

2008–2009

500,0

Размяшчэнне музейнай экспазiцыi

5

Капiтальны рамонт Верхнядзвiнскай дзiцячай школы мастацтваў

Аддзел культуры

2008

150,0

Паляпшэнне ўмоў працы работнiкаў установы культуры

6

Бягучы рамонт цэнтральнай раённай бiблiятэкi

Аддзел культуры

2007

15,0

Паляпшэнне ўмоў працы работнiкаў установы культуры

7

Бягучы рамонт Боркавiцкай дзiцячай музычнай школы

Аддзел культуры

2007

5,0

Паляпшэнне ўмоў працы работнiкаў установы культуры