Решение Толочинского районного Совета депутатов от 14 декабря 2006 г. № 130
РАШЭННЕ ТАЛАЧЫНСКАГА РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ
14 снежня 2006 г. № 130
Аб раённай Праграме захавання i развiцця галiны культуры Талачынскага раёна на 2006–2010 гады
У адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года «Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь» у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 2004 года Талачынскi раённы Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзiць прыкладаемую раённую Праграму захавання i развiцця галiны культуры Талачынскага раёна на 2006–2010 гады.
2. Кантроль за выкананнем раённай Праграмы захавання i развiцця галiны культуры Талачынскага раёна на 2006–2010 гады ўскласцi на аддзел культуры Талачынскага раённага выканаўчага камiтэта (Ражанскi А.У.).
Старшыня |
М.В.Герасiменка |
УЗГОДНЕНА Начальнiк упраўлення культуры М.П.Пашынскi 30.01.2007 |
ЗАЦВЕРДЖАНА Рашэнне Талачынскага раённага Савета дэпутатаў 14.12.2006 № 130 |
РАЁННАЯ ПРАГРАМА
захавання i развiцця галiны культуры Талачынскага раёна на 2006–2010 гады
1. Раённая Праграма захавання i развiцця галiны культуры Талачынскага раёна на 2006–2010 гады (далей – Праграма) распрацавана на падставе Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года «Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь» у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 2004 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 20, ст. 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 87, 2/1031).
2. Мэтай дадзенай Праграмы з’яўляецца захаванне гiсторыка-культурнай спадчыны, стварэнне ўмоў для ўсебаковага развiцця асобы, росту яе творчай iнiцыятывы, духоўных i эстэтычных патрэбнасцей.
3. Асноўнымi задачамi Праграмы з’яўляюцца:
iнфарматызацыя галiны культуры;
далейшае развiццё аматарскай мастацкай творчасцi;
развiццё музейнай iнфраструктуры раёна шляхам адкрыцця новых музеяў, стварэння экспазiцый, рээкспазiцыi створаных раней экспазiцый, шырокае ўкараненне i развiццё камп’ютэрных тэхналогiй у музейнай практыцы;
паляпшэнне якаснага i колькаснага саставу кадраў галiны культуры;
захаванне дзеючай сеткi ўстаноў культуры i мастацтва, якаснае ўмацаванне iх матэрыяльнай базы, стварэнне новых тыпаў устаноў культуры.
4. Вызначаныя задачы будуць вырашацца шляхам мерапрыемстваў па рэалiзацыi раённай Праграмы захавання i развiцця галiны культуры Талачынскага раёна на 2006–2010 гады (далей – мерапрыемствы) згодна з дадаткам 1 i мерапрыемстваў па фiнансавай падтрымцы раённай Праграмы захавання i развiцця галiны культуры Талачынскага раёна на 2006–2010 гады i ўмацаваннi матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў культуры Талачынскага раёна на 2006–2010 гады згодна з дадаткам 2.
5. Мерапрыемствы дадзенай Праграмы сфармiраваны па наступных асноўных напрамках:
гiсторыка-культурная спадчына;
музеi;
бiблiятэкi;
народная творчасць;
адраджэнне i развiццё культуры вёскi;
тэатральнае мастацтва;
музычнае мастацтва;
выяўленчае, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва i дызайн;
кiнавiдэамастацтва;
кадры культуры.
6. Рэалiзацыя Праграмы дазволiць:
рэарганiзаваць сетку ўстаноў культуры;
забяспечыць захаванне i развiццё культурнай спадчыны, нацыянальнай культурнай самабытнасцi рэгiёна, стварэнне ўмоў для вольнай творчасцi;
забяспечыць умовы для свабоднага развiцця субкультур усiх сацыяльна-этнiчных слаёў насельнiцтва;
дасягнуць здаровага маральнага клiмату ў грамадстве;
павысiць прафесiйнае майстэрства работнiкаў устаноў культуры, прэстыж iх прафесii;
забяспечыць даступнасць культурных каштоўнасцей для ўсiх сацыяльных слаёў насельнiцтва.
7. Фiнансаванне дадзенай Праграмы прадугледжваецца ажыццявiць за кошт наступных крынiц:
сродкi мясцовага бюджэту;
пазабюджэтныя сродкi.
Крынiцы i аб’ёмы фiнансавання ўдакладняюцца штогод.
8. Каардынацыю i кантроль за выкананнем дадзенай Праграмы ажыццяўляе аддзел культуры Талачынскага раённага выканаўчага камiтэта.
Дадатак 1 да раённай Праграмы захавання i развiцця галiны культуры Талачынскага раёна на 2006–2010 гады |
Мерапрыемствы па рэалiзацыi раённай Праграмы захавання i развiцця галiны культуры Талачынскага раёна на 2006–2010 гады
№ |
Назва мерапрыемства |
Выканаўцы |
Тэрмiн выканання (гады) |
|
1 |
2 |
3 |
4 |
|
Гiсторыка-культурная спадчына |
||||
1 |
Устаноўка ахоўных знакаў на матэрыяльныя аб’екты гiсторыка-культурнай спадчыны |
Карыстальнiкi аб’ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны, аддзел культуры Талачынскага раённага выканаўчага камiтэта (далей – аддзел культуры райвыканкама) |
2006–2010 |
|
2 |
Добраўпарадкаванне тэрыторыi гарадзiшча Друцка |
Аддзел культуры райвыканкама |
2007 |
|
3 |
Рамонт былога манастыра базылян |
Свята-Пакроўскi манастыр |
2007 |
|
Музеi |
||||
4 |
Стварэнне экалагiчнага класа на базе залы «Прырода i чалавек» раённага гiсторыка-краязнаўчага музея |
Аддзел культуры райвыканкама, раённы гiсторыка-краязнаўчы музей |
2006–2007 |
|
5 |
Набыццё тэхнiчных сродкаў праграмнага забеспячэння для ўкаранення аўтаматызаванай музейнай сiстэмы |
Аддзел культуры райвыканкама |
2007 |
|
6 |
Набыццё абсталявання для фондасховiшча раённага гiсторыка-краязнаўчага музея (шафы, стэлажы) |
Аддзел культуры райвыканкама |
2009 |
|
7 |
Правядзенне фотафiксацыi экспанатаў i вiтрын залаў гiсторыка-краязнаўчага музея |
Аддзел культуры райвыканкама, раённы гiсторыка-краязнаўчы музей |
2007 |
|
8 |
Адкрыццё музейнай экспазiцыi ў аграгарадку «Зорны-Агра» |
Аддзел культуры райвыканкама, раённы гiсторыка-краязнаўчы музей |
2007–2010 |
|
9 |
Стварэнне праекта гiсторыка-археалагiчнага музейнага комплексу «Друцк – горад ранняга сярэднявечча» |
Аддзел культуры райвыканкама, раённы гiсторыка-краязнаўчы музей |
2006–2010 |
|
Бiблiятэкi |
||||
10 |
Рэканструкцыя будынка, дзе раней размяшчалася стаматалагiчная палiклiнiка ўстановы аховы здароўя «Талачынскае раённае тэрытарыяльнае медыцынскае аб’яднанне» (плануецца размясцiць раённую цэнтральную бiблiятэку) |
Аддзел культуры райвыканкама |
2008 |
|
11 |
Рэканструкцыя будынкаў бiблiятэк аграгарадкоў |
Аддзел культуры райвыканкама |
2006–2010 |
|
12 |
Стварэнне перасоўнай бiблiятэкi (бiблiобуса) |
Аддзел культуры райвыканкама |
2007 |
|
13 |
Паэтапная камп’ютэрызацыя сельскiх буйных бiблiятэк аграгарадкоў i гарадскiх бiблiятэк з падключэннем да сеткi Iнтэрнэт i арганiзацыяй электроннай пошты |
Аддзел культуры райвыканкама |
2007–2010 |
|
14 |
Арганiзацыя работы Коханаўскай гарадской пасялковай бiблiятэкi-фiлiяла № 2 па комплекснай мэтавай праграме «Экалогiя» |
Талачынская цэнтралiзаваная бiблiятэчная сiстэма |
2006–2010 |
|
Народная творчасць |
||||
15 |
Экспедыцыйныя даследаваннi па зборы вуснай народнай творчасцi, танцавальнага фальклору, радзiннай абраднасцi, песеннага фальклору, народнай прозы ў вёсках раёна i выданне iнфармацыйна-метадычных зборнiкаў |
Аддзел культуры райвыканкама, раённы метадычны цэнтр народнай творчасцi i культурна-асветнiцкай работы |
2006–2010 |
|
16 |
Правядзенне святаў: |
Аддзел культуры райвыканкама, раённы метадычны цэнтр народнай творчасцi i культурна-асветнiцкай работы |
2007–2010 |
|
17 |
Правядзенне раённых аглядаў-конкурсаў, конкурсаў: |
Аддзел культуры райвыканкама, раённы метадычны цэнтр народнай творчасцi i культурна-асветнiцкай работы |
2006–2010 |
|
18 |
Правядзенне раённага конкурсу культарганiзатараў клубных устаноў |
Аддзел культуры райвыканкама, раённы метадычны цэнтр народнай творчасцi i культурна-асветнiцкай работы |
2006–2010 |
|
19 |
Правядзенне свята, прысвечанага 575-й гадавiне г. Талачына |
Аддзел культуры райвыканкама |
2008 |
|
20 |
Распрацоўка плана падрыхтоўкi аматарскiх калектываў раёна да прысваення ганаровых званняў «народны», «узорны» |
Раённы метадычны цэнтр народнай творчасцi i культурна-асветнiцкай работы |
2006–2010 |
|
21 |
Удзел у абласных святах, конкурсах, аглядах-конкурсах лепшых аматарскiх калектываў клубных устаноў |
Аддзел культуры райвыканкама |
2006–2010 |
|
Адраджэнне i развiццё культуры вёскi |
||||
22 |
Адкрыццё цэнтра фальклору на базе Аболецкага сельскага Дома культуры |
Аддзел культуры райвыканкама, раённы метадычны цэнтр народнай творчасцi i культурна-асветнiцкай работы |
2010 |
|
23 |
Правядзенне святаў вёсак |
Сельскiя дамы культуры, сельскiя клубы |
Штогод |
|
24 |
Канцэртная дзейнасць |
Клубныя ўстановы раёна |
Штогод |
|
25 |
Стварэнне мабiльнай установы культуры (аўтаклуба) i арганiзацыя яго работы па культурным абслугоўваннi жыхароў маланаселеных пунктаў, якiя не маюць стацыянарных устаноў культуры |
Аддзел культуры райвыканкама |
2007 |
|
26 |
Адкрыццё фiлiялаў i класаў дзiцячых школ мастацтваў па розных напрамках мастацкай творчасцi дзяцей у аграгарадках |
Аддзел культуры райвыканкама, |
2006, |
|
27 |
Набыццё абсталявання i камп’ютэраў ва ўстановы культуры аграгарадкоў |
Аддзел культуры райвыканкама |
2006–2010 |
|
28 |
Стварэнне фiлiялаў раённага Дома рамёстваў: |
Аддзел культуры райвыканкама, раённы Дом рамёстваў |
||
хата-майстэрня ў вёсцы Ламiншчына; |
2007 |
|||
гурткi па саломапляценнi ў Коханаўскiм гарадскiм пасялковым Доме культуры, Серкавiцкiм сельскiм Доме культуры; |
2007–2008 |
|||
гурток па ткацтве i вышыўцы ў Друцкiм сельскiм клубе |
2009 |
|||
Тэатральнае мастацтва |
||||
29 |
Раённы агляд-конкурс тэатральна-драматычных калектываў клубных устаноў |
Аддзел культуры райвыканкама, раённы метадычны цэнтр народнай творчасцi i культурна-асветнiцкай работы |
2007–2010 |
|
30 |
Пацвярджэнне звання «народны» наступнымi калектывамi: |
|||
народны тэатр гарадскога Дома культуры; |
Кiраўнiк Васiльева С.М. |
2006 |
||
народны тэатр гульнi «Балаболы» Коханаўскага гарадскога пасялковага Дома культуры; |
Кiраўнiк Бугаева А.А. |
2008 |
||
народны тэатр мiнiяцюр «13» гарадскога Дома культуры |
Кiраўнiк Бладыка Р.А. |
2008 |
||
31 |
Адкрыццё тэатральнага аддзялення ў дзiцячых школах мастацтваў г. Талачына i г.п. Коханава |
Аддзел культуры райвыканкама, дзiцячыя школы мастацтваў |
2010 |
|
Музычнае мастацтва |
||||
32 |
Адкрыццё класаў у дзiцячых школах мастацтваў: |
Дзiцячыя школы мастацтваў г. Талачына i г.п. Коханава |
2006–2007 |
|
33 |
Адкрыццё харавога аддзялення ў Талачынскай дзiцячай школе мастацтваў |
Аддзел культуры райвыканкама |
2007–2008 |
|
34 |
Забеспячэнне памяшканнем класа харэаграфii Талачынскай дзiцячай школы мастацтваў |
Аддзел культуры райвыканкама |
2007–2008 |
|
35 |
Набыццё музычных iнструментаў, сцэнiчных касцюмаў, абутку для дзiцячых школ мастацтваў |
Аддзел культуры райвыканкама |
2007–2010 |
|
36 |
Рамонт даху Талачынскай дзiцячай школы мастацтваў |
Аддзел культуры райвыканкама |
2008 |
|
37 |
Арганiзацыя iнструментальнага ансамбля выкладчыкаў Коханаўскай дзiцячай школы мастацтваў |
Коханаўская дзiцячая школа мастацтваў |
2007–2008 |
|
38 |
Удзел навучэнцаў дзiцячых школ мастацтваў г. Талачына i г.п. Коханава ў рэспублiканскiх, абласных конкурсах |
Аддзел культуры райвыканкама, дзiцячыя школы мастацтваў |
