Решение Полоцкого городского Совета депутатов от 26 октября 2006 г. № 25-6

РАШЭННЕ ПОЛАЦКАГА ГАРАДСКОГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ

26 кастрычнiка 2006 г. № 25-6

Аб зацвярджэннi Полацкай гарадской праграмы «Культура» на 2006–2010 гады

На падставе Закона Рэспублiкi Беларусь ад 20 лютага 1991 года «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 10 студзеня 2000 года, у адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года «Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь» у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 2004 года, а таксама з мэтай удасканальвання дзейнасцi галiны культуры Полацкi гарадскi Савет дэпутатаў РАШЫЎ:

1. Зацвердзiць дададзеную Полацкую гарадскую праграму «Культура» на 2006–2010 гады.

2. Кантроль за выкананнем Полацкай гарадской праграмы «Культура» на 2006–2010 гады ўскласцi на намеснiка старшынi Полацкага гарадскога выканаўчага камiтэта Ждановiч В.У.

Старшыня

Г.П.Муравей

УЗГОДНЕНА

Начальнiк упраўлення культуры
Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта

Н.П.Пашынскi

22.10.2006

ЗАЦВЕРДЖАНА Рашэнне
Полацкага гарадскога
Савета дэпутатаў 26.10.2006 25-6

Полацкая гарадская праграма «Культура» на 2006–2010 гады

ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Полацкая гарадская праграма «Культура» на 2006–2010 гады (далей – Праграма) грунтуецца на Законе Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года «Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь» у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 2004 года (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, 1991 г., № 20, арт. 291; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 87, 2/1031), на падставе аналiзу сучаснага стану i перспектыў развiцця ўстаноў культуры горада, з улiкам канцэпцыi развiцця галiны культуры Вiцебскай вобласцi, а таксама вопыту рэалiзацыi аналагiчных праграм гарадоў i рэгiёнаў Беларусi i Расii.

2. Распрацоўшчыкам Праграмы з’яўляецца аддзел культуры Полацкага гарадскога выканаўчага камiтэта. Працягласць рэалiзацыi мерапрыемстваў Праграмы – пяць гадоў, з 2006 па 2010 год.

3. Асноўнымi выканаўцамi Праграмы з’яўляюцца аддзел культуры Полацкага гарадскога выканаўчага камiтэта, арганiзацыi горада*, Нацыянальны Полацкi гiсторыка-культурны музей-запаведнiк*, грамадскiя аб’яднаннi горада*.

______________________________

*З iх згоды.

4. Фiнансаванне гарадской праграмы «Культура» ажыццяўляецца за кошт сродкаў гарадскога, абласнога i рэспублiканскага бюджэтаў у межах выдзеленых асiгнаванняў, а таксама з пазабюджэтных крынiц.

5. Рэалiзацыя Праграмы здзяйсняецца ў адпаведнасцi з мерапрыемствамi Полацкай гарадской праграмы «Культура» на 2006–2010 гады (далей – мерапрыемствы) згодна з дадаткам да Праграмы.

ГЛАВА 2
МЭТА I ЗАДАЧЫ ПРАГРАМЫ

6. Шляхам аптымальнага дзяржаўнага рэгулявання забяспечыць паўнацэннае функцыянаванне галiны культуры г. Полацка ў новых сацыяльна-эканамiчных умовах.

7. Праграма прадугледжвае рашэнне асноўных задач:

7.1. рэалiзацыя прыарытэтаў дзяржаўнай палiтыкi ў галiне культуры:

захаванне, развiццё i распаўсюджванне беларускай нацыянальнай культуры i мовы, стварэнне, распаўсюджванне i папулярызацыя твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва для дзяцей i моладзi, стварэнне ўмоў для эстэтычнага выхавання, мастацкай i культуралагiчнай адукацыi дзяцей i моладзi, папулярызацыя класiчных твораў мастацкай лiтаратуры i мастацтва, iншых эстэтычных i маральных каштоўнасцей айчыннай i сусветнай культуры;

7.2. захаванне i развiццё iснуючага культурнага патэнцыяла горада, максiмальна эфектыўнае выкарыстанне яго для развiцця г. Полацка як культурнага i турыстычнага цэнтра Рэспублiкi Беларусь;

7.3. развiццё форм культурнай актыўнасцi насельнiцтва горада;

7.4. адаптацыя iснуючых аб’ектаў культуры да змянiўшыхся сацыяльна-эканамiчных умоў, выкарыстанне новых культуралагiчных тэхналогiй;

7.5. захаванне i развiццё сеткi ўстаноў культуры горада, паэтапная рэарганiзацыя аб’ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння;

7.6. выкананне на належным узроўнi ўсiх патрабаванняў заканадаўства па ахове гiсторыка-культурных каштоўнасцей з мэтай захавання самабытнасцi i гiсторыка-турыстычнай прывабнасцi горада;

7.7. зберажэнне i развiццё музейнага i бiблiятэчнага фондаў, камп’ютэрызацыя бiблiятэчнага абслугоўвання;

7.8. дасягненне высокiх паказчыкаў у культурна-дасугавай дзейнасцi, у развiццi выяўленчага, музычнага, тэатральнага мастацтваў, фальклору i рамёстваў, адукацыi ў галiне культуры i мастацтва;

7.9. падрыхтоўка кадраў i сацыяльная падтрымка работнiкаў культуры;

7.10. умацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў культуры горада.

ГЛАВА 3
СIСТЭМА ПРАГРАМНЫХ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ, ЧАКАЕМЫЯ ВЫНIКI РЭАЛIЗАЦЫI ПРАГРАМЫ

8. Праграмай прадугледжваецца распрацоўка i рэалiзацыя комплексу мерапрыемстваў, накiраваных на рашэнне пастаўленых задач у межах наступных сямi падпраграм.

8.1. Падпраграма 1. Захоўванне i рэарганiзацыя аб’ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння:

рашэнне задач па забеспячэнню захавання i развiцця сфармiраванай сеткi ўстаноў культуры г. Полацка, аптымiзацыя сеткi з мэтай павышэння ўзроўню культурнага абслугоўвання насельнiцтва, пашырэнне магчымасцей дзейнасцi ўстаноў культуры, стварэнне роўных умоў доступа да культурных каштоўнасцей жыхароў усiх мiкрараёнаў горада.

8.2. Падпраграма 2. Зберажэнне i выкарыстанне гiсторыка-культурнай спадчыны:

цыкл мерапрыемстваў падпраграмы садзейнiчае вывучэнню i ўлiку нерухомых матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей на тэрыторыi горада, забеспячэнню захавання iх у належным стане, што прадугледжваецца канцэпцыяй развiцця г. Полацка як вядучага турыстычна-культурнага цэнтра Рэспублiкi Беларусь;

плануюцца таксама даследчыя i рэстаўрацыйныя работы на помнiках архiтэктуры;

шэраг мерапрыемстваў накiраваны на ўзорнае выкананне на тэрыторыi г. Полацка артыкулаў Закона Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года «Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 9, 2/1195);

вялiкая ўвага нададзена мерапрыемствам па прапагандзе i папулярызацыi гiсторыка-культурнай спадчыны г. Полацка.

8.3. Падпраграма 3. Рамонт i рэканструкцыя ўстаноў культуры горада:

мерапрыемствы падпраграмы накiраваны на вырашэнне самых вострых пытанняў рамонта iснуючых аб’ектаў культуры горада, адаптацыю iх да змянiўшыхся сацыяльна-эканамiчных умоў, мадэрнiзацыю i прыстасаванне памяшканняў для арганiзацыi працы ўстаноў культуры адпаведна з сучаснымi патрабаваннямi i перадавымi тэхналогiямi.

8.4. Падпраграма 4. Культурна-дасугавая дзейнасць:

стварэнне i ўкараненне новых форм i метадаў арганiзацыi культурна-дасугавай дзейнасцi, падтрымка i развiццё лепшых традыцый самадзейнага мастацтва i народнай творчасцi ў г. Полацку, арганiзацыя i правядзенне на высокiм узроўнi маштабных культурна-масавых мерапрыемстваў рэгiянальнага, рэспублiканскага i мiжнароднага значэння, адраджэнне i папулярызацыя народных рамёстваў i дэкаратыўна-прыкладной творчасцi, удасканаленне сiстэмы iнфармацыйна-бiблiятэчнага абслугоўвання, кiнаабслугоўвання насельнiцтва горада.

8.5. Падпраграма 5. Кадравае забеспячэнне:

зберажэнне i нарошчванне кадравага i iнтэлектуальнага патэнцыялу галiны культуры горада, удасканаленне школы падрыхтоўкi творчых кадраў, забеспячэнне функцыянавання сiстэмы непарыўнай адукацыi i перападрыхтоўкi кадраў у галiне культуры, сацыяльная падтрымка работнiкаў культуры i творчай iнтэлiгенцыi горада, здзяйсненне адраснай дзяржаўнай падтрымкi ў сферы мастацтва.

8.6. Падпраграма 6. Матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне:

дасягненне кардынальнага паляпшэння матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў культуры i мастацтва горада, што забяспечыла б выкананне сацыяльных стандартаў i задавальненне ўсiх патрэб па культурна-дасугаваму абслугоўванню насельнiцтва горада.

8.7. Падпраграма 7. Фiнансавае забеспячэнне:

мерапрыемствы падпраграмы накiраваны на развiццё сiстэмы мэтавага фiнансавання галiны культуры, а таксама на прыцягненне розных пазабюджэтных крынiц фiнансавання (платныя паслугi, спонсарскiя сродкi, фонды, гранты i iншыя).

9. Рэалiзацыя Праграмы дазволiць:

9.1. развiць шматпрофiльную культурна-турыстычную iнфраструктуру горада;

9.2. захаваць гiсторыка-культурнае асяроддзе г. Полацка;

9.3. стварыць адзiную культурную прастору горада; садзейнiчаць развiццю народных рамёстваў i нацыянальных культур;

9.4. стварыць магчымасцi для далучэння да прафесiйнага мастацтва шырокiх слаёў насельнiцтва горада;

9.5. зберагчы i развiць кадравы патэнцыял галiны культуры горада, рэалiзаваць шэраг мерапрыемстваў па сацыяльнай падтрымцы творчай iнтэлiгенцыi горада;

9.6. стымуляваць i падтрымлiваць мiжнароднае, мiжнацыянальнае i мiжрэгiянальнае культурнае супрацоўнiцтва;

9.7. далучыць розныя групы насельнiцтва да ўдзелу ў грамадскiм i культурным жыццi горада; садзейнiчаць кансалiдацыi грамадства на падставе культурна-гiстарычных каштоўнасцей;

9.8. выявiць i падтрымаць творча адораную моладзь;

9.9. умацаваць матэрыяльна-тэхнiчную базу ўстаноў культуры.

Дадатак да Полацкай гарадской
праграмы «Культура»
на 2006–2010 гады

МЕРАПРЫЕМСТВЫ
Полацкай гарадской праграмы «Культура» на 2006–2010 гады


п/п

Назва мерапрыемства

Крынiца фiнансавання

Тэрмiны выканання (гады)

Выканаўцы

1

2

3

4

5

Захаванне i рэарганiзацыя аб’ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння

1

Адкрыццё ў мiкрараёне «Аэрапорт» г. Полацка па вул. Шэнягiна, 54, бiблiятэкi (фiлiяла № 8) цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэмы аддзела культуры гарвыканкама з музычна-эстэтычным ухiлам

Гарадскi бюджэт

2006

Аддзел культуры Полацкага гарадскога выканаўчага камiтэта (далей – аддзел культуры гарвыканкама)

2

Адкрыццё бiблiятэкi – культурнага цэнтра для iнвалiдаў цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэмы аддзела культуры гарвыканкама ў будынку па вул. Свярдлова, 17, у г. Полацку

Гарадскi бюджэт, пазабюджэтныя сродкi

2009–2010

Аддзел культуры гарвыканкама

3

Стварэнне мультымедыйных бiблiятэк на базе цэнтральнай бiблiятэкi па вул. Гогаля, 15, i дзiцячай бiблiятэкi iмя Льва Талстога (фiлiяла № 1) па вул. Свярдлова, 17, цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэмы аддзела культуры гарвыканкама ў г. Полацку

Гарадскi бюджэт, пазабюджэтныя сродкi

2006–2010

Аддзел культуры гарвыканкама

4

Адкрыццё бiблiятэкi – фiлiяла цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэмы аддзела культуры гарвыканкама ў мiкрараёне Баравуха-3 г. Полацка

Гарадскi бюджэт

2009

Аддзел культуры гарвыканкама

5

Працяг работы па фармiраванню культурна-дасугавага цэнтра цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэмы аддзела культуры гарвыканкама на базе бiблiятэкi iмя Янкi Купалы (фiлiяла № 3) па вул. Марыненка, 42, i iнфармацыйна-культурнага цэнтра цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэмы аддзела культуры гарвыканкама на базе цэнтральнай бiблiятэкi па вул. Гогаля, 15, у г. Полацку

Гарадскi бюджэт, пазабюджэтныя сродкi

2006–2008

Аддзел культуры гарвыканкама

6

Адкрыццё публiчнага цэнтра прававой iнфармацыi цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэмы аддзела культуры гарвыканкама на базе бiблiятэкi iмя Янкi Купалы (фiлiяла № 3) па вул. Марыненка, 42, i дзiцячага прававога цэнтра цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэмы аддзела культуры гарвыканкама на базе дзiцячай бiблiятэкi iмя Льва Талстога (фiлiяла № 1) па вул. Свярдлова, 17, у г. Полацку

Абласны i гарадскi бюджэты, пазабюджэтныя сродкi

2008–2010

Аддзел культуры гарвыканкама

7

Перавод харэаграфiчнага i эстраднага аддзяленняў дзiцячай школы мастацтваў аддзела культуры гарвыканкама з будынка па вул. Талстога, 8, у будынак па вул. Шэнягiна, 54, у г. Полацку (адмiнiстрацыйны будынак будаўнiча-рамонтнага унiтарнага прадпрыемства «Будаўнiча-мантажны трэст № 22»)

Гарадскi бюджэт

2007–2008

Аддзел культуры гарвыканкама

8

Адкрыццё дзiцячай мастацкай галерэi ў дзiцячай мастацкай школе аддзела культуры гарвыканкама па пр. К.Маркса, 1, у г. Полацку

Абласны i гарадскi бюджэты, пазабюджэтныя сродкi

2008–2010

Аддзел культуры гарвыканкама

9

Адкрыццё i арганiзацыя работы класа па камп’ютэрнаму дызайну ў дзiцячай мастацкай школе аддзела культуры гарвыканкама па пр. К.Маркса, 1, у г. Полацку

Гарадскi бюджэт, пазабюджэтныя сродкi

Верасень 2009

Аддзел культуры гарвыканкама

10

Адкрыццё на базе цэнтра рамёстваў i нацыянальных культур аддзела культуры гарвыканкама па вул. Ленiна, 27, у г. Полацку майстэрнi па ткацтву, салона-магазiна вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва i сувенiраў

Пазабюджэтныя сродкi

2006–2007

Аддзел культуры гарвыканкама

11

Разработка i рэалiзацiя праграмы камп’ютэрызацыi бiблiятэк

Гарадскi бюджэт

2007–2010

Аддзел культуры гарвыканкама

Зберажэнне i выкарыстанне гiсторыка-культурнай спадчыны

12

Працяг работы па ўнясенню нерухомых матэрыяльных аб’ектаў на тэрыторыi г. Полацка i духоўных фiксаваных каштоўнасцей у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь, зацверджаны пастановай Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 10 красавiка 2003 г. № 11 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., № 82, 8/9523)

2006–2010

Аддзел культуры гарвыканкама, Нацыянальны Полацкi гiсторыка-культурны музей-запаведнiк*

13

Заканчэнне работы па вырабу i ўстаноўцы ахоўных дошак на нерухомыя гiсторыка-культурныя каштоўнасцi за кошт сродкаў уладальнiкаў

Гарадскi бюджэт, пазабюджэтныя сродкi

2006–2010

Аддзел культуры гарвыканкама, арганiзацыi горада*

14

Арганiзацыя работы па распрацоўцы праектаў зон аховы i рэжымаў выкарыстання нерухомых гiсторыка-культурных каштоўнасцей за кошт сродкаў уладальнiкаў

Гарадскi бюджэт, пазабюджэтныя сродкi

2006–2008

Аддзел культуры гарвыканкама

15

Садзейнiчанне творчым арганiзацыям i лiтаратарам г. Полацка ў выданнi кнiг, зборнiкаў, манаграфiй у мэтах папулярызацыi i прапаганды гiсторыi i культуры горада

Гарадскi бюджэт, пазабюджэтныя сродкi

2006–2010

Аддзел культуры гарвыканкама

16

Арганiзацыя аглядаў, аднаўленчых работ i добраўпарадкавання тэрыторый помнiкаў, мемарыялаў i пахаванняў на тэрыторыi г. Полацка

Гарадскi бюджэт, пазабюджэтныя сродкi

Штогод

Аддзел культуры гарвыканкама, аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркi Полацкага гарадскога выканаўчага камiтэта

17

Рэстаўрацыя Домiка Пятра I па вул. Ленiна, 33, у г. Полацку i адкрыццё ў iм новай музейнай экспазiцыi

Абласны бюджэт

2009–2010

Нацыянальны Полацкi гiсторыка-культурны музей-запаведнiк*

18

Устаноўка i адкрыццё мемарыяльных дошак у гонар знакамiтых палачан

Гарадскi бюджэт

Штогод

Аддзел культуры гарвыканкама, арганiзацыi горада*

Рамонт i рэканструкцыя ўстаноў культуры горада

19

Рамонт даху Сафiйскага сабора ў г. Полацку

Абласны бюджэт

2007–2008

Нацыянальны Полацкi гiсторыка-культурны музей-запаведнiк*

20

Завяршэнне будаўнiцтва прыбудовы да дзiцячай мастацкай школы аддзела культуры гарвыканкама па пр. К.Маркса, 1, у г. Полацку

Абласны i гарадскi бюджэты

2007–2008

Аддзел культуры гарвыканкама

21

Рамонт будынка i ўстаноўка гарачага водазабеспячэння ў дзiцячай мастацкай школе аддзела культуры гарвыканкама па пр. К.Маркса, 1, у г. Полацку

Гарадскi бюджэт, пазабюджэтныя сродкi

2006–2008

Аддзел культуры гарвыканкама

22

Рамонт даху бiблятэкi iмя Янкi Купалы (фiлiял № 3) i дзiцячай бiблiятэкi (фiлiял № 7) цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэмы аддзела культуры гарвыканкама па вул. Марыненка, 42, у г. Полацку

Гарадскi бюджэт, пазабюджэтныя сродкi

2006–2007

Аддзел культуры гарвыканкама

23

Завяршэнне рамонта цэнтральнай бiблiятэкi цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэмы аддзела культуры гарвыканкама па вул. Гогаля, 15, у г. Полацку

Гарадскi бюджэт, пазабюджэтныя сродкi

2006–2007

Аддзел культуры гарвыканкама

24

Выраб праектна-каштарыснай дакументацыi i правядзенне рэканструкцыi другой чаргi памяшканняў дзiцячай бiблiятэкi iмя Льва Талстога (фiлiяла № 1) цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэмы аддзела культуры гарвыканкама па вул. Свярдлова, 17, у г. Полацку

Гарадскi бюджэт, пазабюджэтныя сродкi

2007–2010

Аддзел культуры гарвыканкама

25

Выраб праектна-каштарыснай дакументацыi i правядзенне рамонта бiблiятэкi iмя Янкi Купалы i дзiцячай бiблiятэкi (фiлiялаў № 3 i 7) цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэмы аддзела культуры гарвыканкама па вул. Марыненка, 42, у г. Полацку

Гарадскi бюджэт, пазабюджэтныя сродкi

2007–2010

Аддзел культуры гарвыканкама

26

Рамонт i рэканструкцыя ганка гарадскога Палаца культуры аддзела культуры гарвыканкама па вул. Гогаля, 15, у г. Полацку

Гарадскi бюджэт, пазабюджэтныя сродкi

2006

Аддзел культуры гарвыканкама

27

Рамонт шыфернага даху гарадскога Палаца культуры аддзела культуры гарвыканкама па вул. Гогаля, 15, у г. Полацку

Гарадскi бюджэт

2008–2010

Аддзел культуры гарвыканкама

28

Правядзенне работ па рэканструкцыi глядзельнай залы i сцэны гарадскога Палаца культуры аддзела культуры гарвыканкама па вул. Гогаля, 15, у г. Полацку

Гарадскi бюджэт, пазабюджэтныя сродкi

2007–2009

Аддзел культуры гарвыканкама

29

Капiтальны рамонт малай залы ў гарадскiм Палацы культуры аддзела культуры гарвыканкама па вул. Гогаля, 15, у г. Полацку

Гарадскi бюджэт, пазабюджэтныя сродкi

2007–2010

Аддзел культуры гарвыканкама

30

Капiтальны рамонт кiнатэатра «Радзiма» дырэкцыi Полацкай кiнавiдэасеткi i кiнапраката унiтарнага прадпрыемства «Кiнавiдэапракат» Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта па вул. Свярдлова, 5, у г. Полацку

Абласны i гарадскi бюджэты

2008–2010

Дырэкцыя Полацкай кiнавiдэасеткi i кiнапраката унiтарнага прадпрыемства «Кiнавiдэапра
кат» Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта, аддзел культуры гарвыканкама

31

Добраўпарадкаванне тэрыторыi камунальнага унiтарнага прадпрыемства «Полацкi гарадскi парк культуры i адпачынку» па вул. Ленiна, 52, у г. Полацку

Сродкi фонда аховы прыроды, гарадскi бюджэт, пазабюджэтныя сродкi

2006–2007

Камунальнае унiтарнае прадпрыемства «Полацкi гарадскi парк культуры i адпачынку»

Культурна-дасугавая дзейнасць

32

Правядзенне гарадскiх, абласных, рэспублiканскiх i мiжнародных святаў, фестываляў i форумаў (у тым лiку Дня горада, Мiжнароднага экалагiчнага фестывалю, Дня ведаў у г. Полацку, Скарынаўскага свята кнiгi i iншых)

Рэспублiканскi, абласны, гарадскi бюджэты

Штогод

Аддзел культуры гарвыканкама

33

Правядзенне музычных фестываляў арганнай музыкi «Званы Сафii», старадаўняй i сучаснай камернай музыкi на базе канцэртнай залы Сафiйскага сабора ў г. Полацку

Абласны бюджэт

Штогод

Нацыянальны Полацкi гiсторыка-культурны музей-запаведнiк*

34

Стварэнне гарадскiх духавых аркестраў, арганiзацыя i правядзенне гарадскога агляду-конкурсу духавых аркестраў

Гарадскi бюджэт, пазабюджэтныя сродкi

2006–2007

Аддзел культуры гарвыканкама, арганiзацыi горада*

35

Развiццё выставачнай дзейнасцi ва ўстановах культуры горада

Абласны i гарадскi бюджэты

2006–2010

Нацыянальны Полацкi гiсторыка-культурны музей-запаведнiк*, аддзел культуры гарвыканкама

36

Арганiзацыя i правядзенне фестывалю дзiцячай творчасцi «Полацкi анёлак»

Абласны i гарадскi бюджэты, пазабюджэтныя сродкi

2007, 2009

Аддзел культуры гарвыканкама, аддзел адукацыi Полацкага гарадскога выканаўчага камiтэта

37

Арганiзацыя i правядзенне рэспублiканскага фестывалю рок-музыкi «Рок-Кола»

Абласны i гарадскi бюджэты, пазабюджэтныя сродкi

Штогод

Аддзел культуры гарвыканкама, аддзел па справах моладзi Полацкага гарадскога выканаўчага камiтэта, гарадскi камiтэт грамадскага аб’яднання «Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi»*

38

Арганiзацыя i правядзенне гарадскога агляду-конкурсу мастацкай самадзейнасцi, прысвечанага 1145-годдзю г. Полацка

Гарадскi бюджэт, пазабюджэтныя сродкi

2007

Аддзел культуры гарвыканкама, арганiзацыi горада*

39

Арганiзацыя i правядзенне цыкла мерапрыемстваў, прысвечаных юбiлейнаму святу «Полацку – 1145»

Гарадскi бюджэт, пазабюджэтныя сродкi

2007

Аддзел культуры гарвыканкама, арганiзацыi горада*

40

Арганiзацыя i правядзенне гарадскога тура III Усебеларускага фестывалю народнай творчасцi «Беларусь – мая песня»

Гарадскi бюджэт

2008

Аддзел культуры гарвыканкама

41

Стварэнне ансамбля старадаўняй музыкi «Рагнеда»

Гарадскi бюджэт

2007

Аддзел культуры гарвыканкама

42

Працяг работы над стварэннем паўнатэкставай электроннай базы «Полаччына» i аказанне iнфармацыйнай дапамогi ў выкладаннi курса «Полацказнаўства» ў школах горада

Гарадскi бюджэт, пазабюджэтныя сродкi

2006–2010

Аддзел культуры гарвыканкама, аддзел адукацыi Полацкага гарадскога выканаўчага камiтэта

43

Распрацоўка i рэалiзацыя праграм па развiццю прыярытэтных рамёстваў (мастацкай вышыўкi, ткацтва, ганчарства) на базе цэнтра рамёстваў i нацыянальных культур аддзела культуры гарвыканкама па вул. Ленiна, 27, у г. Полацку

Гарадскi бюджэт, пазабюджэтныя сродкi

2007–2009

Аддзел культуры гарвыканкама

44

Распрацоўка i рэалiзацыя тэматычнай праграмы «Беларускiя народныя рамёствы i музыка» для турыстычных груп (майстар-класы, практычныя заняткi, канцэртная праграма i iншыя)

Гарадскi бюджэт, пазабюджэтныя сродкi

2006–2010

Аддзел культуры гарвыканкама

45

Арганiзацыя i правядзенне ў межах Мiжнароднага экалагiчнага фестывалю ў г. Полацку тэматычных пляцовак («Фэст беларускага льну», «Мядовае свята» i iншых)

Гарадскi бюджэт, пазабюджэтныя сродкi

2006–2010

Аддзел культуры гарвыканкама

46

Правядзенне гарадскога свята «Мы адной табе належым, Беларусь»

Гарадскi бюджэт

Штогод

Аддзел культуры гарвыканкама

47

Правядзенне цыкла тэматычных мерапрыемстваў, прысвечаных 65-годдзю вызвалення Беларусi i 65-годдзю Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне

Гарадскi бюджэт

2009–2010

Аддзел культуры гарвыканкама

48

Садзейнiчанне развiццю дзейнасцi творчых саюзаў i арганiзацый на тэрыторыi г. Полацка

Гарадскi бюджэт, пазабюджэтныя сродкi

Штогод

Аддзел культуры гарвыканкама

Кадравае забеспячэнне

49

Накiраванне на вучобу ў навучальныя ўстановы культуры i мастацтва вобласцi i рэспублiкi на дзённую i завочную форму навучання абiтурыентаў – жыхароў г. Полацка i супрацоўнiкаў устаноў культуры

Штогод

Аддзел культуры гарвыканкама

50

Рэалiзацыя гарадской праграмы «Кадры культуры»

Гарадскi бюджэт

2006–2010

Аддзел культуры гарвыканкама, арганiзацыi горада*

51

Арганiзацыя абмену вопытам (стажыроўкi, удзел у семiнарах, канферэнцыях, майстар-класах) работнiкаў культуры горада з лепшымi беларускiмi, расiйскiмi i замежнымi ўстановамi культуры

Гарадскi бюджэт, пазабюджэтныя сродкi

Штогод

Аддзел культуры гарвыканкама

52

Прадстаўленне лепшых работнiкаў культуры горада да ўзнагароджання Ганаровымi граматамi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, упраўлення культуры Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта, Полацкага гарадскога выканаўчага камiтэта, аддзела культуры гарвыканкама

Штогод

Аддзел культуры гарвыканкама

53

Вылучэнне лепшых работнiкаў сферы на званне «Заслужаны работнiк культуры Рэспублiкi Беларусь», лепшых калектываў на званне «Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь»

2007–2010

Аддзел культуры гарвыканкама

54

Удзел у штогадовых абласных i рэспублiканскiх конкурсах памiж установамi культуры i па прафесiйнаму майстэрству сярод работнiкаў культуры

Рэспублiканскi i абласны бюджэты

Штогод

Аддзел культуры гарвыканкама

55

Працяг практыкi арганiзацыii ўручэння прэмii творчай iнтэлiгенцыi г. Полацка «Зорнае Крыло» лепшым работнiкам культуры горада

Гарадскi бюджэт, пазабюджэтныя сродкi

2007, 2009

Аддзел культуры гарвыканкама

Матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне Праграмы

56

Набыццё груза-пасажырскага мiкрааўтобуса для перавозкi тэхналагiчнага абсталявання i людзей падчас правядзення масавых гарадскiх мерапрыемстваў i святаў

Пазабюджэтныя сродкi

2007

Аддзел культуры гарвыканкама

57

Стварэнне праекта i выраб новай сцэнiчнай пляцоўкi для правядзення гарадскiх i рэспублiканскiх культурна-масавых мерапрыемстваў

Пазабюджэтныя сродкi

2006–2007

Аддзел культуры гарвыканкама, арганiзацыi горада*

58

Набыццё сцэнiчнага асвятляльнага абсталявання

Гарадскi бюджэт, пазабюджэтныя сродкi

2007–2008

Аддзел культуры гарвыканкама

59

Набыццё новай заслоны i вопраткi сцэны ў гарадскiм Палацы культуры аддзела культуры гарвыканкама па вул. Гогаля, 15, у г. Полацку

Гарадскi бюджэт

2007–2010

Аддзел культуры гарвыканкама

60

Набыццё тэатральных крэслаў для глядзельнай залы гарадскога Палаца культуры аддзела культуры гарвыканкама па вул. Гогаля, 15, у г. Полацку

