Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 28 июня 2007 г. № 104
ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
28 чэрвеня 2007 г. № 104
Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-ВНУ (размеркаванне) «Справаздача аб накiраваннi на работу i працаўладкаваннi выпускнiкоў устаноў адукацыi, якiя атрымалi вышэйшую адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыi за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў» i ўказанняў па яе запаўненнi
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка 2005 г. № 441, Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеную форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-ВНУ (размеркаванне) «Справаздача аб накiраваннi на работу i працаўладкаваннi выпускнiкоў устаноў адукацыi, якiя атрымалi вышэйшую адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыi за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў»* перыядычнасцю прадстаўлення адзiн раз у год i ўвесцi яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за перыяд з 1 лiстапада 2006 г. па 31 кастрычнiка 2007 г.
2. Зацвердзiць прыкладзеныя Указаннi па запаўненнi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-ВНУ (размеркаванне) «Справаздача аб накiраваннi на работу i працаўладкаваннi выпускнiкоў устаноў адукацыi, якiя атрымалi вышэйшую адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыi за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў»* i ўвесцi iх у дзеянне пачынаючы са справаздачы за перыяд з 1 лiстапада 2006 г. па 31 кастрычнiка 2007 г.
______________________________
*Не прыводзiцца.
3. Распаўсюдзiць указаную ў пункце 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на дзяржаўныя ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi, i iх фiлiялы.
4. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 26 мая 2003 г. № 59 «Аб зацвярджэннi форм дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-ССНУ (размеркаванне) «Звесткi аб накiраваннi на работу выпускнiкоў, закончыўшых сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы па дзённай форме навучання», 1-ВНУ (размеркаванне) «Звесткi аб накiраваннi на работу выпускнiкоў, закончыўшых вышэйшыя навучальныя ўстановы па дзённай форме навучання» i ўказанняў па iх запаўненню».
Мiнiстр |
У.I.Зiноўскi |