Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 14 апреля 2007 г. № 473

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

14 красавiка 2007 г. № 473

Аб накiраваннi групы ў г. Франкфурт-на-Майне i г. Гановер (Федэратыўная Рэспублiка Германiя)

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Накiраваць з 17 па 19 красавiка 2007 г. у г. Франкфурт-на-Майне i г. Гановер (Федэратыўная Рэспублiка Германiя) для ўдзелу ў эканамiчным форуме «Дзень Беларусi» на Гановерскiм прамысловым кiрмашы i правядзення двухбаковых сустрэч з прадстаўнiкамi палiтычных i дзелавых колаў Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя групу ў наступным складзе:

Бура
Вiктар Паўлавiч

Намеснiк Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь
(кiраўнiк групы)

Варанецкi
Валерый Iосiфавiч

намеснiк Мiнiстра замежных спраў

Ластачкiн
Сяргей Генадзьевiч

намеснiк Мiнiстра архiтэктуры i будаўнiцтва

Старчанка
Таццяна Мiхайлаўна

намеснiк Мiнiстра эканомiкi

Недзiлько
Уладзiмiр Iосiфавiч

першы намеснiк Старшынi Дзяржаўнага камiтэта па навуцы i тэхналогiях

Ляднёў
Юрый Гур’евiч

начальнiк упраўлення навукова-тэхнiчнай палiтыкi Мiнiстэрства прамысловасцi

Ягораў
Георгiй Аляксеевiч

старшыня праўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Белзнешэканомбанк»

Матуль
Уладзiмiр Iванавiч

начальнiк упраўлення знешнеэканамiчнага развiцця адкрытага акцыянернага таварыства «Белзнешэканомбанк»

Мяцельскi
Уладзiмiр Мiкалаевiч

дырэктар дэпартамента мiжнародных праектаў адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк»

Лашчанка
Андрэй Сяргеевiч

памочнiк Намеснiка Прэм’ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь

Уключыць у склад групы Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Рэспублiкi Беларусь у Федэратыўнай Рэспублiцы Германiя Скварцова Уладзiмiра Мiкалаевiча.

Фiнансаванне расходаў па найму жылога памяшкання ажыццявiць па фактычных затратах.

Прэм’ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь

С.Сiдорскi