Аб Праграме развiцця галiны культуры Ушацкага раёна на 2006 - 2010 гады

Решение Ушачского районного Совета депутатов от 15 декабря 2006 г. № 178

РАШЭННЕ РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ

15 снежня 2006 г. № 178

Аб Праграме развiцця галiны культ уры Ушацкага раёна на 2006–2010 гады

У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 20 лютага 1991 года «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 10 студзеня 2000 года Ушацкi раённы Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзiць прыкладзеную Праграму развiцця галiны культуры Ушацкага раёна на 2006–2010 гады.

2. Фiнансаваму аддзелу Ушацкага раённага выканаўчага камiтэта (Красько Л.I.), аддзелу культуры Ушацкага раённага выканаўчага камiтэта (Малак Т.М.) штогод пры фармiраваннi бюджэта на чарговы фiнансавы год удакладняць аб’ём фiнансавання i пералiк мерапрыемстваў Праграмы развiцця галiны культуры Ушацкага раёна на 2006–2010 гады, якiя рэалiзуюцца за сродкi раённага бюджэта.

3. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на аддзел культуры Ушацкага раённага выканаўчага камiтэта (Малак Т.М.) i пастаянную камiсiю Ушацкага раённага Савета дэпутатаў па пытаннях сацыяльна-культурнай сферы i сацыяльнай абароны грамадзян (Волах Ф.П.).

Старшыня

П.М.Хвашчэўскi

УЗГОДНЕНА

Начальнiк упраўлення культуры
Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта

М.П.Пашынскi

25.01.2007

ЗАЦВЕРДЖАНА Рашэнне
Ушацкага раённага Савета дэпутатаў 15.12.2006 № 178

ПРАГРАМА
развiцця галiны культуры Ушацкага раёна на 2006–2010 гады

1. Праграма развiцця галiны культуры Ушацкага раёна на 2006–2010 гады (далей – Праграма) распрацавана на падставе Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года «Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 20, ст. 291).

2. Мэтай дадзенай Праграмы з’яўляецца захаванне гiсторыка-культурнай спадчыны, стварэнне ўмоў для ўсебаковага развiцця асобы, росту яе творчай iнiцыятывы, духоўных i эстэтычных патрэбаў.

3. Праграмай вызначаны асноўныя накiрункi, якiя будуць рэалiзаваны згодна з мерапрыемствамi па рэалiзацыi Праграмы развiцця галiны культуры Ушацкага раёна на 2006–2010 гады (далей – мерапрыемствы) адпаведна дадатку ў наступных сферах:

гiсторыка-культурная спадчына – правядзенне мерапрыемстваў рэстаўрацыйнай накiраванасцi на найбольш важных аб’ектах гiсторыка-культурнай спадчыны, выратаванне ад поўнага знiшчэння сядзiбнага палаца ў аграгарадку Арэхаўна (унiкальны помнiк архiтэктуры XIX стагоддзя);

музеi – ажыццяўленне пераводу сiстэмы музейнай дакументацыi з папяровых носьбiтаў на электронныя, шырокае ўкараненне i развiццё камп’ютэрных тэхналогiй у музейнай практыцы, стварэнне новых экспазiцый;

бiблiятэкi – забеспячэнне аператыўнага абслугоўвання карыстальнiкаў, камплектаванне бiблiятэчных фондаў i iнфарматызацыя бiблiятэчнай справы, стварэнне сучасных умоў працы;

народная творчасць – адраджэнне традыцыйнай культуры Ушацкага раёна (далей – раён), выхаванне дзяцей i моладзi сродкамi традыцыйнага народнага мастацтва, выяўленне, аднаўленне, папулярызацыя i распаўсюджванне традыцыйнай народнай спадчыны раёна, развiццё i ўдасканаленне новых формаў i метадаў арганiзацыi вольнага часу насельнiцтва;

адраджэнне i развiццё культуры вёскi – адраджэнне i захаванне народных традыцый, выхаванне дзяцей i моладзi сродкамi народнага мастацтва, развiццё мастацкай самадзейнасцi, актывiзацыя культурнай дзейнасцi па арганiзацыi i правядзеннi вольнага часу, забеспячэнне даступнасцi паслуг устаноў культуры для розных груп насельнiцтва;

музычнае мастацтва – развiццё i падтрымка ўсiх вiдаў i жанраў музычнага мастацтва, развiццё музычнай культуры ў сельскай мясцовасцi;

дэкаратыўна-прыкладное мастацтва – стварэнне фонду лепшых работ майстроў раёна, прыцягненне да заняткаў народнай творчасцю дзяцей i моладзi, захаванне народных традыцый раёна;

матэрыяльна-тэхнiчная база – захаванне дзеючай сеткi ўстаноў культуры i мастацтва, якаснае ўмацаванне iх матэрыяльнай базы;

