Аб падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 23 июля 2007 г. № 943

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

23 лiпеня 2007 г. № 943

Аб падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Туркменiстана аб супрацоўнiцтве ў галiне спорту i турызму i аб прызнаннi страцiўшымi сiлу некаторых пастаноў Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прыняць прапанову Мiнiстэрства спорту i турызму, узгодненую з Мiнiстэрствам замежных спраў i Мiнiстэрствам юстыцыi, аб падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Туркменiстана аб супрацоўнiцтве ў галiне спорту i турызму (прыкладаецца)*.

Упаўнаважыць першага намеснiка Мiнiстра спорту i турызму Аляшкевiча Уладзiмiра Васiльевiча на падпiсанне названага Пагаднення.

______________________________

*Не рассылаецца.

2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:

пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 17 верасня 2004 г. № 1165 «Аб падпiсаннi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Туркменiстана аб супрацоўнiцтве ў галiне спорту i турызму» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 154, 5/14866);

пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 2 мая 2007 г. № 552 «Аб прадастаўленнi паўнамоцтваў А.У.Грыгараву на падпiсанне Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Туркменiстана аб супрацоўнiцтве ў галiне спорту i турызму i аб прызнаннi страцiўшай сiлу часткi другой пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 17 верасня 2004 г. № 1165» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 108, 5/25129).

Прэм’ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь

С.Сiдорскi