Гарадскi бюджэт

2007–2009

Аддзел культуры гарвыканкама

61

Выраб i набыццё экспазiцыйнага i светлаабсталявання для выставачнай залы цэнтра рамёстваў i нацыянальных культур аддзела культуры гарвыканкама па вул. Ленiна, 27, у г. Полацку

Гарадскi бюджэт, пазабюджэтныя сродкi

2007–2008

Аддзел культуры гарвыканкама

62

Набыццё печы для абпалу вырабаў з глiны для цэнтра рамёстваў i нацыянальных культур аддзела культуры гарвыканкама па вул. Ленiна, 27, у г. Полацку

Гарадскi бюджэт, пазабюджэтныя сродкi

2006

Аддзел культуры гарвыканкама

63

Набыццё камп’ютэрнай тэхнiкi для арганiзацыi работы класа па камп’ютэрнаму дызайну ў дзiцячай мастацкай школе аддзела культуры гарвыканкама па пр. К.Маркса, 1, у г. Полацку (пяць персанальных камп’ютэраў i вiдэапраектар)

Гарадскi бюджэт, пазабюджэтныя сродкi

2007–2010

Аддзел культуры гарвыканкама

64

Набыццё музычных iнструментаў i тэхналагiчнага абсталявання для навучальнага працэсу ў дзiцячай школе мастацтваў па вул. Камунiстычнай, 7, у г. Полацку

Гарадскi бюджэт, пазабюджэтныя сродкi

2006–2010

Аддзел культуры гарвыканкама

65

Набыццё новых атракцыёнаў (не менш трох) для камунальнага унiтарнага прадпрыемства «Полацкi гарадскi парк культуры i адпачынку» па вул. Ленiна, 52, у г. Полацку

Гарадскi бюджэт, пазабюджэтныя сродкi

2007–2010

Камунальнае унiтарнае прадпрыемства «Полацкi гарадскi парк культуры i адпачынку»

66

Набыццё сучаснага кiнадэманстрацыйнага абсталявання для кiнатэатра «Радзiма» дырэкцыi Полацкай кiнавiдэасеткi i кiнапракату па вул. Свярдлова, 5, у г. Полацку

Абласны бюджэт, пазабюджэтныя сродкi

2006–2008

Дырэкцыя Полацкай кiнавiдэасеткi i кiнапракату унiтарнага прадпрыемства «Кiнавiдэапра
кат» Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта

67

Набыццё мэблi рознага прызначэння для ўсiх устаноў культуры

Гарадскi бюджэт

2006–2010

Аддзел культуры гарвыканкама

68

Набыццё i пашыў новых канцэртных касцюмаў для творчых калектываў аддзела культуры гарвыканкама (гарадскога Палаца культуры, дзiцячай школы мастацтваў, цэнтра рамёстваў i нацыянальных культур)

Гарадскi бюджэт, пазабюджэтныя сродкi

2006–2010

Аддзел культуры гарвыканкама

Фiнансавае забеспячэнне Праграмы

69

Ажыццяўленне фiнансавання мерапрыемстваў Праграмы ў межах выдзялення бюджэтных сродкаў (рэспублiканскi, абласны, гарадскi бюджэты) з абавязковым прыцягненнем пазабюджэтных крынiц фiнансавання

2006–2010

Аддзел культуры гарвыканкама, фiнансавы аддзел Полацкага гарадскога выканаўчага камiтэта

70

Забеспячэнне аб’ёму пазабюджэтнага фiнансавання галiны культуры горада не менш за 10–15 % ад бюджэтнага (у тым лiку за кошт арганiзацыi мерапрыемстваў для турыстаў, правядзення прафесiйных святаў на прадпрыемствах i iншых мерапрыемстваў)

Штогод

Аддзел культуры гарвыканкама

71

Забеспячэнне неабходнага фiнансавання падпiскi на перыядычныя выданнi для цэнтралiзаванай бiблiятэчнай сiстэмы аддзела культуры Полацкага гарвыканкама

Гарадскi бюджэт,
пазабюджэтныя сродкi

Штогод

Аддзел культуры
гарвыканкама, фiнансавы аддзел Полацкага гарадскога выканаўчага камiтэта

72

Прыцягненне знешнiх (у тым лiку замежных) iнвестыцый пры рэалiзацыi ўласных i сумесных праектаў па развiццю культуры i мастацтва горада

2006–2010

Аддзел культуры гарвыканкама

______________________________

*З iх згоды.