Аб узнагароджаннi Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 3 августа 2007 г. № 995

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

3 жнiўня 2007 г. № 995

Аб узнагароджаннi Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзiць Ганаровай граматай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь:

Мiцькаўца Мiкалая Мiкалаевiча, старшага прараба фiлiяла № 8 адкрытага акцыянернага таварыства «Белсувязьбуд», за шматгадовую, добрасумленную працу, заслугi ў будаўнiцтве аб’ектаў сувязi, дасягненне высокiх працоўных паказчыкаў;

Рамановiча Пятра Аляксеевiча, майстра будаўнiчых i мантажных работ фiлiяла № 2 адкрытага акцыянернага таварыства «Белсувязьбуд», за шматгадовую, добрасумленную працу, заслугi ў будаўнiцтве аб’ектаў сувязi, дасягненне высокiх працоўных паказчыкаў;

Салiкава Аркадзiя Сямёнавiча, старшыню праўлення адкрытага акцыянернага таварыства «Беларуская унiверсальная таварная бiржа», за шматгадовую плённую працу i значны асабiсты ўклад у развiццё бiржавога гандлю;

Цiкара Канстанцiна Сяргеевiча, генеральнага дырэктара рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства электрасувязi «Белтэлекам», за значны ўклад у развiццё сродкаў сувязi, паляпшэнне абслугоўвання насельнiцтва i арганiзацый, ва ўкараненне прынцыпова новых высокаэфектыўных тэхналогiй.

Прэм’ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь

С.Сiдорскi