Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 28 июня 2007 г. № 105

ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

28 чэрвеня 2007 г. № 105

Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-ССНУ (размеркаванне) «Справаздача аб накiраваннi на работу i працаўладкаваннi выпускнiкоў устаноў адукацыi, якiя атрымалi сярэднюю спецыяльную адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыi за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў» i ўказанняў па яе запаўненнi

На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка 2005 г. № 441, Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзеную форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-ССНУ (размеркаванне) «Справаздача аб накiраваннi на работу i працаўладкаваннi выпускнiкоў устаноў адукацыi, якiя атрымалi сярэднюю спецыяльную адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыi за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў»* перыядычнасцю прадстаўлення адзiн раз у год i ўвесцi яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за перыяд з 1 лiстапада 2006 г. па 31 кастрычнiка 2007 г.

2. Зацвердзiць прыкладзеныя Указаннi па запаўненнi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-ССНУ (размеркаванне) «Справаздача аб накiраваннi на работу i працаўладкаваннi выпускнiкоў устаноў адукацыi, якiя атрымалi сярэднюю спецыяльную адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыi за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў»* i ўвесцi iх у дзеянне пачынаючы са справаздачы за перыяд з 1 лiстапада 2006 г. па 31 кастрычнiка 2007 г.

______________________________

*Не прыводзiцца.

3. Распаўсюдзiць указаную ў пункце 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на дзяржаўныя ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыi, i iх фiлiялы.

Мiнiстр

У.I.Зiноўскi