Сумеснае Камюнiке аб устанаўленнi дыпламатычных адносiн памiж

Коммюнике — от 25 января 2002 г.

     СУМЕСНАЕ КАМЮНIКЕ     АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН  ПАМIЖ РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ СЕНЕГАЛ*     _____________________________       *Уступiла ў сiлу 25 студзеня 2002 г.          Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Сенегал,       3 мэтай  развiцця  ўзаемаразумення  i   ўмацавання   дружбы   i  супрацоўнiцтва памiж iх народамi,       На аснове прынцыпаў  i  мэтаў  Статута  Арганiзацыi  Аб'яднаных  Нацый   i   Мiжнароднага   Права,  якiя,  у  прыватнасцi,  датычацца  мiжнароднага мiру i бяспекi,  роўнасцi памiж дзяржавамi,  павагi  да  нацыянальнага   суверэнiтэту,  незалежнасцi, мiжнародных  дагавораў,  тэрытарыяльнай  цэласнасцi  i  неўмяшальнiцтва  ва ўнутраныя  справы  дзяржаў,       Вырашылi ўстанавiць дыпламатычныя  адносiны  ў  адпаведнасцi  з  палажэннямi  Венскай  канвенцыi  аб  дыпламатычных  адносiнах  ад 18  красавiка 1961  года,  з  уваходжаннем  у  сiлу  з  даты  падпiсання  дадзенага Сумеснага Камюнiке.       У пасведчанне   чаго,  Прадстаўнiкi,  якiя  падпiсалiся  нiжэй,  належным  чынам  упаўнаважаныя  iх  адпаведнымi  Урадамi,  падпiсалi  дадзенае  Сумеснае  Камюнiке ў двух экзэмплярах,  на беларускай,  на  французскай i англiйскай мовах,  усе тэксты  якiх  з'яўляюцца  роўна  аўтэнтычнымi.          Здзейснена ў г.Нью-Йорку 25 студзеня 2002 года.     За Рэспублiку Беларусь              За Рэспублiку Сенегал  Сяргей Лiнг                         Папа Луiс Фаль  Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол      Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол  Пастаянны прадстаўнiк               Пастаянны прадстаўнiк  Рэспублiкi Беларусь                 Рэспублiкi Сенегал  пры Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый    пры Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый