Сумеснае Камюнiке аб устанаўленнi дыпламатычных адносiн памiж Рэспублiкай Беларусь i Сент-Вiнсентам i Грэнадзiнамi

Коммюнике — от 24 апреля 2002 г.

   СУМЕСНАЕ КАМЮНIКЕ    АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ  РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I СЕНТ-ВIНСЕНТАМ I ГРЭНАДЗIНАМI*     _____________________________       *Уступiла ў сiлу 24 красавiка 2002 г.          Рэспублiка Беларусь i Сэнт-Вiнсент i Грэнадзiны,       З мэтай   развiцця   ўзаемаразумення   i  ўмацавання  дружбы  i  супрацоўнiцтва памiж iх Народамi,       На аснове  прыпцыпаў  i  мэтаў  Статута  Арганiзацыi Аб'яднаных  Нацый  i  Мiжнароднага  Права,  якiя,   у   прыватнасцi,   датычацца  мiжнароднага  мiру i бяспекi,  роўнасцi памiж дзяржавамi,  павагi да  нацыянальнага  суверэнiтэту,  незалежнасцi, мiжнародных   дагавораў,  тэрытарыяльнай  цэласнасцi  i  неўмяшальнiцтва  ва  ўнутраныя справы  дзяржаў,       Вырашылi ўстанавiць  дыпламатычныя  адносiны  ў  адпаведнасцi з  палажэннямi Венскай  канвенцыi  аб  дыпламатычных  адносiнах  ад  18  красавiка  1961  года,  з  уваходжаннем  у  сiлу  з  даты падпiсання  дадзенага Сумеснага Камюнiке.       У пасведчанне   чаго,  Прадстаўнiкi,  якiя  падпiсалiся  нiжэй,  належным  чынам  упаўнаважаныя  iх  адпаведнымi  Урадамi,  падпiсалi  дадзенае  Сумеснае  Камюнiке  ў  двух  экзэмплярах,  на беларускай i  англiйскай мовах, усе тэксты якiх з'яўляюцца роўна аўтэнтычнымi.          Здзейснена ў г.Нью-Йорку 24 красавiка 2002 года.     За Рэспублiку Беларусь              За Сэнт-Вiнсент i Грэнадзiны  Сяргей Лiнг                         Маргарэт Хьюз Ферары  Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол      Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол  Пастаянны прадстаўнiк               Пастаянны прадстаўнiк  Рэспублiкi Беларусь                 Сэнт-Вiнсента i Грэнадзiн  пры Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый    пры Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый