Мемарандум аб узаемаразуменнi па пытанню кансультацый памiж Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам замежных спраў Султаната Аман

Меморандум Министерства иностранных дел Республики Беларусь от 16 марта 2004 г.

     МЕМАРАНДУМ     АБ УЗАЕМАРАЗУМЕННI ПА ПЫТАННЮ КАНСУЛЬТАЦЫЙ ПАМIЖ  МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ  I МIНIСТЭРСТВАМ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ СУЛТАНАТА АМАН*     ______________________________       *Уступiў у сiлу 16 сакавiка 2004 г.          Мiнiстэрства  замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства  замежных спраў Султаната Аман, якiя далей называюцца Бакамi,       жадаючы  далей развiваць адносiны дружбы i ўзаемаразумення, што  iснуюць памiж дзвюма краiнамi,       жадаючы развiваць i ўзмацняць iх двухбаковыя адносiны на аснове  ўзаемных  iнтарэсаў,  узаемаразумення  i  неўмяшання  ва   ўнутраныя  справы,       зыходзячы  з  карыснасцi  кансультацый  па пытаннях двухбаковых  адносiн i мiжнародных пытаннях, што ўяўляюць узаемны iнтарэс,       дамовiлiся аб наступным:                                  Артыкул 1          Бакi  будуць  праводзiць  кансультацыi  з  мэтай вывучэння ўсiх  аспектаў    двухбаковага   супрацоўнiцтва,  а  таксама  для   абмену  меркаваннямi  па  рэгiянальных  i  мiжнародных  пытаннях, якiя маюць  узаемны iнтарэс, з магчымасцю выступлення з сумеснымi iнiцыятывамi.                                  Артыкул 2          Двухбаковыя  кансультацыi  згодна  з  дамоўленасцю Бакоў будуць  уключаць    палiтычныя,    эканамiчныя,  навуковыя,   тэхналагiчныя,  культурныя i iншыя сферы супрацоўнiцтва.                                  Артыкул 3          Кансультацыi ў адпаведнасцi з палажэннямi дадзенага Мемарандума  аб узаемаразуменнi будуць праводзiцца па запыту аднаго з Бакоў альбо  ў  рамках мiжнародных канферэнцый на ўзроўнi ўпаўнаважаных афiцыйных  асоб,  адказных за двухбаковыя адносiны, у абедзвюх дзяржавах. Дата,  месца i парадак дня такiх кансультацый будзе вызначацца па звычайных  дыпламатычных каналах.                                  Артыкул 4          Гэты  Мемарандум  аб  узаемаразуменнi  ўступае ў сiлу з дня яго  падпiсання  i  дзейнiчае,  пакуль адзiн з Бакоў не менш чым за шэсць  месяцаў  не  накiруе  другому  Боку  пiсьмовае паведамленне аб сваiм  намеры спынiць яго дзеянне або ўнесцi ў яго змяненнi.          Здзейснена ў  г.Маскаце  16   сакавiка   2004   года   у   двух  экземплярах, кожны на беларускай, арабскай i англiйскай мовах.       Усе  тры тэксты аднолькава аўтэнтычныя. У выпадку рознагалоссяў  у тлумачэннi перавагу мае тэкст на англiйскай мове.     Я.Э.Сяргей Мартынаў,             Я.Э.Юсуф Бiн Алавi Бiн Абдула,  Мiнiстр замежных спраў           Мiнiстр, адказны за замежныя справы  Рэспублiкi Беларусь              Султаната Аман