Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 28 июня 2007 г. № 97

ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

28 чэрвеня 2007 г. № 97

Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 9 (Чарнобыль) «Справаздача аб лесааднаўленнi i лесаразвядзеннi на землях, падвергнутых радыенуклiднаму забруджванню ў вынiку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» i ўказанняў па яе запаўненнi

На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка 2005 г. № 441, Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзеную форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 9 (Чарнобыль) «Справаздача аб лесааднаўленнi i лесаразвядзеннi на землях, падвергнутых радыенуклiднаму забруджванню ў вынiку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС»* гадавой перыядычнасцi i ўвесцi яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2007 год.

2. Зацвердзiць прыкладзеныя Указаннi па запаўненнi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 9 (Чарнобыль) «Справаздача аб лесааднаўленнi i лесаразвядзеннi на землях, падвергнутых радыенуклiднаму забруджванню ў вынiку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС»* гадавой перыядычнасцi i ўвесцi iх ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2007 год.

______________________________

*Не прыводзiцца.

3. Распаўсюдзiць вызначаную ў пункце 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на юрыдычныя асобы, якiя займаюцца лясной гаспадаркай i выконваюць лесааднаўленне i лесаразвядзенне на землях, падвергнутых радыенуклiднаму забруджванню.

4. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 14 красавiка 2003 г. № 49 «Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 9 (Чарнобыль) «Справаздача аб лесааднаўленнi i лесаразвядзеннi на землях, падвергнутых радыенуклiднаму забруджванню ў вынiку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» i ўказанняў па яе запаўненню».

Мiнiстр

У.I.Зiноўскi