Аб унясеннi дапаўнення ў пастанову Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 11 студзеня 1996 г. N 20

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 6 октября 1999 г. № 1553

             ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ                      6 кастрычнiка 1999 г. N 1553      АБ УНЯСЕННI ДАПАЎНЕННЯ Ў ПАСТАНОВУ КАБIНЕТА МIНIСТРАЎ    РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АД 11 СТУДЗЕНЯ 1996 г. N 20          У  сувязi  з  прыняццем  Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб шлюбе i  сям'i Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:          1.  Дапоўнiць  пункт  10 Палажэння аб Фондзе сацыяльнай абароны  насельнiцтва  Мiнiстэрства  сацыяльнай  абароны Рэспублiкi Беларусь,  зацверджанага  пастановай  Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад  11 студзеня 1996 г. N 20 (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета  Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., N 2, арт.36; Збор  дэкрэтаў,  указаў Прэзiдэнта i пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь,  1997 г.,  N  13, арт.451), пасля абзаца сёмага абзацам наступнага зместу:       "выплату таму, хто спаганяе, у якасцi кампенсацыi недаатрыманай  сумы  алiментаў  у  сувязi з прастоем або iншымi акалiчнасцямi, якiя  мелi месца па незалежных ад даўжнiка прычынах, з наступным пакрыццём  Фонду выплачаных сум наймальнiкам".          2.    Мiнiстэрству   сацыяльнай   абароны   па   ўзгадненню   з  Мiнiстэрствам  фiнансаў  у месячны тэрмiн распрацаваць i зацвердзiць  парадак пакрыцця  наймальнiкам Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва  Мiнiстэрства   сацыяльнай   абароны   выплачаных   сум    алiментаў,  недаатрыманых  тым,  хто  спаганяе,  у  сувязi з прастоем або iншымi  акалiчнасцямi, якiя мелi месца па незалежных ад даўжнiка прычынах.      Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                          С.ЛIНГ