Коммюнике — от 3 октября 2003 г.

     СУМЕСНАЕ КАМЮНIКЕ     АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ САМАЛIЙСКАЙ  ДЭМАКРАТЫЧНАЙ РЭСПУБЛIКАЙ I РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ*     _____________________________         *Уступiла ў сiлу 3 кастрычнiка 2003 г.          Урад  Самалiйскай  Дэмакратычнай  Рэспублiкi  i Урад Рэспублiкi  Беларусь,  жадаючы  развiваць  адносiны  дружбы  i   ўзаемавыгаднага  супрацоўнiцтва  памiж  дзвюма  нацыямi  на аснове роўнасцi, узаемнай  павагi    да    суверэнiтэту    кожнага  з  бакоў,  незалежнасцi   i  тэрытарыяльнай  цэласнасцi,  а  таксама неўмяшальнiцтва ва ўнутраныя  справы кожнага з бакоў,       кiруючыся  прынцыпамi  Статута  Арганiзацыi  Аб'яднаных Нацый i  прынцыпамi мiжнароднага права,       вырашылi  ўсталяваць  дыпламатычныя  адносiны з даты падпiсання  дадзенага Камюнiке.       Дадзеныя    адносiны    будуць  развiвацца  ў  адпаведнасцi   з  палажэннямi Венскай канвенцыi аб дыпламатычных адносiнах 1961 года.          Здзейснена ў   г.Нью-Йорку  3  кастрычнiка  2003  года  ў  двух  экзэмплярах на англiйскай i беларускай  мовах,  абодва  тэксты  якiх  з'яўляюцца роўна аўтэнтычнымi.     За Урад Самалiйскай                 За Урад Рэспублiкi Беларусь  Дэмакратычнай Рэспублiкi            Алег Iваноў, Часовы павераны  Яго Экселенцыя Ахмед Абдзi Хашы,    ў справах Рэспублiкi Беларусь  Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол,     пры Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый  Пастаянны Прадстаўнiк Самалiйскай  Дэмакратычнай Рэспублiкi  пры Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый