Решение Щучинского районного исполнительного комитета от 23 февраля 2007 г. № 119
РАШЭННЕ ШЧУЧЫНСКАГА РАЁННАГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА
23 лютага 2007 г. № 119
Аб зацвярджэннi паказчыка кошту будаўнiцтва 1 квадратнага метра агульнай плошчы жылога памяшкання тыпавых спажывецкiх якасцяў на люты 2007 года
У адпаведнасцi з пастановай Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Рэспублiкi Беларусь ад 27 чэрвеня 2005 г. № 28 «О предельных нормативах стоимости жилья, строящегося с государственной поддержкой» Шчучынскi раённы выканаўчы камiтэт РАШЫЎ:
1. Зацвердзiць паказчык кошту 1 квадратнага метра агульнай плошчы жылога памяшкання тыпавых спажывецкiх якасцяў з улiкам затрат па засваенню i iнжынернай падрыхтоўцы тэрыторыi, iнжынернаму абсталяванню тэрыторыi, добраўпарадкаванню i азеляненню на люты 2007 года:
1.1. пяцiпавярховыя жылыя дамы са сценамi з цэглы, газасiлiкатных блокаў i iншых матэрыялаў:
у базiсных цэнах 1991 года – 656,724 рубля;
у бягучых цэнах – 1 002 545 рублёў;
1.2. iндывiдуальныя жылыя дамы:
у базiсных цэнах 1991 года – 638,0 рубля;
у бягучых цэнах – 973 962 рубля.
2. Вызначыць, што прадугледжаныя пунктам 1 дадзенага рашэння паказчыкi прымяняюцца для вызначэння памеру iльготнага крэдыту i (або) аднаразовай бязвыплатнай субсiдыi пры будаўнiцтве (рэканструкцыi) або набыццi жылых памяшканняў.
Старшыня |
С.I.Ушкевiч |
Кiраўнiк спраў |
Г.С.Хвядзюк |