15.12.2015
Протокол Министерства культуры Республики Беларусь от 28 ноября 2003 г.
ПРАТАКОЛ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I МIНIСТЭРСТВАМ КУЛЬТУРЫ КIТАЙСКАЙ НАРОДНАЙ РЭСПУБЛIКI НА 2004-2006 ГАДЫ* ______________________________ *Уступiў у сiлу 28 лiстапада 2003 г. Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства культуры Кiтайскай Народнай Рэспублiкi, названыя далей Бакi, кiруючыся iмкненнем да ўмацавання ўзаемаразумення i дружбы памiж народамi Рэспублiкi Беларусь i Кiтайскай Народнай Рэспублiкi, супрацоўнiцтва ў галiне культуры, засноўваючыся на Пагадненнi аб культурным супрацоўнiцтве памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Кiтайскай Народнай Рэспублiкi ад 25 лiстапада 1992 года, склалi гэты Пратакол аб наступным: Артыкул 1 Бакi абавязваюцца ствараць спрыяльныя ўмовы для творчага супрацоўнiцтва ў галiне культуры i мастацтва. Артыкул 2 Бакi арганiзуюць i правядуць на ўзаемнай аснове па чарзе раз у два гады Днi культуры. Днi культуры Кiтайскай Народнай Рэспублiкi ў Рэспублiцы Беларусь пройдуць у 2004 i 2006 гадах. Днi культуры Рэспублiкi Беларусь у Кiтайскай Народнай Рэспублiцы пройдуць у 2005 годзе. Агульная колькасць удзельнiкаў з кожнага боку складзе да 60 чалавек. Асноўныя мерапрыемствы Дзён культуры i канчатковыя тэрмiны iх правядзення, а таксама колькасць удзельнiкаў будуць узгадняцца Бакамi дадаткова. Артыкул 3 Бакi будуць супрацоўнiчаць у галiне музейнай справы i выставачнай дзейнасцi. Артыкул 4 Бакi будуць падтрымлiваць устанаўленне прамых кантактаў памiж вышэйшымi i сярэднiмi спецыяльнымi навучальнымi ўстановамi культуры i мастацтва абедзвюх краiн. Артыкул 5 Бакi будуць актыўна садзейнiчаць правядзенню i накiраванню спецыялiстаў для ўдзелу ў навуковых канферэнцыях, семiнарах па пытаннях культуры i мастацкай адукацыi. Артыкул 6 Бакi будуць садзейнiчаць удзелу мастацкiх калектываў i выканаўцаў Беларусi i Кiтая ў музычных фестывалях i конкурсах, якiя праводзяцца на тэрыторыi дзвюх краiн, устанаўленню i развiццю кантактаў у галiне музычнага мастацтва памiж канцэртнымi арганiзацыямi i творчымi саюзамi. Артыкул 7 Бакi будуць заахвочваць устанаўленне прамых сувязей памiж бiблiятэкамi дзвюх краiн, уключаючы абмен лiтаратурай, друкаванымi выданнямi i спецыялiстамi ў галiне бiблiятэчнай справы. Артыкул 8 Бакi будуць садзейнiчаць супрацоўнiцтву ў галiне народнай творчасцi i заахвочваць устанаўленне прамых сувязей памiж самадзейнымi калектывамi абедзвюх краiн. Артыкул 9 Бакi будуць спрыяць развiццю супрацоўнiцтва ў галiне культуры i мастацтва на рэгiянальным узроўнi. Артыкул 10 Бакi дамовiлiся, што ўмовы культурнага абмену памiж iмi будуць наступнымi. Пры абмене дэлегацыямi, мастацкiмi калектывамi: накiроўваючы Бок аплачвае мiжнародны праезд i транспарцiроўку рэквiзiту i багажу ў абодва бакi да сталiцы дзяржавы прымаючага Боку; прымаючы Бок аплачвае выдаткi на пражыванне ў гасцiнiцы, харчаванне, транспарт па тэрыторыi сваёй дзяржавы, забяспечвае. культурную праграму, перакладчыкаў, у выпадку неабходнасцi аказвае медыцынскую дапамогу, выдае на ўзаемнай аснове грошы на кiшэнныя выдаткi адпаведна нормам, якiя iснуюць у краiне прымаючага Боку; прымаючы Бок бярэ на сябе выдаткi па транспарцiроўцы рэквiзiту па сваёй тэрыторыi i яго страхоўцы, аплачвае выдаткi па падрыхтоўцы рэкламы. Пры абмене выстаўкамi: накiроўваючы Бок аплачвае мiжнародную транспарцiроўку i страхоўку экспанатаў да сталiцы дзяржавы прымаючага Боку, забяспечвае рэкламнымi матэрыяламi i каталогамi; накiроўваючы Бок аплачвае мiжнародны праезд асоб, суправаджаючых выстаўку, членаў дэлегацыi, якiя прымаюць удзел у цырымонii адкрыцця; прымаючы Бок бярэ на сябе выдаткi на пражыванне, харчаванне i транспарт па тэрыторыi сваёй дзяржавы, забяспечвае культурную праграму, перакладчыкаў, у выпадку необходнасцi аказвае медыцынскую дапамогу, на ўзаемнай аснове выдае грошы на кiшэнныя выдаткi адпаведна нормам, якiя iснуюць у краiне прымаючага Боку; прымаючы Бок аплачвае арганiзацыю i рэкламу выстаўкi, мантаж i дэмантаж, транспарцiроўку па тэрыторыi сваёй дзяржавы, забяспечвае захаванасць экспанатаў. Пры правядзеннi Дзён культуры ўмовы будуць узгадняцца Бакамi дадаткова. Артыкул 11 У выпадку дамоўленасцi памiж двума Бакамi могуць ажыццяўляцца iншыя культурныя мерапрыемствы, якiя адпавядаюць мэтам гэтага Пратакола. Артыкул 12 Гэты Пратакол набывае сiлу з дня яго падпiсання i дзейнiчае да 31 снежня 2006 года. Здзейснена ў горадзе Пекiне 28 лiстапада 2003 года ў двух экземплярах, кожны на беларускай i кiтайскай мовах, прычым абодва тэксты маюць аднолькавую сiлу.