Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 26-сг "Справаздача аб стане пушной зверагадоўлi" i ўказанняў па яе запаўненнi

Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 28 июня 2007 г. № 93

ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

28 чэрвеня 2007 г. № 93

Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 26-сг «Справаздача аб стане пушной зверагадоўлi» i ўказанняў па яе запаўненнi

На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка 2005 г. № 441, Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзеную форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 26-сг «Справаздача аб стане пушной зверагадоўлi»* гадавой перыядычнасцi i ўвесцi яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2007 год.

2. Зацвердзiць прыкладзеныя Указаннi па запаўненнi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 26-сг «Справаздача аб стане пушной зверагадоўлi»* i ўвесцi iх у дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2007 год.

______________________________

*Не прыводзiцца.

3. Распаўсюдзiць вызначаную ў пункце 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на юрыдычныя асобы, iх адасобленыя падраздзяленнi, якiя займаюцца развядзеннем пушных звяроў.

4. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 14 кастрычнiка 2003 г. № 143 «Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 26-сг «Справаздача аб стане пушной зверагадоўлi» i ўказанняў па яе запаўненню».

5. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з дня яе падпiсання.

Мiнiстр

У.I.Зiноўскi