Аб зацвярджэннi Праграмы развiцця галiны культуры на 2006 - 2010 гады

Решение Лиозненского районного Совета депутатов от 30 октября 2006 г. № 143

РАШЭННЕ ЛЁЗНЕНСКАГА РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ

30 кастрычнiка 2006 г. № 143

Аб зацвярджэннi Праграмы развiцця галiны культуры на 2006–2010 гады

Лёзненскi раённы Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1. Зацвердзiць Праграму развiцця галiны культуры на 2006–2010 гады.

2. Аддзелу культуры Лёзненскага раённага выканаўчага камiтэта (Казакевiч М.С.) забяспечыць выкананне Праграмы развiцця галiны культуры на 2006–2010 гады.

3. Раённай газеце «Сцяг Перамогi» (Пахолкiна Л.В.) сiстэматычна асвятляць у сваiх матэрыялах практычную работу па выкананнi Праграмы развiцця галiны культуры на 2006–2010 гады.

4. Кантроль за выкананнем Праграмы развiцця галiны культуры на 2006–2010 гады ўскласцi на намеснiка старшынi Лёзненскага раённага выканаўчага камiтэта Варам’ёва П.I.

Старшыня

Т.Л.Дрылёнак

УЗГОДНЕНА

Начальнiк

упраўлення культуры
Вiцебскага абласнога
выканаўчага камiтэта

М.П.Пашынскi

27.10.2006

ЗАЦВЕРДЖАНА Рашэнне
Лёзненскага раённага
Савета дэпутатаў 30.10.2006 № 143

ПРАГРАМА
развiцця галiны культуры на 2006–2010 гады

ГЛАВА 1
СТАН НАЦЫЯНАЛЬНАЙ КУЛЬТУРЫ

1. Культурным абслугоўваннем насельнiцтва Лёзненскага раёна займаецца 25 бiблiятэк, 24 установы клубнага тыпу, 2 школы мастацтваў, ваенна-гiстарычны музей. У раёне працуе 142 клубных фармiраваннi (116 – у вёсцы), у iх 1647 удзельнiкаў (1257 – у вёсцы).10 калектываў у раёне носяць ганаровае званне «народны», праз сваю працу яны вядуць прапаганду народнай спадчыны. Прыярытэтнымi з’яўляюцца дзяржаўныя святы i святы народнага календара, агляды, конкурсы, мерапрыемствы для дзяцей, моладзi, сталага насельнiцтва з трывалай традыцыяй i папулярныя ў жыхароў раёна.

2. Лёзненская цэнтралiзаваная бiблiятэчная сiстэма абслугоўвае 13 427 чытачоў, здзейснена 268 629 выдач кнiг. Кнiжны фонд налiчвае 197 880 экзэмпляраў. У бiблiятэках раёна ўкараняюцца сучасныя формы работы, у тым лiку аўтаматызацыя бiблiятэчных працэсаў. Наведвальнiкi цэнтральнай бiблiятэкi карыстаюцца звесткамi прававой базы «Эталон» дзякуючы створанаму цэнтру прававой iнфармацыi. Штогод бiблiятэкi раёна прымаюць удзел у абласных аглядах прафесiйнага мастацтва сярод устаноў культуры Вiцебскай вобласцi, дзе займаюць прызавыя месцы.

3. У школах мастацтваў колькасць навучэнцаў складае 268 чалавек на наступных аддзяленнях: тэатральным, харэаграфiчным, выяўленчага мастацтва, фартэпiяна, народных iнструментаў, духавых i ўдарных iнструментаў.

4. Асноўную работу па адраджэннi традыцыйных народных рамёстваў выконвае раённы Дом рамёстваў. Каб зацiкавiць народнай творчасцю маладое пакаленне ў Доме рамёстваў працуе 9 гурткоў па наступных вiдах рамёстваў: саломапляценне, разьба па дрэве, керамiка, вышыўка, ткацтва, мастацкi роспiс, лазапляценне. У гуртках займаюцца 98 дзяцей.

