Аб Праграме развiцця адукацыi Нясвiжскага раёна Мiнскай вобласцi

Решение Несвижского районного Совета депутатов от 18 октября 2006 г. № 115

РАШЭННЕ НЯСВIЖСКАГА РАЁННАГА САВЕТА ДЭПУТАТАЎ

18 кастрычнiка 2006 г. № 115

Аб Праграме развiцця адукацыi Нясвiжскага раёна Мiнскай вобласцi на 2006–2010 гады

На падставе Закона Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 1991 года «Об образовании» у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 19 сакавiка 2002 года, Закона Рэспублiкi Беларусь ад 19 лiстапада 1993 года «О правах ребенка» у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 25 кастрычнiка 2000 года, Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 2004 года «Об образовании лиц с особенностями психофизического развития (специальном образовании)» Нясвiжскi раённы Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

Зацвердзiць прыкладаемую Праграму развiцця адукацыi Нясвiжскага раёна Мiнскай вобласцi на 2006–2010 гады.

Старшыня

Т.I.Каспер

ЗАЦВЕРДЖАНА Рашэнне
Нясвiжскага раённага
Савета дэпутатаў 18.10.2006 № 115

ПРАГРАМА
развiцця адукацыi Нясвiжскага раёна Мiнскай вобласцi на 2006–2010 гады

ГЛАВА 1
ДЭМАГРАФIЧНАЯ СIТУАЦЫЯ I КАНТЫНГЕНТ ВУЧНЯЎ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ ШКОЛ РАЁНА

1. Праграма развiцця адукацыi Нясвiжскага раёна на 2006–2010 гады (далей – Праграма) распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 1991 года «Об образовании» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1991 г., № 33, ст. 598; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 37, 2/844), Закона Рэспублiкi Беларусь ад 19 лiстапада 1993 года «О правах ребенка» (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь, 1993 г., № 33, ст. 430; Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., № 103, 2/215), Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 2004 года «Об образовании лиц с особенностями психофизического развития (специальном образовании)» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2004 г., № 87, 2/1034) i згодна з рашэннем Мiнскага абласнога Савета дэпутатаў ад 29 чэрвеня 2006 г. № 216 «О Программе развития образования Минской области на 2006–2010 годы».

2. Дэмаграфiчная сiтуацыя ў Нясвiжскiм раёне (далей – раён) апошнiя 16 год характарызуецца знiжэннем колькасцi народжаных дзяцей: у 1990 годзе ў раёне нарадзiлася 613 чалавек (далей – чал.), а ў 2005 годзе – усяго 355 чал.

Да 2000 года знiжэнне колькасцi народжаных дзяцей прывяло да скарачэння колькасцi вучняў: у 2000 годзе ў школы раёна было прынята 578 чал., а ў 2005 годзе – 438 чал. Дадзеная тэндэнцыя будзе мець развiццё i ў блiжэйшыя пяць гадоў.

3. На 1 верасня 2000 года ў агульнаадукацыйных установах налiчвалася 6922 чал., а 1 верасня 2005 года ў школы раёна прыйшло 5790 чал.

Змяншэнне колькасцi вучняў прыводзiць да скарачэння колькасцi класаў. Так, толькi за апошнiя пяць гадоў колькасць класаў зменшылася з 391 да 353.

Тэндэнцыя знiжэння колькасцi вучняў прывядзе да далейшага закрыцця, рэарганiзацыi ўстаноў адукацыi – з’явiцца неабходнасць абнаўлення парку школьных аўтобусаў.

ГЛАВА 2
ДАШКОЛЬНАЯ I АГУЛЬНАЯ СЯРЭДНЯЯ АДУКАЦЫЯ, НАКIРУНКI РЭАЛIЗАЦЫI ПРАГРАМЫ I ЧАКАЕМЫЯ ВЫНIКI

4. Вучэбная сетка раёна ў 2005–2006 навучальным годзе (далей – н.г.) уключала ў сябе 50 устаноў адукацыi: 1 гiмназiю, 1 агульнаадукацыйны лiцэй, 14 сярэднiх школ, 5 базавых школ, 5 устаноў «Дзiцячы сад – школа», 19 дзiцячых садоў, 1 вячэрнюю школу, 1 цэнтр карэкцыйна-развiваючага навучання i рэабiлiтацыi, 1 цэнтр пазашкольнай работы, 1 дзiцячы дом сямейнага тыпу, 1 аздараўленчы лагер «Арляня».

5. Адукацыйныя ўстановы раёна эфектыўна працуюць над рашэннем задач паспяховай сацыялiзацыi моладзi ў грамадстве, засваеннем маладым пакаленнем базавых сацыяльных здольнасцей i ўменняў, выхаваннем грамадзянскай свядомасцi.

Галоўным дасягненнем адукацыйнай сiстэмы раёна з’яўляецца стварэнне адпаведнага асяроддзя, якое забяспечвае рэалiзацыю права дзiцяцi на атрыманне адпаведнай адукацыi.

6. Больш за 41 % вучняў пражывае ў сельскай мясцовасцi, i гэта аказвае адпаведны ўплыў на ўпраўленчую дзейнасць аддзела адукацыi Нясвiжскага раённага выканаўчага камiтэта (далей – аддзел адукацыi).

7. Развiццё варыятыўнасцi ў сiстэме агульнай сярэдняй адукацыi забяспечыла значнае павышэнне асноўных колькасных i якасных паказчыкаў навучальна-выхаваўчага працэсу.

8. Параўнальны аналiз паказвае, што агульны працэнт ахопу сiстэмай дыферэнцыраванага навучання вучняў 1–11-х класаў узрос з 35 % у 2001 годзе да 79 % у 2006 годзе.

Трывала ўвайшло ў практыку работы школ профiльнае навучанне. У 2005–2006 н.г. рознымi формамi дыферэнцыраванага навучання было ахоплена 82 % вучняў 8–11-х класаў, у 2001 годзе гэты паказчык складаў 52 %.

9. У мэтах стварэння ўмоў для атрымання адукацыi найбольш здольнымi вучнямi з 2003 года ў раёне функцыянiруе ўстанова адукацыi «Нясвiжскi дзяржаўны раённы агульнаадукацыйны лiцэй». У 6 школах раёна працуе 14 лiцэйскiх класаў (у 2001 годзе – 5).

10. Актыўна супрацоўнiчаюць педагагiчныя калектывы школ з вышэйшымi навучальнымi ўстановамi (далей – ВНУ): Беларускiм нацыянальным тэхнiчным унiверсiтэтам, Беларускiм дзяржаўным педагагiчным унiверсiтэтам iмя Максiма Танка, Ваеннай акадэмiяй Рэспублiкi Беларусь, Беларускiм дзяржаўным тэхналагiчным унiверсiтэтам, Беларускiм дзяржаўным аграрным тэхнiчным унiверсiтэтам, Беларускiм дзяржаўным медыцынскiм унiверсiтэтам.

11. Назiраецца станоўчая дынамiка паступлення ў ВНУ i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы (далей – ССНУ) выпускнiкоў устаноў адукацыi. У 2005 годзе 75 % выпускнiкоў сталi студэнтамi ВНУ i ССНУ (у 2004 годзе – 70 %), пры гэтым выпускнiкi, якiя вывучалi прадметы на павышаным цi паглыбленым узроўнi, паказалi значна вышэйшы рэзультат паступлення – 90,3 %, чым выпускнiкi, якiя вывучалi прадметы на базавым узроўнi, – 54,7 %.

12. Асаблiвая ўвага надаецца развiццю сельскай школы. Праводзiцца мэтанакiраваная рацыяналiзацыя сеткi адукацыйных устаноў.

13. У 2003 годзе ахоп дзяцей дашкольным выхаваннем склаў 97 %, у 2004 годзе ён павялiчыўся на 1,5 % (98,5 %). У 2005 годзе гэта лiчба засталася стабiльнай i склала 98,5 % (у сельскай мясцовасцi – 97,5 %).

У сiстэме дашкольнай адукацыi работа накiравана на забеспячэнне варыятыўнасцi адукацыi, якая арыентуецца на задавальненне запытаў бацькоў, пераемнасць i неперарыўнасць дашкольнай i пачатковай адукацыi, захаванне фiзiчнага i псiхiчнага здароўя дзяцей.

14. Накiрункамi развiцця дашкольнай адукацыi з’яўляюцца:

захаванне i развiццё сiстэмы дашкольнай адукацыi, забеспячэнне яе даступнасцi для дзяцей усiх груп насельнiцтва, у тым лiку дзяцей з абмежаванымi магчымасцямi, дзяцей з малазабяспечаных сем’яў;

развiццё розных формаў садзейнiчання сем’ям у выхаваннi дзяцей дашкольнага ўзросту, якiя не наведваюць дзiцячыя сады;

стварэнне ўмоў для найбольш поўнага развiцця здольнасцей дзяцей дашкольнага ўзросту праз укараненне ў практыку работы новых праграм i тэхналогiй;

забеспячэнне пераемнасцi сямейнай, дашкольнай, пачатковай, агульнай сярэдняй адукацыi, iнтэграцыя дашкольных адукацыйных устаноў з установамi пазашкольнай адукацыi;

стварэнне пры Нясвiжскiм раённым выканаўчым камiтэце (далей – Нясвiжскi райвыканкам) мiжведамаснага каардынацыйнага савета па дашкольнай адукацыi з мэтай аб’яднання бацькоўскай грамадскасцi, прадстаўнiкоў розных ведамстваў, сацыяльнай сферы для выпрацоўкi адзiнай стратэгii.

15. Чакаюцца наступныя вынiкi развiцця дашкольнай адукацыi:

стварэнне i функцыянiраванне дашкольных адукацыйных устаноў розных вiдаў, пашырэнне паслуг, якiя прадастаўляюцца дзецям, што не наведваюць дашкольныя ўстановы;

забеспячэнне квалiфiкаванага педагагiчнага кансультавання бацькоў;

рэалiзацыя новых падыходаў да кiравання выхаваўчым працэсам у дашкольнай адукацыйнай установе, да найбольш поўнага выяўлення i развiцця здольнасцей i iнтарэсаў дзяцей;

забеспячэнне захавання высокага працэнту ахопу дзяцей дашкольнай адукацыяй.

16. У сiстэме агульнай сярэдняй адукацыi чакаецца завяршэнне пераходу на 12-гадовае навучанне, стварэнне ўмоў для рэалiзацыi канцэпцыi профiльнага навучання, ажыццяўленне аптымiзацыi сеткi ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, з улiкам дэмаграфiчнай сiтуацыi ў раёне.

17. Прадугледжваецца праз правядзенне комплексу мерапрыемстваў па рэалiзацыi Праграмы павышэнне якасцi адукацыйнага працэсу на аснове выкарыстання сучасных тэхналогiй, у тым лiку праз уключэнне адукацыйных устаноў у сучасныя iнфармацыйныя сеткi; забеспячэнне канкурэнтаздольнасцi выпускнiкоў сельскiх школ пры паступленнi ў ВНУ i ССНУ.

18. Накiрункамi развiцця агульнай сярэдняй адукацыi з’яўляюцца:

падтрымка i развiццё адукацыйных устаноў, забеспячэнне iх агульнадаступнасцi;

рэструктурызацыя сеткi ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыi, якiя размешчаны ў сельскай мясцовасцi;

развiццё сiстэмы падтрымкi адораных дзяцей, забеспячэнне агульнай сярэдняй адукацыяй дзяцей з абмежаванымi магчымасцямi;

забеспячэнне фармiравання пазнавальных, агульнавучэбных уменняў i навыкаў, iнтэлектуальнай кампетэнтнасцi навучэнцаў;

забеспячэнне аб’ектыўнасцi ацэнкi якасцi агульнай сярэдняй адукацыi;

укараненне сучасных педагагiчных тэхналогiй.

19. Чакаюцца наступныя вынiкi:

рэструктурызацыя i развiццё сiстэмы устаноў агульнай сярэдняй адукацыi, скарачэнне адукацыйных устаноў, якiя працуюць у дзве змены;

забеспячэнне даступнасцi шматпрофiльнай агульнай сярэдняй адукацыi;

якаснае абнаўленне зместу i тэхналогiй агульнай сярэдняй адукацыi;

стварэнне ўмоў для забеспячэння гатоўнасцi да паўнацэннай грамадскай дзейнасцi выпускнiкоў школ, iх адаптацыi ў сучасным свеце;

павышэнне аб’ектыўнасцi ў ацэнцы якасцi адукацыi.

Мерапрыемствы па развiццi дашкольнай i агульнай сярэдняй адукацыi плануецца ажыццяўляць згодна з дадаткамi 1, 2 да Праграмы.

ГЛАВА 3
АХОВА ДЗЯЦIНСТВА

20. У раёне вядзецца камп’ютэрны ўлiк дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў. Па банку даных на ўлiку на 1 красавiка 2006 года знаходзiлася 237 дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў. З iх:

133 чалавекi, якiя знаходзяцца на дзяржаўнай апецы:

у дзяржаўнай установе адукацыi «Гарадзейская агульнаадукацыйная школа-iнтэрнат для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў» – 107 чал.;

навучэнцы ўстановы адукацыi «Нясвiжскi дзяржаўны педагагiчны каледж iмя Якуба Коласа» – 26 чал.;

104 чалавекi знаходзяцца на прыватнай апецы:

у апякунскiх сем’ях – 84 чал.;

у прыёмных сем’ях – 12 чал.;

у дзiцячым доме сямейнага тыпу – 8 чал.

21. Больш за 73 % ад агульнай колькасцi сiрот з’яўляюцца сацыяльнымi сiротамi.

22. Прыярытэтным накiрункам работы па прафiлактыцы сiроцтва з’яўляецца развiццё сямейных формаў уладкавання дзяцей-сiрот на выхаванне. Назiраецца ўстойлiвая тэндэнцыя скарачэння колькасцi дзяцей, накiраваных на выхаванне ў дзiцячыя дамы i школы-iнтэрнаты. За 2005 год двое дзяцей былi ўладкаваны ў дзiцячыя iнтэрнатныя ўстановы, 28 – у сям’ю (2001 год – 12 у дзяржаўныя ўстановы, 1 – у сям’ю).

Па вынiках работы за 2005 год раён знаходзiцца на 2-м месцы ў вобласцi па ўладкаваннi дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, у замяшчальныя сем’i.

23. Актыўна развiваецца iнстытут прыёмнай сям’i. За 2005 год на выхаванне ў прыёмныя сем’i перададзена 12 дзяцей. У раёне склалася сiстэма сацыяльна-псiхолага-педагагiчнага суправаджэння замяшчальных сем’яў.

24. Усынаўленне з’яўляецца прыярытэтнай формай уладкавання дзяцей-сiрот. На ўсынаўленне ў 2005–2006 н.г. перададзена 3 дзiцяцi.

25. Своечасова вырашаюцца пытаннi жыццёвага ўладкавання, далейшага навучання або працаўладкавання выпускнiкоў, якiя знаходзяцца на сямейных формах выхавання. Выпускнiкамi 2004–2005 н.г. сталi 9 дзяцей з замяшчальных сем’яў: 5 выпускнiкоў 9-га класа, 4 – 11-га класа. У ССНУ з iх паступiлi 2 чалавекi, у прафесiйна-тэхнiчныя ўстановы – 5.

26. На працягу 2005 года разгледжаны пытаннi па абароне маёмасных правоў у адносiнах 87 дзяцей. У адносiнах 2 дзяцей жыллёвыя пытаннi разглядалiся ў судах. У адносiнах 4 дзяцей органамi аховы дзяцiнства былi разгледжаны спрэчкi бацькоў аб удзеле ў выхаваннi дзяцей.

27. З 2005 года вядзецца работа па рэалiзацыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 19 лiпеня 2005 года «О внесении изменений и дополнений в некоторые законодательные акты Республики Беларусь по вопросам возмещения расходов на содержание детей, находящихся на государственном обеспечении» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., № 120, 2/1134).

28. У мэтах аптымальнага развiцця сiстэмы аховы дзяцiнства ў 2006–2010 гадах будуць вырашацца наступныя задачы:

забеспячэнне прыярытэтнага права дзiцяцi на пражыванне ў сям’i;

стварэнне наблiжаных да дамашнiх умоў пражывання дзяцей;

правядзенне работы па пераводзе сямей з катэгорыi «прыёмных» у катэгорыю «ўсынавiцелей» у выпадках, калi ў сем’ях устаноўлены фактычныя адносiны «дзецi–бацькi»;

правядзенне работы па перадачы дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, у сем’i нацыянальных усынавiцелей;

арганiзацыя i каардынацыя мiжведамаснага ўзаемадзеяння з органамi дзяржаўнага кiравання па раннiм выяўленнi сямейнай нядобранадзейнасцi, прафiлактыцы сацыяльнага сiроцтва.

Мерапрыемствы па развiццi сiстэмы аховы дзяцiнства плануецца ажыццяўляць згодна з дадаткам 3 да Праграмы.

ГЛАВА 4
СПЕЦЫЯЛЬНАЯ АДУКАЦЫЯ

29. Створаная ў раёне сiстэма спецыяльнай адукацыi ўвесь час удасканальваецца. Яна накiравана на рэалiзацыю правоў дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця. У раёне па стане на 1 студзеня 2006 года банк даных дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця налiчваў 543 чалавекi, з iх 107 дзяцей-iнвалiдаў. У агульнаадукацыйных школах працуе 18 класаў iнтэграванага навучання, у якiх займаюцца 23 вучнi. Створана 12 пунктаў карэкцыйна-педагагiчнай дапамогi (далей – ПКПД), якiя наведваюць 307 дзяцей, з iх у гарадскiх i сельскiх школах – 10 ПКПД, якiя наведваюць 258 дзяцей, у дзiцячых садах – 2 ПКПД, якiя наведваюць 49 дзяцей. Працуюць дзве спецыяльныя групы для дзяцей з цяжкiмi парушэннямi мовы ў дзiцячым яслях-садзе № 5 г. Нясвiжа, якiя наведваюць 25 дзяцей. Навучаннем дома па праграмах спецыяльных школ ахоплена 11 вучняў. У раёне функцыянiруе дзяржаўная ўстанова адукацыi «Цэнтр карэкцыйна-развiваючага навучання i рэабiлiтацыi Нясвiжскага раёна» (далей – ЦКРНiР). На базе ЦКРНiР арганiзаваны навучальна-выхаваўчы працэс для 13 дзяцей з цяжкiмi i множнымi парушэннямi развiцця ва ўзросце ад 5 да 17 год. 21 дзiця атрымлiвае карэкцыйную дапамогу ў групах кароткачасовага знаходжання, iндывiдуальна цi ва ўмовах сям’i.

30. Перад сiстэмай спецыяльнай адукацыi раёна стаяць наступныя праблемы:

колькасць ПКПД у школах i дашкольных установах у сельскай мясцовасцi з’яўляецца недастатковай;

матэрыяльная база ЦКРНiР не поўнасцю адпавядае патрабаванням да арганiзацыi работы службаў ЦКРНiР i да вучэбна-выхаваўчай работы з дзецьмi-iнвалiдамi;

кадравае забеспячэнне настаўнiкамi-дэфектолагамi з улiкам патрэбнасцi.

31. Адной з мэт Праграмы з’яўляецца эфектыўная iнтэграцыя дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця i дзяцей-iнвалiдаў у грамадства шляхам стварэння ўмоў для iх навучання, выхавання i рэабiлiтацыi, а таксама фiзiчнага i духоўнага развiцця.

32. Задачамi Праграмы ў развiццi спецыяльнай адукацыi з’яўляюцца:

максiмальнае забеспячэнне спецыяльнай дапамогай усiх дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця шляхам стварэння адаптыўнай адукацыйнай прасторы;

стварэнне ўмоў для паляпшэння практыка-арыентаванага сацыяльнага i эмацыянальнага развiцця вучняў, iх працоўнай падрыхтоўкi i iнтэграцыi ў грамадства;

павышэнне якасцi адукацыйных i выхаваўчых паслуг у сiстэме спецыяльнай адукацыi на аснове шырокага выкарыстання сучасных навуковых i iнфармацыйных дасягненняў;

умацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы i фiнансавага забеспячэння ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне спецыяльнай адукацыi;

умацаванне мiжведамаснага ўзаемадзеяння па рэалiзацыi карэкцыйна-развiваючых праграм у iнтарэсах дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця i iх бацькоў;

аптымiзацыя сiстэмы ранняга выяўлення дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця i рэалiзацыя мер па прафiлактыцы iнвалiднасцi.

33. Мерапрыемствы па развiццi спецыяльнай адукацыi плануецца здзяйсняць згодна з дадаткам 4 да Праграмы.

34. Чакаемыя вынiкi:

паляпшэнне становiшча дзяцей-iнвалiдаў, дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця;

павышэнне эфектыўнасцi спецыяльнай адукацыi, стварэнне спрыяльных умоў для навучання i выхавання дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця i дзяцей-iнвалiдаў;

забеспячэнне дзяцей-iнвалiдаў сучаснымi тэхнiчнымi сродкамi рэабiлiтацыi;

забеспячэнне эфектыўнага ўзаемадзеяння i каардынацыйнай дзейнасцi аддзела адукацыi i мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, грамадскiх арганiзацый.

ГЛАВА 5
АРГАНIЗАЦЫЯ ЗАНЯТАСЦI ДЗЯЦЕЙ

35. Развiццё асобы дзiцяцi, яго творчых здольнасцей, iнтарэсаў i патрэбнасцей здзяйсняецца на ўсiх узроўнях атрымання адукацыi.

У 2005–2006 н.г. у школах раёна дзейнiчаў 241 гурток з ахопам 3572 дзяцей (61 % ад агульнай колькасцi вучняў), а таксама 123 спартыўныя секцыi з ахопам 2130 вучняў (37 %). Накiраванасць гурткоў розная: мастацкая, дэкаратыўна-прыкладная, тэхнiчная, экалагiчная, турысцка-краязнаўчая, арганiзацыйна-масавая, спартыўная. У гуртках мастацкай творчасцi ў 2005–2006 н.г. займалася 1476 выхаванцаў, у гуртках дэкаратыўна-прыкладной творчасцi – 796 выхаванцаў, у гуртках тэхнiчнай творчасцi – 102 выхаванцы, у экалагiчных – 135 выхаванцаў, у турысцка-краязнаўчых – 298 выхаванцаў, у арганiзацыйна-масавых гуртках – 669 выхаванцаў, у спартыўных гуртках – 196 выхаванцаў.

У раёне функцыянiруе раённы цэнтр пазашкольнай работы (далей – РЦПР). У РЦПР у 2005–2006 н.г. дзейнiчала 38 гурткоў, у якiх займалася 526 вучняў (21 % ад агульнай колькасцi вучняў Нясвiжа). Назiраецца дынамiка росту колькасцi гурткоў РЦПР i ахопу дзяцей дадзенай установай у параўнаннi з мiнулымi навучальнымi гадамi (у 2003 годзе працавала 29 гурткоў, у якiх займалася 438 выхаванцаў).

36. Адукацыйна-выхаваўчы працэс у РЦПР здзяйсняюць 11 педагогаў, з iх 9 – з профiльнай адукацыяй. 7 педагогаў маюць вышэйшую, 4 – сярэднюю спецыяльную адукацыю. Таму актуальным застаецца пытанне павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў.

37. Асновай выхаваўчай работы з’яўляецца дзейнасць дзiцячых i маладзёжных грамадскiх аб’яднанняў. У 2005–2006 н.г. у 25 пiянерскiх дружынах налiчвалася 3034 чалавекi (84 % ад агульнай колькасцi вучняў 2–8-га класаў).

У 25 пярвiчных арганiзацыях грамадскага аб’яднання «Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi» (далей – БРСМ) – 717 вучняў старэйшых класаў, што складае 39 % ад агульнай колькасцi вучняў, старэйшых за 14 гадоў. Толькi за 2005–2006 н.г. колькасць членаў БРСМ узрасла з 589 да 717 вучняў, створаны 4 новыя пярвiчныя арганiзацыi.

38. Ва ўстановах адукацыi пашыраны такiя формы пазакласнай работы, як класныя i iнфармацыйныя гадзiны, конкурсы, выставы, акцыi, агляды, канферэнцыi, дыспуты, фестывалi i iншыя.

39. Для стварэння ва ўсiх тыпах агульнаадукацыйных устаноў аптымальных умоў для ўмацавання здароўя вучняў сродкамi фiзiчнай культуры захавана i ўдасканальваецца вучэбна-спартыўная база, абсталяваны спартыўна-гульнёвыя пляцоўкi ў навучальных установах. Для правядзення фiзкультурна-аздараўленчай i спартыўна-масавай работы з вучнямi выкарыстоўваецца 22 спартыўныя залы i 5 прыстасаваных памяшканняў, 25 стадыёнаў, 27 гульнёвых спартыўных пляцовак, 14 трэнажорных залаў. З мэтай навучання дзяцей плаванню выкарыстоўваюцца басейны адкрытага акцыянернага таварыства «Гарадзейскi цукровы камбiнат», сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Агракамбiнат Сноў».

40. Усе ўстановы адукацыi ўкамплектаваны адпаведнымi кадрамi. У школах працуе 37 настаўнiкаў фiзiчнай культуры, з якiх 33 (89 %) маюць вышэйшую фiзкультурную адукацыю, 4 (11 %) – сярэднюю спецыяльную (з iх 2 вучацца завочна). Вышэйшую квалiфiкацыйную катэгорыю маюць 9 настаўнiкаў (24,3 %), першую – 15 (40,5 %), другую – 6 (16,3 %), без катэгорыi – 7 (18,9 %) – маладыя спецыялiсты.

41. Акрамя ўрочнай формы заняткаў у школах раёна праводзiцца пазакласная фiзкультурна-аздараўленчая работа. Працуюць спартыўныя секцыi па валейболе, баскетболе, футболе, настольным тэнiсе, турызме, агульнай фiзiчнай падрыхтоўцы i iнш. Ахоп гуртковай i секцыйнай работай у 2005–2006 н.г. павялiчыўся i склаў 37 % (у 2002–2003 н.г. – 19 %, у 2003–2004 н.г. – 29 %, у 2004–2005 н.г. – 32 %).

42. Прыярытэтнымi накiрункамi i задачамi па арганiзацыi занятасцi дзяцей ва ўстановах з’яўляюцца:

прафiлактыка залежнасцi ад шкодных звычак сярод падлеткаў, павышэнне iх гiгiенiчнай культуры, удасканаленне работы па фармiраваннi здаровага ладу жыцця;

удасканальванне падрыхтоўкi i павышэння квалiфiкацыi педагогаў па спецыялiзацыях у адпаведнасцi з накiрункамi дзейнасцi ва ўстановах адукацыi;

умацаванне i развiццё матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў адукацыi для арганiзацыi выхаваўчай работы.

43. Мерапрыемствы па арганiзацыi занятасцi дзяцей плануецца ажыццяўляць згодна з дадаткам 5 да Праграмы.

ГЛАВА 6
АРГАНIЗАЦЫЙНА-КАДРАВАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ СIСТЭМЫ АДУКАЦЫI

44. Ва ўстановах адукацыi раёна занята больш за 1580 работнiкаў, у тым лiку 884 педагогi.

У сiстэме школьнай адукацыi працуе 714 педагогаў, 89 % з якiх маюць вышэйшую адукацыю.

За апошнiя тры гады колькасць настаўнiкаў, якiя маюць вышэйшую адукацыю, узрасла на 4 %. Павышаецца i квалiфiкацыйны ўзровень педагогаў: доля настаўнiкаў з вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыяй узрасла з 10 % у 2001 годзе да 16 % у 2005 годзе.

У сiстэме дашкольнай адукацыi раёна занята 170 педагагiчных работнiкаў, з iх – 34 % з вышэйшай адукацыяй.

45. Аналiз узроставага складу кадраў раёна сведчыць аб дастаткова стабiльных суадносiнах узростаў у педагагiчных калектывах. Колькасць асоб пенсiённага ўзросту знаходзiцца ў межах 4 %.

46. Штогод у раён прыходзяць працаваць маладыя кадры. За перыяд з 2002 па 2005 год ва ўстановы адукацыi прыбылi i прыступiлi да працы 82 маладыя спецыялiсты, у тым лiку 17 (21 %) – пасля навучання па дагаворы на мэтавую падрыхтоўку.

Працягваюць працаваць у цяперашнi час 11 спецыялiстаў (65 %) пасля навучання па дагаворы на мэтавую падрыхтоўку.

47. Асаблiвае значэнне мае мэтавая падрыхтоўка педагагiчных кадраў.

У 2001–2005 гадах паступiлi на ўмовах мэтавай падрыхтоўкi 26 выпускнiкоў школ раёна.

З 1999 года ў раёне створаны фонд падтрымкi маладых спецыялiстаў, накiраваных на работу ў сельскую мясцовасць, якi забяспечвае матэрыяльнае стымуляванне iх працы.

48. У сувязi з дэмаграфiчнымi працэсамi, якiя адбываюцца ў раёне, назiраецца змяншэнне колькасцi вучняў у школах i выхаванцаў у дашкольных установах. З 2000 па 2005 год колькасць настаўнiкаў у школах зменшылася на 46 чалавек, у сiстэме дашкольнага выхавання – на 5 чалавек.

49. У адпаведнасцi з зацверджанай праграмай развiцця раёна адбываецца пастаянны працэс рэструктурызацыi i рэарганiзацыi ўстаноў адукацыi.

У 2005–2006 навучальным годзе лiквiдавана 2 установы адукацыi. Трапiлi пад скарачэнне 13 педагогаў, якiя працаўладкаваны ў сiстэме адукацыi раёна.

50. У мэтах забеспячэння вучэбна-выхаваўчых устаноў квалiфiкаванымi кадрамi, а таксама росту канкурэнтаздольнасцi на рынку працы праводзiцца мэтанакiраваная работа па перападрыхтоўцы кадраў у мэтах атрымання iмi новых спецыяльнасцей. У навучальных установах на ўмовах перападрыхтоўкi навучаюцца 5 педагогаў.

51. У мэтах павышэння адукацыйнага ўзроўню педагогаў раёна пастаянная ўвага надаецца завочнаму навучанню спецыялiстаў. За апошнiя тры гады колькасць чалавек, якiя навучаюцца на завочных аддзяленнях ВНУ, павялiчылася з 78 чалавек у 2003 годзе да 107 чалавек у 2005 годзе.

Усiм навучэнцам завочнай формы навучання прадастаўляюцца льготы i гарантыi, прадугледжаныя заканадаўствам.

52. Кiруючыя кадры ўстаноў адукацыi раёна складаюць 78 чалавек, у тым лiку кiраўнiкоў устаноў адукацыi ўсiх тыпаў – 47 чалавек. Усе кiраўнiкi школ, гiмназii, лiцэя маюць вышэйшую адукацыю. Адпаведны паказчык загадчыкаў дашкольных устаноў складае 90 %.

За апошнi год узрос працэнт змяняльнасцi кiруючых кадраў: з 5 % у 2004 годзе да 13 % у 2005 годзе, што тлумачыцца арганiзаванай работай з рэзервам кiруючых кадраў, а таксама з iзноў прызначанымi кiраўнiкамi.

53. Маральнае i матэрыяльнае стымуляванне працы работнiкаў галiны – важны накiрунак работы органаў кiравання i кiраўнiкоў устаноў адукацыi.

Штогод Нясвiжскi райвыканкам узнагароджвае лепшых педагогаў i работнiкаў сiстэмы адукацыi Ганаровымi граматамi Нясвiжскага райвыканкама i Падзякамi старшынi Нясвiжскага райвыканкама з выдзяленнем грашовых прэмiй. За 2001–2005 гады ўзнагародамi Нясвiжскага райвыканкама адзначана больш за 120 работнiкаў галiны.

Педагогам, якiя падрыхтавалi пераможцаў раённых, абласных, рэспублiканскiх алiмпiяд, конкурсаў, спаборнiцтваў, таксама выплачваюцца грашовыя прэмii. За перыяд 2001–2005 гадоў прэмii атрымалi 67 педагогаў.

54. Прыярытэтнымi накiрункамi па ўдасканальваннi работы з кадрамi з’яўляюцца:

павышэнне прафесiйнага ўзроўню работнiкаў адукацыi ў галiне iнфармацыйна-адукацыйных тэхналогiй;

укараненне дыстанцыйнага навучання пры падрыхтоўцы рэзерву кiруючых кадраў;

удасканальванне нарматыўна-прававой базы кадравага забеспячэння адукацыйных устаноў раёна;

павышэнне эфектыўнасцi кiравання кадравай палiтыкай у сiстэме адукацыi;

удасканальванне структуры i зместу шматузроўневай бесперапыннай педагагiчнай адукацыi;

удасканальванне сiстэмы замацавання маладых спецыялiстаў сiстэмы адукацыi, прадухiленне адтоку педагагiчных кадраў;

павышэнне ўзроўню сацыяльнай абароненасцi педагогаў, прэстыжу прафесii настаўнiка.

55. Мерапрыемствы па арганiзацыйна-кадравым забеспячэннi сiстэмы адукацыi плануецца ажыццяўляць згодна з дадаткам 6 да Праграмы.

56. Прагназуемыя вынiкi:

забеспячэнне занятасцi педагагiчных работнiкаў ва ўмовах рэарганiзацыi сеткi ўстаноў адукацыi;

павышэнне прафесiйнага майстэрства i якасцi работы спецыялiстаў сiстэмы адукацыi;

забеспячэнне адукацыйных устаноў усiх тыпаў i вiдаў педагагiчнымi работнiкамi неабходнай квалiфiкацыi;

стварэнне навукова-метадычнай базы для арганiзацыi работы з педагагiчнымi кадрамi ўсiх узроўняў.

ГЛАВА 7
ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ РАБОТЫ З ПЕДАГАГIЧНЫМI I КIРУЮЧЫМI КАДРАМI РАЁНА

57. У паспяховым развiццi сiстэмы адукацыi, у арганiзацыi бесперапыннага павышэння квалiфiкацыi педагагiчных работнiкаў, укараненнi сучасных адукацыйных тэхналогiй значная роля адводзiцца метадычнаму забеспячэнню адукацыйнага працэсу.

58. Раённы вучэбна-метадычны кабiнет аддзела адукацыi Нясвiжскага райвыканкама (далей – РВМК) як вучэбна-метадычная ўстанова здзяйсняе вучэбную, навуковую i арганiзацыйна-метадычную работу па павышэннi квалiфiкацыi работнiкаў сiстэмы адукацыi раёна, якiя маюць вышэйшую цi сярэднюю спецыяльную адукацыю.

59. За перыяд з 2001 па 2005 год 594 педагогi прайшлi базавую курсавую падрыхтоўку, павысiлi свой прафесiйны ўзровень на аўтарскiх, мэтавых i праблемных курсах. На базе раёна працуюць рэгiянальныя групы настаўнiкаў фiзiкi (25 чал.) i настаўнiкаў пачатковых класаў (29 чал.).

60. У раёне працуе 29 раённых метадычных аб’яднанняў (далей – РМА). Iх дзейнасць накiравана на забеспячэнне прафесiйнага, культурнага i творчага росту педагогаў. 2 разы ў год праводзяцца пасяджэннi РМА, на якiх выкарыстоўваюцца розныя формы работы. Гэта круглы стол, семiнар-практыкум, педагагiчны рынг, майстар-клас, дыскусii.

61. Для павышэння тэарэтычнага i метадычнага ўзроўню работнiкаў адукацыi, апрабацыi iнавацыйных працэсаў створаны школа ўдасканалення ўпраўленчай дзейнасцi, школа маладога загадчыка i школа кiраўнiкоў фiзiчнага выхавання, творчая група работнiкаў сiстэмы дашкольнай адукацыi.

62. Адным з накiрункаў работы РВМК з’яўляецца работа з маладымi спецыялiстамi. Арганiзавана стажорская практыка маладых педагогаў ва ўстановах адукацыi раёна, кiраўнiкамi стажорскай практыкi праводзяцца iнструктыўна-метадычныя нарады па арганiзацыi стажыроўкi з маладымi спецыялiстамi.

63. З кiраўнiкамi ўстаноў адукацыi РВМК праводзiць работу па павышэннi квалiфiкацыi шляхам дыягностыкi прафесiйных уменняў i запытаў, арганiзуе экскурсii з мэтай вывучэння вопыту творча працуючых калектываў ва ўстановах вобласцi. У 2005–2006 н.г. калектыў кiраўнiкоў устаноў раёна наведаў установы адукацыi Капыльскага i Клецкага раёнаў.

64. У раёне 14 агульнаадукацыйных устаноў займаюцца iнавацыйнай дзейнасцю. За 2001–2005 гады адкрыты i працягваюць працаваць 17 раённых iнавацыйных пляцовак.

65. РВМК ажыццяўляе кантроль за атэстацыяй педагагiчных работнiкаў раёна. Так, у 2001 годзе вышэйшую квалiфiкацыйную катэгорыю мелi 69 чал. (10 %), I катэгорыю – 333 чал. (50 %), а ў 2005 – 104 чал. (16 %) i 370 чал. (53 %) адпаведна.

66. З мэтай развiцця творчага патэнцыялу педагагiчных работнiкаў, выяўлення, абагульнення i распаўсюджвання педагагiчнага вопыту РВМК праводзiў конкурсы прафесiйнага майстэрства: 2000–2001 н.г. – «Кiраўнiк года», 2001–2002 н.г. – «Самы класны класны», 2002–2003 н.г. – «Педагог года», 2003–2004 н.г. – «Малады педагог», 2004–2005 н.г. – «Творчы кiраўнiк», 2005–2006 н.г. – «Настаўнiк года».

67. Адным з вiдаў дзейнасцi РВМК з’яўляецца выяўленне, абагульненне, распаўсюджванне эфектыўнай педагагiчнай практыкi. За 2004–2005 н.г. у раёне абагульнены перадавы педагагiчны вопыт (далей – ППВ) 13 педагогаў.

68. З работнiкамi ўстаноў адукацыi раёна праводзiлася работа па асноўных накiрунках развiцця адукацыi:

суправаджэнне iнавацыйнай дзейнасцi ва ўстановах адукацыi;

пераход на 10-бальную сiстэму адзнакi ўзроўняў засваення ведаў вучняў;

арганiзацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу ва ўмовах 5-дзённага вучэбнага тыдня;

арганiзацыя работы класнага кiраўнiка i кiраўнiкоў школ.

