Аб накiраваннi групы ў г.Астану (Рэспублiка Казахстан)

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 14 апреля 2007 г. № 472

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

14 красавiка 2007 г. № 472

Аб накiраваннi групы ў г. Астану (Рэспублiка Казахстан)

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Накiраваць з 16 па 19 красавiка 2007 г. у г. Астану (Рэспублiка Казахстан) для ўдзелу ў трыццаць чацвёртым пасяджэннi Iнтэграцыйнага Камiтэта Еўразiйскага эканамiчнага супольнiцтва i васемнаццатым пасяджэннi Мiждзяржаўнага Савета Еўразiйскага эканамiчнага супольнiцтва (на ўзроўнi кiраўнiкоў урадаў) групу ў наступным складзе:

Кабякоў
Андрэй Уладзiмiравiч

Намеснiк Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь
(кiраўнiк групы)

Верхавец
Мiкалай Пятровiч

першы намеснiк Мiнiстра транспарту i камунiкацый

Даўгалёў
Васiлiй Барысавiч

Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Рэспублiкi Беларусь у Расiйскай Федэрацыi, Пастаянны прадстаўнiк Рэспублiкi Беларусь пры Еўразiйскiм эканамiчным супольнiцтве па сумяшчальнiцтву

Еўдачэнка
Андрэй Аляксандравiч

намеснiк Мiнiстра замежных спраў

Тур
Андрэй Мiкалаевiч

намеснiк Мiнiстра эканомiкi

Тушынскi
Iгар Геранiнавiч

намеснiк Мiнiстра юстыцыi

Гарэлiк
Дзмiтрый Мiкалаевiч

намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення мiжнароднага супрацоўнiцтва i гандлю – начальнiк упраўлення мiжнароднага супрацоўнiцтва Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Ермаловiч
Алег Вячаслававiч

начальнiк упраўлення Садружнасцi Незалежных Дзяржаў i Еўразiйскага эканамiчнага супольнiцтва Мiнiстэрства замежных спраў

Петрышэнка
Iгар Вiктаравiч

саветнiк Пасольства Рэспублiкi Беларусь у Расiйскай Федэрацыi

Уключыць у склад групы Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Рэспублiкi Беларусь у Рэспублiцы Казахстан Гапеева Васiля Iванавiча.

Фiнансаванне расходаў па найму жылога памяшкання ажыццявiць па фактычных затратах.

Прэм’ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь

С.Сiдорскi