5. Музейны фонд ваенна-гiстарычнага музея налiчвае 6446 музейных экспанатаў, навукова-дапаможны фонд – 6099 адзiнак. Прапаганду гiстарычнай спадчыны Лёзненскага краю музей ажыццяўляе праз экскурсii, выстаўкi, гутаркi i iнш. Колькасць наведвальнiкаў у год складае 3816 чалавек.

ГЛАВА 2
АСНОЎНЫЯ МЭТЫ I НАПРАМКI ПРАГРАМЫ

6. Асноўнымi мэтамi i задачамi Праграмы развiцця галiны культуры на 2006–2010 гады (далей – Праграма) з’яўляюцца: ажыццяўленне дзяржаўнай кадравай палiтыкi ў галiне культуры; вывучэнне i захаванне гiстарычнай спадчыны, ахова помнiкаў гiсторыi i культуры; прапаганда творчасцi мясцовых паэтаў; прыцягненне ўвагi да творчасцi знакамiтых землякоў, павелiчэнне колькасцi замежных турыстаў; развiццё музейнай справы i краязнаўчай дзейнасцi; папулярызацыя набыткаў нацыянальнай культуры, народнай творчасцi праз народныя святы i iншыя масавыя мерапрыемствы; адраджэнне i прапаганда народных рамёстваў, аднаўленне традыцыйнага касцюма Лёзненшчыны; захаванне набытых фальклорных каштоўнасцей i iх папулярызацыя; адраджэнне i развiццё культуры вёскi; забеспячэнне дзейнасцi бiблiятэк як iнфармацыйна-культурна-сацыяльных цэнтраў i выхаду бiблiятэк на больш высокi ўзровень тэхналагiчнага i культурнага развiцця; выяўленне i падтрымка маладых талентаў; мастацка-эстэтычнае выхаванне дзяцей i моладзi; папулярызацыя фестывальнага руху песеннай i тэатральнай творчасцi; умацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў культуры i мастацтва, iх тэхнiчнае i тэхналагiчнае абсталяванне на ўзроўнi сучасных патрабаванняў.

7. Праграма мае наступныя напрамкi згодна з дадаткам:

гiсторыка-культурная спадчына;

музеi Беларусi;

бiблiятэкi Беларусi;

народная творчасць: аўтэнтычныя формы народнай творчасцi, аматарскiя формы народнай творчасцi, фестывальны рух у самадзейнай народнай творчасцi, адраджэнне i развiццё культуры вёскi;

кадры культуры;

мiжнароднае культурнае супрацоўнiцтва.

ГЛАВА 3
ФIНАНСАВАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ. ВЫКАНАЎЦЫ

8. Рашаючае значэнне для ўстойлiвага функцыянавання i развiцця галiны мае фiнансавае i матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне яе дзейнасцi. Бюджэт практычна застаецца адзiнай значнай i стабiльнай крынiцай фiнансавання культуры. Важнае значэнне набывае прыцягненне пазабюджэтных крынiц фiнансавання i актыўнае развiццё платных паслуг.

9. У галiне культуры ўстаноўлены нарматыў забяспечанасцi расходаў з разлiку на 1 чалавека ў памеры 1,5 базавай велiчынi, у тым лiку 1,3 – за кошт бюджэтнага фiнансавання i 0,2 – за кошт аказання платных паслуг. Фактычна ў раёне забяспечанасць на 1 чалавека – 2,92 базавай велiчынi, у тым лiку 2,78 – за кошт бюджэтнага фiнансавання i 0,14 – за кошт аказання платных паслуг.

У 2006–2010 гадах плануецца павялiчыць фактычнае выкананне паказчыка сацыяльнага стандарту ў частцы выканання платных паслуг.

Прыкладныя асiгнаваннi, неабходныя для работы ўстаноў культуры на перыяд з 2006 па 2010 год, складаюць:

у 2006 годзе – 1830 мiльёнаў рублёў (далей – млн. руб.),

у 2007 годзе – 2229 млн. руб.,

у 2008 годзе – 2680 млн. руб.,

у 2009 годзе – 3216 млн. руб.,

у 2010 годзе – 3859 млн. руб.

Улiчваючы мерапрыемствы Праграмы, неабходныя бюджэтныя асiгнаваннi на перыяд з 2006 па 2010 год складаюць 14 775 млн. руб.

10. Асноўныя выканаўцы Праграмы:

аддзел культуры Лёзненскага раённага выканаўчага камiтэта (далей – аддзел культуры);

раённы арганiзацыйна-метадычны цэнтр аддзела культуры (далей – РАМЦ);

цэнтралiзаваная бiблiятэчная сiстэма аддзела культуры (далей – ЦБС);

Лёзненскi ваенна-гiстарычны музей (далей – ЛВГМ);

сельскiя дамы культуры (далей – СДК);

сельскiя клубы (далей – СК).

Дадатак да Праграмы развiцця
галiны культуры
на 2006–2010 гады

План мерапрыемстваў


п/п

Назва мерапрыемства

Выканаўцы

Тэрмiн выканання

1

2

3

4

Гiсторыка-культурная спадчына

1

Працягваць работу краязнаўчых цэнтраў

Лёзненская цэнтральная бiблiятэка
Яськаўшчынская сельская бiблiятэка

2006–2010

2

Стварэнне цэнтраў:

этнаграфiчнага

Зачарнянская сельская бiблiятэка

2007

ваенна-патрыятычнага выхавання

Кавалёўская сельская бiблiятэка

2007

3

Стварэнне краязнаўчых куткоў:

на базе Веляшковiцкага аграгарадка – краязнаўчага кутка М.I.Нiкiфароўскага

Веляшковiцкая сельская бiблiятэка

2006

на базе Выдрэйскага аграгарадка – краязнаўчага кутка «Лёзненшчына лiтаратурная»

Выдрэйская сельская бiблiятэка

4

Стварэнне клуба захопленых людзей «Хобi-клуб»

Лёзненская цэнтральная бiблiятэка

2007

5

Працягваць творчыя сустрэчы лiтаратараў Лёзненшчыны i Смаленшчыны

Лёзненская цэнтральная бiблiятэка

2006–2010

6

Працягваць выданне зборнiкаў вершаў мясцовых паэтаў

Аддзел бiблiятэчнага маркетынгу ЦБС

2006–2010

7

Прымаць удзел у раённых, абласных i рэспублiканскiх конкурсах па добраўпарадкаваннi бiблiятэк «Бiблiятэка – асяродак нацыянальнай культуры»

Лёзненская ЦБС

2006–2010

8

Iнвентарызацыя школьных музеяў

Супрацоўнiкi музеяў, прадстаўнiкi аддзела адукацыi Лёзненскага раённага выканаўчага камiтэта

2006

9

Распрацоўка турыстычных маршрутаў па Лёзненскiм раёне, тэматычна прысвечаных 85-й гадавiне ўтварэння адмiнiстратыўнай адзiнкi

Супрацоўнiкi ЛВГМ

2009

10

Пленэр, прысвечаны 80-годдзю мастака Л.Шакiнкi

Супрацоўнiкi ЛВГМ, настаўнiкi Лёзненскай сярэдняй школы № 2

2007

11

Музейная акцыя «История одного наброска», прысвечаная стварэнню малюнка М.Шагала «По дороге в Лиозно»

Супрацоўнiкi ЛВГМ

2010

12

Працягнуць працу па вывучэннi традыцыйнай Бабiнавiцкай свiстулькi

Дом рамёстваў

2008

13

Стварыць майстэрню па ганчарстве

Дом рамёстваў, народны клуб «Крынiцы»

2008

14

Правядзенне выстаў, сустрэч, кiрмашоў народных рамёстваў, пленэраў

Дом рамёстваў

2006–2010

15

Мерапрыемствы па распрацоўцы Лёзненскага касцюма, выкананне касцюма

Дом рамёстваў

2006–2007

16

Правядзенне раённага свята майстроў i мастакоў Лёзненскага раёна

Дом рамёстваў, клуб «Крынiцы»

2007

17

Прадстаўленне праекта «Кавалi – цэнтр этнакультуры Вiцебска-Смаленскага памежжа» на выдзяленне спецгранта

РАМЦ

2006–2008

18

Стварэнне традыцыйных цэнтраў культуры на базе Яськаўшчынскага i Дабрамыслiнскага СДК

РАМЦ

2006–2010

19

Падрыхтоўка праекта на адкрыццё фальклорна-турыстычнага цэнтра «Заольша – сядзiба сям’i Шагала» для атрымання гранта

РАМЦ

2006–2010

20

Навуковыя даследаваннi музычнага фальклору Вiцебска-Смаленскага памежжа

РАМЦ

Штогод

21

Стварэнне картаграфiчнай карты аўтэнтычных цэнтраў раёна

РАМЦ

2006–2007

22

Стварэнне вiдэатэкi «Хай б’е ключамi спадчыны крынiца»

РАМЦ

2006–2010

23

Выпуск зборнiкаў i дыскаў рэгiянальных танцаў «Гаючы водар спадчыны», «Салодкi голас «Медунiцы»

РАМЦ

2007–2008

24

Выпуск зборнiка твораў мясцовай паэтэсы i кампазiтара Л.М.Пержанiцы

РАМЦ

2007–2008

Музеi Беларусi

25

Камп’ютэрызацыя музейнай сферы:
набыццё камп’ютэра i суправаджальнай аргтэхнiкi

Дырэктар i супрацоўнiкi ЛВГМ

2006

набыццё праграмнага забеспячэння

устаноўка i ўкаранне аўтаматызаваных музейных сiстэм

2006

стварэнне сiстэмы адзiнага каталогу Дзяржаўнага музейнага фонду Рэспублiкi Беларусь (тая частка, што датычыць фондаў ЛВГМ)

2007–2008

падключэнне да сеткi Iнтэрнэт

2007

стварэнне сайта музея

2010

26

Стварэнне экспазiцый i выстаў:

Старшы навуковы супрацоўнiк, мастак-афармляльнiк ЛВГМ

частковае пераафармленне экспазiцыйнага аддзела археалогii i старажытнасцi

2007

выставачная дзейнасць адпаведна штогадоваму планаванню

2006–2010

рэарганiзацыя прадметна-вобразнага плана экспазiцыйнага аддзела «Кiрмаш»

Дырэктар i супрацоўнiкi ЛВГМ

2007

распрацоўка навуковай канцэпцыi i стварэнне аддзела прыроды

2008–2010

27

Камплектаванне фондавых калекцый згодна з планам

Галоўны захавальнiк фондаў, старшы навуковы супрацоўнiк ЛВГМ

2006–2010

28

Удасканаленне матэрыяльна-тэхнiчнай базы ЛВГМ:
бягучы i касметычны рамонт службовых памяшканняў
рамонт даху, наладжванне вадасцёку, замена аконных рам, набыццё дадатковага абсталявання для фондасховiшча

Гаспадарчая група
Дырэктар i спецыялiсты ЛВГМ

2006–2010

29

Мадэрнiзацыя сiстэм аховы:

устаноўка металiчных дзвярэй на ўваходзе i ў памяшканнi асноўнай экспазiцыi
умацаванне ахоўных кратаў у фондасховiшчы i выставачнай зале
падвядзенне кропкавай сiгналiзацыi да каштоўных музейных прадметаў экспазiцыi

Спецыялiсты ЛВГМ

2007

Бiблiятэкi Беларусi

30

Набыццё камп’ютэрнай тэхнiкi для бiблiятэк

Лёзненская цэнтральная бiблiятэка, сельскiя бiблiятэкi-фiлiялы:

2006

Веляшковiцкая
Кавалёўская
Выдрэйская
Крынкаўская
Надзёжынская
Стасеўская
Бабiнавiцкая
Першамайская
Адаменская
Пушкоўская
Мiхайлiнаўская
Дабрамыслiнская

2006
2007
2007
2007
2007
2008
2007
2010
2009
2008
2010
2010

31

Стварэнне лакальнай сеткi ў Лёзненскай цэнтральнай бiблiятэцы, падключэнне бiблiятэк аграгарадкоў да сеткi Iнтэрнэт i адкрыццё электронных адрасоў

