Указ Президента Республики Беларусь от 29 января 2007 г. № 57
УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
29 студзеня 2007 г. № 57
Аб мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню 125-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусi Янкi Купалы i Якуба Коласа
У мэтах арганiзацыi шырокага святкавання 125-годдзя з дня нараджэння класiкаў беларускай i сусветнай лiтаратуры народных паэтаў Беларусi Янкi Купалы i Якуба Коласа пастанаўляю:
1. Зацвердзiць:
склад рэспублiканскага арганiзацыйнага камiтэта па правядзенню мерапрыемстваў, прысвечаных 125-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусi Янкi Купалы i Якуба Коласа (дадаецца);
план мерапрыемстваў, прысвечаных 125-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусi Янкi Купалы i Якуба Коласа (дадаецца).
2. Рэспублiканскаму арганiзацыйнаму камiтэту сумесна з зацiкаўленымi забяспечыць рэалiзацыю плана мерапрыемстваў, прысвечаных 125-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусi Янкi Купалы i Якуба Коласа.
Мiнiстэрствам, iншым рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання, мясцовым выканаўчым i распарадчым органам аказваць садзейнiчанне рэспублiканскаму арганiзацыйнаму камiтэту ў правядзеннi названых мерапрыемстваў.
3. Фiнансаванне арганiзацыi i правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 125-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусi Янкi Купалы i Якуба Коласа, ажыццяўляць у межах сродкаў, прадугледжаных рэспублiканскiм i мясцовымi бюджэтамi на правядзенне цэнтралiзаваных мерапрыемстваў.
4. Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прыняць неабходныя меры па выкананню дадзенага Указа.
5. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь |
А.Лукашэнка |
ЗАЦВЕРДЖАНА Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 29.01.2007 № 57 |
СКЛАД
рэспублiканскага арганiзацыйнага камiтэта па правядзенню мерапрыемстваў, прысвечаных 125-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусi Янкi Купалы i Якуба Коласа
Косiнец |
— |
Намеснiк Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь (старшыня рэспублiканскага арганiзацыйнага камiтэта) |
Матвейчук |
— |
Мiнiстр культуры (намеснiк старшынi рэспублiканскага арганiзацыйнага камiтэта) |
Азаронак |
— |
намеснiк Старшынi Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii |
Бiрукова |
— |
намеснiк старшынi Гродзенскага аблвыканкома |
Вечар |
— |
дырэктар установы «Дзяржаўны лiтаратурны музей Янкi Купалы» |
Гайсёнак |
— |
намеснiк Мiнiстра замежных спраў |
Гаўрылава |
— |
намеснiк Мiнiстра сувязi i iнфарматызацыi |
Глаз |
— |
намеснiк старшынi Магiлёўскага аблвыканкома |
Кавалёва |
— |
намеснiк Мiнiстра адукацыi |
Камароўская |
— |
дырэктар установы «Дзяржаўны лiтаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа» |
Каранеўскi |
— |
намеснiк генеральнага дырэктара закрытага акцыянернага таварыства «Сталiчнае тэлебачанне» |
Касабуцкi |
— |
старшыня Маладзечанскага райвыканкома |
Кiрычэнка |
— |
намеснiк старшынi Гомельскага аблвыканкома |
Кiсель |
— |
старшыня праўлення закрытага акцыянернага таварыства «Другi нацыянальны тэлеканал» |
Крупец |
— |
першы намеснiк старшынi Мiнскага аблвыканкома |
Лапцёнак |
— |
намеснiк Мiнiстра iнфармацыi |
Магер |
— |
старшыня Лагойскага райвыканкома |
Максiмовiч |
— |
дырэктар дзяржаўнай навуковай установы «Iнстытут лiтаратуры iмя Янкi Купалы Нацыянальнай Акадэмii навук Беларусi» |
Нiкiценка |
— |
акадэмiк-сакратар аддзялення гуманiтарных навук i мастацтваў, акадэмiк Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi |
Праляскоўскi |
— |
памочнiк Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь – начальнiк галоўнага iдэалагiчнага ўпраўлення Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь |
Радзюк |
— |
старшыня Стаўбцоўскага райвыканкома |
Сiвалобава |
— |
начальнiк упраўлення сацыяльна-культурнай сферы Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь |
Харкавец |
— |
першы намеснiк Мiнiстра фiнансаў |
Цiцянкоў |
— |
намеснiк старшынi Мiнскага гарвыканкома |
Цупрык |
— |
намеснiк старшынi Брэсцкага аблвыканкома |
Чаргiнец |
— |
старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы, старшыня грамадскага аб’яднання «Саюз пiсьменнiкаў Беларусi» |
Южык |
— |
намеснiк старшынi Вiцебскага аблвыканкома |
ЗАЦВЕРДЖАНА Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 29.01.2007 № 57 |
ПЛАН
мерапрыемстваў, прысвечаных 125-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусi Янкi Купалы i Якуба Коласа
Найменне мерапрыемства |
Тэрмiны выканання |
Адказныя за выкананне |
|
Правесцi ў месцах i арганiзацыях, звязаных з жыццём i творчасцю паэтаў, абласных i раённых цэнтрах, гарадах, iншых населеных пунктах рэспублiкi святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 125-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусi Янкi Купалы i Якуба Коласа, з прыцягненнем да ўдзелу ў iх вядомых дзеячаў лiтаратуры i мастацтва, творчай i навуковай iнтэлiгенцыi рэспублiкi |
на працягу 2007 года |
аблвыканкомы, |
|
Стварыць тэматычныя лiтаратурна-мастацкiя i дакументальна-публiцыстычныя праграмы, прысвечаныя жыццю i творчасцi народных паэтаў Беларусi Янкi Купалы i Якуба Коласа, забяспечыць запiс i тэлетрансляцыю лепшых тэатральных спектакляў па iх творах, а таксама асвятленне ў сродках масавай iнфармацыi падрыхтоўкi i правядзення мерапрыемстваў дадзенага плана |
на працягу 2007 года |
Мiнiстэрства iнфармацыi, |
|
Правесцi: |
лiпень, |
Мiнскi аблвыканком, |
|
рэспублiканскiя святы паэзii, прысвечаныя жыццю i творчасцi народных паэтаў Беларусi Янкi Купалы i Якуба Коласа; |
|||
у рамках IХ Нацыянальнага фестывалю беларускай песнi i паэзii канцэрт з выкарыстаннем твораў беларускiх кампазiтараў на вершы Янкi Купалы i Якуба Коласа i рэспублiканскую мастацкую выстаўку |
|||
Правесцi ў Нацыянальнай бiблiятэцы Беларусi рэспублiканскую выстаўку выданняў твораў Янкi Купалы i Якуба Коласа |
лiпень–лiстапад 2007 г. |
Мiнiстэрства культуры, |
|
Правесцi ў абласных цэнтрах i г. Мiнску ўрачыстыя сходы, прысвечаныя 125-годдзю з дня нараджэння Янкi Купалы i Якуба Коласа, i забяспечыць шырокi ўдзел у дадзеных мерапрыемствах беларускiх пiсьменнiкаў, паэтаў, кампазiтараў, артыстаў, вучоных, замежных гасцей |
лiпень, лiстапад 2007 г. |
аблвыканкомы, |
|
Правесцi ва ўстановах адукацыi рэспублiкi паэтычныя чытаннi, святы паэзii, конкурсы на лепшыя сачыненне i малюнак, прысвечаныя творчасцi Янкi Купалы i Якуба Коласа |
верасень 2007 г. |
Мiнiстэрства адукацыi, |
|
Забяспечыць выданне друкаванай прадукцыi да 125-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Беларусi Янкi Купалы i Якуба Коласа |
на працягу 2007 года |
Мiнiстэрства iнфармацыi, |
|
Забяспечыць выраб сувенiрнай прадукцыi, прысвечанай 125-годдзю з дня нараджэння Янкi Купалы i Якуба Коласа |
на працягу 2007 года |
Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi, |
|
Правесцi мiжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Янка Купала i Якуб Колас у сiстэме дзяржаўна-культурных i духоўна-эстэтычных прыярытэтаў XXI стагоддзя» |
верасень 2007 г. |
Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi, |
|
Забяспечыць правядзенне адпаведных урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных творчасцi Янкi Купалы i Якуба Коласа, у замежных установах Рэспублiкi Беларусь |
на працягу 2007 года |
Мiнiстэрства замежных спраў, |