15.02.2016
Протокол — от 16 сентября 2003 г.
ПРАТАКОЛ АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ ПАМIЖ КАМIТЭТАМ ПА СПРАВАХ РЭЛIГIЙ I НАЦЫЯНАЛЬНАСЦЕЙ ПРЫ САВЕЦЕ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I ДЭПАРТАМЕНТАМ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ МЕНШАСЦЕЙ I ЭМIГРАЦЫI ПРЫ УРАДЗЕ ЛIТОЎСКАЙ РЭСПУБЛIКI НА 2003-2004 ГАДЫ * _____________________________ * Уступiў у сiлу 16 верасня 2003 г. Дадзены Пратакол аб супрацоўнiцтве памiж Камiтэтам па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i Дэпартаментам нацыянальных меншасцей i эмiграцыi пры Урадзе Лiтоўскай Рэспублiкi на 2003-2004 гады (далей - Пратакол) падпiсваецца на аснове артыкула 2 Пагаднення аб супрацоўнiцтве памiж Дзяржаўным камiтэтам па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей Рэспублiкi Беларусь i Дэпартаментам нацыянальных меншасцей i эмiграцыi пры Урадзе Лiтоўскай Рэспублiкi (далей - Бакi) ад 28 верасня 1999 года (далей - Пагадненне). У мэтах рэалiзацыi Пагаднення ў IV квартале 2003-2004 гадах Бакi: 1. Будуць аказваць садзеянне i дапамогу ў дзейнасцi аб'яднанняў асоб, якiя названы ў частцы другой прэамбулы Пагаднення, у тым лiку арганiзацыйную i фiнансавую. 2. Накiруюць адзiн аднаму тэксты нарматыўных актаў i iнструктыўна-метадычных матэрыялаў па арганiзацыi работы дзяржаўных органаў па развiццю сувязей з суайчыннiкамi, якiя пражываюць за мяжой. 3. Будуць iнфармаваць адзiн аднаго аб навуковых i навукова-практычных мерапрыемствах, што праводзяцца ў iх дзяржавах у сферы нацыянальных адносiн i адносiн з суайчыннiкамi, якiя пражываюць за мяжой, з мэтай аказання садзеяння ў забеспячэннi ўдзелу ў даных мерапрыемствах спецыялiстаў другога Боку. 4. Накiруюць адзiн аднаму аналiтычныя матэрыялы аб стане нацыянальных адносiн i аб рэалiзацыi праў асоб, якiя належаць да нацыянальных меншасцей, у сваiх дзяржавах. 5. Да заканчэння тэрмiну дзеяння дадзенага Пратакола накiруюць адзiн аднаму iнфармацыю аб становiшчы ў iх дзяржавах адзначаных у частцы другой прэамбулы Пагаднення асоб, дзейнасцi ў 2003-2004 гадах аб'яднанняў даных асоб i яе падтрымцы з боку органаў улады дзяржавы пражывання. 6. Да заканчэння тэрмiну дзеяння дадзенага Пратакола вызначаць пералiк праблем i пытанняў, што выклiкаюць узаемны iнтарэс, для разгляду iх у 2005 годзе. 7. Дадзены Пратакол уступае ў сiлу з моманту падпiсання i дзейнiчае да 31 снежня 2004 года. Пратакол падпiсаны ў г.Мiнску 16 верасня 2003 года ў двух экземплярах на беларускай i лiтоўскай мовах, пры гэтым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. За Камiтэт па справах За Дэпартамент нацыянальных рэлiгiй i нацыянальнасцей меншасцей i эмiграцыi пры Савеце Мiнiстраў пры Урадзе Лiтоўскай Рэспублiкi Рэспублiкi Беларусь А.Пятраўскас С.I.Буко