Аб прысуджэннi Н.В.Цылiнскай спецыяльнай прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь "Беларускi спартыўны Алiмп" 2007 года

Указ Президента Республики Беларусь от 7 мая 2007 г. № 212

УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

7 мая 2007 г. № 212

Аб прысуджэннi Н.В.Цылiнскай спецыяльнай прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Беларускi спартыўны Алiмп» 2007 года

У мэтах стымулявання i сацыяльнай падтрымкi дзейнасцi ў галiне фiзiчнай культуры i спорту пастанаўляю:

1. Прысудзiць спецыяльную прэмiю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Беларускi спартыўны Алiмп» 2007 года ў памеры 350 базавых велiчынь спартсмену-iнструктару нацыянальнай каманды Рэспублiкi Беларусь па веласпорту Цылiнскай Наталлi Валер’еўне за дасягненне высокiх спартыўных вынiкаў на мiжнародных спаборнiцтвах, актыўную дзейнасць па папулярызацыi фiзiчнай культуры i спорту, развiццю фiзкультурна- спартыўных традыцый, якiя садзейнiчаюць гарманiчнаму фармiраванню асобы.

2. Мiнiстэрству фiнансаў выдзелiць з рэзервовага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Мiнiстэрству спорту i турызму неабходныя сродкi на выплату спецыяльнай прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Беларускi спартыўны Алiмп» 2007 года.

3. Не абкладаць падаходным падаткам суму спецыяльнай прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Беларускi спартыўны Алiмп» 2007 года, якая выплачваецца ў адпаведнасцi з дадзеным Указам.

4. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь

А.Лукашэнка