Аб узнагароджаннi некаторых грамадзян Рэспублiкi Беларусь Ганаровай

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 1 ноября 2006 г. № 1451

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

1 лiстапада 2006 г. № 1451

Аб узнагароджаннi некаторых грамадзян Рэспублiкi Беларусь Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь:

за шматгадовую плённую i добрасумленную працу, вялiкi ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзi:

Рычкова
Мiхаiла Дзмiтрыевiча

старшыню савета Гомельскай раённай арганiзацыi Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў

за шматгадовую плённую навукова-педагагiчную i ўрачэбную дзейнасць па падрыхтоўцы ўрачэбных кадраў:

Сiкорскага
Анатоля Вiктаравiча

урача, дэкана педыятрычнага факультэта ўстановы адукацыi «Беларускi дзяржаўны медыцынскi унiверсiтэт»

Чудакова
Алега Парфiр’евiча

урача, прафесара кафедры скiвiчна-тварнай хiрургii ўстановы адукацыi «Беларускi дзяржаўны медыцынскi унiверсiтэт»

за высокi прафесiяналiзм, шматгадовую плённую i добрасумленную працу, актыўнае ўкараненне прагрэсiўных метадаў арганiзацыi i правядзення санiтарна-гiгiенiчных мерапрыемстваў, накiраваных на захаванне здароўя насельнiцтва:

Гiндзюк
Нэлю Тадэвушаўну

урача – гiгiенiста-эпiдэмiёлага, намеснiка галоўнага ўрача дзяржаўнай установы «Брэсцкi абласны цэнтр гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя»

Жыхар
Валянцiну Iсакаўну

санiтарнага ўрача, загадчыка аддзялення гiгiены дзяцей i падлеткаў – урача-гiгiенiста дзяржаўнай установы «Мiнскi гарадскi цэнтр гiгiены i эпiдэмiялогii»

Прэм’ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь

С.Сiдорскi