Сумеснае Камюнiке аб устанаўленнi дыпламатычных адносiн памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Сейшэльскiя Астравы

Коммюнике — от 4 октября 2001 г.

     СУМЕСНАЕ КАМЮНIКЕ     АБ УСТАНАЎЛЕННI ДЫПЛАМАТЫЧНЫХ АДНОСIН ПАМIЖ  РЭСПУБЛIКАЙ БЕЛАРУСЬ I РЭСПУБЛIКАЙ СЕЙШЭЛЬСКIЯ АСТРАВЫ*     _____________________________       *Уступiла ў сiлу 4 кастрычнiка 2001 г.          Рэспублiка Беларусь i Рэспублiка Сейшэльскiя Астравы,       З   мэтам  развiцця  ўзаемаразумення  i  ўмацавання  дружбы   i  супрацоўнiцтва памiж iх Народамi,       На  аснове  прынцыпаў  i  мэтаў  Статута Арганiзацыi Аб'яднаных  Нацый    i  Мiжнароднага  Права,  якiя,  у  прыватнасцi,   датычацца  мiжнароднага  мiру  i  бяспекi, роўнасцi памiж дзяржавамi, павагi да  нацыянальнага  суверэнiтэту,  незалежнасцi,  мiжнародных  дагавораў,  тэрытарыяльнай  цэласнасцi  i  неўмяшальнiцтва  ва  ўнутраныя справы  дзяржаў,       Вырашылi ўстанавiць  дыпламатычныя  адносiны  ў  адпаведнасцi з  палажэннямi Венскай  канвенцыi  аб  дыпламатычных  адносiнах  ад  18  красавiка  1961  года,  з  уваходжаннем  у  сiлу  з  даты падпiсання  дадзенага Сумеснага Камюнiке.       У  пасведчанне  чаго,  Прадстаўнiкi,  якiя  падпiсалiся  нiжэй,  належным  чынам  упаўнаважаныя  iх  адпаведнымi  Урадамi,  падпiсалi  дадзенае  Сумеснае  Камюнiке  ў  двух  экзэмплярах,  на  беларускай,  французскай  i  англiйскай  мовах,  усе тэксты якiх з'яўляюцца роўна  аўтэнтычнымi.          Здзейснена ў г.Нью-Йорку 4 кастрычнiка 2001 года.     За Рэспублiку Беларусь             За Рэспублiку Сейшэльскiя Астравы  СЯРГЕЙ ЛIНГ                        КЛОД МАРЭЛЬ  Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол     Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол  Пастаянны прадстаўнiк              Пастаянны прадстаўнiк  Рэспублiкi Беларусь                Рэспублiкi Сейшэльскiя Астравы  пры Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый   пры Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый