Мемарандум памiж Мiнiстэрствам спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам культуры i iсламскай арыентацыi Iсламскай Рэспублiкi Iран аб супрацоўнiцтве ў галiне турызму

Меморандум Министерства спорта и туризма Республики Беларусь от 12 июня 2002 г.

     МЕМАРАНДУМ     ПАМIЖ МIНIСТЭРСТВАМ СПОРТУ I ТУРЫЗМУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ  I МIНIСТЭРСТВАМ КУЛЬТУРЫ I IСЛАМСКАЙ АРЫЕНТАЦЫI IСЛАМСКАЙ  РЭСПУБЛIКI IРАН АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ Ў ГАЛIНЕ ТУРЫЗМУ*     ______________________________       *Уступiў у сiлу 12 чэрвеня 2002 г.          Мiнiстэрства спорту i турызму Рэспублiкi Беларусь i       Мiнiстэрства культуры   i   iсламскай   арыентацыi    Iсламскай  Рэспублiкi Iран,       якiя далей называюцца "Бакi",       грунтуючыся на     ўзаемным     жаданнi     пашыраць    дружбу,  узаемаразуменне памiж Рэспублiкай Беларусь i  Iсламскай  Рэспублiкай  Iран,       кiруючыся iмкненнем  да  развiцця  цеснага  i  доўгатэрмiновага  супрацоўнiцтва ў галiне турызму памiж абедзвюма краiнамi,  а таксама  памiж сваiмi дзяржаўнымi органамi кiравання турызмам,       заключылi дадзены Мемарандум i дамовiлiся аб наступным:                                  Артыкул 1          Бакi будуць   спрыяць   пашырэнню   турысцкага   абмену   памiж  Республiкай  Беларусь  i  Iсламскай   Рэспублiкай   Iран   з   мэтай  азнаямлення з жыццём, гiсторыяй i культурай абодвух народаў.                                  Артыкул 2          Бакi будуць  праводзiць рэгулярныя сустрэчы кiраўнiкоў у галiне  турызму з мэтай кансультацый  i  распрацоўкi  перспектыўных  праграм  супрацоўнiцтва.       Бакi будуць  ажыццяўляць  сваю  дзейнасць  з  улiкам  iнтарэсаў  абедзвюх  краiн  на  мiжнароднай арэне i каардынаваць свае дзеяннi ў  мiжнародных турысцкiх органах.                                  Артыкул 3          Бакi будуць  садзейнiчаць  умацаванню  прамых   сувязей   памiж  турысцкiмi  камерцыйнымi i некамерцыйнымi арганiзацыямi сваiх краiн.  3 гэтай мэтай Бакi будуць прадпрымаць захады па  абмену  аператыўнай  iнфармацыяй  аб  развiццi  турысцкага  рынку i правядзеннi рэкламных  кампанiй у абедзвюх краiнах.       Бакi будуць  заахвочваць  турысцкiя  арганiзацыi сваiх краiн да  ўдзелу ў турысцкiх выставах i семiнарах,  якiя адбываюцца ў абедзвюх  краiнах.  Бакi будуць таксама прымаць удзел у навуковых канферэнцыях  i семiнарах па пытыннях развiцця турысцкай iндустрыi.                                  Артыкул 4          Бакi па ўзаемнай згодзе будуць садзейнiчаць абмену  навукоўцамi  i   спецыялiстамi   ў   галiне   турызму,  настаўнiкамi,  студэнтамi  зацiкаўленых навучальных устаноў, а таксама адукацыйнымi i вучэбнымi  праграмамi.                                  Артыкул 5          Неабходнае фiнансаванне   для  выканання  палажэнняў  дадзенага  Мемарандума  будзе  ажыццяўляцца  ў  адпаведнасцi   з   нацыянальным  заканадаўствам дзяржавы кожнага з Бакоў.       Бакi падкрэслiлi,  што будуць развiваць супрацоўнiцтва ў галiне  абмену адказнымi за турызм асобамi, улiчваючы нiжэйпададзенае:       Бок, якi пасылае, бярэ на сябе ўсе пляцяжы па адпраўленню сваёй  дэлегацыi ў краiну, якая прымае, уключаючы аплату за вiзу.       Бок, якi прымае,  бярэ  на  сябе  ўсе  плацяжы  за  пражыванне,  транспарцiроўку i медыцынскае абслугоўванне дэлегацыi другога Боку.       Iншыя фiнансавыя дагаворанасцi ў рамках  дадзенага  Мемарандума  могуць быць узгоднены асобна.                                  Артыкул 6          Дадзены Мемарандум  падлягае зацвярджэнню згодна з нацыянальным  заканадаўствам дзяржавы кожнага з Бакоў i  ўступае  ў  сiлу  з  даты  апошняга   пiсьмовага  паведамлення  аб  выкананнi  ўнутрыдзяржаўных  працэдур.       Дадзены Мемарандум  заключаецца  тэрмiнам  на  5  гадоў,  i яго  дзеянне аўтаматычна працягваецца на наступныя  пяцiгадовыя  перыяды,  калi нiводны з Бакоў не паведамiць другому Боку не менш чым за шэсць  месяцаў да сканчэння адпаведнага перыяду аб сваiм намеры спынiць яго  дзеянне.       Спыненне дзеяння Мемарандума не датычыцца праграм  i  праектаў,  узгодненых  у  перыяд  дзеяння  дадзенага Мемарандума,  калi Бакi не  дамовяцца аб iншым.       Бакi могуць  уносiць  дапаўненнi  i  змяненнi ў тэкст дадзенага  Мемарандума ў пратакольным парадку,  што  будзе  лiчыцца  неад'емнай  часткай дадзенага Мемарандума.          Зроблена ў г.Мiнск 12.06.2002 года ў двух экзэмплярах, кожны на  беларускай,  персiдскай i англiйскай мовах,  прычым усе тэксты маюць  аднолькавую сiлу.       У выпадку  ўзнiкнення  рознагалоссяў  у  тлумачэннi  палажэнняў  дадзенага Мемарандума перавагу мае тэкст на англiйскай мове.     За Мiнiстэрства спорту i турызму    За Мiнiстэрства культуры  Рэспублiкi Беларусь                 i iсламскай арыентацыi Iсламскай  Подпic                              Рэспублiкi Iран                                      Подпic