Лёзненская цэнтральная бiблiятэка, сельскiя бiблiятэкi-фiлiялы:

2006

Веляшковiцкая
Кавалёўская
Выдрэйская
Крынкаўская
Надзёжынская
Стасеўская
Бабiнавiцкая
Першамайская
Адаменская
Пушкоўская
Мiхайлiнаўская
Дабрамыслiнская

2006
2007
2007
2007
2007
2008
2007
2010
2009
2008
2010
2010

32

Тэлефанiзацыя бiблiятэк

Цэнтр прававой iнфармацыi, сельскiя бiблiятэкi-фiлiялы:

2006

Веляшковiцкая
Кавалёўская
Выдрэйская
Крынкаўская
Надзёжынская
Стасеўская
Бабiнавiцкая
Першамайская
Адаменская
Пушкоўская
Мiхайлiнаўская
Дабрамыслiнская

2006
2007
2007
2007
2007
2008
2007
2010
2009
2008
2010
2010

33

Павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўка бiблiятэчных кадраў

Аддзел культуры, ЦБС

Згодна з графiкам

34

Забеспячэнне больш поўнага камплектавання бiблiятэк галiновай, мастацкай i дзiцячай лiтаратурай, а таксама лепшымi перыядычнымi выданнямi

Лёзненская ЦБС

2006–2010

35

Камплектаванне фонду цэнтра прававой iнфармацыi (кнiгi, перыядычныя выданнi, Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, часопiсы «Отдел кадров», «Права Беларусi», «Юридический мир», выданнi прававой тэматыкi на кампакт-дысках)

Лёзненская цэнтральная бiблiятэка

2006–2010

36

Набыццё аўдыё-, вiдэатэхнiкi

Сельскiя бiблiятэкi-фiлiялы:
Веляшковiцкая
Кавалёўская
Выдрэйская
Крынкаўская
Надзёжынская
Стасеўская
Бабiнавiцкая
Першамайская
Адаменская
Пушкоўская
Мiхайлiнаўская
Дабрамыслiнская

2006
2007
2007
2007
2007
2008
2007
2010
2009
2008
2010
2010

37

Набыццё спецыяльнай офiснай мэблi

Лёзненская цэнтральная бiблiятэка, бiблiятэкi аграгарадкоў

2007–2010

38

Перавод бiблiятэк у лепшае памяшканне

Лёзненская цэнтральная бiблiятэка

2010

Емельяноўская сельская бiблiятэка

2007

Замшынская сельская бiблiятэка

2006

39

Правядзенне капiтальнага рамонту

Лёзненская цэнтральная бiблiятэка

2010

сельскiя бiблiятэкi-фiлiялы:
Веляшковiцкая
Кавалёўская
Выдрэйская
Крынкаўская
Надзёжынская
Стасеўская
Бабiнавiцкая
Першамайская
Адаменская
Пушкоўская
Мiхайлiнаўская
Дабрамыслiнская


2006
2007
2007
2007
2007
2008
2007
2010
2009
2008
2010
2010

Народная творчасць

40

Стварэнне дзiцячых фальклорных калектываў пры Кавалеўскiм, Пушкоўскiм, Адаменскiм Дамах культуры

РАМЦ, СДК

2006–2007

41

Сiстэматычная праца па вывучэннi i адраджэннi мясцовых традыцый, звычаяў, вуснай паэтычнай творчасцi

РАМЦ, СДК, СК

2006–2010

42

Стварыць аматарскiя калектывы:

сямейна-бытавы клуб «Сударушкi»

Яськаўшчынскi Дом культуры

2006

дзiцячы гульнёвы клуб «Непаседы»

Дабрамыслiнскi Дом культуры

2006

сямейны клуб «Згода»
клуб аматараў жывой музыкi i слова
клуб для дарослых «Сустрэча з юнацтвам»
клуб сямейнага адпачынку
клуб пчалаводаў-аматараў «Лiпаўка»
клуб для людзей сталага ўзросту
клуб сталых людзей
клуб для дарослых «Каму за…»
клуб выхаднога дня для дзяцей
клуб ветэранаў працы

Першамайскi сельскi клуб
РАМЦ
Пушкоўскi Дом культуры
Зубкоўскi Дом культуры
Перамонтаўскi Дом культуры
Веляшковiцкi Дом культуры
Бабiнавiцкi Дом культуры
Стасеўскi Дом культуры
Надзежынскi сельскi клуб
Надзежынскi сельскi клуб

2007
2007
2008
2009
2008
2006
2007
2007
2007
2008

43

Правядзенне раённага агляду-конкурсу аматарскiх аб’яднанняў

РАМЦ

2007
2009

44

Фестываль аўтарскай песнi i паэзii «Песнi сунiчных бароў»

РАМЦ
Дабрамыслiнскi СДК

2006
2008–2010

45

Фестываль тэатральнай творчасцi «На мяжы, з думкай аб тэатры»

РАМЦ

2006–2010

46

Свята мядовага Спаса «На мядовы Спас – здароўе пра запас»

РАМЦ, Перамонтаўскi Дом культуры

Штогод

47

Удзел народных калектываў у мiжнародным фестывалi мастацтваў «Славянскi базар у Вiцебску»

Народныя калектывы «Пушкоўскiя спявачкi» i «Медунiца»

Штогод

48

Выязныя канцэрты да каляндарных свят у аддаленыя вёскi: святы вёсак, святы дачнiка, святы роду, вiншаванне ў доме

СДК, СК

Не менш 1 разу ў месяц у кожнай вёсцы

49

Адкрыццё ў аграгарадках фiлiялаў дзiцячай школы мастацтваў

Аддзел культуры, дзiцячая школа мастацтваў

2007–2010

50

Адкрыццё ў аграгарадках фiлiялаў Дома рамёстваў

Аддзел культуры, Дом рамёстваў

2007–2010

51

Стварэнне новых тыпаў устаноў культуры ў аграгарадках:
бiблiятэка – iнфармацыйны цэнтр ў вёсцы Надзёжына

ЦБС

2008

52

Стварэнне аўтаклуба

РАМЦ

2010

53

Капiтальны рамонт устаноў культуры аграгарадкоў:
Кавалёўская бiблiятэка-музей;
сельскiя дамы культуры

Аддзел культуры

2006
2007–2010

54

Будаўнiцтва ўстаноў культуры аграгарадкоў:
Дом культуры ў вёсцы Новае Сяло
Дом культуры ў вёсцы Кавалi

Аддзел культуры

2007
2007

Кадры культуры

55

Удасканаленне працы па прафарыентацыi, накiраванне навучэнцаў у навучальныя ўстановы культуры i мастацтва

Аддзел культуры

Штогод

56

Арганiзацыя работы школ прафесiйнага майстэрства

РАМЦ, ЦБС

Штогод

57

Правядзенне стажыровак для прынятых на работу спецыялiстаў

РАМЦ, ЦБС

Штогод

58

Правядзенне атэстацыi спецыялiстаў i кiраўнiкоў

Аддзел культуры

Штогод

59

Маральнае i матэрыяльнае заахвочванне лепшых работнiкаў устаноў культуры

Аддзел культуры

Штогод

60

Правядзенне трэнiнгаў з кiраўнiкамi i спецыялiстамi ўстаноў культуры

Аддзел культуры

Штогод

61

Павышэнне квалiфiкацыi работнiкаў устаноў культуры:
на базе дзяржаўнай установы адукацыi «Вiцебскiя абласныя курсы павышэння квалiфiкацыi работнiкаў культуры» – 10

Аддзел культуры, РАМЦ, ЦБС

Штогод

на базе ўстановы адукацыi «Беларускi дзяржаўны iнстытут праблем культуры» – 7
на базе РАМЦ – 50

Мiжнароднае культурнае супрацоўнiцтва

62

Абменныя канцэрты калектываў мастацкай самадзейнасцi Лёзненскага раёна з калектывамi Руднянскага, Велiжскага раёнаў Смаленскай вобласцi Расiйскай Федэрацыi

РАМЦ

Штогод

63

Удзел у фальклорным фестывалi краiны Балгарыя

Народны калектыў «Медунiца»

2007–2008