кадры культуры – правядзенне комплекснага аналiзу кадравага забеспячэння галiны з мэтай удасканалення формаў i метадаў падбору спецыялiстаў; павышэнне якаснага ўзроўню кадраў; арганiзацыя павышэння квалiфiкацыi кадраў; рэалiзацыя мер, накiраваных на выяўленне i падтрымку таленавiтай моладзi (накiраванне на вучобу ва ўстанову адукацыi «Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт культуры i мастацтваў»: 2006 год – 2 чалавекi, 2007 год – 2 чалавекi, 2008 год – 2 чалавекi, 2009 год – 2 чалавекi, 2010 год – 3 чалавекi; ва ўстанову адукацыi «Вiцебскае дзяржаўнае вучылiшча мастацтваў»: 2006 год – 1 чалавек, 2007 год – 2 чалавекi, 2008 год – 2 чалавекi, 2009 год – 2 чалавекi, 2010 год – 3 чалавекi; ва ўстанову адукацыi «Магiлёўскi дзяржаўны бiблiятэчны тэхнiкум iмя А.С.Пушкiна»: 2006 год – 1 чалавек, 2007 год – 1 чалавек, 2008 год – 1 чалавек, 2009 год – 1 чалавек, 2010 год – 1 чалавек; ва ўстанову адукацыi «Наваполацкае дзяржаўнае музычнае вучылiшча»: 2006 год – 4 чалавекi, 2007 год – 4 чалавекi, 2008 год – 4 чалавекi, 2009 год – 4 чалавекi, 2010 год – 4 чалавекi); павышэнне ўзроўню прафесiйнага майстэрства кiраўнiкоў i калектываў мастацкай самадзейнасцi; укараненне перадавога вопыту работы, новых формаў работы; павелiчэнне прыбытку ад аказання платных паслуг насельнiцтву.

4. Фiнансаванне Праграмы прадугледжваецца ажыццявiць за кошт наступных крынiц: сродкаў абласнога i мясцовых бюджэтаў; пазабюджэтных сродкаў.

Крынiцы i аб’ёмы фiнансавання ўдакладняюцца штогод.

Плануецца забяспечыць выкананне ўстаноўленага заканадаўствам сацыяльнага стандарту па нарматыву бюджэтнай забяспечанасцi выдаткаў на культуру. Выдаткi на культуру на аднаго жыхара будуць складаць: 2006 год – 2,2 базавай велiчынi; 2007 год – 2,4 базавай велiчынi; 2008 год – 2,6 базавай велiчынi; 2009 год – 2,8 базавай велiчынi; 2010 год – 3,1 базавай велiчынi.

5. Асновай механiзму рэалiзацыi дадзенай Праграмы з’яўляецца комплекснае вырашэнне пытанняў захавання i развiцця культуры раёна, распрацоўка прагнозаў i праграм сацыяльна-эканамiчнага развiцця раёна.

Дадатак да Праграмы развiцця
галiны культуры
Ушацкага раёна
на 2006–2010 гады

Мерапрыемствы па рэалiзацыi Праграмы развiцця галiны культуры Ушацкага раёна на 2006–2010 гады


п/п

Назва мерапрыемстваў

Выканаўцы

Тэрмiн выканання (гады)

Фiнансаванне (мiльёнаў рублёў)

1

2

3

4

5

Гiсторыка-культурная спадчына

1

Рэстаўрацыя сядзiбнага палаца (помнiк архiтэктуры XIX стагоддзя) у аграгарадку Арэхаўна з мэтай далейшага стварэння цэнтра культуры i народных рамёстваў Ушацкага раёна

Аддзел культуры Ушацкага раённага выканаўчага камiтэта (далей – аддзел культуры)

2007–2010

У межах выдзеленых сродкаў

Музеi

2

Стварэнне экспазiцыi ў фiлiяле «Сядзiба-музей Васiля Быкава» ўстановы культуры «Музей народнай славы iмя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка»

Установа культуры «Музей народнай славы iмя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка»

2008

7,0

Бiблiятэкi

3

Набыццё i ўстаноўка:
камп’ютэрнай праграмы «Абслугоўванне чытачоў»
iншых камп’ютэрных праграм у бiблiятэках-фiлiялах цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэмы (5 праграм)

Аддзел культуры

2008

2009

4,0

1,0

4

Падключэнне да сеткi Iнтэрнэт Ушацкай цэнтральнай раённай бiблiятэкi iмя Е.Я.Лось i 11 сельскiх фiлiялаў цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэмы

Дырэктар цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэмы

2006–2010

8,0

5

Дааснашчэнне бiблiятэк тэхнiчнымi сродкамi:
камп’ютэры для 8 сельскiх фiлiялаў цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэмы
ксераксы для 6 сельскiх фiлiялаў цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэмы
ламiнатар для цэнтральнай раённай бiблiятэкi iмя Е.Я.Лось
пераплётная машына для цэнтральнай раённай бiблiятэкi iмя Е.Я.Лось

Аддзел культуры

2007–2010

2008

2007

2008

21,0

6,0

4,0

5,0

6

Дааснашчэнне бiблiятэк бiблiятэчным абсталяваннем

Аддзел культуры

2006–2010

18,0

7

Устаноўка электроннага каталога ў Ушацкай цэнтральнай раённай бiблiятэцы iмя Е.Я.Лось i 10 сельскiх фiлiялах цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэмы

Аддзел культуры

2007–2010

10,8

8

Набыццё сацыяльна значнай лiтаратуры

Дырэктар цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэмы

2006–2010

10,0

Народная творчасць

9

Правядзенне раённага фестывалю народнага мастацтва «Ушацкая вясна»

Аддзел культуры

2008,
2010

У межах выдзеленых сродкаў

10

Правядзенне раённага свята «Грай, гармонiк!»

Аддзел культуры

Штогод

У межах выдзеленых сродкаў

Адраджэнне i развiццё культуры вёскi

11

Стварэнне цэнтра культуры i вольнага часу ў в. Iллюшына (аграгарадок)
адкрыццё фiлiяла Ушацкай дзiцячай школы мастацтваў (клас баяна)

Аддзел культуры

2006–2007

303,0

12

Адкрыццё сельскага Дома культуры ў в. Вяркуды (аграгарадок)

Аддзел культуры

2007–2008

500,0

13

Стварэнне цэнтра гiсторыка-культурнай спадчыны ў в. Вялiкiя Дольцы (аграгарадок)

Аддзел культуры

2008

У межах выдзеленых сродкаў

14

Стварэнне цэнтра культуры i народных традыцый у в. Кублiчы (аграгарадок)

Аддзел культуры

2009

У межах выдзеленых сродкаў

15

Стварэнне цэнтра традыцыйнай культуры ў в. Глыбачка (аграгарадок)

Аддзел культуры

2010

У межах выдзеленых сродкаў

Музычнае мастацтва

16

Адкрыццё фiлiяла Ушацкай дзiцячай школы мастацтваў у аграгарадку Арэхаўна

Аддзел культуры

2006

15,0

17

Набыццё музычных iнструментаў для Ушацкай дзiцячай школы мастацтваў

Дырэктар Ушацкай дзiцячай школы мастацтваў

Штогод

10,0

18

Набыццё сцэнiчных касцюмаў для дзiцячых калектываў

Дырэктар Ушацкай дзiцячай школы мастацтваў

Штогод

5,0

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва

19

Арганiзацыя выстаў мастакоў i майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

Народны клуб майстроў «Адраджэнне»

Пастаянна

1,0

20

Стварэнне музея «Народная скарбнiца» пры Ушацкiм раённым Доме культуры

Аддзел культуры

2010

2,0

21

Распрацоўка эскiзаў i стварэнне мясцовага касцюма «Ушацкi строй»

Ушацкi Дом рамёстваў, аддзел культуры

2008

15,0

22

Набыццё работ майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва

Аддзел культуры

2006–2010

1,0

Матэрыяльна-тэхнiчная база

23

Завяршэнне рэканструкцыi Ушацкага раённага Дома культуры

Аддзел культуры

2008

800,0

24

Рэканструкцыя Ушацкага Дома рамёстваў

Аддзел культуры

2008

450,0

25

Набыццё музычнай апаратуры, камп’ютэраў, абсталявання ў клубныя ўстановы раёна: Матырынскi сельскi Дом культуры; Жарскi, Дубраўскi, Селiшчанскi, Слабацкi, Касарскi, Лутаўскi, Плiнскi, Сарочынскi, Градзянецкi, Старасельскi, Мосарскi сельскiя клубы; Завячэльскую, Казiмiроўскую сельскiя клубы-бiблiятэкi; Ушацкi раённы метадычны цэнтр; аўтаклуб

Аддзел культуры

2007–2010

50,0

26

Набыццё сцэнiчных касцюмаў у Матырынскi, Iллюшынскi, Арэхаўскi, Глыбачанскi сельскiя Дамы культуры; Жарскi, Сарочынскi сельскiя клубы; Ушацкi раённы Дом культуры; Ушацкi раённы метадычны цэнтр

Аддзел культуры

2007–2010

40,0

27

Набыццё лялек i тэатральных касцюмаў у Матырынскi сельскi Дом культуры; Кублiцкi, Селiшчанскi, Слабацкi, Вялiкадолецкi, Касарскi, Плiнскi, Мосарскi, Градзянецкi, Лутаўскi сельскiя клубы

Аддзел культуры

2007–2010

30,0

Кадры культуры

28

Арганiзацыя павышэння квалiфiкацыi кадраў пры ўстанове адукацыi «Беларускi дзяржаўны iнстытут праблем культуры»

Аддзел культуры

2006
2007
2008
2009
2010

1,8
0,7
0,5
0,5
0,8

29

Арганiзацыя павышэння квалiфiкацыi кадраў пры ўстанове адукацыi «Вiцебскiя абласныя курсы павышэння квалiфiкацыi работнiкаў культуры»

Аддзел культуры

2006
2007
2008
2009
2010

3,7
4,0
4,2
4,4
4,5