Штогод |
|
39 |
Правядзенне прафарыентацыйнай работы сярод вучняў дзiцячых школ мастацтваў |
Дзiцячыя школы мастацтваў |
Штогод |
|
Выяўленчае, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва i дызайн |
||||
40 |
Правядзенне раённых выстаў па вiдах народнай творчасцi |
Раённы Дом рамёстваў |
Штогод |
|
41 |
Пацвярджэнне звання «народны» клубам «Талака» раённага Дома рамёстваў |
Кiраўнiк Палякоў Ю.В. |
2008 |
|
42 |
Набыццё абсталявання i матэрыялаў для: |
Аддзел культуры райвыканкама |
||
раённага Дома рамёстваў (ткацкi станок, вялiкая муфельная печ, ганчарны круг); |
2007 |
|||
фiлiяла раённага Дома рамёстваў у Друцкiм сельскiм клубе (ткацкi станок); |
2008 |
|||
Серкавiцкага сельскага Дома культуры (матэрыялы для гуртка саломапляцення); |
2008 |
|||
гурткоў ткацтва, вышыўкi, выцiнанкi, мастацкай апрацоўкi скуры раённага Дома рамёстваў (закупка матэрыялаў) |
Раённы Дом рамёстваў |
Штогод |
||
43 |
Правядзенне экспедыцый па зборы матэрыялаў для вывучэння народнай творчасцi Талачынскага раёна |
Раённы Дом рамёстваў |
Штогод |
|
44 |
Удзел у рэспублiканскiх, абласных выставах, аглядах-конкурсах, пленэрах |
Раённы Дом рамёстваў |
Штогод |
|
45 |
Правядзенне свята мастацтва «Цудоўная краiна майстэрства» |
Раённы Дом рамёстваў |
2008 |
|
Кiнавiдэамастацтва |
||||
46 |
Набыццё вiдэакамеры для народнага кiнавiдэаклуба «Летапiс» гарадскога Дома культуры |
Аддзел культуры райвыканкама |
2006 |
|
47 |
Тэхнiчнае перааснашчэнне кiнавiдэаапаратуры ў аграгарадках |
Дырэкцыя Талачынскай раённай кiнавiдэасеткi |
2005–2010 |
|
48 |
Набыццё транспартных сродкаў |
Дырэкцыя Талачынскай раённай кiнавiдэасеткi |
2009 |
|
49 |
Капiтальны рамонт i рэканструкцыя кiнатэатра «Колас» |
Дырэкцыя Талачынскай раённай кiнавiдэасеткi |
2006–2010 |
|
Кадры культуры |
||||
50 |
Забеспячэнне накiравання работнiкаў культуры i мастацтва ў навучальныя ўстановы культуры i мастацтва рэспублiкi на дзённую i завочную формы навучання |
Аддзел культуры райвыканкама |
Штогод |
|
51 |
Забеспячэнне накiравання моладзi па мэтавай форме прыёму ва ўстановы адукацыi Вiцебскай вобласцi i Рэспублiкi Беларусь |
Аддзел культуры райвыканкама |
Штогод |
|
52 |
Павышэнне квалiфiкацыi: |
Аддзел культуры райвыканкама |
Штогод |
|
53 |
Атэстацыя кiраўнiкоў i спецыялiстаў галiны культуры |
Аддзел культуры райвыканкама |
Згодна з палажэннямi аб атэстацыi |
|
54 |
Удзел у рэспублiканскiх, абласных аглядах-конкурсах прафесiйнага майстэрства, семiнарах |
Установы культуры |
Штогод |
Дадатак 2 да раённай Праграмы захавання i развiцця галiны культуры Талачынскага раёна на 2006–2010 гады |
Мерапрыемствы па фiнансавай падтрымцы раённай Праграмы захавання i развiцця галiны культуры Талачынскага раёна на 2006–2010 гады i ўмацаваннi матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў культуры Талачынскага раёна на 2006–2010 гады
№ |
Назва мерапрыемства |
Выканаўца |
Тэрмiн выканання |
1 |
2 |
3 |
4 |
1 |
Забеспячэнне штогадовага тэмпу росту платных паслуг культуры ў супастаўных цэнах 109–110 % да папярэдняга года |
Аддзел культуры райвыканкама |
2006–2010 |
2 |
Забеспячэнне выканання ўстаноўленага заканадаўствам сацыяльнага стандарту па нарматыве бюджэтнай забяспечанасцi выдаткаў на культуру |
Аддзел культуры райвыканкама |
2006–2010 |
3 |
Капiтальны i бягучы рамонт устаноў культуры раёна |
Аддзел культуры райвыканкама |
2006–2010 |
4 |
Мерапрыемствы па прывядзеннi ўстаноў культуры ў процiпажарны стан |
Аддзел культуры райвыканкама |
2006–2010 |