Аб стварэннi арганiзацыйнага камiтэта па святкаванню 200-годдзя з дня нараджэння Вiнцэнта Дунiна-Марцiнкевiча

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 5 марта 2007 г. № 289

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

5 сакавiка 2007 г. № 289

Аб стварэннi арганiзацыйнага камiтэта па святкаванню 200-годдзя з дня нараджэння Вiнцэнта Дунiна-Марцiнкевiча

У мэтах арганiзацыi святкавання ў 2008 годзе 200-годдзя з дня нараджэння класiка беларускай лiтаратуры Вiнцэнта Дунiна-Марцiнкевiча Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Стварыць арганiзацыйны камiтэт па падрыхтоўцы i правядзенню мерапрыемстваў па святкаванню 200-годдзя з дня нараджэння Вiнцэнта Дунiна-Марцiнкевiча (далей – агранiзацыйны камiтэт) у наступным складзе:

Косiнец
Аляксандр Мiкалаевiч

Намеснiк Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь (старшыня арганiзацыйнага камiтэта)

Матвейчук
Уладзiмiр Фёдаравiч

Мiнiстр культуры (намеснiк старшынi арганiзацыйнага камiтэта)

Мяснiковiч
Мiхаiл Уладзiмiравiч

Старшыня Прэзiдыума Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi (намеснiк старшынi арганiзацыйнага камiтэта)

Акушэвiч
Анатолiй Леанiдавiч

начальнiк упраўлення культуры Мiнскага аблвыканкома

Амарын
Уладзiмiр Вiктаравiч

намеснiк Мiнiстра фiнансаў

Бонахаў
Дзмiтрый Мiхайлавiч

старшыня Бабруйскага гарвыканкома

Гiлеп
Уладзiмiр Аляксандравiч

старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускi фонд культуры»

Глаз
Анатолiй Цiханавiч

намеснiк старшынi Магiлёўскага аблвыканкома

Дудараў
Аляксей Ануфрыевiч

старшыня грамадскага аб’яднання «Беларускi саюз тэатральных дзеячаў»

Максiмовiч
Валерый Аляксандравiч

выконваючы абавязкi дырэктара дзяржаўнай навуковай установы «Iнстытут лiтаратуры iмя Янкi Купалы Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi»

Малiшэўскi
Валянцiн Iванавiч

намеснiк Мiнiстра прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя

Маркевiч
Iван Станiслававiч

старшыня Валожынскага райвыканкома

Радзькоў
Аляксандр Мiхайлавiч

Мiнiстр адукацыi

Русакевiч
Уладзiмiр Васiльевiч

Мiнiстр iнфармацыi

Сiвалобава
Алена Аляксандраўна

начальнiк упраўлення сацыяльна-культурнай сферы Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Цiцянкоў
Мiхаiл Сяргеевiч

намеснiк старшынi Мiнскага гарвыканкома

Шалкоўскi
Мiхаiл Уладзiмiравiч

старшыня Бабруйскага райвыканкома

Шульга
Чэслаў Казiмiравiч

намеснiк Мiнiстра спорту i турызму

Шчасны
Уладзiмiр Рыгоравiч

старшыня Нацыянальнай камiсii па справах ЮНЕСКА, пасол па асобых даручэннях Мiнiстэрства замежных спраў

Янушкевiч
Язэп Язэпавiч

старшы навуковы супрацоўнiк дзяржаўнай навуковай установы «Iнстытут лiтаратуры iмя Янкi Купалы Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi»

2. Дазволiць арганiзацыйнаму камiтэту прыцягваць пры неабходнасцi i па ўзгадненню з кiраўнiкамi зацiкаўленых мiнiстэрстваў i iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання iх работнiкаў для выканання работ па падрыхтоўцы i правядзенню мерапрыемстваў па святкаванню 200-годдзя з дня нараджэння В.Дунiна-Марцiнкевiча.

3. Арганiзацыйнаму камiтэту ў двухмесячны тэрмiн распрацаваць сумесна з зацiкаўленымi план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы i святкаванню 200-годдзя з дня нараджэння В.Дунiна-Марцiнкевiча i ўнесцi ва ўстаноўленым парадку ў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

4. Мiнскаму, Магiлёўскаму аблвыканкомам, рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання, якiя прымаюць удзел у арганiзацыi святкавання 200-годдзя з дня нараджэння В.Дунiна-Марцiнкевiча, уключыць дадзенае мерапрыемства ў свае рабочыя планы на 2007–2008 гады, прадугледзеўшы адпаведнае фiнансаванне ў межах сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў.

Прэм’ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь

С.Сiдорскi