Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 6 апреля 2007 г. № 444

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

6 красавiка 2007 г. № 444

Аб узнагароджаннi Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь:

Васюрэнку Леанiда Яўгеньевiча, памочнiка дырэктара па якасцi вытворчага рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Мiнскi электратэхнiчны завод iмя В.I.Казлова», за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабiсты ўклад у развiццё электратэхнiчнай вытворчасцi;

Грынман Данусю Iванаўну, паяльшчыцу нарыхтоўча-зборачнага цэха вытворчага рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Мiнскi электратэхнiчны завод iмя В.I.Казлова», за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабiсты ўклад у развiццё прадпрыемства i дасягненне высокiх вытворчых паказчыкаў;

Зявакiна Алега Анатольевiча, намеснiка галоўнага iнжынера па тэхнiчнай падрыхтоўцы вытворчасцi вытворчага рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Мiнскi электратэхнiчны завод iмя В.I.Казлова», за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабiсты ўклад у развiццё электратэхнiчнай вытворчасцi;

Каноплiча Сяргея Мiхайлавiча, старшыню Ельскага раённага выканаўчага камiтэта, за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кiравання, вялiкi асабiсты ўклад у сацыяльна-эканамiчнае развiццё Ельскага раёна;

Лiстапада Васiлiя Уладзiмiравiча, электрагазазваршчыка рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Кавальскi завод цяжкiх штамповак», за прафесiйнае майстэрства, значны асабiсты ўклад у развiццё прадпрыемства i дасягненне высокiх вытворчых паказчыкаў;

Мазанiка Сяргея Мiхайлавiча, каваля на молатах i прэсах рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Кавальскi завод цяжкiх штамповак», за прафесiйнае майстэрства, значны асабiсты ўклад у развiццё прадпрыемства i дасягненне высокiх вытворчых паказчыкаў;

Парфiяновiч Ярэну Фёдараўну, кiраўнiка вопытнай сялянскай (фермерскай) гаспадаркi Парфiяновiч Ярэны Фёдараўны, Мiнскi раён, за шматгадовую плённую працу ў галiне сельскай гаспадаркi, высокi прафесiяналiзм, значны асабiсты ўклад у развiццё фермерскага руху ў Мiнскай вобласцi;

Пахолкава Вячеслава Вiкенцьевiча, памочнiка дырэктара па транспарту, збыту апаратнай прадукцыi i тавараў народнага спажывання вытворчага рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Мiнскi электратэхнiчны завод iмя В.I.Казлова», за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабiсты ўклад у развiццё электратэхнiчнай вытворчасцi;

Саўчанку Мiкалая Маркавiча, намеснiка дырэктара па камерцыйных пытаннях вытворчага рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства «Мiнскi электратэхнiчны завод iмя В.I.Казлова», за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабiсты ўклад у развiццё электратэхнiчнай вытворчасцi;

Чарныша Мiкалая Iванавiча, старшыню Буда-Кашалёўскага раённага выканаўчага камiтэта, за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кiравання, вялiкi асабiсты ўклад у сацыяльна-эканамiчнае развiццё Буда-Кашалёўскага раёна.

Прэм’ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь

С.Сiдорскi