69. Улiчваючы паказчыкi павышэння квалiфiкацыi за 2001–2005 гады i магчымасцi развiцця РВМК, неабходна намецiць наступныя перспектыўныя накiрункi дзейнасцi РВМК у перыяд 2006–2010 гадоў:

павышэнне кампетэнтнасцi спецыялiстаў адукацыi шляхам стварэння аптымальных умоў i ўключэнне iх у сiстэму неперарыўнага павышэння квалiфiкацыi;

iнтэнсiфiкацыя прапаганды перадавога педагагiчнага вопыту спецыялiстаў адукацыi раёна;

узаемадзеянне з установамi адукацыi раёна па падрыхтоўцы да ўкаранення перадпрофiльнага i профiльнага навучання на старэйшай ступенi агульнай сярэдняй адукацыi;

узаемадзеянне з установамi адукацыi раёна ў пытаннях арганiзацыi работы з адоранымi дзецьмi;

забеспячэнне рознабаковай апераджаючай падрыхтоўкi педагогаў, якiя працуюць у аграгарадках.

70. РВМК у 2006–2010 гадах накiроўвае свае намаганнi на захаванне iнтэлектуальнага i культурнага патэнцыялу раёна, уключаючы педагогаў у дзейнасць, якая дазволiць iм самавызначацца ў педагагiчнай i сацыяльнай прасторы, навучыцца праектаваць сваю дзейнасць, а таксама вырашаць гуманiтарныя, светапоглядныя праблемы, ствараць мадэлi развiцця cвaix адукацыйных устаноў. Ва ўмовах перманентных змен у змесце школьнай адукацыi, укаранення новых педагагiчных тэхналогiй узрастае неабходнасць пастаяннага абнаўлення метадалагiчных, псiхолага-педагагiчных ведаў, у пашырэннi прафесiянальнай кампетэнтнасцi педагагiчных кадраў.

Адсюль вынiкаюць наступныя накiрункi дзейнасцi РВМК:

70.1. сацыякультурная:

павышэнне ўспрымальнасцi адукацыйнага асяроддзя, суб’ектаў адукацыi да iнаватыкi;

стварэнне ўмоў для ўкаранення iнавацыйных распрацовак ва ўстановах адукацыi;

вывучэнне сацыякультурных i адукацыйных патрэб раёна;

70.2. навукова-метадычная:

даследчая, эксперыментальная работа;

праектаванне сумесна з педагогамi новых вучэбных курсаў, факультатываў, праграм;

выяўленне сумесна з педагогамi сутнасцi значэння новых тэхналогiй выхавання i навучання;

сумесная распрацоўка з педагогамi тэхналогii пераходу навучальна-выхаваўчых устаноў у рэжым развiцця;

аналiз вынiкаў работы настаўнiкаў, педагагiчных калектываў;

70.3. метадычная:

праектаванне агульнаадукацыйных працэсаў;

дапамога педагогам у падрыхтоўцы да атэстацыi;

стварэнне ў навучальна-выхаваўчых установах шматузроўневай структуры прафесiянальных аб’яднанняў;

падрыхтоўка палажэнняў, рэкамендацый, зместу аглядаў, конкурсаў;

дапамога новым спецыялiстам у школах i дашкольных установах: псiхолагам, педагогам сацыяльным;

абагульненне, распаўсюджванне педагагiчнага вопыту настаўнiкаў, выхавальнiкаў, педагагiчных калектываў;

70.4. арганiзацыйная:

каардынацыя работы ўсiх суб’ектаў адукацыйнай прасторы;

укараненне iнавацыйных праектаў, праграм, распрацовак (вывучэнне ўзораў iнавацыйнага педагагiчнага вопыту, запуск, падтрымка i педагагiчны манiторынг);

стварэнне эксперыментальных пляцовак, кiраўнiцтва iмi i экспертыза iх дзейнасцi;

падрыхтоўка i правядзенне конкурсаў, аглядаў, алiмпiяд.

Мерапрыемствы па арганiзацыi вучэбна-метадычнага забеспячэння работы з педагагiчнымi i кiруючымi кадрамi раёна плануецца ажыццяўляць згодна з дадаткам 7 да Праграмы.

ГЛАВА 8
УМАЦАВАННЕ ВУЧЭБНА-МАТЭРЫЯЛЬНАЙ БАЗЫ

71. На балансе ўстаноў адукацыi раёна на 1 студзеня 2006 г. знаходзiцца 1688 будынкаў, утрымлiваецца 13 кацельняў.

На рамонтныя работы ў 2001–2005 гадах было накiравана 3363,0 мiльёна рублёў (далей – млн. руб.).

72. У мэтах прывядзення будынкаў i збудаванняў у адпаведнасць з сучаснымi патрабаваннямi, падтрымкi матэрыяльнай базы на неабходным узроўнi на капiтальны рамонт з мясцовага бюджэту за перыяд 2006–2010 гадоў прадугледжваецца выдзелiць 5300,0 млн. руб. у цэнах 2006 года.

73. У 2006–2010 гадах будзе рэалiзавана работа па замене камп’ютэрнай тэхнiкi, аснашчэннi школ новым вучэбным i спартыўным абсталяваннем, замене мэблi, па набыццi тэхналагiчнага абсталявання, пасцельнай бялiзны, посуду i iншых гаспадарчых тавараў, на што плануецца накiраваць са сродкаў раённага бюджэту 1520,0 млн. руб.

74. Згодна з рэструктурызацыяй сiстэмы адукацыi раёна аддзелам адукацыi распрацаваны план па закупцы аўтобусаў для штодзённага падвозу дзяцей з аддаленых населеных пунктаў.

Для вырашэння дадзенай задачы з 2002 па 2005 год набыта 4 аўтобусы.

Набыццё школьных аўтобусаў у 2006–2010 гадах у колькасцi 4 адзiнак дазволiць поўнасцю вырашыць пытанне падвозу дзяцей ва ўстановы адукацыi раёна.

75. Рэалiзацыя Праграмы дазволiць:

абнавiць устарэлы фонд будынкаў;

ажыццявiць неабходны капiтальны рамонт, палепшыць матэрыяльную базу ўстаноў адукацыi;

абнавiць устарэлае тэхналагiчнае абсталяванне ў харчовых блоках, вучэбную, лабараторную i бытавую мэблю;

павялiчыць забяспечанасць устаноў адукацыi спартыўным iнвентаром i абсталяваннем;

забяспечыць падвоз дзяцей з аддаленых населеных пунктаў да ўстаноў адукацыi раёна.

Мерапрыемствы па развiццi вучэбна-матэрыяльнай базы плануецца ажыццяўляць згодна з дадаткам 8 да Праграмы.

Дадатак 1 да Праграмы развiцця
адукацыi Нясвiжскага
раёна Мiнскай вобласцi
на 2006–2010 гады

Мерапрыемствы па рэалiзацыi Праграмы развiцця адукацыi Нясвiжскага раёна Мiнскай вобласцi на 2006–2010 гады ў галiне дашкольнай адукацыi


п/п

Назва мерапрыемства

Тэрмiн выканання, гады

Выканаўцы

Крынiца фiнансавання

1. Арганiзацыйныя мерапрыемствы

1.1

Стварэнне банка даных аб дзецях дашкольнага ўзросту, якiя не наведваюць дашкольныя ўстановы

Штогод

Аддзел адукацыi Нясвiжскага раённага выканаўчага камiтэта (далей – аддзел адукацыi);
дашкольныя ўстановы (далей – ДУ)

1.2

Улiк дзяцей 5-гадовага ўзросту, ахопленых i не ахопленых падрыхтоўкай да школы

Штогод

Аддзел адукацыi; ДУ

1.3

Стварэнне банка даных аб дашкольных установах рознага тыпу, вiду, профiлю

Штогод

Аддзел адукацыi

2. Развiццё сеткi дашкольных устаноў

2.1

Адкрыццё дашкольнага цэнтра развiцця дзiцяцi на базе дзiцячага ясляў-сада № 6 г. Нясвiжа

2006 (верасень)

Аддзел адукацыi

Раённы бюджэт

2.2

Адкрыццё пунктаў карэкцыйна-педагагiчнай дапамогi:

Аддзел адукацыi

Раённы бюджэт

на базе Ударненскага дзiцячага ясляў-сада

2006

на базе Гарадзейскага дзiцячага ясляў-сада № 2

2006

на базе УА «Лысiцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа – дзiцячы сад»

2006

на базе Сноўскага дзiцячага ясляў-сада

2007

на базе Ланскага дзiцячага сада

2008

2.3

Адкрыццё на аснове вывучэння запытаў бацькоў прагулачных груп:

Аддзел адукацыi; ДУ

Раённы бюджэт

дзiцячы яслi-сад № 4 г. Нясвiжа

2007

груп выхаднога дня:

дзiцячыя яслi-сады № 4, 5 г. Нясвiжа

2007–2008

груп кароткачасовага знаходжання:

дзiцячыя яслi-сады № 5, № 7 г. Нясвiжа

2008

2.4

Адкрыццё санаторных груп на базе Гарадзейскага дзiцячага ясляў-сада № 2

2007

Аддзел адукацыi

Раённы бюджэт

3. Павышэнне якасцi дашкольнай адукацыi

3.1

Распрацоўка раённай праграмы «Адораныя дзецi»

2006

Аддзел адукацыi

Раённы бюджэт

3.2

Стварэнне банка даных «Адораныя дзецi»

2006

Аддзел адукацыi; ДУ

Раённы бюджэт

3.3

Забеспячэнне псiхолага-педагагiчнага суправаджэння работы з адоранымi дзецьмi

Штогод

Аддзел адукацыi; ДУ

Раённы бюджэт

3.4

Укараненне ў практыку работы дашкольных устаноў перадавых педагагiчных тэхналогiй:

Аддзел адукацыi; ДУ

Раённы бюджэт

«Тэорыя рашэння вынаходнiцкiх задач i развiцця творчага ўяўлення» (Гарадзейскi дзiцячы яслi-сад № 2) – раённая iнавацыйная пляцоўка

2006

«Мадэль сельскага дзiцячага сада на аснове экалагiчнага выхавання i адукацыi» (Аношкаўскi дзiцячы сад) – абласная iнавацыйная пляцоўка

2007

«Мадэль зместу i формаў духоўна-маральнага выхавання дашкольнiкаў на праваслаўных традыцыях беларускага народа» (Высокалiпскi дзiцячы сад) – абласная iнавацыйная пляцоўка

2008

3.5

Прапаганда перадавога вопыту педагогаў, якiя працуюць з дзецьмi дашкольнага ўзросту, сярод бацькоў, грамадскасцi, у сродках масавай iнфармацыi (далей – СМI)

Штогод

Аддзел адукацыi; ДУ

Раённы бюджэт

3.6

Удзел у раённых конкурсах педагагiчнага майстэрства

2006–2010

Аддзел адукацыi; ДУ

Раённы бюджэт

3.7

Забеспячэнне дзяцей пяцiгадовага ўзросту, якiя не наведваюць дашкольныя ўстановы, падрыхтоўкай да школы на занятках у агульнаадукацыйных школах

Штогод

Аддзел адукацыi; ДУ; агульнааду-кацыйныя ўстановы

Раённы бюджэт

3.8

Стварэнне сiстэмы манiторынгу якасцi дашкольнай адукацыi

2006

Аддзел адукацыi; ДУ

4. Павышэнне якасцi фiзкультурна-аздараўленчай работы

4.1

Распрацоўка праграм захавання здароўя дзяцей i механiзмаў рэалiзацыi гэтых праграм у дашкольных установах

2006–2007

Аддзел адукацыi; ДУ

Раённы бюджэт

4.2

Арганiзацыя выхаваўча-адукацыйнага працэсу i аздараўлення дзяцей з мэтай пераадолення адмоўнага ўздзеяння на здароўе дзяцей (распарадак дня, арганiзацыя харчавання, сетка заняткаў, дадатковыя платныя паслугi)

Штогод

Аддзел адукацыi; ДУ

Раённы бюджэт

4.3

Шырокае выкарыстанне фiзкультурна-аздараўленчых формаў работы з дзецьмi i iх бацькамi (святы здароўя, школа выхаднога дня, клубы здаровай сям’i i iншыя (далей – iнш.)

2006–2010

Аддзел адукацыi; ДУ

Раённы бюджэт

4.4

Укараненне здароўезберагаючых тэхналогiй у практыку работы дашкольных устаноў:

Аддзел адукацыi; ДУ

Раённы бюджэт

«Актыўныя метады навучання дашкольнiкаў здароваму ладу жыцця» (Гарадзейскi дзiцячы яслi-сад № 1) – раённая iнавацыйная пляцоўка

2006

«Актыўныя метады навучання дашкольнiкаў здароваму ладу жыцця» (дзiцячы яслi-сад № 4 г. Нясвiжа) – раённая iнавацыйная пляцоўка

2007

«Тэорыя рашэння вынаходнiцкiх задач i развiцця творчага ўяўлення» (Гарадзейскi дзiцячы яслi-сад № 2) – раённая iнавацыйная пляцоўка

2007

«Навучанне чытанню i матэматыцы па методыцы М.А.Зайцава» (Сноўскi дзiцячы яслi-сад, Ударненскi дзiцячы яслi-сад, Навасёлкаўскi дзiцячы сад) – раённая iнавацыйная пляцоўка

2008

4.5

Удзел у раённых спартыўна-масавых i культурна-масавых мерапрыемствах:

Аддзел адукацыi; ДУ

Раённы бюджэт

раённы конкурс-агляд самадзейнай мастацкай творчасцi выхаванцаў дашкольных устаноў «Нясвiжскiя залацiнкi»

2006–2010

раённая спартландыя «Мама, тата i я – спартыўная сям’я»

2006–2010

раённая лыжная эстафета

2008

раённы конкурс «Маленькая прыгажуня»

2009

5. Павышэнне якасцi кадравага забеспячэння

5.1

Павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўка педагагiчных i медыцынскiх кадраў:

Аддзел адукацыi; ДУ

Раённы бюджэт

14 чалавек

2007

18 чалавек

2008

20 чалавек

2009

15 чалавек

2010

5.2

Правядзенне iдэалагiчнай, эканамiчнай i прававой вучобы кiраўнiкоў сiстэмы дашкольнай адукацыi

2006–2010

Аддзел адукацыi

Раённы бюджэт

5.3

Арганiзацыя раённых метадычных аб’яднанняў для ўсiх катэгорый педагагiчных работнiкаў дашкольных устаноў:

Аддзел адукацыi; ДУ

раённае метадычнае аб’яднанне выхавацеляў груп ранняга ўзросту

2006

школа маладога загадчыка

2006

раённае метадычнае аб’яднанне выхавацеляў груп «Фантазёры»

2007

5.4

Арганiзацыя метадычных аб’яднанняў рэзерву кiруючых кадраў

Штогод

Аддзел адукацыi

Дадатак 2 да Праграмы развiцця
адукацыi Нясвiжскага
раёна Мiнскай вобласцi
на 2006–2010 гады

Мерапрыемствы па рэалiзацыi Праграмы развiцця адукацыi Нясвiжскага раёна Мiнскай вобласцi на 2006–2010 гады ў галiне агульнай сярэдняй адукацыi


п/п

Назва мерапрыемства

Тэрмiн выканання, гады

Выканаўцы

Крынiца фiнансавання

1. Арганiзацыйныя мерапрыемствы

1.1

Стварэнне на аснове сучасных iнфармацыйных тэхналогiй сiстэмы ўлiку дзяцей дашкольнага i школьнага ўзросту, наведвання iмi адукацыйных устаноў i рэалiзацыя прынцыпу даступнасцi агульнай сярэдняй адукацыi

Штогод

Аддзел адукацыi Нясвiжскага раённага выканаўчага камiтэта (далей – аддзел адукацыi)

Раённы бюджэт

1.2

Стварэнне базы даных аб дзецях, якiм патрэбна дапамога i медыка-псiхолага-педагагiчная падтрымка, адпрацоўка механiзмаў аказання такой дапамогi i падтрымкi на базе ўстановы адукацыi «Нясвiжскi дзяржаўны раённы сацыяльна-педагагiчны цэнтр» (далей – СПЦ)

2006–2010

Аддзел адукацыi; установы адукацыi (далей – УА)

2. Развiццё сеткi ўстаноў адукацыi раёна

2.1

Аптымiзацыя колькасцi ўстаноў адукацыi новага тыпу, школ i класаў з паглыбленым i профiльным навучаннем, школ i класаў з рознымi ўхiламi

Штогод

Аддзел адукацыi

Раённы бюджэт

2.2

Закрыццё ўстаноў адукацыi ў сувязi з памяншэннем колькасцi дзяцей:

Аддзел адукацыi

Раённы бюджэт

установы адукацыi «Слаўкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная базавая школа»

2006

Нялепаўскай пачатковай школы

2006

Завiтанскай пачатковай школы

2007

установы адукацыi «Быхаўшчынская дзяржаўная агульнаадукацыйная базавая школа»

2009

2.3

Пераўтварэнне сярэднiх школ у базавыя:

Аддзел адукацыi

Раённы бюджэт

установы адукацыi «Лявонавiцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа – дзiцячы сад»

2009

установы адукацыi «Салтанаўшчынская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа – дзiцячы сад»

2010

3. Павышэнне якасцi адукацыi

3.1

Увядзенне перадпрофiльнай падрыхтоўкi i профiльнага навучання

Штогод

Аддзел адукацыi; УА

Раённы бюджэт

3.2

Адкрыццё гiмназiчных класаў у агульнаадукацыйных установах:
установа адукацыi «Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 2 г.п. Гарадзея»
установа адукацыi «Сноўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа»
установа адукацыi «Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 1 г. Нясвiжа»
установа адукацыi «Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 3 г. Нясвiжа»
установа адукацыi «Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 4 г. Нясвiжа»
установа адукацыi «Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 1 г.п. Гарадзея»

Штогод

Аддзел адукацыi; УА

Раённы бюджэт

3.3

Забеспячэнне выкарыстання сучасных адукацыйных тэхналогiй i распаўсюджванне эфектыўнай педагагiчнай практыкi ў арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага працэсу

2006–2010

Аддзел адукацыi; УА

Раённы бюджэт

3.4

Пашырэнне дзейнасцi метадычных службаў, арганiзацыя iх дзейнасцi на прынцыпах адукацыйных тэхналогiй, лабараторый перадавога вопыту, педагагiчных майстэрняў i iншых (далей – iнш.)

2006–2010

Аддзел адукацыi; раённы вучэбна-метадычны кабiнет аддзела адукацыi Нясвiжскага раённага выканаўчага камiтэта (далей – РВМК)

Раённы бюджэт

3.5

Правядзенне раённага манiторынгу якасцi навучання

Штогод

Аддзел адукацыi

Раённы бюджэт

3.6

Укараненне сiстэмы манiторынгу якасцi навучання ва ўсiх установах раёна

Штогод

Аддзел адукацыi; УА

Раённы бюджэт

3.7

Укараненне комплексу «Параграф: Учебное заведение XXI» для аўтаматызацыi ўпраўлення ва ўсiх адукацыйных установах раёна

2007

Аддзел адукацыi; УА

Раённы бюджэт

3.8

Сiстэматызацыя дзейнасцi па iнфарматызацыi вучэбна-выхаваўчага працэсу, упраўленчай дзейнасцi, аснашчэння ўстаноў адукацыi сучаснай камп’ютэрнай тэхнiкай, уключэнне ў глабальную iнфармацыйную сетку ўстаноў адукацыi раёна. Замена камп’ютэрнай тэхнiкi ў наступных установах адукацыi:

Аддзел адукацыi; УА

Раённы бюджэт

установа адукацыi «Ланская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа»

установа адукацыi «Лявонавiцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа – дзiцячы сад»

2006

установа адукацыi «Навасёлкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа»

установа адукацыi «Нясвiжскi дзяржаўны раённы агульнаадукацыйны лiцэй»

установа адукацыi «Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 4 г. Нясвiжа»

установа адукацыi «Лiпская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа»

2007

установа адукацыi «Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 1 г. Нясвiжа»

2008

установа адукацыi «Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 1 г.п. Гарадзея»

2009

установа адукацыi «Карцэвiцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа»

2010

4. Навучанне дзяцей з павышанай матывацыяй да вучобы

4.1

Развiццё сеткi ўстаноў адукацыi з паглыбленым i павышаным узроўнямi вывучэння прадметаў

Штогод

Аддзел адукацыi; УА

Раённы бюджэт

4.2

Умацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы ўстаноў адукацыi з мэтай павышэння эфектыўнасцi работы з адоранымi дзецьмi

2006–2010

Аддзел адукацыi; УА

Раённы бюджэт

4.3

Фармiраванне банка даных «Адораныя дзецi»

Штогод

Аддзел адукацыi; УА

Раённы бюджэт

4.4

Забеспячэнне псiхолага-педагагiчнага суправаджэння работы з адоранымi дзецьмi

Штогод

Аддзел адукацыi; УА

Раённы бюджэт

4.5

Выяўленне i распаўсюджванне педагагiчнага вопыту па рабоце з адоранымi дзецьмi, дзецьмi з павышанай матывацыяй да вучобы

Штогод

Аддзел адукацыi; УА

Раённы бюджэт

4.6

Фармiраванне банка даных аўтарскiх методык i праграм па рабоце з адоранымi дзецьмi, дзецьмi з павышанай матывацыяй да вучобы

Штогод

Аддзел адукацыi; РВМК

4.7

Правядзенне раённых прадметных алiмпiяд

Штогод

Аддзел адукацыi; РВМК

Раённы бюджэт

4.8

Правядзенне раённых навукова-практычных канферэнцый

Штогод

Аддзел адукацыi; РВМК

Раённы бюджэт

4.9

Устанаўленне прэмiй для заахвочвання адораных дзяцей, правядзенне традыцыйнага злёту пераможцаў алiмпiяд, конкурсаў, спартакiяд

Штогод

Аддзел адукацыi; УА

Раённы бюджэт

4.10

Арганiзацыя летнiх збораў для адораных дзяцей на базе летнiх аздараўленчых лагераў

2006–2010

Аддзел адукацыi; УА

Раённы бюджэт

Дадатак 3 да Праграмы развiцця
адукацыi Нясвiжскага
раёна Мiнскай вобласцi
на 2006–2010 гады

Мерапрыемствы па развiццi сiстэмы аховы дзяцiнства


п/п

Назва мерапрыемства

Тэрмiн выканання, гады

Выканаўцы

Крынiца фiнансавання

1

Распрацоўка ва ўстановах адукацыi мерапрыемстваў па выкананнi праграмы «Дзецi Беларусi» на 2006–2010 гады. Аналiз работы i падвядзенне вынiкаў

Штогод

Аддзел адукацыi Нясвiжскага раённага выканаўчага камiтэта (далей – аддзел адукацыi); установы адукацыi (далей – УА)

Раённы бюджэт

2

Правядзенне акцый i мерапрыемстваў, прысвечаных сям’i

2006–2010

Аддзел адукацыi; УА

3

Ажыццяўленне комплексу мерапрыемстваў па стварэннi для дзяцей спрыяльных умоў навучання, забеспячэнне iх якаснымi прадуктамi харчавання, вадою, асаблiва ў сельскай мясцовасцi

Штогод

Аддзел адукацыi; УА

Раённы бюджэт

4

Актывiзацыя дзейнасцi па ўмацаваннi iнстытута сям’i, яе статуса, павышэннi ролi сямейных каштоўнасцей у грамадстве

Штогод

УА

5

Арганiзацыя кантролю i рэгулярнага аналiзу работы па забеспячэннi правоў дзяцей

Штогод

Аддзел адукацыi; УА

6

Садзейнiчанне развiццю грамадскiх iнiцыятыў дзяцей, формаў iх удзелу ў абмеркаваннi i прыняццi рашэнняў на розных узроўнях, дзе закранаюцца iнтарэсы дзяцей i праблемы дзяцiнства, рэалiзацыя iх права быць паспяховымi

Штогод

Аддзел адукацыi; УА

7

Адкрыццё раённага сацыяльна-педагагiчнага цэнтра на базе дзяржаўнай установы адукацыi «Гарадзейская агульнаадукацыйная школа-iнтэрнат для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў»

2006

Аддзел адукацыi

Раённы бюджэт

8

Забеспячэнне пры выбары формы жыццеўладкавання дзяцей-сiрот прыярытэтнасцi iх выхавання ў сем’ях грамадзян Рэспублiкi Беларусь

Штогод

Установа адукацыi «Нясвiжскi дзяржаўны раённы сацыяльна-педагагiчны цэнтр» (далей – СПЦ)

Раённы бюджэт

9

Прапаганда станоўчага вопыту сем’яў грамадзян Рэспублiкi Беларусь, якiя прынялi на выхаванне дзяцей-сiрот

Штогод

СПЦ

Раённы бюджэт

10

Пашырэнне сацыяльнай рэкламы ўсынаўлення i iншых формаў сямейнага ўладкавання дзяцей-сiрот на выхаванне ў сем’i грамадзян Рэспублiкi Беларусь

Штогод

СПЦ

Раённы бюджэт

11

Развiццё сiстэмы адбору i падрыхтоўкi грамадзян, якiя жадаюць прыняць дзяцей-сiрот на выхаванне ў сем’i

Штогод

СПЦ

12

Забеспячэнне комплекснага суправаджэння сем’яў, якiя прынялi дзяцей-сiрот на выхаванне

Штогод

СПЦ

Раённы бюджэт

13

Адкрыццё web-сайта па ахове правоў дзяцей у сiстэме web-сайтаў устаноў адукацыi

2007

Аддзел адукацыi

Раённы бюджэт

14

Забеспячэнне пастаноўкi на ўлiк для атрымання жылля сацыяльнага выкарыстання дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў i патрабуюць паляпшэння жыллёвых умоў

Штогод

Аддзел адукацыi

15

Забеспячэнне пакрыцця бацькамi расходаў, затрачаных дзяржавай на ўтрыманне дзяцей, якiя знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэннi

Штогод

Аддзел адукацыi

16

Арганiзацыя аздараўлення ў аздараўленчых лагерах для дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў

Штогод

Аддзел адукацыi; УА

Раённы бюджэт

17

Арганiзацыя аздараўлення за мяжой дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў

Штогод

Аддзел адукацыi

18

Накiраванне дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, на санаторна-курортнае лячэнне па медыцынскiх паказчыках

Штогод

Аддзел адукацыi

Раённы бюджэт

Дадатак 4 да Праграмы развiцця
адукацыi Нясвiжскага
раёна Мiнскай вобласцi
на 2006–2010 гады

Мерапрыемствы па рэалiзацыi Праграмы развiцця адукацыi Нясвiжскага раёна Мiнскай вобласцi на 2006–2010 гады ў галiне спецыяльнай адукацыi


п/п

Назва мерапрыемства

Тэрмiн выканання, гады

Выканаўцы

Крынiца фiнансавання

1. Арганiзацыйная i iнфармацыйна-аналiтычная дзейнасць

1.1

Вывучэнне якасцi арганiзацыi работы з дзецьмi з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця (далей – АПФР) ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне спецыяльнай адукацыi

2006–2010

Аддзел адукацыi Нясвiжскага раённага выканаўчага камiтэта (далей – аддзел адукацыi)

Раённы бюджэт

1.2

Забеспячэнне правядзення раённай выставы-конкурсу i ўдзел у абласной «Сучасныя педагагiчныя тэхналогii навучання i выхавання дзяцей з АПФР. Рэгiянальныя мадэлi спецыяльнай адукацыi»

2006–2010

Аддзел адукацыi; дзяржаўная ўстанова адукацыi «Цэнтр карэкцыйна-развiваючага навучання i рэабiлiтацыi Нясвiжскага раёна» (далей – ЦКРНiР)

Раённы бюджэт

1.3

Вядзенне банка даных аб дзецях з АПФР (улiк сацыяльнага статуса сям’i)

2006–2010

Аддзел адукацыi; ЦКРНiР

1.4

Вядзенне банка даных аб дзецях-iнвалiдах з АПФР

2006–2010

Аддзел адукацыi; ЦКРНiР

1.5

Удасканаленне работы па вядзеннi ўлiку дзяцей ранняга ўзросту з фактарам рызыкi

2006–2010

ЦКРНiР; установа аховы здароўя «Нясвiжская цэнтральная раённая бальнiца» (далей – ЦРБ)

Раённы бюджэт

1.6

Падрыхтоўка i выданне iнфармацыйна-аналiтычных матэрыялаў па пытаннях спецыяльнай адукацыi (сродкi масавай iнфармацыi, памяткi, iнфармацыйныя бюлетэнi i iншыя (далей – iнш.)

Штогод

Аддзел адукацыi; установы адукацыi (далей – УА); раённы вучэбна-метадычны кабiнет аддзела адукацыi Нясвiжскага раённага выканаўчага камiтэта (далей – РВМК); ЦКРНiР

Раённы бюджэт

1.7

Набыццё транспартных сродкаў для падвозу дзяцей з АПФР да ўстаноў адукацыi

2008

Аддзел адукацыi

Раённы бюджэт

2. Удасканаленне сеткi ўстаноў спецыяльнай адукацыi i структур iнтэграванага навучання

2.1

Пашырэнне сеткi пунктаў карэкцыйна-педагагiчнай дапамогi ў сельскай мясцовасцi:

Аддзел адукацыi

Раённы бюджэт

установа адукацыi «Лысiцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа – дзiцячы сад»

2006

Ударненскi дзiцячы сад

2006

Гарадзейскi дзiцячы яслi-сад № 2

2006

установа адукацыi «Салтанаўшчынская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа – дзiцячы сад»

2007

установа адукацыi «Ланская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа»

2008

2.2

Адкрыццё класаў iнтэграванага навучання:

Аддзел адукацыi; УА

Раённы бюджэт

установа адукацыi «Лысiцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа – дзiцячы сад»

2006

установа адукацыi «Карцэвiцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа»

2007

установа адукацыi «Ланская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа»

2008

2.3

Арганiзацыя ў ЦКРНiР падраздзяленняў па аказаннi дапамогi дзецям з АПФР ранняга ўзросту (групы кароткачасовага знаходжання)

2007

Аддзел адукацыi; ЦКРНiР

Раённы бюджэт

2.4

Адкрыццё груп iнтэграванага навучання ў дашкольных установах сельскай мясцовасцi:

Аддзел адукацыi

Раённы бюджэт

установа адукацыi «Сейлавiцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа – дзiцячы сад»

2007

установа адукацыi «Лявонавiцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа – дзiцячы сад»

2008

3. Павышэнне якасцi спецыяльнай адукацыi

3.1

Распрацоўка i забеспячэнне метадычнымi матэрыяламi па пытаннях спецыяльнай адукацыi педагогаў, якiя займаюцца навучаннем i выхаваннем дзяцей з АПФР

2006–2010

ЦКРНiР; РВМК

Раённы бюджэт

3.2

Арганiзацыя павышэння квалiфiкацыi настаўнiкаў-дэфектолагаў, педагогаў-псiхолагаў i iншых педагагiчных работнiкаў, якiя ўдзельнiчаюць у спецыяльным навучаннi:

Аддзел адукацыi

Раённы бюджэт

4 чалавекi
5 чалавек
7 чалавек
6 чалавек
2 чалавекi

2006
2007
2008
2009
2010

3.3

Стварэнне рэсурснага кабiнета на базе ЦКРНiР (вучэбны фонд)

2007

Аддзел адукацыi, ЦКРНiР

Раённы бюджэт

3.4

Вывучэнне i распаўсюджванне перадавога педагагiчнага вопыту работы па пытаннях спецыяльнай адукацыi

Штогод

Аддзел адукацыi; УА; РВМК

3.5

Арганiзацыя работы раённага метадычнага аб’яднання для настаўнiкаў, якiя працуюць у класах iнтэграванага навучання

2006

Аддзел адукацыi; УА; РВМК

Раённы бюджэт

3.6

Аналiз стану кадравага забеспячэння ўстаноў адукацыi, у якiх арганiзавана навучанне дзяцей з АПФР

2007

Аддзел адукацыi; УА; ЦКРНiР

4. Арганiзацыя аздараўленчай i выхаваўчай работы

4.1

Забеспячэнне даступнасцi заняткаў па фiзiчнай культуры i спорце для дзяцей з АПФР i дзяцей-iнвалiдаў (спартакiяды, днi здароўя, групы лячэбнай фiзiчнай культуры (далей – ЛФК)

Штогод

Аддзел адукацыi; аддзел па фiзiчнай культуры, спорце i турызме Нясвiжскага раённага выканаўчага камiтэта; ЦКРНiР; УА

Раённы бюджэт

4.2

Арганiзацыя аздараўлення дзяцей-iнвалiдаў i дзяцей з АПФР у лагерах адпачынку

Штогод

Аддзел адукацыi

Раённы бюджэт

4.3

Забеспячэнне магчымасцi ўдзелу ў конкурсах мастацкай творчасцi на раённым, абласным i iншых узроўнях

Штогод

Аддзел адукацыi; УА; раённы цэнтр пазашкольнай работы (далей – РЦПР)

Раённы бюджэт

4.4

Мiжведамаснае ўзаемадзеянне па пытаннях сацыялiзацыi дзяцей-iнвалiдаў i дзяцей з АПФР:
удзел у рабоце каардынацыйнага савета па рабоце з людзьмi з абмежаванымi магчымасцямi
удасканаленне i пашырэнне валанцёрскай дзейнасцi

Штогод

Аддзел адукацыi; дзяржаўная ўстанова «Нясвiжскi раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва»; раённы выканаўчы камiтэт; ЦКРНiР

Раённы бюджэт

5. Развiццё матэрыяльна-тэхнiчнай базы

5.1

Забеспячэнне сучасным камп’ютэрным абсталяваннем i праграмнымi комплексамi («Видимая речь», «Камунiкацыя» i iнш.):

Аддзел адукацыi; ЦКРНiР; УА

Раённы бюджэт

ЦКРНiР

2008

пунктаў карэкцыйна-педагагiчнай дапамогi ва ўстановах адукацыi

2009

5.2

Стварэнне ўмоў для сацыяльна-бытавой адаптацыi, арганiзацыi працоўнай i медыцынскай рэабiлiтацыi дзяцей-iнвалiдаў на базе ЦКРНiР:

Аддзел адукацыi; аддзел па фiзiчнай культуры, спорце i турызме Нясвiжскага раённага выканаўчага камiтэта; ЦКРНiР

Раённы бюджэт

пакой сацыяльна-бытавой арыенцiроўкi
трэнажорная зала
сэнсорны пакой
майстэрня

2006
2007
2007
2008

5.3

Абсталяванне ўcтаноў адукацыi, у якiх навучаюцца дзецi-iнвалiды з парушэннямi апорна-рухальнага апарату, спецыяльнымi прыстасаваннямi:

Аддзел адукацыi; УА

Раённы бюджэт; пазабюджэтныя сродкi

ЦКРНiР

2006

установа адукацыi «Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 1 г. Нясвiжа»

2007

установа адукацыi «Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 4 г. Нясвiжа»

2008

Дадатак 5 да Праграмы развiцця
адукацыi Нясвiжскага
раёна Мiнскай вобласцi
на 2006–2010 гады

Мерапрыемствы па арганiзацыi занятасцi дзяцей


п/п

Назва мерапрыемства

Тэрмiн выканання, гады

Выканаўцы

Крынiца фiнансавання

1. Стварэнне выхаваўчага асяроддзя з улiкам асаблiвасцей рэгiёна

1.1

Стварэнне сiстэмы супрацоўнiцтва па пераемнасцi выхавання ў дашкольных установах i ўстановах адукацыi (школы, гiмназiя). Правядзенне сумесных семiнараў, педагагiчных саветаў, дзён адчыненых дзвярэй для выхаванцаў дзiцячых дашкольных устаноў (далей – ДДУ) i iх бацькоў

2006–2010

Аддзел адукацыi Нясвiжскага раённага выканаўчага камiтэта (далей – аддзел адукацыi)

Раённы бюджэт

1.2

Арганiзацыя супрацоўнiцтва ўстаноў адукацыi з установамi сацыякультурнай сферы: кiнатэатрам, музеямi, бiблiятэкамi, раённым цэнтрам культуры i адпачынку (далей – РЦКiА), сельскiмi дамамi культуры (далей – СДК) раёна

Штогод

Аддзел адукацыi; установы адукацыi (далей – УА)

Раённы бюджэт

1.3

Арганiзацыя работы сеткi гурткоў, секцый, клубаў у адпаведнасцi з патрэбнасцямi i iнтарэсамi вучняў у наступных установах:

2006

Аддзел адукацыi; раённы цэнтр пазашкольнай работы (далей – РЦПР); УА

Раённы бюджэт

установа адукацыi «Лiпская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа»
установа адукацыi «Аношкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа», дзiцячы яслi-сад № 4 г. Нясвiжа, дзiцячы яслi-сад № 5 г. Нясвiжа, дзiцячы яслi-сад № 7 г. Нясвiжа, дзяржаўная ўстанова адукацыi «Дашкольны цэнтр развiцця дзiцяцi «Сонейка» г. Нясвiжа», дзяржаўная ўстанова адукацыi «Цэнтр карэкцыйна-развiваючага навучання i рэабiлiтацыi Нясвiжскага раёна» (далей – ЦКРНiР)

2007

Заазерскi дзiцячы сад, Навасёлкаўскi дзiцячы сад, установа адукацыi «Навасёлкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа»

2008

установа адукацыi «Ланская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа», Ланскi дзiцячы сад
установа адукацыi «Юшавiцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная базавая школа»

2009

установа адукацыi «Грыцкевiцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа», Грыцкевiцкi дзiцячы сад, санаторны дзiцячы сад

1.4

Удасканаленне розных формаў супрацоўнiцтва з прадпрыемствамi i службамi па другаснай занятасцi

Штогод

Аддзел адукацыi; УА

Раённы бюджэт

1.5

Арганiзацыя i правядзенне раённых сходаў актыву бацькоўскiх камiтэтаў i папячыцельскiх саветаў

Штогод

Аддзел адукацыi; УА

Раённы бюджэт

1.6

Стварэнне ў пазашкольных установах аддзелаў захавання жыццядзейнасцi дзяцей. Распрацоўка праграм па навучаннi дзяцей практычным навыкам арыентацыi ў надзвычайных сiтуацыях

2007

Аддзел адукацыi; раённы аддзел унутраных спраў Нясвiжскага раённага выканаўчага камiтэта (далей – РАУС); раённы аддзел па надзвычайных сiтуацыях Нясвiжскага раённага выканаўчага камiтэта (далей – РАНС)

Раённы бюджэт

1.7

Арганiзацыя профiльных змен у аздараўленчых лагерах (спартыўных, турысцкiх, юных выратавальнiкаў, юных iнспектараў дарожнага руху (далей – ЮIДР)

2006–2010

Аддзел адукацыi; РАУС; РАНС

Раённы бюджэт

2. Забеспячэнне выхаваўчага запыту асобных катэгорый дзяцей

2.1

Распрацоўка праграмна-метадычнага забеспячэння выхавання дзяцей-iнвалiдаў, дзяцей, якiя знаходзяцца на апецы, дзяцей-сiрот

Штогод

Аддзел адукацыi; УА; ЦКРНiР

Раённы бюджэт

2.2

Актывiзацыя работы па папярэджваннi злачыннасцi i правапарушэнняў сярод непаўналетнiх праз адкрыццё i функцыянiраванне ўстановы адукацыi «Нясвiжскi дзяржаўны раённы сацыяльна-педагагiчны цэнтр» (далей – СПЦ)

2006–2010

Аддзел адукацыi; УА

Раённы бюджэт

2.3

Распрацоўка раённай праграмы «Падлетак» для работы з непаўналетнiмi, якiя знаходзяцца на ўлiку ў iнспекцыi па справах непаўналетнiх РАУС (далей – IСН), камiсii па справах непаўналетнiх Нясвiжскага раённага выканаўчага камiтэта (далей – КСН), унутрышкольным улiку

2006

Аддзел адукацыi; КСН; IСН

Раённы бюджэт

2.4

Удасканаленне работы з адоранымi дзецьмi праз правядзенне творчых прэзентацый, справаздач, конкурсаў-iдэй

2006–2010

Аддзел адукацыi; УА

Раённы бюджэт

3. Абнаўленне зместу i павышэнне якасцi выхавання

3.1

Распрацоўка i ўвядзенне сучасных праграм iдэалагiчнага, маральна-прававога, грамадзянска-патрыятычнага, экалагiчнага, эстэтычнага i iншых накiрункаў выхавання вучняў:

Аддзел адукацыi; РЦПР; раённы савет грамадскага аб’яднання «Беларуская рэспублiканская пiянерская арганiзацыя» (далей – РС ГА «БРПА»)

Раённы бюджэт

«Грамадзянiн»
«Вытокi»
«Бацькаўшчына»
«Мы самi»

2006
2007
2007
2008

3.2

Удасканаленне музейнай работы ва ўстановах адукацыi раёна. Адкрыццё музеяў рознай накiраванасцi ў наступных установах:

Аддзел адукацыi; РЦПР; УА

Раённы бюджэт

установе адукацыi «Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 4 г. Нясвiжа», раённым цэнтры пазашкольнай работы

2007

установе адукацыi «Аношкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа»

2008

установе адукацыi «Лiпская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа»

2009

3.3

Актывiзацыя мiласэрнiцкага руху, стварэнне i функцыянiраванне валанцёрскiх атрадаў «Клопат», «Надзея», «Мiласэрнасць» i iншых (далей – iнш.)

Штогод

Аддзел адукацыi; РЦПР; УА; РС ГА «БРПА»

Раённы бюджэт

3.4

Удасканаленне турысцка-краязнаўчай работы праз адкрыццё i функцыянiраванне раённай турыстычнай базы

2006

Аддзел адукацыi

Раённы бюджэт

3.5

Арганiзацыя экскурсiй навучэнцаў па ваенна-гiстарычных маршрутах, звязаных з падзеямi Вялiкай Айчыннай вайны

2006–2010

Аддзел адукацыi; УА

Раённы бюджэт

3.6

Далучэнне вучняў да рэалiзацыi праграм па добраўпарадкаваннi горада Нясвiжа i раёна «Зялёны горад», «Горад кветак», «Мой дом», «Школьны двор»

2006–2010

Аддзел адукацыi; УА

Раённы бюджэт

3.7

Арганiзацыя раённага конкурсу на лепшы ландшафтны праект «Наш утульны двор»

Штогод

Аддзел адукацыi; УА

4. Стварэнне ўмоў для фармiравання кожнага выхаванца як свядомага члена грамадства

4.1

Выхаванне каштоўнасных адносiн да самога сябе i iншых праз арганiзацыю пошукавай работы «Мой радавод», «Гiсторыя маёй сям’i ў фотаздымках»; трэнiнгавых заняткаў; прэзентацый праграм самаўдасканалення

Штогод

Аддзел адукацыi; РЦПР; УА

Раённы бюджэт

4.2

Выхаванне гендэрнай культуры i культуры сямейных зносiн праз:
iнфармацыйна-асветнiцкую i адукацыйную дзейнасць
правядзенне гутарак, ролевых i дзелавых гульняў, дыскусiй, творчых майстэрняў, спартыўных мерапрыемстваў, калектыўных творчых спраў (далей – КТС)
удзел у мiласэрнiцкай дзейнасцi: дапамозе дзецям-сiротам, дзецям-iнвалiдам (традыцыйныя акцыi «Дом без адзiноты», «Нашы сэрцы хворым дзецям»)
правядзенне традыцыйных вечароў «Маладосць нашых дзядоў, бабуль», стварэнне сямейных летапiсаў

Штогод

Аддзел адукацыi; РЦПР; УА

Раённы бюджэт

4.3

Выхаванне каштоўнасных адносiн асобы да грамадства i дзяржавы праз:

Штогод

Аддзел адукацыi; РЦПР

Раённы бюджэт

правядзенне турыстычных паходаў па Беларусi, Расii
арганiзацыю будаўнiчых атрадаў

Штогод

УА; РС ГА «БРПА»

традыцыйныя сустрэчы з ветэранамi Вялiкай Айчыннай вайны, сучаснымi палiтычнымi дзеячамi, пiсьменнiкамi, журналiстамi

Штогод

УА

стварэнне i дзейнасць маладзёжных клубаў «Патрыёт», «Айчына», «Бацькаўшчына»

Штогод

Аддзел адукацыi; РЦПР

вывучэнне i прапаганду дзяржаўнай сiмволiкi Рэспублiкi Беларусь, палiтычнай сiстэмы краiны

Штогод

УА

правядзенне конкурсу на стварэнне сiмволiкi навучальнай установы (эмблема, гiмн, сцяг, песня) з мэтай фармiравання любвi i павагi, гордасцi за прыналежнасць да ўстановы адукацыi

Штогод

Аддзел адукацыi; РЦПР

выпуск насценных газет, правядзенне конкурсаў плакатаў ў галiне актуальных праблем i падзей, якiя адбываюцца ў рэспублiцы

Штогод

Аддзел адукацыi; РЦПР

работу са сродкамi масавай iнфармацыi, арганiзацыю падпiскi на перыядычныя выданнi грамадска-палiтычнай накiраванасцi

Штогод

УА

арганiзацыю i правядзенне КТС грамадска-палiтычнай накiраванасцi, месячнiкаў i дэкад, акцый, конкурсаў, фестываляў, накiраваных на фармiраванне ў вучняў каштоўнасцей палiтычнай культуры

Штогод

Аддзел адукацыi; РЦПР; УА

правядзенне iнфармацыйных гадзiн i палiтычных аглядаў

Штогод

РС ГА «БРПА»

4.4

Выхаванне прававой культуры праз:
арганiзацыю i правядзенне канферэнцый, форумаў, дыскусiй па маральных i прававых праблемах, конкурсаў, фестываляў, прысвечаных Дню чалавека i дзiцяцi, прававых ведаў
правядзенне сустрэч са спецыялiстамi праваахоўных органаў прадстаўнiкоў органаў аховы дзяцiнства i сацыяльна-педагагiчных устаноў
арганiзацыю актыўнай дзейнасцi вучняў па кiраваннi школай
праз стварэнне спецыяльных клубаў (дыскусiйных, аховы правоў i iнтарэсаў дзяцей, моладзi, прыродаахоўных i гэтак далей (далей – г.д.) або секцый знатакоў права ў iснуючых клубах па iнтарэсах

Штогод

Аддзел адукацыi; РЦПР; УА

Раённы бюджэт

4.5

Выхаванне культуры мiру праз:

УА

Раённы бюджэт

правядзенне класных гадзiн i гадзiн iнфармавання па тэме «Культура мiру ў iнтарэсах дзяцей планеты»

Штогод

Аддзел адукацыi; РЦПР

правядзенне навукова-практычных канферэнцый «Культурная спадчына»

2007–2008

Аддзел адукацыi; РЦПР; УА

актывiзацыю дзейнасцi дзiцячых грамадскiх арганiзацый «БРСМ» i «БРПА»

Штогод

Аддзел адукацыi; РЦПР; УА

правядзенне урокаў мужнасцi, сустрэч з ветэранамi Вялiкай Айчыннай вайны; экскурсiй па гiстарычных i культурных месцах Беларусi

Штогод

РС ГА «БРПА»

правядзенне ваенна-патрыятычных гульняў «Зарнiца», «Арляня»

Штогод

Аддзел адукацыi; РЦПР

выкарыстанне музейнай педагогiкi

Штогод

УА

4.6

Выхаванне каштоўнасных адносiн да прыроды i навакольнага свету праз:
арганiзацыю экалагiчных практыкумаў; летняй палявой практыкi, вопытна-эксперыментальнай работы
правядзенне традыцыйных масавых экалагiчных акцый
удзел у традыцыйным раённым экалагiчным форуме

Штогод

Аддзел адукацыi; РЦПР; УА

Раённы бюджэт

4.7

Выхаванне каштоўнасных адносiн да вучэбнай, працоўнай i прафесiйнай дзейнасцi праз:
актывiзацыю работы гурткоў, клубаў, секцый па iнтарэсах
правядзенне традыцыйных працоўных акцый, дэсантаў; працоўных спаборнiцтваў; арганiзацыю вытворчай практыкi
арганiзацыю шэфскай, валанцёрскай дзейнасцi, вахты працы
арганiзацыю прафесiйнай арыентацыi вучняў
арганiзацыю i правядзенне выстаў мастацкай i тэхнiчнай творчасцi
далучэнне вучняў да традыцый працоўных калектываў праз сумесныя вытворчыя справы, суботнiкi, экскурсii, спартыўныя спаборнiцтвы, турыстычныя паходы
арганiзацыю вечароў адпачынку (выпускны вечар, вечар сустрэчы з выпускнiкамi i iнш.)

Штогод

Аддзел адукацыi; РЦПР; УА; РС ГА «БРПА»

4.8

Выхаванне эстэтычнай культуры праз:
наведванне тэатраў, цырка, мастацкiх i краязнаўчых музеяў, выстаў дзiцячай творчасцi
арганiзацыю гуртковай i клубнай работы па дадзеным накiрунку
правядзенне гутарак, вiктарын, конкурсаў, фальклорных экспедыцый, канцэртаў, вечароў «Прыгажосць выратуе свет», «Любiмыя куточкi прыроды» i г.д.

Штогод

Аддзел адукацыi; РЦПР; УА

5. Павышэнне статуса выхавання ў сiстэме адукацыi раёна

5.1

Правядзенне фестываляў, творчых справаздач:

Аддзел адукацыi; УА; РВМК

Раённы бюджэт

класных кiраўнiкоў
педагогаў-арганiзатараў
работнiкаў сацыяльна-псiхалагiчных службаў

2007, 2009
2007, 2010
2008, 2010

5.2

Удзел у рэспублiканскай акцыi «Жыву ў Беларусi i тым ганаруся», правядзенне раённых акцый «Палiтыка i моладзь», «Мы – ветэранам», «Што вакол нас», «Клопат», «Нашы сэрцы хворым дзецям», «Абелiск»

Штогод

Аддзел адукацыi; РЦПР; УА; РС ГА «БРПА»; РК ГА «БРСМ»

Раённы бюджэт

5.3

Правядзенне агляду-конкурсу на лепшую мадэль арганiзацыi шостага дня вучэбнага тыдня

2006–2010

Аддзел адукацыi; РЦПР; УА

Раённы бюджэт

5.4

Правядзенне раённага конкурсу на лепшую арганiзацыю выхаваўчай работы ва ўстановах адукацыi

2007

Аддзел адукацыi; УА

Раённы бюджэт

5.5

Працягваць падтрымку iнiцыятыў, акцый дзяцей праз стварэнне i дзейнасць дзiцячага раённага парламента
Арганiзаваць вучобу актыву, школьнага самакiравання, педагагiчную падтрымку дзейнасцi РК ГА «БРСМ», РС ГА «БРПА»
Абнавiць, рэканструяваць пакоi для работы грамадскiх аб’яднанняў, органаў вучнёўскага самакiравання. Праводзiць раённыя конкурсы «Дуэт-лiдэр»

Штогод

Аддзел адукацыi, УА; РЦПР

Раённы бюджэт

6. Аптымiзацыя сiстэмы кiравання выхаваўчым працэсам

6.1

Паляпшэнне каардынацыi дзейнасцi служб: IСН, КСН

Штогод

Аддзел адукацыi; IСН; КСН

Раённы бюджэт

6.2

Удасканаленне работы органаў школьнага самакiравання

Штогод

Аддзел адукацыi; УА

6.3

Стварэнне раённага савета вучняў старэйшых класаў, членаў дзiцячых i маладзёжных арганiзацый устаноў адукацыi

2007

Аддзел адукацыi; УА; РС ГА «БРПА»; РК ГА «БРСМ»

Раённы бюджэт

6.4

Удзел у рабоце каардынацыйнага савета па рабоце з моладдзю Нясвiжскага раённага выканаўчага камiтэта

Штогод

Аддзел адукацыi; установа аховы здароўя «Нясвiжская цэнтральная раённая бальнiца»; упраўленне па працы i сацыяльнай абароне Нясвiжскага раённага выканаўчага камiтэта; аддзел па справах моладзi Нясвiжскага раённага выканаўчага камiтэта; РАУС

Раённы бюджэт

6.5

У кожнай установе адукацыi арганiзаваць выпуск шматтыражных газет для вучняў, рэкамендаваць выпуск шматтыражных школьных газет для бацькоў

Штогод

УА

Дадатак 6 да Праграмы развiцця
адукацыi Нясвiжскага
раёна Мiнскай вобласцi
на 2006–2010 гады

Мерапрыемствы па арганiзацыйна-кадравым забеспячэннi сiстэмы адукацыi


п/п

Назва мерапрыемства

Тэрмiн выканання, гады

Выканаўцы

Крынiца фiнансавання

1

Унясенне ў рэгiянальную праграму «Кадры» ўдакладненых разлiкаў дадатковай патрэбнасцi ў спецыялiстах на перыяд да 2015 года

2006

Аддзел адукацыi Нясвiжскага раённага выканаўчага камiтэта (далей – аддзел адукацыi)

2

Здзяйсненне перападрыхтоўкi i працаўладкавання педагогаў, якiя скарачаюцца, для забеспячэння поўнай занятасцi

Штогод

Аддзел адукацыi

Раённы бюджэт

3

Правядзенне неабходных арганiзацыйных мерапрыемстваў па здзяйсненнi мэтавага прыёму ў вышэйшыя i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы

Штогод

Аддзел адукацыi

Раённы бюджэт

4

Стварэнне неабходных сацыяльна-бытавых умоў для маладых спецыялiстаў з мэтай павышэння iх зацiкаўленасцi ў працягваннi працоўных адносiн

Штогод

Аддзел адукацыi

Раённы бюджэт

5

Сiстэматычная работа па накiраваннi на вучобу ў вышэйшыя навучальныя ўстановы (завочныя аддзяленнi) асоб, якiя маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю. Забеспячэнне прадастаўлення льгот i гарантый, прадугледжаных працоўным заканадаўствам, завочнiкам

Штогод

Аддзел адукацыi

Раённы бюджэт

6

Забеспячэнне кадрамi ўстаноў адукацыi, якiя знаходзяцца на тэрыторыi аграгарадкоў

Штогод

Аддзел адукацыi

Раённы бюджэт

7

Работа з ветэранамi педагагiчнай працы ў плане аказання канкрэтнай шэфскай дапамогi педагогамi i вучнямi, далучэння iх да грамадскай дзейнасцi, запрашэння ў педагагiчныя калектывы для ўдзелу ў мерапрыемствах, святах

Штогод

Аддзел адукацыi; установы адукацыi

Дадатак 7 да Праграмы развiцця
адукацыi Нясвiжскага
раёна Мiнскай вобласцi
на 2006–2010 гады

Мерапрыемствы па арганiзацыi вучэбна-метадычнага забеспячэння работы з педагагiчнымi i кiруючымi кадрамi раёна


п/п

Назва мерапрыемства

Тэрмiн выканання, гады

Выканаўцы

Крынiца фiнансавання

1

Стварыць iнфармацыйна-аналiтычны банк даных аб перадавым вопыце педагогаў раёна i выкарыстаннi сучасных педагагiчных тэхналогiй у вучэбна-выхаваўчым працэсе

2006

Раённы вучэбна-метадычны кабiнет аддзела адукацыi Нясвiжскага раённага выканаўчага камiтэта (далей – РВМК); аддзел адукацыi Нясвiжскага раённага выканаўчага камiтэта (далей – аддзел адукацыi); установы адукацыi (далей – УА)

Раённы бюджэт

2

Праводзiць раённыя навукова-практычныя канферэнцыi педагогаў:

РВМК; аддзел адукацыi; УА

Раённы бюджэт

«Вопыт i перспектывы ўкаранення адукацыйных тэхналогiй у вучэбна-выхаваўчых установах»

2006

«Адораныя дзецi: прырода, дыягностыка, развiццё»

2007

«Прафiлактыка процiпраўных паводзiн школьнiкаў»

2008

«Профiльнае навучанне: вопыт, праблемы i шляхi вырашэння»

2009

3

Пашырыць сетку раённых метадычных аб’яднанняў праз арганiзацыю работы наступных раённых метадычных аб’яднанняў (далей – РМА):

Аддзел адукацыi; РВМК

Раённы бюджэт

выхавацеляў груп ранняга ўзросту

2006

настаўнiкаў-дэфектолагаў i настаўнiкаў, якiя працуюць у класах iнтэграванага навучання

2007

выхавацеляў груп «Фантазёры»

2007

настаўнiкаў-дэфектолагаў дашкольных устаноў

2009

4

Арганiзаваць сумесна з ўстановай адукацыi «Мiнскi дзяржаўны абласны iнстытут павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў» (далей – МДАIПК i ПК) курсавую перападрыхтоўку педагагоў на базе раёна:

Аддзел адукацыi; РВМК

Раённы бюджэт

курсы класных кiраўнiкоў (60 чалавек (далей – чал.)

2006

курсы настаўнiкаў гiсторыi (25 чал.)

2009

5

Працягваць работу раённых рэгiянальных груп:
настаўнiкаў пачатковых класаў (30 чал.)
настаўнiкаў фiзiкi (25 чал.)

2006–2010

Аддзел адукацыi; РВМК

Раённы бюджэт

6

Арганiзоўваць курсавую перападрыхтоўку педагагiчных работнiкаў у МДАIПК i ПК, установе адукацыi «Рэспублiканскi iнстытут прафесiйнай адукацыi» (далей – РIПА), дзяржаўнай установе адукацыi «Рэспублiканскi iнстытут вышэйшай школы» (далей – РIВШ) адпаведна праекту павышэння квалiфiкацыi кадраў на 2006–2010 гады

2006–2010

Аддзел адукацыi; РВМК

Раённы бюджэт

7

Праводзiць вучэбна-метадычныя мерапрыемствы па абмену вопытам работы з адоранымi дзецьмi

Штогод

Аддзел адукацыi; РВМК

Раённы бюджэт

8

Прапагандаваць перадавы педагагiчны вопыт педагогаў у сродках масавай iнфармацыi

Штогод

Аддзел адукацыi; РВМК

Раённы бюджэт

9

Выкарыстоўваць атэстацыю педработнiкаў для ўдасканальвання прафесiйнага майстэрства i стымулявання творчасцi настаўнiкаў i выхавацеляў

Штогод

Аддзел адукацыi; РВМК; УА

Раённы бюджэт

10

Укараняць у практыку работы ўстаноў адукацыi перадавыя педагагiчныя тэхналогii:

Аддзел адукацыi; РВМК; УА

Раённы бюджэт

«Актыўныя метады навучання школьнiкаў курса «Здаровы лад жыцця» (установа адукацыi «Грыцкевiцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа») – раённая iнавацыйная пляцоўка

2006

сацыяльна-тэхналагiчная мадэль сiстэмы школьна-сямейнага выхавання «Арыенцiр» (установа адукацыi «Сейлавiцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа – дзiцячы сад» – раённая iнавацыйная пляцоўка

2006

«Актыўныя метады навучання дашкольнiкаў здароваму ладу жыцця» (Гарадзейскi дзiцячы яслi-сад № 2, дзiцячы яслi-сад № 4 г. Нясвiжа) – раённая iнавацыйная пляцоўка

2006

«Тэорыя рашэння вынаходнiцкiх задач i развiцця творчага ўяўлення» (Гарадзейскi дзiцячы яслi-сад № 1) – раённая iнавацыйная пляцоўка

2007

«Мадэль сельскага дзiцячага сада на аснове экалагiчнага выхавання i адукацыi» (Аношкаўскi дзiцячы сад) – абласная iнавацыйная пляцоўка

2006

сацыяльна-тэхналагiчная мадэль сiстэмы школьна-сямейнага выхавання «Арыенцiр» (установа адукацыi «Лявонавiцкая дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа–дзiцячы сад» – раённая iнавацыйная пляцоўка

2007

укараненне методыкi развiцця навыкаў крытычнага мыслення праз чытанне i пiсьмо (установа адукацыi «Нясвiжская дзяржаўная беларуская гiмназiя») – абласная iнавацыйная пляцоўка

2007

укараненне мадэлi мульцiпрофiльнага навучання ў старэйшых класах (установа адукацыi «Дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа № 2 г.п. Гарадзея») – абласная iнавацыйная пляцоўка

2007

«Мадэль зместу i формаў духоўна-маральнага выхавання дашкольнiкаў на праваслаўных традыцыях беларускага народа» (Высокалiпскi дзiцячы сад) – абласная iнавацыйная пляцоўка

2007

сацыяльна-тэхналагiчная мадэль сiстэмы школьна-сямейнага выхавання «Арыенцiр» (установа адукацыi «Ланская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа») – раённая iнавацыйная пляцоўка

2008

эксперыментальная праверка карэкцыйна-рэабiлiтацыйных тэхналогiй навучання дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця (дзяржаўная ўстанова адукацыi «Цэнтр карэкцыйна-развiваючага навучання i рэабiлiтацыi Нясвiжскага раёна») – раённая iнавацыйная пляцоўка

2008

11

Працягваць практыку правядзення конкурсаў прафесiйнага майстэрства па наступных намiнацыях:

Аддзел адукацыi; РВМК; УА

Раённы бюджэт

«Самы класны класны»
«Малады педагог»
«Педагог года»
«Творчы кiраўнiк года»

2007
2008
2009
2010

12

Арганiзаваць работу раённага метадычнага савета (далей – РМС) па наступных накiрунках:

Аддзел адукацыi; РВМК

Раённы бюджэт

пераемнасць у навучаннi i выхаваннi памiж сярэднiм i старэйшым звяном пры пераходзе на профiльнае навучанне

2006

арганiзацыя iндывiдуальнага навучання ва ўстановах адукацыi

2007

работа адмiнiстрацыi школы па стварэннi ўмоў для творчай самаадукацыйнай дзейнасцi педагогаў у навучальнай установе

2008

выкарыстанне iнфармацыйных i камунiкатыўных тэхналогiй у навучальным працэсе

2009

13

Забяспечыць засваенне педагогамi тэарэтычна-метадычных асноў пабудовы зместу i структуры профiльнага навучання, яго арганiзацыi ва ўмовах гарадской i сельскай мясцовасцi

Штогод

Аддзел адукацыi; РВМК

Раённы бюджэт

14

Папаўняць бiблiятэку РВМК лiтаратурай па сучасных напрамках развiцця педагогiкi i псiхалогii

Штогод

Аддзел адукацыi; РВМК

Раённы бюджэт

15

Праводзiць збор, аналiз заказаў устаноў адукацыi на падручнiкi i фармiраванне заказу для раёна

2006–2010

Аддзел адукацыi; РВМК

Раённы бюджэт

16

Стварыць банк даных на падручнiкi ў разрэзе школ у электронным варыянце

2006

Аддзел адукацыi; РВМК

Раённы бюджэт

Дадатак 8 да Праграмы развiцця
адукацыi Нясвiжскага
раёна Мiнскай вобласцi
на 2006–2010 гады

Мерапрыемствы па ўмацаваннi вучэбна-матэрыяльнай базы

Назва мерапрыемства

2006 год,
млн. руб.

2007 год,
млн. руб.

2008 год,
млн. руб.

2009 год,
млн. руб.

2010 год,
млн. руб.

Набыццё мэблi, сучаснай камп’ютэрнай тэхнiкi, спартыўнага абсталявання

13,0

410,0

72,0

85,0

96,0

Набыццё тэхналагiчнага абсталявання, пасцельнай бялiзны, посуду i iншых гаспадарчых тавараў

71,0

476,0

90,0

105,0

102,0

Набыццё аўтобусаў

53,0

58,0

63,0

68,0