Аб узвядзеннi коннага помнiка "Князь Усяслаў Брачыславiч" у г.Полацку

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 27 июля 2007 г. № 962

ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

27 лiпеня 2007 г. № 962

Аб узвядзеннi коннага помнiка «Князь Усяслаў Брачыславiч» у г. Полацку

У мэтах развiцця гiсторыка-культурнага асяроддзя г. Полацка як аднаго з вядучых турыстычных цэнтраў краiны, пашырэння iснуючага манументальнага ансамбля помнiкаў выдатным гiстарычным дзеячам Беларусi Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прыняць прапанову Мiнiстэрства культуры, узгодненую з Вiцебскiм аблвыканкомам i Полацкiм гарвыканкомам, аб узвядзеннi ў 2007 годзе коннага помнiка «Князь Усяслаў Брачыславiч» у г. Полацку.

2. Прыняць да ведама, што аплата расходаў, звязаных з праектаваннем, вырабам i ўстаноўкай помнiка «Князь Усяслаў Брачыславiч», плануецца за кошт спонсарскiх сродкаў i добраахвотных ахвяраванняў без выкарыстання бюджэтных сродкаў.

Прэм’ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь

С.Сiдорскi